Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

I ён руку маю хапае, Трасе і цісне, долу гне:
— Я лепшай пахвалы ня знаю, Цяпер я бачу — друг ты мне!
I гаварыў далей з уздымам: — I калі ёсць паэта [я] — To нашХадыка Уладзімер
I Пастарнак, [дык удвая!]
I хітранька так ён смяецца — Маўляў, што скажаш у адказ?
I я кажу яму ад сэрца: — Паэты, браце, першы клас!
Далей кажу я шчырым [гартам], Кажу сур’ёзна, не смяшком: — Пазногця іхняга ня варты Мы ўсе — [звязаўшы] іх вузлом.
Бывалі й спрэчкі — не заўсёды Па шэрсці, а й насупярэк.
Як той паэт, ён быў ня горды, А горды быў як чалавек.
Калі ж нас падсякла нядоля, Ён суцяшаў мяне ня раз: —Дзе воля, браце, дзе няволя — Пра тое скажа яшчэ час.
Казаў загадкава, з падтэкстам — Усё-ткі крытыкам ён быў —
I тое лагернае цеста, Як тысячы другіх, мясіў.
Я шчасны тым, што у дарозе Йшоў поплеч гэты сябра мой, Што нас аднолькава марозіў Той холад лютаю зімой.
Я шчасны, што ў жыццёвых бітвах Сустрэўся гэты чалавек, Так, ЧАЛАВЕКз вялікіхлітар, Ліхому злу насупярэк.
Жыццё, браткі, такая штука — Ну, думаеш, не ахапіць! — А як прыглянеш — той навукі: Каб толькі чэсна век пражыць.
Ён чэсна жыў, ён палка марыў, Як бацьку, Коласа любіў...
Гараць нязгасныя Стажары, I ток крыві — ён жыў, ён быў.
[iygo-я гг.]
Архіваліі
АНТЫБАЛЬШАВІЦКІЯ ПАЎСТАНЬНІ Й ПАРТЫЗАНСКАЯ БАРАЦЬБА НА БЕЛАРУСІ:
ТЭМА, ЯКАЯ HE АДПУСКАЛА
Праца Юркі Віцьбіча пра антыбальшавіцкія паўстаньні й партызанскую барацьбу, што была выдадзеная толькі па ягонай сьмерці й пазьней перавыдадзеная на Беларусі (двойчы, бо першы наклад быў амаль цалкам сканфіскаваныУ, сталася, тым. ня менш, ягонай візытоўкаю, апярэдзіўшы па папулярнасьці ды запатрабаванасьці мастацкія апавяданьні, фэльетоны, нарысы пісьменьніка. Відаць, і самога аўтара тэма не адпускала; ён зноў і зноў вяртаўся да яе, зьбіраючы матэрыял. Чарговым пацьверджаньнем гэтага сталася нядаўняя знаходка невялікай тэчкі, на якой рукой Віцьбіча выведзены назоў: ,Дадаткі да працы аб паўстаньнях і партызанах на Беларусі".
Тэчка зыляшчае невялікія ўспаміныМіхася Кавыля, лістыАляксандра Яцэвіча (Змагара) й Валера Навіцкага, а таксама выпіскі з газэтаў.
Міхась Кавыль
Із успамінаў
У нашым доме зьбіраліся вячоркі. Прыходзілі на вячоркі хлопцы. Сяло наша — Покаршаў — невялікае, усяго 6о двароў, і хлопцаў можна на пальцах пералічыць. Так як яны прыходзілі да нас кожны вечар, я зь імі быў, як кажуць, запанібрата. Звычайна яны садзіліся ў кугку за стол, ігралі ў карты. Іграючы, вялі незразумелыя мне гутаркі. Гутарку вялі ціха, каб ня чулі дзеўкі. Мяне яны, мабыць, не баяліся, бо я быў „жэўжык", як часта мяне называў Вінцук Цішкевіч. Ды я асабліва й не прыслухоўваўся, а таму, можа, і запомнілася толькі два слова: „Гаўрыловіч" і „паўстаньне".
' Віцьбіч, Юрка. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью-Ёрк, 1996. — XVI+397 с.; Віцьбіч, Юрка. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Выданьне другое, выпраўленае. Смаленск, 2007. — 308 с.
Адзін раз прыйшло двое незнаёмых. Доўга ў тую ноч яны ігралі ў карты. Дзеўкі паразыходзіліся, а яны ўсё ігралі й аб чымсьці спрачаліся. Зь іх спрэчак я нічога не зразумеў і ўклаўся спаць.
Назаўтра яны да нас не прыйшлі. He прыходзілі вечар, другі, трэці. Іх замянілі за сталом другія, маладзейіпыя, і жыцьцё пацякло па-ранейшаму. Аб іх адсутнасьці як быццам ніхто не шкадаваў, бо ні аднаго разу ні адна дзяўчына, нават Марылька, якая кахала Вінцука Цішкевіча, ні маладзейшыя хлопцы нават не заікнуліся, дзе яны ды што зь імі. Толькі я кожны вечар ускакваў з печы, дзе звычайна сядзеў, і высоўваў голаў з-за коміна, каб паглядзець, ці ня прыйшоў Вінцук, ці Міхась Лешчанка, ці Янка Заяц. Але яны не прыходзілі.
Прайшло які зь месяц, а можа й болей. Удзень прыбягае да мае сястры Францішкі Марылька. Такая радасная, усхваляваная. Штосьці шэпчуць. А я падслухаў: „Прыйшоў Вінцук і Міхась“.
Міхась— наш сусед, праз вуліцу. Я, нічога нікому ня кажучы, за дзьверы й да Міхася. Убег у хату. Міхась за сталом, на стале гарэлка. Міхась распавядае суседзям: „Залавілі басякоў (г. з. Бальшавікоў) у саменькую ноч, зылялі варту. Мелімы толькі дзьве бірданкі і бомбусамадзелку. Такога спалоху нагналі... Уцякаліхто куды. Стрэльбы пакідалі і адзін кулямёт. Я вось нават шынэльку захапіў". Ён вылез з-за стала, прымераў шынэль і шапку-кубанку з чырвоным верхам.
„Казак, далі Бог, казак“, — засьмяялася цётка Альжбэта. I сапраўды, Міхась быў стройны, высокі, як казак.
„4 майго-жЯнку?Дзе ён, сыночак?" — ужо празь сьлёзы неяк нечакана запытала яна.
Міхась дастаў з-пад сеньніка вінтоўку й, лязгануўшы затворам, паставіў у куток.
„Жывы. Прыйдзе, цёткаАльжбэта. Хутка прыйдзе. Усім адразу вяртацца няможна“. I ён, распрануўшыся, палез за стол.
Празь некаторы час прыйшоў Янка Заяц. А пазьней Антось Волат, Яраслаў і Бронісь Чарнушэвічы, Цішкевіч Адам, брат Вінцука, тры браты Шчарбіцкія. Ня прыйшоў толькі Язэп Шчарбіцкі. Пасьля я даведаўся, што ён уцёк у Польшчу.
Першыя гады савецкай улады ў нашай вёсцы ніхто не адчуваў. Нават старасты ня было. Адчувалі савецкую ўладу толькі тады, калі прыходзіла па пошце квітанцыя на продналог. Паўстанцы жылі, аралі, сеялі, жаніліся.
Праз год пасьля паўстаньня Чарнушэвічы Яраслаў і Бронісь уцяклі ў Польшчу.
У1935 годзе Міхася Лешчанку арыштавалі й далі 5 гадоў концлягеру. Тры браты Шчарбіцкія (па-вулічнаму Мельнікавы) не дачакаліся арышту, паўміралі ад сухотаў. Антося Волата арыштавалі ў 1935 годзе. Дзе ён дзеўся, невядома. Арыштавалі й Цішкевіча Адама. Заяц арыштаваць ня даўся — уцёк. Жыў у лесе, а ноччу прыходзіў дадому, запрагаў каня і ехаў месячнай ноччу араць поле. Хаваўся гэтак аж да 1937 году, а ў гэтым годзе быў схоплены ў хляве, дзе спаў пасьля начной працы. Расстралялі. 3 усіх уцалеў толькі Цішкевіч Вінцук. Я яго спаткаў у 1943 годзе. Ён быў начальнікам беларускай самааховы ў в. Покаршаў. Аб лёсе паўстанцаў ён мне й расказаў.
27.1.522.
Лісты Аляксандра Яцэвіча2 й Валера Навіцкага3
Vinantes par Juilly. 9-3-52 г.
В. Паважаны Спадар Юрка Віцьбіч!
Прабачце за мой гэтак спозьнены адказ. Я працую на сельскай гаспадарцы й маю болып-менш час толькі ў нядзелю. Але досыць часта трапляе ехаць у нядзелю ў Парыж на тую ці іншую сходку або нараду, а камунікацыя ад майго месца працы настолькі дрэнная (выяжджаю з дому раніцаю, а прыяжджаю позна ўвечары), дык і даводзіцца адзін ліст пісаць 2 або 3 тыдні. Гэта на мяне вельмі моцна дзейнічае, але нічога не магу зрабіць.
Вашую прапанову аб дасылцы маіх твораў у час. „Шыпшына" з прыемнасьцю прымаю ды адначасна цешуся, што хоць у літаратурнамастацкім кірунку ўзьнікла здаровая плынь — аб’еднаньне беларускіх
2 Алесь Змагар (сапраўднае імя Аляксандар Яцэвіч, 1903—?), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, выдавец. Браўудзел у Слуцкім паўстаньні й антысавецкай партызанцы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам. Быў дэлегатам Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Дд 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Аўстрыі. У1949 г. пасяліўся ў Францыі, быў сябрам Рады БНР. У1956 г. выехаў у ЗША. Быў актывістам Беларускага вызвольнага руху. Сябра літаратурнай сустані „Баявая Ўскалось”.
3 Навіцкі Валер (1920—2001), грамадзю дзеяч. Скончыў Слуцкі пэдтэхнікум, працаваў настаўнікам. Падчас нямецкай акупацыі — старшы зьвязовы СБМ (Грэскі раён). Дд лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад канца 1940-х іт. жыўу Канадзе.
творчых сілаў на грунце 25 Сакавіка — Незалежнасьці Беларусі ў яе этнаграфічных межах.
Дзякую за бандэролю з час. „Шыпшына“, хоць я яе яшчэ не атрымаў. Спадзяюся, што бандэроля не загіне ў дарозе, тым больш што я яе чакаю — не магу дачакацца.
Адносна вашае просьбы пераслаць Вам матар’ял аб Слуцкіх паўстаньнях, я з прыемнасьцю выконваю. Ёсьць толькі засьцярога, што сваякі некаторых зь іх засталіся па той бок зялезнае заслоны. Mae ўспаміны будуць далёка ня поўныя й досыць сухія, бо для апрацаваньня іх патрэбны некаторы час. Шмат прозьвішчаў і падзеяў забытыя й пры ўспаміне адных успамінаюцца друтія. Але каб справу гэтую доўга не цягнуць, я зараз-жа падам некалькі фактаў з нацыянальна-вызвольнага руху ў Случчыне.
4.9.1917 г. Р. Астроўскі адчыніў у Слуцку 1-ю Беларускую Гімназію, закладаючы падваліны для ўзгадаваньня беларускай нацыянальнасьведамай інтэлігэнцыі.
У1918 г. у Слуцку паўстаў Беларускі Нацыянальны Камітэт на чале з Паўлам Жаўрыдам4, які шырока па ўсёй Случчыне разгарнуў культурна-выхаваўчую працу, арганізуючы пры валасьцях, а дзе былі ініцыятыўныя групы, дык і пры вёсках або засьценках, іурткі: драматычныя, харавыя, нацыянальных танцаў, сельскагаспадарчыя ды інш.
У1919 г. адбываюцца баявыя сутычкі случчакоў з чырвонымі маскалямі.
У 1920 г. зноў працуе Беларускі Нацыянальны Камітэт у Слуцку. Жаўрыд, будучы вывезены чырвонымі маскалямі,(яшчэ не вярнуўся на бацькаўшчыну, і старшынёю Камітэту быў абраны доктар Паўлюкевіч®^ які адыграў досыць значную ролю ў нацыянальным руху Случчакоў. Працуюць беларускія гурткі, бібліятэкі. Арганізуецца батальён Слуцкай міліцыі, які потым стаў асноваю і-га Слуцкага палка.
Камітэт складаўся з 3-х асобаў: старшыні доктара Паўлюкевіча й сяброў А. Бочкі6 і яшчэ аднаго (прозьвішча ня помню).
4 Павал Жаўрыд (1889—1939), палітычны дзеяч. Удзельнік I Усебеларускага зьезду (1917), У1920 Найвышэйшай радай БНР прызначаны камісарам Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну. Пазьней працаваў у Інбелкульце і газэце „Зьвязда". У 1930 г. арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі". Памёрулягеры.
5 Маецца на ўвазе Арсень Паўлюкевіч (1888—?), грамадзкі дзеяч, лекар, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
6 Антон Бочка (1889—?), вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, бацька айца Аляксандрі Надсана.
Надышоў лістапад. Чырвоныя маскалі спыніліся за Вясеяй на той бок рэчкі, прыблізна ў 14 кілямэтрах ад Слуцка на поўнач. У Слуцку сабралася вялікая колькасьць беларускай інтэлігенцыі й ахвіцэрства. Чуткі аб прыходзе ў Слуцак чырвоных маскалёў моцна хвалявалі случчакоў, амаль кожны дзень адбываліся сходкі. Зьбіраліся на рагу Шасовай і Трайчанскага завулка каля дому Фрыдмана. Ня могучы браць на сябе ўсю адказнасьць за небясьпечнасьць ад насунуўшайся савецкай пагрозы, Слуцкі Выканаўчы Камітэт ухваліў неадкладна сазваць Зьезд Случчыны, які толькі адзін меў права ў такі адказны момант вырашаць аб далейшым лёсе Случчыны. I Слуцак хутка запоўніўся шэрымі сьвіткамі й кажухамі.