Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

У красавіку 1940 г. вывезьлі групу чалавек восемдзесят, да якой належаў і я. Нашу групу прывезьлі ў лягер пад Смаленскам, які называўся Павлішчэв-Бор. Тут ужо была такая-ж група ізь лягеру Казельск, а празь некалькі дзён прывезьлі групу ізь лягеру Осташково.
Ад афіцэраў гэтых групаў нашая група першы раз даведалася, што былі лягеры ваеннапалонных польскіх афіцэраў яшчэ ў Казельску й Осташково, і з гэтых лягераў таксама вывезьлі афіцэраў няведама куды. Такім чынам, арганізаваўся новы лягер вайсковапалонных польскіх афіцэраў Павлішчэв-Бор.
У хуткім часе із гэтага лягеру пачалі НКВДзістыя забіраць афіцэраў і па адным вывозіць невядома куды. У маі месяцы 1940 г. забралі мяне, і двух вельмі ўзброеных НКВД самаходам прывезьлі мяне ў Маскву, проста ў турму на Лубянцы.
Летам 1939 г., калі ўжо стала ясна, што вайна зь Нямеччынай не ўнікнёная, я адправіў сям’ю, жонку із дваіма дзецьмі ў Доры Валожынскага павету, дзе жылі мой бацька й браты, будучы перакананы, што яны там спакойна перажывуць вайну. Сталася-ж зусім іначай. 17 верасьня 1939 г. савецкая армія заняла Заходнюю Беларусь, усьлед за арміяй прыйшло НКВД з мэтай ачышчэньня новазанятага абшару ад „няпэўнага элемэнту“. Мая сям’я як [сям’я] афіцэра папала пад паняцьце „няпэўнага элемэнту". Жонка была арыштаваная, разам із двумя дзецьмі вывезеная ў Казахстан. Было гэта ўвосені 1940 г. Аб арышце маёй жонкі й вывазе ў Казахстан хутка даведаўся Саюз беларускіх пісьменьнікаўу Менску. Дзеля таго, што жонка была ведамая Саюзу як паэтка Натальля Арсеньнева, то Саюз распачаў рабіць стараньні перад савецкімі ўладамі аб звальненьні жонкі із ссылкі ў Казахстане й дазволе вярнуцца ёй на Беларусь. Справа гэтая цягнулася доўгі час, але нарэшце ў сакавіку 1941 г. была [яна] звольненая з Казахстану й па загадзе ўладаў прыехала зь дзецьмі ў Маскву.
У Маскве прадстаўнікі НКВД запрапанавалі маёй жонцы, каб яна ўзяла са мной развод, матывуючы тым, што я афіцэр і актыўна змагаўся з Савецкім Саюзам у 1919—1920-х гг. Жонка, аднак, ад гэтага адмовілася, не зважаючы на намовы й пагрозы, і заявіла, што ў Савецкім Caro226
зе яна будзе сябе чуць добра толькі тады, калі будзе жыць разам са мной.
Гэта вырашыла маё жыцьцё. НКВД накіравала яе ў Беласток на сталае мейсца жыхарства й заявіла, што хутка звольніць і мяне й таксама накіруе ў Беласток.
У тым часе, калі адбываліся вышэйапісаныя падзеі із маёй сям’ёй, я сядзеў у турме на Лубянцы. Там дапрашывалі мяне сьледавацелі НКВД амаль кожны дзень. Аж нарэшце ў маі 1941 г. сьледавацель выклікаў мяне на дапрос і замест дапросу прывёў у асобае памешканьне, там быў фатограф. Там сфатаграфавалі мяне ў некалькіх позах, адпячаталі пальцы й рукі ды прывезьлі назад у камэру.
Я быў звольнены із Лубянкі й накіраваны на сталае жыхарства ў Беласток. Было, аднак, дазволена па дарозе заехаць у Валожынскі павет наведаць свайго бацьку. Такім чынам, у чэрвені я прыехаў у Доры.
22 чэрвеня армія Гітлера распачала наступ на Савецкі Саюз. На друті дзень нямецкія танкі праз наш раён машыравалі на Менск. Такім чынам я знайшоўся пад нямецкай акупацыяй.
Прыблізна ў палове ліпеня жонка пяхотаю прыйшла із Беластоку ў Доры. Мая сям’я ўся сабралася ізноў разам. Нам нічога не аставалася, як толькі жыць на мейсцы й сачыць, як будуць разгортвацца падзеі.
Падзеі тым часам разгортваліся вельмі шыбка. Савецкія ўлады, наладаваныя ў грузавікі ізь сем’ямі й маёмасьцяй, імкнуліся на ўсход. У першых днях ліпеня начамі наглядалася вялізарная чырвоная пагара на ўсходзе — гэта гарэў Менск, разьбіты нямецкім лятунствам. Незадоўга па дарогах пачалі машыраваць на Захад вялізарныя калёны чырвонаармейцаў, захопляных у палон немцамі. Невядома, якім спосабам да людзей пачалі даходзіць весткі аб вялізарнай паразе чырвонай арміі. Цэлыя савецкія дывізіі без аднаго выстрэлу пераходзілі ў палон да немцаў. Настраеньне ў людзей было прыпаднятае. Нарэшце вызваліліся ад савецкай жудасьці.
Артыкулы Францішка Кушаля на старонках газэтаў „Бацькаўшчына" й „Беларус“
Кушаль, Ф. Аб афіцэрскіх рамгах // Беларус. №17 (23). 13 сьнежаня 1952. С. 2; Бацькаўшчына. №3 (134)-18 студзеня 1953. С. 2,4. Кушаль, Ф. Аб гэтым трэба памятаць. [Першая Руская Нацыянальная Брыгада Гіль-Радзіёнава] // Беларус. №іоо. Ліпень 1965. С. 2.
Кушаль, Ф. Адзначаючы яшчэ адны ўгодкі // Беларус. №98. Травень 1965. С. 2.
2О-годзьдзе прарыву дывізіяй „Беларусь" нямецкага фронту й далучэньня яе да амэрыканскай арміі.
Кушаль, Ф. Адказ вэтэранаў // Беларус. №84. Сакавік 1964. С. 2. Адказ ЗБВ Аддзелу Нью-Ёрк газэце „Голос Роднны" на артыкул „О том, как Акула Белоруссню стронл".
Кушаль. Ф. Адкрыты ліст да сп. Ч. Будзькі // Бацькаўшчына. №19 (554)7 травеня 1961. С. 3.
Роля гетмана Януша Радзівіла ў вайне 1654—1667 гг.
Кушаль, Ф. Ад Менску да Лодзі // Беларус. №15 (21). 15 лістапада 1952. С. 2; №17 (23). 13 сьнежаня 1952. С. 2; №18 (24). 25 сьнежаня 1952. С. 2,4; №1 (25). іо студзеня 1953. С. 2,4.
Кушаль, Ф. Баяздольнасьць Савецкай Арміі // Беларус. №3 (27). 7 лютага 1953. С. 2; №4 (28). 24 лютага 1953. С. 2,4; №7 (31). 5 красавіка 1953. С. 2; №8 (32). 18 красавіка 1953С. 2; №9 (33). 2 травеня 1953. С. 2; №іо (34). 16 травеня 1953. С. 2, 4; №11 (35). 1 чырвеня 1953. С. 2,4.
Кушаль, Ф. Беларуска-Літоўская дывізія // Беларус. №14 (20). і лістапада 1952. С. 2—4.
Куіпаль, Ф. Беларускаю рукою. Да 35 гадавіны Слуцкага паўстаньня // Бацькаўшчына. №47—48 (277—278). 27 лістапаДа 1955С. 1-2.
Кушаль, Ф. Бітва ля ракі Воркслы. (У пэрпэктыве часу) // Бацькаўшчына. №46 (380). 17 лістапада 1957. С. 3—4.
Кушаль, Ф. Бітва пад Грунвальдам // Бацькаўшчына. №22 (506). 5 чырвеня i960. С. з; №23 (507). 12 чырвеня i960. С. 2—3; №24—25 (508—509). 26 чырвеня i960. С. 4—7; №26 (510). з ліпеня i960. С. 2—3; №27 (511). іо ліпеня i960. С. 2—3.
Кушаль, Ф. Важныя ўгодкі // Беларус. №82. Студзень 1964. С. 2. 20-ыя ўгодкі БКА.
Кушаль, Ф. Вайскоўцы-беларусы // Бацькаўшчына. №45— 46 (124—125). 16 лістапада 1952. С. 2.
Кушаль, Ф. Вайскоўцы-беларусы // Беларус. №14 (20). 1 лістапада 1952. С. 1.
Угодкі Слуцкага паўстаньня.
Кушаль, Ф. Вайскоўцы-беларусы на чужыне // Беларус. №2. 27 лістапада 1950. С. 3.
Кушаль, Ф. Ваюй жа, народзе! Беларускае паўстаньне 1863—1864 гадоў. (У 39-ыя ўгодкі Беларускага Збройнага Паўстаньня на Случчыне ў 1920 годзе) // Бацькаўшчына. №43—44 (479—480). 29 лістапада 1959. С. 3—7; №45 (481). 6 сьнежня 1959. С. 2—3; №46 (482). 13 сьнежаня 1959. С. 2—3; №47— 48 (483—484). Каталіцкія Каляды 1959. С. 4—5.
Кушаль, Ф. Веліч Слуцкага Збройнага Чыну // Беларус. №21 (45). 28 лістапада 1953. С. 2—3.
Кушаль, Ф. Войны вялікага князя маскоўскага Івана Трэйцяга зь Вялікім Княствам Літоўскім // Бацькаўшчына. №29—30 (564—565)23 ліпеня 1961. С. 3—5; №31 (566). 30 ліпеня 1861. С. 2—3; №32 (567). 6 жнівеня 1961. С. 2—3; №33 (568). 13 жнівеня 1961. С. 2.
Кушаль, Ф. Гістарычная Місія Беларускага народу. Да саракавых утодкаў Слуцкага паўстаньня // Бацькаўпічына. №46—47 (530—531)27 лістапада i960. С. 1—2.
Куіпаль, Ф. Да 36-х угодкаў Слуцкага Паўстаньня // Бацькаўшчына. №47—48 (329—330). 25 лістапада 1956. С. і, 7.
Кушаль, Ф. Да 42-х угодкаў Слуцкага Паўстаньня // Бацькаўшчына. №15 (599)2 сьнежаня 1962. С. 1—2.
Кушаль, Ф. Да ведама беларускіх вайскоўцаў // Беларус. №1. 20 верасьня 1950. С. 2.
Галоўны ўрад ЗБВ пераехаў з Амэрыканскай акупацыйнай зоны ў ЗША, Нью-Ёрк.
Кушаль, Ф. Дзе няма ахвяраў — няма й перамогі. Да ўгодкаў Слуцкага Паўстаньня // Бацькаўшчына. №45—46 (431— 432). 30 лістапада 1958. С. 3,6.
Куіпаль, Ф. „Змагарныя дарогі“ // Беларус. №75. Сакавік 1962. С. з; Бацькаўшчына. №9 (593). 20 травеня 1962. С. 4.
Станоўчы водгук на кнігу Кастуся Акулы.
Кушаль, Ф. Калі б’ецца ў грудзях беларускае сэрца... Да 34-ай гадавіны Слуцкага Паўстаньня // Бацькаўшчына. №43—44 (225—226). 28 лістапада 1954. С. 1—2.
Кушаль, Ф. Ліст у рэдакцыю // Беларус. №58. 30 сьнежаня 1956. С. 8.
Папраўка да артыкулу „Да 36-ых Угодкаў Слуцкага паўстаньня“.
Кушаль, Ф. Магілёўскае паўстаньне [1661 году] // Бацькаўшчына. №6 (541)5 лютага 1961. С. 2—3.
Кушаль, Ф. Mae ўспаміны пра „Нашу Ніву“ // Беларус. №118. Люты 1967. С. 3.
Кушаль, Ф. Мой прабег вайсковай службы // Беларус. №421. Люты 1995. С. 4.
Кушаль, Ф. Наш кон. Да 44-ых угодкаў Слуцкага Паўстаньне // Беларус. №92—93. Лістапад—сьнежань 1964. С. 2.
Кушаль, Ф. Пераможаныя — пераможам! Да 37-ай гадавіны Слуцкага Паўстаньня // Бацькаўшчына. №47 (381). 24 лістапада 1957. С. 1—2.
Кушаль, Ф. Польская палітыка на Беларусі ў часе Польска-Бальшавіцкае вайны 1919—1920 гг. (Да 41-ых угодкаў Слуцкага Паўстаньня) // Бацькаўшчына. №48—49 (583—584)Каталіцкія Каляды 1961. С. 3—6; №1—2 (585—586). Праваслаўныя Каляды 1962. С. 5—6; №3 (587). 28 студзеня 1962. С. з; №4 (588). іі лютага 1962. С. 2—3.
Кушаль, Ф. Слуцкія ўгодкі // Беларус. №71. Лістапад 1961. С. 1. Кушаль, Ф. Тры сустрэчы. Успаміны, прысьвечаныя памяці Мітр. Пратаярэя а. Хв. Данілюка // Беларус. №101— 102. Жнівень—верасень 1965. С. 3.
Кушаль, Ф. У дваццатыя ўгодкі ганебнага чыну. (Да забойства праф. Вацлава Іваноўскага) // Беларус. №89. Жнівень 1964. С. 2—3.
Уступнае слова, публікацыя й бібліяграфія Лявона Юрэвіча
Архіваліі
Ларыса Геніюш
ЛІСТЫ ДА НАТАЛЬЛІ АРСЕНЬНЕВАЙ
Апошнім часам эпісталярная спадчына Ларысы Геніюш прыцягнула да сябе вялікую ўвагу, вынікам чаго стала зьяўленьне адметнай колькасьціяе публікацыяў, падрыхтаваныхМіхасём Скоблам'. Разам з тым, з часам зьяўляюцца і ўсё новыя не друкаваныя раней лісты паэткі.Да публікацыі эпісталярыяў паэткі далучаецца й БІНіМ, прапануючы чытпачам трылістыЛарысыГеніюш з архіву Натальлі Арсеньневай.
Гэтыя эпісталярыі цікавыя зь некалькіх пунктаў гледжаньня. Па-першае, яны з пэрыяду Другой сусьветнай вайны, то бок дастпаткова аддаленыя ў часе. Гэта ў некаторым сэнсе ўскладняе іх камэнтаваньне, аднак іробіць асабліва каштоўныміяк сьведчаньні падзеяў у жыцьці Геніюш, ня так добра вядомых. Па-другое, гэта лісты да іншай паэткі, Натальлі Арсеньневай, якая ў той час знаходзілася ў Нямеччыне і, як высьвятляецца, мела даволі шчыльныя прыяцельскія стасункі з Ларысай Геніюш. У публікаваных ніжэй лістах можна знайсьці цікавыя сьведчаньні таго складанага ваеннага часу, міжасабовых дачыненьняў у беларускіх асяродках у Празе ды Бэрліне, дэталяў штодзённага жыцьця абедзьвюх паэтак. Можна толькі пашкадаваць, што гэтыхлістоў захавалася так няшмат.