• Часопісы
  • Запісы 35

    Запісы 35

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 539с.
    Мінск, Нью Йорк 2012
    97.92 МБ
    старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

    1911.	Нарадзіўся кампазытар Рыгор Самохін.
    — Нарадзіўся кампазытар Алесь Спаскі.
    — Кампазытар Янчык піша музыку да верша Янкі Купалы „Не пагаснуць зоркі ў небе“, якая пазьней стане беларускім нацыянальным гімнам.
    1912.	Этнограф Раманаў заканчвае выдаваць „Беларускі зборнік" (9 тамоў).
    1915 (?) Кампазытарка М. Кімон піша апэрэту „Залёты" на тэкст Дуніна-Марцінкевіча.
    1917.	Кампазытар Уладзімер Тэраўскі арганізуе ў Менску беларускі народны хор.
    1919.	Адчыненьне ў Магілёве музычнай школы — першай музычна-асьветнай установы ў Беларусі ў пасьлярэвалюцыйны пэрыяд.
    — Арганізацыя ў Менску опэрнай студыі.
    1920.	Кампазытар Тэраўскі выдае ў Менску трохгалосны сьпеўнік з №25.
    — Кампазытар Туранкоў піша „Ўсходнюю сюіту“ ддя сымфанічнага аркестру.
    1922.	Кампазытар Тэраўскі выдае ў Бэрліне шырока вядомы зборнік юо харавых твораў „Беларускі Лірнік".
    — Ён жа піша музыку да п’есы Чарота „На Купальле".
    1923.	Народны камісарыят асьветы БССР склікае ў Маскве „Беларускую песенную камісію", у склад якой уваходзілі кампазытары Грыневіч, Прохараў, Аладаў, Равенскі, Чуркін, Ягораў, Леўчанка, Нікалаевіч, Мацісон, Іпалітаў-Іванаў, Грачанінаў, Нікольскі, заданьнем якой была гарманізацыя беларускіх народных песьняў.
    — Кампазытар Мікола Равенскі выдае ў Менску зборнік беларускіх народных песьняў.
    — Памёр зьбіральнік беларускага народнага фальклёру Міхал Федароўскі.
    1924.	Адчыненьне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэхнікуму ў Менску.
    1925.	Кампазытар Мікола Аладаў піша камічную опэру „Тарас на Парнасе“.
    1926.	Кампазытар Тэраўскі піша вайсковы сьпеўнік з №30.
    1927.	Пачатак музычнай дзейнасьці ў Заходняй Беларусі хормайстра й зьбіральніка беларускіх песьняў Рыгора Шырмы (Вільня).
    — Кампазытар, хормайстар Ягораў і рэжысэр-сьпявак Вячаслаў Сэлях арганізуе ў Менску беларускую харавую капэлу.
    — Першы Беларускі дзяржаўны тэатар у Менску пачынае іграць выдатную ролю для разьвіцьця беларускай музычнай культуры. Сымфанічны аркестар тэатру першы раз мясцовымі сіламі выконвае IX сымфонію Бэтховэна. Сіламі актораў тэатру дае першы опэрны паказ у Менску мясцовымі артыстамі — „Русалка" Даргамыжскага.
    1928.	У Віленскай беларускай гімназіі адбываецца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы „Вечар славянскай песьні“, якім пачынаецца шырэйшая праца над зьбіраньнем, гарманізацыяй і выкананьнем народнага фальклёру ў Заходняй Беларусі.
    — Пачатак дзейнасьці на музычнай ніве кампазытара Канстанціна Галкоўскага, гарманізатара песьняў для хору Шырмы.
    — Кампазытар Мікола Шчаглоў піша II сымфонію.
    — Пачатак музычнай дзейнасьці кампазытара Валынчыка (Наваградак), гарманізатара беларускіх народных песьняў, аўтара рамансаў і музычнай казкі „Чорт і баба“ на словы Казіміра Сваяка.
    1929.	Кампазытар Галкоўскі піша опэру „Сымон-музыка“ (няскончаная) паводле паэмы Якуба Коласа.
    — Кампазытар Чурнік распачынае працу над гераічнай опэрай „Паўстаньне“ (тэкст Шастакова), якая асталася няскончанаю.
    — Кампазытар Аўген Ціхоцкі піша I сымфонію.
    — Кампазытар Грачанінаў піша „Беларускую рапсодыю" для сымфанічнага аркестру й сола для скрыпкі з фартэпіяна на мэлёдыю беларускай калядкі „Ўва Ярдані“ — „Дар Белай Русі“.
    — Выданы „Беларускі песеньнік Рыгора ШырмьГ (Вільня).
    1930.	Кончыў самагубствам зьбіральнік песьняў Усевалад Ігнатоўскі.
    — Кампазытар Мікола Равенскі піша опэру „Браніслава" на тэкст Дубоўкі (няскончаная).
    1931.	Памёр Яўхім Карскі.
    1932.	Заснаваньне Саюзу савецкіх кампазытараўу БССР.
    — Адкрыцьцё Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі ў Менску.
    — Кампазытар Туранкоў піша першую рэдакцыю опэры „Кветка шчасьця“, тэкст Чарота, якая з палітычных матываў не была дапушчаная на сцэну. Ен жа піша струнны квартэт на беларускія тэмы.
    — Пачынае працу на беларускай музычнай ніве прафэсар Васіль Залатароў як кампазытар і пэдагог маладога пакаленьня беларускіх кампазытараў (Багатырова, Падкавырава, Самохіна, Лукаса, Алоўнікава й інш.)-
    1933.	Кампазытар Мікола Аладаў піша араторыю „Над ракой Арэсай“ на словы Янкі Купалы.
    — Адчыненьне опэрнага тэатру ў Менску (опэрай „Кармэн“ Бізэ).
    1933? Памёр кампазытар-аматар Альбін Стаповіч6.
    1934.	Сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі, тэнар, вяртаецца з Італіі на Заходнюю Беларусь.
    — Менскі радыёцэнтар пачынае сыстэматычна выконваць у сваіх канцэртах творы беларускіх кампазытараў.
    1936. Пачатак тэатральнай харэаграфічнай дзейнасьці танцора Янкі Хвораста — кіраўніка балетнай часткі канцэртаў Р. Шырмы.
    — Кампазытар Тэраўскі арыштаваны НКВД і закатаваны насьмерць7.
    6 Недакладнае сьцьверджаньне. Музыколяг Альбін Стаповіч памёр 18 сьнежня 1934 г.
    7 Памылковае сьцьверджаньне. Уладзімер Тэраўскі быў арыштаваны й расстраляны ў Менску ў 1938 г.
    —	Кампазытар Самохін піша трыё E-moll для фартэпіяна, скрыпкі й віялянчэлі.
    —	Кампазытар Чуркін піша дзіцячую опэру „Шчасьлівая дарога" на казачнае лібрэта Александровіча.
    —	Расстраляны НКВД Міхась Чарот, аўтар тэксту „На Купальле“ Тэраўскага й „Кветкі шчасьця" Туранкова8.
    —	Кампазытар Туранкоў піша „Рапсодыю" на беларускія тэмы для сымфанічнага аркестру.
    1937Заснаваньне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў Менску.
    —	Заснаваньне аркестру беларускіх народных інструмэнтаў філярмоніяй.
    —	Кампазытар Анатоль Багатыроў піша сымфонію й сымфанічнавакальную паэму „Казка пра мядзьведзіцу" (паводле Пушкіна).
    —	Кампазытар Падкавыраў распачынае працу над опэрай ,.Я к гартавалася сталь“ паводле рамана Астроўскага.
    —	Кампазытар Крошнэр піша балет „Салавей“ паводле аповесьці Зьмітрака Бядулі.
    —	Кампазытар Казура піша польскую опэру ,,Powrot“, збудаваную на элемэнтах беларускай народнай песьні.
    —	Кампазытар Мікола Шчаглоў піша опэру „Кацярына" на гістарычны сюжэт (незакончаная).
    —	Кампазытар Багатыроў піша опэру „Дрыгва" (канчатковы назоў — „У пушчах Палесься") паводле повесьці Якуба Коласа.
    —	Кампазытар Ціхоцкі піша опэру „Міхась Падгорны".
    1	0.3.1939. Адчыненьне Вялікага тэатру опэры й балету ў Менску (опэрай „Міхась Падгорны“ Ціхоцкага).
    —	Кампазытар Чуркін піша апэрэту „Кок-сагыз“, лібрэта Ўшакова й Жаркоўскага.
    —	Кампазытар Ціхоцкі піша II сымфонію.
    —	Памёр тэарэтык музыкі, пэдагог кансэрваторыі Мацісон, аўтар падручніка па тэорыі музыкі.
    —	Кампазытар Туранкоў перарабляе сваю опэру „На Купальле", не дапушчаную на сцэну, у опэру „Кветка шчасьця“ (лібрэта: Барысевіч, Броўка, Глебка).
    8 Памылковае сьцьверджаньне. Міхась Чарот быў арыштаваны ў студзені 1937 г. і расстраляны 29 кастрычніка таго ж году.
    —	Кампазытар-піяніст Алесь Клумаў піша рад п’есаў для фартэпіяна, выкарыстоўваючы беларускі народны мэляс.
    —	Кампазытар Аладаў піша „Nonet" (для 9 інструмэнтаў).
    —	Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве (чэрвень).
    1940.	Беларуская філярмонія ў Менску атрымлівае ўласны будынак для канцэртнай працы.
    1941.	Аднаўленьне першай рэдакцыі опэры Туранкова „Купальле" ў Менскім тэатры (пры нямецкай акупацыі).
    — Выкананьне „На Купальле" Тэраўскага хорам і салістамі Менскага опэрнага тэатру.
    1942.	Кампазытар Мікола Шчаглоў піша опэру „Лясное возера" (лібрэта Натальлі Арсеньневай) і музыкуда п’есы Герхарта Гаўптмана „Затонуты звон“.
    —	Канцэртнае турнэ Міхася Забэйды-Суміцкага: Прага, Бэрлін, Лодзь, Познань, Рыга.
    —	Загінуў у гета тэарэтык музыкі, кампазытар, пэдагог кансэрваторыіТові Шнітман.
    1	943.Адчыненьне музычнай школы ў Баранавічах.
    —	Кампазытар Мікола Кляўс піша музыку да п’есы Францішка Аляхновіча „На Антокалі".
    —	Выданьне ў Рызе Канстанцінам Езавітавым беларускіх рамансаў Туранкова, Замохіна й інш.
    —	Трагічна загінулі ў Менску сьпявачка беларускіх песьняў Стэфанія Люскавец і сыіявак-акардэаніст Васіль Савіцкі.
    1944. Кампазытар Мікола Шчаглоў піша опэру „Ўсяслаў Чарадзей“, лібрэта Натальлі Арсеньневай.
    —	Арганізацыя ў Менску музычнай школы.
    1947—1949. Арганізацыя беларускага вандроўнага эстраднага тэатру — „Беларускі тэатар эстрады" — пад кіраўніцтвам кампазытара Міколы Куліковіча.
    1950. Кампазытар Алесь Карповіч піша рад рамансаў і „Беларускую рапсодыю" для фартэпіяна.
    Алесь Карповіч4
    Кампазытар, музыказнаўца й пэдагог Алесь Карповіч нарадзіўся 2.VII.1909 г. у Горадні. Музычную адукацыю атрымаў у Маскоўскай кансэрваторыі, якую скончыў на гісторыка-тэарэтычным факультэце. Працаваў як загадчык навуковай часткі й дацэнт Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі ў Менску. Пасьля вайны апынуўся ў Заходняй Нямеччыне, дзе ўвесь час да выхаду на рэнту працаваў як выкладчык у музычнай школе г. Ольдэнбургу.
    Першыя апрацоўкі беларускіх песьняў і кампазыцыі на беларускую песенную тэматыку адносяцца да гадоў студыяў у маскоўскай кансэрваторыі. У Менску блізка пазнаёміўся з выдатным кампазытарам і зьбіральнікам беларускіх песьняў Міколам Равенскім, ад якога шмат даведаўся аб інтанацыйнай пабудове беларускага песеннага фальклёру й мэтадах ягонага апрацаваньня. На гэтую тэму была пачатая навуковая праца, скончыць якую перашкодзіла вайна. Пошукі ў дзялянцы беларускае музыкі працягваліся і ў часе вайны, вынікам чаго сталася сэрыя нарысаў зь гісторыі беларускае музыкі, якія друкаваліся ў „Беларускай газэце“ ў Менску. Трапіўшы па вайне ў украінскі лягер, шмат працаваў у пэдагагічнай і творчай дзялянках, напісаў шмат рамансаў на словы ўкраінскіх паэтаў, цыкл прэлюдыяў для клявіру ды працягваў працу з апрацаваньнямі беларускіх песьняў.
    Вынікам інтэнсіўнай музычнай дзейнасьці й абмену творчымі дасягненьнямі ў пэрыяд цеснай сувязі зь беларускім студэнцкім хорам у Лювэне (Бэльгія) і сустрэчаў з кампазытарам Міколам Равенскім зьявіліся кампазыцыі для фартэпіяна „Полька-Янка“, „Баляда на беларускую тэму“ й рамансы, некаторыя зьякіх запісаныя на кружэлкі („Драўляны дом“, „Вячэрняя песьня“, „Каханьне“ й іншыя).
    На кружэлкі запісаныя й харавыя апрацоўкі беларускіх песьняў, зробленыя для беларускага хору „Жалейка" ў Канадзе. Нямецкім выдавецтвам „Цымэрман" надрукаваны цыкл расейска-цыганскіх харавых і сольных апрацовак. Вялікай працай для хору й салістаў зьяўляецца кантата „Апокрыф" на тэкст Максіма Багдановіча.
    Зь іншых твораў для вакалу трэба адцеміць рамансы на словы беларускіх паэтаў Сяднёва, Козыра, Буйлы, Случчаніна, Геніюш, Коласа,
    ’ Біяграма й бібліяграфія напісаныя самім Алесем Карповічам (пра што сьведчыць ягоны подпіс і дата „1980“), біяграма захавалася ў архіве БІНіМу ў некалькіх машынапісных рэдакцыях. Тут друкуецца паводле найпаўнейшай зь іх.