Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Як у рэчаістасьці выпадае гэтя „эўрапэйскае выхаваньне“ — яскрава сьведчаць факты народнае асьветы ў Заходняй Беларусі.
Вось што апавядае аб гэтым польская вучыцелька, якая ўжо шмат гадоў працуе ў пачатковай школе на тэрыторыі Заходняй Беларусі, дзе беларускія дзеці змушаны вучыцца ў польскіх школах: „Дзеці прыходзяць у школу і ня знаюць аніводнага польскага слова. Наўкола ня чуюць ніякай іншай мовы, апрача мовы беларускай. Дзеці між сабой гавораць толькі па-беларуску, ніколі не гавораць па-польску. Папольску гавораць толькі на лекцыях з прымусам і труднасьцяй. Дзеці ніколі ня думаюць па-польску. Вучацца лекцыяў і гавораць аб лекцыях і навуцы заўсёды толькі па-беларуску. іугадоў ужо працуе публічная пачатковая школа на тэрыторыізаселенай беларусамі. 17 гадоў вучымо беларускіх дзяцей па-польску. Якія сьляды гэтай працы? Дзеці гавораць na-польску толькі ў школе. Школа ня робіць таго, што рабіць павінна ані ў галіне навучаньня, ані ў галіне выхаваньня. У выніку — паўторны анальфабетызм. Каб гэтыя дзеці вучыліся пабеларуску, то напэўна школьная праграма была-б зрэалізаваная, але ня ўмелі-б па-польску. Цяпер ня ўмеюць ані добра па-польску, ані зразуменьня матарыялаў навучаньня. Няма выхаду. Што рабіць? Аб што ідзе?Ці-ж тыя спосабы, якія ўжываліся аж да апошняга часу, не паказалі яшчэ па 17-гадовай працы сьлёзных вынікаў?"1'5.
I ўзаўпраўды: аб што ідзе, якое гэта эўрапэйскае выхаваньне даюць беларусам польскія імпэрыялісты?
Польскім гнабіцелям ідзе аб тое, каб зьвязаць беларусаў з польскай дзяржавай, каб беларусы, у прыпадку вайны, самаахвярна ішлі паміраць ,,za ojczyznu od morza do morza". У працягу 17-ці гадоў узывалі спосабы прымусовае палянізацыі. Але атрымаліся сьлёзныя вынікі. „ Wobec ludzi innej sfery lud naszjest nieufny I zamkn^ty io sobie“M.
Польскія акупанты ламаюць сабе галаву над тым, як здабыць заўфаньне беларускага народу pa.„ojczyzny polskiej“, якім спосабам прывязаць да польскае дзяржавы?
Прыходзяць да выснаўку: каб гэтыя дзеці вучыліся па-беларуску.
115 Kuijer Wilenski. № 94. Красавік 1935.
116 Kuijer Wilenski. № 213.1931.
Вось-жа: вызначаюцца новыя шляхі і спосабы польскага панаваньня на землях Заходняй Беларусі; польскія гнабіцелі пачынаюць выпраўляць свае памылкі: абмяркоўваюць пытаньне абувядзеньні беларусізацыі як надзейнага спосабу прывязаньня беларусаў да польскае дзяржавы і заахвочваньня да самаахвярнасьці на аўтар польскага імпэрыялізму.
Узмоцненая падрыхтоўка да вайны і ваенізацыя ўсяго насельніцтва змушаюць акупацыйныя ўлады на Беларусі выпраўляць памылкі, якія дапушчаны былі імі ў адносінах да беларускага народу.
Але народ беларускі, навучаны горкім досьведам, прадаўжае быць „nieufny I zamknqty w sobie“ — ня верыць людзям,,z innejsfery“, бо хоча мірнай працы, хоча волі і самастойнасьці.
Хто ўзапраўды хоча міру, той ня можа не хацець волі і незалежнасьці Беларусі.
На ўсім абшары беларускае зямлі ад Ловаці аж да Буга ўся паўната ўлады мае належаць беларускаму народу!
Вольная і незалежная Беларуская Народная Рэспубліка — гэта ёсьць адзіны і ўзапраўдны шлях міру!
Адважна ўзіраемся насустрач будучыні!
Беларускі народ у цягу стагодзьдзяў перажыў шмат розных ліхалецьцяў; жыве і будзе жыць!
Маючы на ўвазе досьвед гістарычнае мінуўшчыны, крытычна ацэньваючы ўсе папярэднія ступені разьвіцьця беларускага вызвальнага руху, нельга не прыйсьці да выснаўку, што ў беларускага народу знойдзецца ў дастатку творчых сілаў і арганізацыйных здольнасьцяў, каб у час катаклізму, які надыходзе, здужаць і аўладаць усе плыні разьюшанай стыхіі ўстанавіць парадак міру і канструктыўна-творчай працы для дабра паспалітага люду.
I разарвуцца кайданы няволі, і спадуць чужацкія ёрмы, і распачнецца новае жыцьцё.
Беларусь, бацькаўшчына Скарыны, Буднага, Сапегі, Багушэвіча, Каліноўскага, Грынявецкага, Бурбіса, Ігнатоўскага, наша радзіма Беларусь будзе вольнай і ні ад каго не залежнай народнай рэспублікай!
Да пытаньня аб паходжаньні гэрбу Пагоня1*7 (прычынак да высьвятленьня беларускай гэральдыкі)
Многа стагодзьдзяў мінае ўжо з таго часу, як на Беларусі пачаў ужывацца дзяржаўны гэрб Пагоня: на белым кані сядзіць удалы ваяка, у правай руцэ ён трымае высока падняты меч, а ў левай мае шчыт, на якім ёсьць знак шасьціканцовага крыжа, апрануты ён з галавы і аж да ног у жалезны панцыр-броню, на галаве жалезны шлем, які закрывае ўсё аблічча, украшаны даўгім квяцістым пяром, моцна і ўпэўнена трымаецца ён у сядле, вострымі астругамі паўзбуджае каня да борскага скоку. Куды ён сьпяшыць, ваяка ўдалы; на каго ён нападае, ці мо бароніцца ён ад каго?
Тамаш Грыб
Ваяка на белым кані, пачынаючы з XIII ст., а можа нават і раней, і аж да канца XVIII ст., — гэта быў сымбаль дзяржаўнай самастойнасьці і незалежнасьці беларускага народу; узнаўленьне беларускае народнае дзяржаўнасьці ў 1917 г. — Першы Ўсебеларускі Кангрэс, на якім абвешчана было, што на ўсім абшары беларускае зямлі ўстанаўліваецца беларуская народна-рэспубліканская ўлада, — адбылося пад знакам старадаўняга сымбалю: на бел-чырвонабелым сьцягу ў залатых праменьнях сонца ваяка на белым кані; гэта ёсьць сымбаль дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Што азначае гэты сымбаль — ваяка на белым кані; хто ведае цяпер, які зьмест укладаўся ў гэты старадаўні сымбаль нашымі продкамі на ўсьвеце гісторыі?
Спрабуемо адказаць на гэтыя пытаньні.
На Беларусі, асабліва ў асяродзьдзі беларускага сялянства, існуюць аж па сяньняшні дзень такія звычаі і ўрачыстыя абраднасьці, якія сваім паходжаньнем сягаюць у глыбіню старадаўнасьці, або, як гэта кажуць, у даўно мінулыя часы паганства. Адным з такіх звычаяў зьяўляецца, напрыклад урачыстае спатканьне вясны: юр’еўскае сьвята, юр’я, калі віта-
юць вясну.
117 Друкуецца паводле: Іскры Скарыны. 1935. №5. С. 69—77. Подпіс: Др. Т. Грыб.
У старыя часы юр’я спраўлялася вельмі гучна і слаўна; прыпадала на другую палавіну красавіка месяца або на пачатак траўня па новаму стылю, калі распачыналіся першыя працы ў полі пад ярыну. Гэта было сьвята вітаньня бога сонца Ярыла.
Яшчэ ў канцы XIX ст., як сьцьвярджае А. Фамінцын, у сьвядомасьці беларусаў, якія наагул захавалі ў абраднасьці і вераваньнях сваіх многа вельмі старадаўніх рысаў і матываў, — не пераставаў жыць Ярыла ў сэньсе бога вясеньняга сонца’18.
Успаміны аб Ярыле захаваліся на Беларусі, як сьцьвярджае А. Афанасьеў, вельмі жыва: „Беларусы ўяўляюць яго маладым прыгожым хлапцом на белым кані і ў белай вопратцы, на галаве ў яго вянок зь вясеньніх палявых кветак, а ў руцэ трымае жмені жытных каласоў, ногі ў яго босыя. Там, дзе ступаў старынны богЯрыла сваімі босымі нагамі, то зараз-жа вырастала густое жыта, а куды абяртаўся ягоны пагляд — там расьцьвіталі і каласы: „А дзе-ж ён нагою — там жыта капою, а дзе-ж ён зірне — там колас зацьвіце""9.
Назва Ярыла захавалася на Беларусі аж да апошняга часу; сягае сваім паходжаньнем аж у глыбядзь старадаўнасьці.
Слова Ярыла складаецца з кораня „яр“ і канцоўкі „ыла“.
Корань „яр“ адпавядае санскрыцкаму аг, якому, у свой чарод, адпавядае грэцкае Ер.
Аг у санскрыце азначае дзейнасьць узвышаную, рух наверх; канцоўка „ыла“, як, скажамо, „іла“, „ала“, маючы ў сабе суфікс мінулага часу прычасьця дзейнага залогу, азначае бязупынную дзейнасьць, як пэўную ўласьцівасьць таго, што дзейнічае. Напрыклад: Купала, Вазіла, ня йначай і Ярыла.
Канцоўцы „іла“ адпавядае ў санскрыце van, якое, у свой чарод прыраўніваецца да грэцкага ытд.
У цэлым славянскае слова Ярыла адпавядае санскрыцкаму Arvan і грэцкамуЕрФ^.
Arvan у пазьнейшым санскрыце азначае „кон“, але ў Ведах яно больш захавала сваё першапачатковае значаньне — хуткі, бягучы, прыткі, імклівы. Гэта назва ў Ведах адносіцца да сонца і ўжываецца нават заместа сонца; інагды ўжываецца ў сэньсе каня і верхніка (усадніка, коньніка). Гэны верхнік — узыходзячае сонца. Ёсьць нават гімны ў Ведах аб сонцы, як і аб кані.
1,8 Фамннцын, А. Божества древннх славян. СПб, 1884. С. 220.
119 Афанасьев, А. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. Т. 2. Москва, 1865. С. 441—442.
Падобна санскрыцкаму аг, славянскае ,.яр“ таксама захавала значаньне хуткасьці, бягучасьці, прыткасьці, імклівасьці, а таксама палкасьці, сілы, сьвятла; вясеньняга або ўзыходзячага сонца. Як і санскрыцкае ага азначае хуткі і прыткі, так і наша беларускае „ярам“ — хутка, прытка.
Галоўная свомасьць сьвятла ёсьць хуткасьць яго распаўсюджаньня; у корні „яр“ сумешчаецца значаньне хуткасьці і сьвятла.
Вясеньні сьвет узбуджае ў прыродзе сілу адраджэньня і аплоджаньня; дзеля гэтага „яр“ ужываецца ў значаньні пладатворнай сілы вясеньняга сонечнага сьвятла.
Тое, што корнем „яр“ трэба разумець сьвет вясеньняга сонца, можамо бачыць, напрыклад, з назвы вясны: „яро“, як гэта ўжываецца аж да апошняга часу ў чэскай мове; адсюль назва вяснавых пасеваў: „ярына“, „яравое поле“; у нямецкай мове, напрыклад, захавалася нават і назва году: Jahr.
Вясна — гэта ёсьць час, калі ўзбуджаецца імкненьне да аплоджаньня: ярун, ярыцца, ярыць. Апрача таго вясеньні сьвет узбуджае сілу, мужнасьць. Корань „яр“, дзеля гэтага, у сучаснасьці, як і ў санскрыце, азначае сілу, мужнасьць, здатнасьць; „яры“ — гэта ўсё роўна што сільны, мужны, здатны. Jarost па-чэску — сьвежасьць, юнацкая сіла. Згэтуль паходзіць і яшчэ адно значаньне корня „яр“ — гнеўны, заўзяты, ярасны; адпаведная латынскаму іга, а грэцкаму атуд, што таксама азначае гнеўнасьць, заўзятасьць. У беларускай мове слова ярасьць ужываецца ў сэньсе буйнасьці, палкасьці, жарыстасьці, гарачнасьці’20.
Слова „Ярыла“, такім чынам, азначае хуткую распаўсюджанасьць вясеньняга сьвятла, якое ўзбуджае сілу ўзросту ў травах, дрэвах, пл оцкую сілу ў зьвяроў і ў людзей; а таксама — юнацкую сьвежасьць, здатнасьць, адвагу і храбрасьць у чалавеку.
Згэтуль вынікае, што Ярыла як увасабленьне вясеньняга сонца зьяўляецца богам аплоджаньня, богам каханьня, радасьці, красы, сілы і дасканаласьці.
Уява сонца ў вобразе каня ёсьць супольна многім народам: у Персаў, напрыклад, — белы конь, у скандзінаўскіх народаў — сьветлагрывы конь, ня іначай і ў славян, асабліва ў нашых продкаў, — белы конь.
Узьнікла гэта ўява ў пастушаскія часы, калі ў вобразе розных зьвяроў увасабляліся сілы прыроды; гэта была эпоха зооморфізму. Напа-