Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

He адразу, аднак, бальшавікі, як трэба, „апанавалі тэхніку “ гэтага свайго ўлюбёнага і ўнівэрсальнага мэтаду разгону.
Эфэкт першага бальшавіцкага гвалту над Усекрывіцкім Кангрэсам быў зусім адваротны жаданаму й чаканаму разгоншчыкамі: ён даў у канцавым выніку толькі ўздым нацыянальнае сьведамасьці, адгэтуль і назаўсёды антыбальшавіцкае, узрост народнае згуртаванасьці, нябывалы датуль размах Крывіцкага руху й нарэшце, канчальны разрыў з бальшавіцкай і з усякай Масквою ў акце 25 сакавіка 1918 г., якім была абвешчана незалежнасьць Крывіцкае — „Беларускае Народнае Рэспублікі".
3 усім гэтым нельга было ня лічыцца й значыцца, ані не ўдалося адразу ўзяць крывіцкі рух, як кажуць, „у лоб“, не заставалася нічога іншага, як пусьціцца на розныя хітрыкі й крывадушнасьці, каб із часам здабыць яго „ў абход“. За гэта і ўзяліся бальшавікі, мо ўпяршыню тут ужыўшы свой аблюбаваны пасьлей мэтад, мэтад „адступленьня дзеля наступу", згону для разгону, тут было абвешчана таксама „незалежнае“ Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі і студзеня 1919 г. Гэты „акт“, які даўжэйшы час заставаўся на аднэй паперы, а нават і зыйшоўшы зь яе, толькі перайшоў на іншыя паперкі, меў на мэце, насамперш, парыраваць, а то й спараліжаваць акт 25 сакавіка. Карта БНР мелася 182
быць бітай бальшавіцкаю картаю на адну літару большае БССР. Але гэты ход зусім не дасягнуў мэты напачатку, бо зрабіўшы яго, бальшавікі тут-жа спужаліся, ня ў змозе адразу пазбыцца свайго страху перад адным хоць-бы словам „незалежнасьць“. Зараз-жа каля новасьпечанае „незалежнае“ рэспублікі пачаліся розныя камбінацыі, паасобныя адступленьні ад зробленага „адступленьня": і папяровую навет „незалежнасьць" бальшавікі давалі так, што як кажуць „із рук ня пушчалі".
Адразу-ж быў адсунуты ад марыянэтачнага „кіраўніцтва“ папяровай „рэспублікі“ аўтор самога „маніфэсту" аб утварэньні яе й першы ейны старшыня, Жылуновіч (пісьменьнік Цішка Гартны)2, адзін ізь лічаных крывічоў, якія не пагрэбавалі, ці мо ахвяраваліся сесьці ў вадзін „урад“ із тымі самымі камісарамі ранейшае „Западной Областй“, з усялякімі бандытамі Мясьніковымі3 й Ляндэрамі-’, што й разагналі сваім часам Усекрывіцкі Кангрэс. Бальшавікі адставілі Жылуновіча, „забаяўшыся ягонай лішняй беларускасьці", як трапна й зусім правільна ацаніў гэты факт адзін із сучасьнікаў.
Пасьля камбінацыяў пэрсанальных пачаліся й „адступленьні" тэрытарыяльныя: напачатку тэрыторыя „дзяржавы" наагул была літаральна толькі на паперы. I хоць на ёй, таксама даволі туманна, быў дэкляраваны як-бы ўвесь крывіцкі этнаграфічны прастор, але практычна ня цэлы ён быў навет пад кантролем бальшавікоў тады, тыя ж часткі, якія былі ўіх, па-ранейшаму, як губэрні, падлягалі беспасярэдня мас-
2 Зьміцер Жылуновіч (псэўд. Цішка Гартны, 1887—1937), празаік, паэт, грамадзкі дзеяч. Супрацоўнічаў з газэтай „Наша Ніва“, рэдактар беларускай бальшавіцкай газэты „Дзяныііца", кіраўнік Часовага ўраду першай БССР (1919). Рэпрэсаваны, памёр у лякарні для псыхічна хворых.
3 Аляксандар Мясьнікоў (сапр. Мясьнікян, 1886—1925), партыйны дзеяч. У верасьні 1917 — траўні 1918 гг. — старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б). Ад лістапада 1917 г. камандаваў Заходнім фронтам, быў старшынём Аблвыканкамзаху. Кіраваў разгонам Першага Ўсебеларускага Кангрэсу. Першы сакратар ЦК КП(б)Б (1918—1919). У1919—1920 гг. — адзін з кіраўнікоў першай БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Ад 1921 г. — на партыйнай працы на Каўказе. Загінуў у авіякатастрофе.
4 Карл Ландэр (1883—1937), партыйны дзеяч. У1917 г. быў сябрам Ваенрэўкаму, старшынём Менскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў, старшынём СНК Заходняй вобласьці й фронту. Падпісаў ордэр на разгон Першага Ўсебеларускага Кангрэсу. Арганізатар масавых рэпрэсій на Паўночным Каўказе, стваральнік чэкісцкіх „троек" (1920). Расстраляны ў часы „яжоўшчыны".
коўскаму цэнтру. Так што савецкая „незалежнасьць" напачатку была запраўднай хоць-бы ў вадным сэнсе — у сэнсе поўнае незалежнасьці ад якое-небудзь тэрыторыі наагул. Дый за пару месяцаў такога бестурботнага йснаваньня „маладая рэспубліка" падпала вялікаму пераўтварэньню: яна, як зазвычай, „добраахвотна" злучылася зь яшчэ болып папяровай, зусім, можна сказаць, паветранай, без усякае тэрытарыяльнае базы ў руках бальшавікоў „Літоўскай Савецкай Рэспублікай“. Утварэньнем гэтае „ССРЛіБ'* („Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы й Беларусі"), ці іначай „Літбелу", бальшавікі, відаць, хацелі адрадзіць ідэю калішняга Вялікага Княства Літоўскага, запраўды пачалі былі тут ад апошняга слова гісторыі, аддаўшы кіраўніцтва гэтага ,Л ітбелу“ ў рукі катаўтыпу Дзяржынскага, а для шыльды пасадзіўшы на чале аднаго з т. зв. „ліцьвіноў“ — Міцкевіча-Капсукаса5, ды зусім на задворках — пару тых самых „беларусаў". 3 тэрыторыяй-жа гэтае новае „гістарычнае дзяржавы“ выйшла зусім дзіва, магчымае толькі ў балыпавікоў: яна ўтварылася ня толькі безь „літоўскае“ зямлі, але навет і зь „беларускага“ прастору ад яе пры гэтай нагодзе была прырэзаная да Расеі добрая палавіна — цалком губэрні Віцебская, Магілёўская й Смаленшчына, тая самая Смаленшчына, простыя сялянскія дэлегаты якое так актыўна бараніліся пры разгоне Ўсекрывіцкага Кангрэсу, ды ў сталіцы якое, у старым Смаленску, і быў нядаўна перад тым урачыста „дадзены" самы „маніфэст" пра ўтварэньне „незалежнае" Савецкае Беларусі... Дый у гэтай дзіва-рэспубліцы бальшавікі не ўхапілі тады як сьлед „разгарнуць“ сваю работу, бо ўся ейная тэрыторыя неўзабаве была занятая польскай арміяй. Віцебшчына, Магілёўшчына й Смаленшчына, хоць і заставаліся ўвесь часу руках бальшавікоў, але на іхнай тэрыторыі ўжо не рабілася больш ніякіх спробаў аднаўленьня ні ,Літбелу“, ні проста „Белу“...
Пры бальшавіцкім наступе на Варшаву „незалежная“ Савецкая Беларусь была адноўленая й пасьля Рыскае ўмовы засталася на тым агрызку калішняе „Літбел", які не перайшоў да Польшчы й абыймаў усяго шэсьць паветаў Меншчыны, ды й то няпоўных... Гэтая сьмеху вартая куртатая „рэспубліка" прайснавала ў такім выглядзе каля пяцёх
5 Вінцас Міцкявічус-Капсукас (1880—1935), літоўскі нацыянальны дзеяч, сацыял-дэмакрат. Сябра РСДРП(б) ад 1917 г. Кіраўнік Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўраду Літвы, старшыня СНК Літоўскай ССР, у 1919 г. — старшыня СНК ЛітБел ССР, старшыня Прэзыдыюму ЦК КП(б) Літвы й Беларусі.
год, а на ейнай тэрыторыі ў Случчыне, больш за паўгоду, ад восені 1920 да вясны 1921 г. трымаўся запраўды ад нікога незалежны лапік, баронены гераічнымі намаганьнямі слуцкіх паўстанцаў, што прызнавалі над сабою толькі сувэрэнітэт незалежнае БНР, рэспублікі 25 сакавіка. Здушэньне яго непамерна пераважлівымі сіламі бальшавікоў дало першыя масавыя крывавыя ахвяры з крывічоў, сотні й тысячы расстраляных і пассыланых, дзесяткі тысячаў у турмах і шчасьлівыя супроць іх, а гаротныя сваёй эмігранцкай доляй тысячы выгнанцаў у Польшчы. Пасьля разгону Кангрэсу — гэта першая спроба разгону крывіцкага народу бальшавікамі, яшчэ, праўда, абмежаваная прасторамі аднае толькі Случчыны... Але беспасярэдні разглас гэтага гвалту сягае аж на пяць гадоў наперад, да 1925—1926 гг., калі бальшавікі тымі самымі сваімі мэтадамі „ліквідуюць" нацыянальны крывіцкі рух ідэйных нашчадкаў паўстанцаў — маладых случчакоў пад правадырствам настаўніка Лістапада. Ліквідацыя гэтае пагардліва званае імі „лістападаўшчыны“ становіць сабою першую, таксама яшчэ колькасна й лёкальна абмежаваную расправу над піянэрамі крывіцкага актыву, нацыянальнасьведамай інтэлігэнцыі.
Ды тым часам бальшавікі ўсё больш разгортваюць і вялікае агульнае сваё „адступленьне дзеля наступу“, адступленьне бадай на ўсіх нутраных фронтах — славуты НЭП. Пэўна-ж, яно мусіла знайсьці й знайшло сваю форму і на нацыянальным фронце, форму другога і ўжо куды шырэйшага й далёкасяжнейшага, але ўсё-такі часовага „адступленьня“ зноў-жа „дзеля наступу", які можна было прадчуваць у тым болыпых памерах, чым глыбейшым рабілася само „адступленьне“. Мэта гэтага другога бальшавіцкага манэўру была тая самая, што й ва ўсім НЭП-е, забіць тых самых двух зайцоў: з аднаго боку — прыцягнуць дзейныя сілы для адбудовы ад розруху грамадзянскае вайны й „ваеннага камунізму", а з другога боку — адначасна справакаваць гэтыя сілы на болыпае як мага выяўленьне свае запраўднае (у нашым выпадку — нацыянальна-крывіцкае) існасьці, на самараскрыцьцё, на разгортаньне патэнцыяў, каб пасьля пры „наступе“ расправіцца зь імі паводле меры гэтага выяўленьня. Правакацыя была задуманая тут, як адчыненьне магчымасьцяў, і навет патураньне, падахвочаньне нацыянальна-культурнае крывіцкае працы як поля для самавыяўленьня „беларускага нацыяналізму". Насамперш гэта выявіласяўт. зв. „беларусізацыі“, якая запраўды шырака была ахапіўшы й школьніцтва з вышэйшымі школамі ды ўнівэрсытэтамі ўлучна, і дзяржаўныя ды грамадзкія ўстановы, і само зрусыфікованае грамадзтва гарадоў. Сюды-ж далучыліся
й шырокія мерапрыемства, завершаныя стварэньнем двух, на поўным эўрапэйскім узвышшы, тэатраў, багатае літаратуры, заснаваньнем „Беларускае Акадэміі Навук“. Каб яшчэ павялічыць прынаднасьць БССР як „беларускага народнагадому", бальшавікі знайшлі магчымым пайсьці хоць часткова напярэймы жаданьням жыхарства й закідам нацыянальных дзеячоў эміграцыі ды правялі т. зв. „узбуйненьне", павялічэньне тэрыторыі рэспублікі, паводля якога да тых няшчасных шасьцёх паветаў Меншчыны быў далучаны ўдвая болыны за іх прастор Віцебшчыны й Магілёўшчыны. Праўда, і тут не абышлося бязь дзіваў, падобных да тых, што дзеяліся калісь каля ,Літбел“: Віцебшчына адыйшла бяз трох паветаў (Себескага, Нэвельскага, Вяліскага), Магілёўшчына — бяз двух (Гомельскага й Рэчыцкага; яны, праўда, былі далучаныя пасьля, за другім наваратам, у выглядзет. зв. Гомельшчыны). Найцікавейшым фокусам бальшавікоў было іхнае сьцьверджаньне, быццам яны далучылі й „беларускія часткі СмаленшчыньГ, але гэта былі два (і то няпоўныя) паветы былое Магілёўшчыны (Горацкі й Мсьціслаўскі), якія перад гэтым самі-ж бальшавікі „перакінулі" ад яе да Смаленшчыны. Ані п’ядзі запраўднае Смаленшчыны, калішняе Смаленскае губэрні, ні крывіцкіх частак іншых губэрняў і гэтым разам да БССР не перайшло, яны застаюцца й дагэтуль у складзе бальшавіцкае Расеі, РСФСР, як „древнерусскйе" ці „йсконй русскйе" землі, а да нядаўных часоў і насілі навет той стары, яшчэ царскіх часоў назоў „Западной Областй“, якім хрысьцілі калісь усю Крывію, каб канчальна сьцерці яе запраўднае імя. Але ўсё-ж тады тэрыторыя БССР была ладна павялічаная, а бальшавіцкая прапаганда пастаралася яшчэ разьдзьмуць і раструбіць усё такое дабрадзейства. Для бальшавікоў гэта быў найбольш удалы ход, скіраваны на той „згон у кучу“ й пад свой кантроль асноўнае масы крывіцкага нацыянальнага актыву, як у краі, так і з-за межаў, якая датуль ставілася да бальшавікоў варожа ці вычакальна. Цяпер-жа бальшыня гэтага актыву, ня так паверыўшы ў шчырасьць і даўгатрываласьць бальшавіцкага будаўніцтва „беларускага дому“, як заўсёды імкнучыся выкарыстаць кажную магчмасьць для нацыянальнае працы й змаганьня за свой народ, змаганьня, першым чынам супроць бальшавіцкіх жа „апякуноў" гэтага народу, хоць бы гэта й цягнула за сабой ахвяры цяжкое працы, a то й жыцьця, кінулася ў „гасьцінна" адчыненыя дзьверы таго „дому“.