Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
I бальшавікі маглі толькі здаволена заціраць рукі, бачачы, як напаўнялася іхнымі ворагамі пастка „дому“ правакацыі, ды старанна рыхтавацца да недалёкае „плённае працьГ разгону завабленых. Адначасна йшло падобнае правакацыйнае „апрацаваньне" й асноўнае масы
народу, сялянства, праз падахвочБаньне, a то навет і насаджэньне сярод яго скрайня-індывідуалістычных формаў гаспадаркі ў выглядзе хутароў, пасёлкаў. Гэтым выяўляліся энэргічныя, ініцыятыўныя адзінкі сярод сялянства, якія тады зараз-жа ўзносіліся на шчыт як „культурныя“, „узорныя“ гаспадары, каб пазьней быць „зьліквідованымі" ў якасьці „кулакоў". Гэтым-жа выяўляліся й ягоныя правадыры, якія, выкарыстоўваючы афіцыйна дадзеныя магчымасьці, кінулі ўсю сваю энэргію на тое, каб стварыць моцную базу нацыі — моцны, трывалы, незалежны сялянскі стан, як асабліва былы камісар земляробства Прышчэпаў, імя якога, стаўшыся легендарным, жыве й дасюль у памяці крывіцкага сялянства.
Калі ўсё гэта „выяўленьне" й „згон“ далі належныя вынікі, можна было канчаць „адступленьне" й брацца за новы наступ, вялізмана задуманы й яшчэ вялізманей праведзены разгон народу. Ён і пачаўся ўжо ў 1928 г. ад славутае калектывізацыі, якая хутка была абернутая ў „суцэльную“ й завершаная крывава-жорсткай„Ліквгдацыяй кулацтва як клясы“. Хоць гэтыя „сацыялістычныя мерапрыемствы" ахапілі ўсе сялянскія народы Савецкага Саюзу, але крывіцкаму народу выпала належаць да тых зь іх, каму гэта далося найцяжэй. Асноўная расейская маса разьвіцьцём свае гісторыі псыхалёгічна была зусім падрыхтаваная да калгасаў, а фактычна й мела іх заўсёды ў сябе ў выглядзе т.зв. „грамады-абшчыны“, у якой, дарэчы, сваім часам расейскія сацыялістыя-народнікі бачылі той самы „просты шлях да сацыялізму", за што рэзка крытыкаваліся тады марксістымі, у тым ліку бальшавікамі із самым іхным Ленінам. Крывіцкае-ж сялянства, ніколі ня знаўшы нічога падобнага да гэтае „грамады“, адвеку звыкшы да індывідуальнага землякарыстаньня, а цяпер яшчэ болып умацаваўшыся на гэтым шляху ўспамінанымі мерапрыемствамі хутарызацыі — адразу ўспрыняло гэтую плягу як „новую паншчыну"... а сотні тысячаўтых, што ці не маглі прыняць, ці не надаваліся на парабкоў для гэтае паншчыны ды нават мелі нахабнасьць„разводзіць кулацкую агітацыю“, а то й зусім бунтавацца (хваля сялянскіх паўстаньняў пракацілася па Крывіі, як і па іншых сялянскіх рэспубліках СССР) — пагналі па Котласах і Сыбірах, загналі ў магілы там, калі не„пусьцілі ўрасход“ адразу на месцы, ці па дарозе... Большага масавага разгону крывіцкі народ ня ведаў датуль у сваёй гісторыі...
Бадай адначасна пачаўся наступ і на крывіцкі нацыянальны актыў, якому раптам, няма ведама чаму, была прычэпленая мянушка „нацыянал-дэмакратаў“, скарочана „нацдэмаў“... Як камісар земляробства
187
Прышчэпаў, залічаны сюды-ж, аказаўся вінаватым у „акулачваньні беларускага сялянства“, так усе „нацдэмы" мусілі несьці віну ўсяе тае нацыянальнае крывіцкае працы ў БССР, якія вялася зь ініцыятывы ды навет на загад і пад безумоўным кантролем бальшавіцкае партыі, так навет гэтае было пастаўленае ў віну, ня кажучы ўжо пра старыя, быццам-бы велікадушна дараваныя грахі ранейшае „актыўнае контррэвалюцыйнае процісавецкае дзейнасьці“. А што да пазьнейшага змаганьня за свой народ, якога і праўда ні на часіну не пакідалі ягоныя верныя сыны-„нацдэмы“, дык яно было проста абвешчанае „шпіёнскадывэрсыйнай работай на карысьць суседняе дзяржавы"...
Шалёная кампанія цкаваньня ў прэсе й т. зв. „савецкай грамадзкасьці“ закончылася ў 1930 г. хвалямі масавых арыштаў нацыянальных актывістых, у тым ліку й некаторых звабленых з-за межаў дзеячоў БССР. Усё завяршылася ізноў павальным разгонам па неабсяжных ссыльных прасторах „краіны сацыялізму". Гэты „першы набор нацдэмаў на катаргу“, які ахапіў каля паўтысячы найсьведамейшых, найактыўнейшых і найзаслужонейшых перад крывіцкім рухам нацыянальных працаўнікоў на чале зь Я. Лёсікам, В. Ластоўскім, А. Цьвікевічам і інш., ужо самы сваім фактам ня мог не прычыніцца да катастрафічнага згортваньня ўсяго пачатага нацыянальнага будаўніцтва. Шчодрыяж дабівальныяўдары пасьля, паводле славутае „рэформы правапісу й граматыкі“ў 1933 г., што зусім падганяе крывіцкую мову nap „вялікую моеу кастрычніцкаерэвалюцыі", грунтоўна папсаваную яшчэ бальшавікамі расейскую мову, давяршалі так памысна пачатую справу. Падымаць-жа крывічаншчыну з гэтакага заняпаду ніякіх, навет правакацыйных стараньняў бальшавікі ўжо не рабілі, толькі калі-нікалі прыстукваючы яшчэ для пэўнасьці, каб, барані Божа, сама як не ўзьнялася...
Ад часу гэтых дзьвюх масавых апэрацыяў над „кулакамі“ й „нацдэмамі“ разгон крывіцкага народу ўжо набывае формы нясьціханна-пякучага, безупынна-штодзённага патоку, ад пары да пары й навет як-бы з болып-менш правільнай трохгадовай пэрыядычнасьцяй уздымаючыся паўторнымі масавыміхвалямі... Так,„другінабор нацдэмаў на катаргу“ адбываецца ў 1933 г. Складам сваіх „навабранцаў" гэта адзін зь цікавейшых „набораў", у які трапілі людзі запраўды як „з агню ў прысак“...
Між агнём і прысакам, пэўна-ж, даводзілася кідацца ці быць кіданымі нацыянальным дзеячом Крывіі, падзеленае Рыскай мяжой між Полынчаю й Саветамі. Бальшавіцкае правакацыйнае будаўніцтва „беларускага дому“ ў БССР аднэй з галоўных мэтаў мела якраз узьдзеяньне на Заходнюю Крывію, што была пад Польшчаю. I гэтым спосабам,
і шырака, асабліва на першых часох, разгорнутай сваёй падзямельнай работай бальшавікі як мага імкнуліся справакаваць крывіцкае сялянства й нацыянальных крывіцкіх актывістых Заходняе Крывіі. I тут бальшавікі цалялі адразу ў „двух зайцаў“: і ў ненавідную сабе Польшчу, і ў ня менш нялюбных крывіцкіх нацыянальных дзеячоў, выкарыстаўшы якіх, падстаўлялі пад польскую расправу, сваім парадкам выкарыстоўваючы ў прапагандавых мэтах і гэты факт. Гэтак было з магутнай масавай арганізацыяй „Беларускае Сялянска-Работніцкае ГрамадьГ, якую бальшавікі проста справакавалі.
Ды найцікавей выйшла тут із правадырамі тае „Грамады", што былі пасламі ў польскі сойм на чале з Бр. Тарашкевічам, С. Ракам-Міхайлоўскім, П. Мятлом і інш. Справакованыя бальшавікамі, усе яны селі на лаву падсудных, а зь яе і ў польскія турмы. Адтуль іх, як-бы шырокім добрародным гэстам, саветы былі выкупілі-вымянялі й на кароткі час узнесьлі на шчыт, навет як „зусім сваіх“ у процівагу тым „нацдэмам“, што тады сядзелі ўжо за кратамі. Але, пажыўшы ў Саветах і добра разгледзеўшыся, народныя трыбуны „ГрамадьГ не маглі не пайсьці шляхам тых-жа самых „нацдэмаў“ — нацыянальных змагароў з бальшавікамі. I ў 1933 г. якраз каля іх і адбываецца той другі, яшчэ болып масавы „набор нацдэмаў". Так „добрародна" выбаўленыя бальшавікамі з польскае турмы былыя паслы-грамадаўцы трапляюць у турму савецкую, а разам зь імі за адным махам зьмятаюцца туды-ж і новыя сотні нацыянальных працаўнікоў, як завабленых із Заходняе Крывіі, так і караных падсавецкіх, асабліва шмат студэнтаў. У паказаньнях, вымушаных, выбітых із слабейшых зь іх у ўсемагутным ГПУ, бальшавікі спрабуюць пацэліць і ў тую рэшту нацыянальных дзеячоў, што не даліся на іхную правакацыю й засталіся ў Заходняй Крывіі, выстаўляючы гэтых апошніх як змоўшчыкаў і супроць Польшчы. Праўда, польскія ўлады паважна не ўзялі гэтых сфабрыкаваных ГПУ „паказаньняў", цана якіх пасьля разыграньня колькіх вялікіх інсцэнізаваных працэсаў у Маскве робіцца добра ведамай цэламу сьвету.
Наступны масавы „трэці“ набор і разгон крывіцкага актыву адбываецца на тры гады пазьней, у 1936—1937 гт., у часе славутае „яжоўшчыны“. I гэта вельмі характэрны „набор“. Праводзячы свае першыя „процінацдэмаўскія“ кампаніі ў 1930—1931 і 1933—1934 гт., бальшавікі імкнуліся выкарыстоўваць у якасьці „заганячых" крывіцкіх-жа дзеячоў, толькі ўжо сваіх, камуністых, стараючыся душыць крывічоў крывіцкімі-ж рукамі. Напару ім удавалася знаходзіць такіх сярод болып-менш выпадковага або маральна-слабейшага элемэнту.
Моцныя-ж духам навет у безвыходных палажэньнях умелі знаходзіць горды выхад, як той, які абраў сабе ў 1931 г. адзін із выдатнейшых крывічоў — прэзыдэнт Беларускае Акадэміі Навук Усевалад Ігнатоўскі, скончыўшы жыцьцё самагубствам. I вось, у трэцім „наборьГ прыходзіць радоўка й на тых, і на гэтых, і на паслужліва-патульных, і на гордых ды моцных. Падбіраюцца рэшткі нацыянальных дзеячоў, якія былі раней ці датрымаліся датуль камуністымі, у тым ліку й аўтар калішняга маніфэсту аб утварэньні „незалежнае" БССР, першы яе старшыня Жылуновіч, які й канчае сваё жыцьцё ў няволі поўным вар’ятам. Крывічы-камуністыя паводде яшчэ больш удасканаленых мэтадаў ГПУ НКВД мусілі-б сваймі собскімі рукамі душыць ужо ня іншых крывічоў, а самых сябе...
Гордыя й моцныя зноў з пагардай адкідаюць гэтую ролю свайго собскага ката й, перапрабаваўшы ўсе спосабы годнае й незалежнае паставы ў змаганьні, таксама мусяць спыніцца на выпрабаваным яшчэ ў першым „наборьГ спосабе Ігнатоўскага... Гэтак канчаюць самагубствам Чарвякоў, старшыня найвышэйшага органу ўлады — Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР, — і Галадзед, старшыня Савету Народных КамісараўБССР...
У вялізманейшым, праведзеным паводле ўсіх правілаў жудаснае „яжоўшчыньГ наборы, які трываў блізу цэлых два гады, падмятаюцца, падчышчаюцца ўсе, хто спрабаваў яшчэ весьці легальна якую-небудзь нацыянальную крывіцкую працу. Праца гэтая канчальна робіцца магчымай толькі ў глыбокім падзямельлі, й толькі там снуецца ейная ніць, не перарываючыся ні тады, ні пазьней.
Гэтак ідзе час у кірунку да наступнага „набору", які паводле тае трохгадовае пэрыядычнасьці павінен быў бы адбыцца ў 1939 г. I тут якраз Саветам, што называецца, „прываліла шчасьце“: яны адхапілі нарэшце ад Польшчы пры ейным разгроме ў першым выбуху другое сусьветнае вайны Заходнюю Крывію. Трэ было сьпешна хапацца падагнаць яе пад дасягнуты ў усходняй частцы ўзровень „прачашчанага народу“. I бальшавікі пачалі ад тых самых крывіцкіх нацыянальных дзеячоў, якіх пры гэтым урачыстым „воссоедйненйй“Заходняй Крывіі з Савецкай трэба-ж было таксама „воссоедйнйть“ зь сябрамі іхнымі „нацдэмамі“, што пакутавалі недзе на савецкай катарзе ці зупачывалі дзесь у безназоўных магілах. Гэтак адразу былі схоплены ў Вільні, пакуль аддаць яе патрымацца „ліцьвіном", некатарыя з тамтэйшых нацыянальных дзеячоў старэйшага пакаленьня, што так ці іначай заставаліся на месцы. Калішні прэм’ер-міністр БНР А. Луцкевіч, рэдактар славу-