Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

У абставінах вайны зь нямецкімі крыжакамі і татарскімі багдыханамі, упартае й заўзятае вайны, якая вымагала напружаньня ўсіх сілаў і вялікай самаахвярнасьці, злучаліся і аб’ядноўваліся дзеля абароны свайго жыцьця і маёмасьці ўсе спародняныя славянскія пляменьні на вагромністым абшары ад Ловаці і аж да Буга; гэтак, на рубяжы XII і XIII стст. узьнікла беларуская дзяржава з цэнтрам у Наваградку. У наступным часе, пасьля адстырчаньня нямецкіх крыжакоў на захад, сталіца незалежнай беларускай дзяржавы перанесена была ў Вільню. Прыгожае места Вільня, пабудаванае ў далёкай мінуўшчыне на шляху гандлёвай пераправы праз раку Вяльлю, прадаўжала быць галоўным цэнтрам Беларусі аж да часу заняпаду беларускае дзяржаўнасьці ў канцы XVIII ст.
Беларуская шляхта як упрывілеяваная суспольная група ваякаўконьнікаў, маючы сваё паходжаньне ў мінуўшчыне з паспалітага рушэньня ўсяго земляробскага насельніцтва, сацыяльна-палітычна ядясобнілася ад працоўнага народу, уважала сябе за „шляхецкі народ“, але культурна і псыхалягічна захоўвала ўсе старадаўнія звыкі і вераваньні; успрынятае ў той час хрысьціянства ня мела спачатку значнага ўплыву на культурную сьвядомасьць беларускага народу.
Гэтак: калі для беларускага селяніна-земляроба ідэалам здатнасьці, красы і сілы прадаўжаў быць прыгожы хлапец на белым кані, адзе-
ты ў белую сялянскую вопратку, зь вянком палявых кветак на галаве і жменяй жытных каласоў у руцэ, то для ваякі-шляхціца ідэалам здатнасьці і сілы ёсьць ваяка на белым кані, адзеты ў жалезны панцыр, з высока паднятым мячом у правай руцэ, з баёўным шчытом у левай руцэ, жалезным шлемам на галаве, які аздобляны квяцістым пяром, з жалезнымі астругамі на ботах.
Як бачымо, гэта ёсьць нішто іншае, як звычайны соцыямарфізм: старадаўні бог сонца Ярыла адзеваецца ў розныя вопраткі!
У вобразе ваякі на белым кані мы бачымо бога сонца Ярылу і ў дзяржаўным гербе Беларусі.
Уява ваякі на белым каніўдзяржаўным гербе Беларусі — гэта ёсьць наяўнае сьведчаньне аб тым, што ваякі-коньнікі стаялі на чале дзяржаўнага будаўніцтва беларускага народу. I ў гэтым няма нічога дзіўнага: так узьнікалі на ўсьвеце гісторыі ўсе эўрапейскія дзяржавы.
Уява старадаўняга бога сонца Ярылы сустрачаецца і ў іншых гербах на Беларусі; у беларускай гэральдыцы гэта ёсьць звычайная зьява.
Паўзіраемся, напрыклад, на гэрб Скарыны: на паўкруглым шчыце чалавечае аблічча — лоб, вочы, нос і шчокі; вочы ўзіраюцца проста, адважна і мудра; на ўсе бакі ад аблічча веярам разыходзяцца вогняныя пасмы сьвятла; правы бок аблічча, частка шчакі зьнізу ўверх засланяецца іншым абліччам, якое абернута бокам і ўзіраецца кудысьці ўніз напружана і гнеўна.
Што гэта азначае — мо’ перад намі двулікі Янус?
He, гэта ёсьць увасобленьне сьвятла і цемры, або, як гэта кажуць, сонца і месяца; гэта ёсьць вобраз узыходзячага сонца, якое праганяе начную цемрадзь.
Інакш кажучы; у гэрбе Скарыны зьяўляецца перад намі старадаўні бог сонца Ярыла ў адменным уяўленьні і ў іншай падобе; гэта ўжо ня вобраз прыгожага хлапца ў сялянскай вопратцы, ня вобраз ваякі на белым кані, але вобраз людзкога аблічча, вочы якога ўзіраюцца проста, адважна й мудра; гэта ёсьць увасобленая мудрасьць, сусьветны логос, спрадвечны творчы розум.
Гэткае ёсьць уяўленьне старадаўняга бога сонца Ярылы ў першага беларускага інтэлігента-народніка доктара Францішка Скарыны.
М. Шчакаціхін уважае, што гэрб Скарыны мае сваё паходжаньне ў зацьменьні сонца; гэту сваю дамнеўку ён абапірае на тым, што сонца ў гэрбе абкружана праменьнямі-пратубэранцамі; якія можамо спасьцерагаць толькі ў часе сонячных зацьменьняў. Устанаўлівае, паводле гэтага, і дзень нараджэньня Францішка Скарыны, сына Лукі, кушніра з
Полацку. 6 сакавіка i486 г., у той дзень, калі адбылося зацьменьне сонца, якое можна было спасьцерагаць у Полацку. Гэта, маўляў, ёсьць дзень нараджэньня Францішка Скарыны; згэтуль паходзіць і гэрб Скарыны: зацьменьне сонца'33.
Дамнеўка М. Шчакаціхіна не пазбаўлена дасьціпнасьці. I ўзапраўду: хіба можна пярэчыць таму, што 6 сакавіка i486 г. адбылося зацьменьне сонца, якое можна было спасьцерагаць у Полацку і што ў той дзень мог нарадзіцца Францішак Скарына? Усё магчыма; магчыма нават і тое, што Францішак Скарына, ня маючы шляхецкага гэрбу, бо паходзіў з паспалітага люду, узяў сабе за гэрб матыў зацьменьня сонца; гэты матыў поўнасьцю мог адпавядаць уяўленьню старадаўняга бога сонца Ярылы, які змагаецца зь цемрадзяй.
Тое, што ў дзень нараджэньня Францішка Скарыны магло адбыцца зацьменьне сонца, або, наадварот, у дзень зацьменьня сонца мог нарадзіцца Францішак Скарына, далёка яшчэ не азначае таго, што гэрб Скарыны ёсьць толькі прыпадковае астранамічнае здарэньне — зацьменьне сонца; мае глыбейшы сэнс і сусьветна-касьмічнае значаньне. 3 усей яскравасьцю аб гэтым сьведчыць ужо нават хоць-бы і тое, што ў Бібліі, якую пераклаў Францішак Скарына на беларускую мову і выдаў друкам у Празе, сярод розных гравюр і аздобаў вельмі часта сустракаецца чалавечае аблічча, вочы якогаўзіраюцца проста, адважна й мудра; гэта аблічча мы бачымо і на гравюры, дзе зьмешчаны партрэт Скарыны; згэтуль узьнікла дамнеўка, што гэта, маўляў, ёсьць гэрб Скарыны. У рэчаістасьці — гэта ёсьць вобраз старадаўняга бога сонца Ярыла!
Беларуская гэральдыка ёсьць вельмі багатая, мо найбагацейшы скарб народнае творчасьці; існуе вагромністае множаства гэрбаў, якія ўжываліся рознымі асобамі й станамі беларускага суспольства, як пэўныя сымбалі-знакі іх здатнасьці, красы і сілы. Але ў кожным беларускім гэрбе пры ўважлівым яго разглядзе знойдземо таемны знак бога сонца — гэта ёсьць старадаўны сымбаль бога сонца Ярыла.
Паводле гэрбаў, якія ўзьніклі на Беларусі, можамо вывучаць гісторыю разьвіцьця беларускае культуры з найдаўнейшых часоў і аж да нашых дзён; спасьцерагаемо ў іх вобразы-ўяўленьні самаістае творчасьці з эпохі старадаўняга паганства і напластаваньні пазьнейіпых уплываў хрысьціянскае цывілізацыі. Наяўна гэта бачымо ў дзяржаўным гэрбе Пагоня; зьмілітарызаванае ўяўленьне бога сонца Ярыла
133 Шчакаціхін, М. Калі нарадзіўся Францішак Скарына // Полымя. Менск, 1925. № 5. С. 148—151.
дапоўнілася знакам хрысьціянскае цывілізацыі: на баёўным шчыце ў ваякі на белым кані з высока паднятым мячом у правай руцэ пастаўлены быў шасьціканцовы крыж.
Хрысьціянская цывілізацыя зь яе касьцёльна-царкоўнай сымболікай вядзе напорыстае змаганьне, у цягу стагодзьдзяў, з культурнай спадчынай паганства; пасьпела ўжо зьнішчыць шмат вялікіх каштоўнасьцяў самастойнае творчасьці беларускага народу.
Пад уплывам касьцёльна-царкоўнай сымболікі зьмянілася вобразатворнасьць беларускага народу; значна зьмянілася і першапачатковае ўяўленьне бога сонца Ярыла: вясеньняе сьвята Ярыла замянілася ўжо на Юр’я.
Але ў песьні народнай, якую сыіявае беларуская моладзь на Юр’я, вобраз Ярыла застаецца ў поўнай красе і сьвежасьці: „Разыграўся Юра конік — залаценькі конік“.
Нашы старадаўныя продкі, як сьведчыць П. Ефіменко134, злучалі ўяўленьні сьвятла з барвамі залатымі, белымі і чырвонымі, а ўяўленьні цемры злучалі з барвамі цёмнымі і чорнымі. У залаценькім коніку, дзеля гэтага, нельга ня бачыць вясеньняга сонца — Ярылу — у яго першапачатковым зооморфічным вобразе.
Белы конь, або залаценькі конік, у народным уяўленьні, белы конь у дзяржаўным гэрбе Пагоня — хіба гэта ня ёсьць наяўны доказ узапраўднага паходжаньня гэрбу Пагоня?
Белы конь у залатых праменьнях сонца — гэта ёсьць вобраз сілы, красы і здатнасьці; гэта ёсьць сымбаль адраджэньня і ўваскрасеньня да новага жыцьця.
Ваяка на белым кані — гэта ёсьць сымбаль перамогі.
Белая барва як уяўленьне сьвятла вельмі пашырана ёсьць на Беларусі; згэтуль, мабыць, паходзіць і назва Беларусі — белая, чыстая, вольная, як сьвет сонца.
Ня менш пашырана ёсьць на Беларусі і чырвоная барва, як чырвоны ёсьць золак на небе перад усходам сонца; згэтуль наш бел-чырвонабелы сьцяг — сьцяг адраджэньня і вызваленьня беларускага народу.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча, камэнтары Натальлі Гардзіенкі йЦіхана Чарнякевіча
134 Ефнменко, П. О Ярыле, языческом божестве славян // Запнскн нмператорского русского географнческого обіцества по отделешно этнографнн. Т. 2. СПб, 1869. С. 101.
Архіваліі
Н. Недасек [Антон Адамовіч]
ПАЛІТЫКА ПРАВАКАЦЫІ Й РАЗГОНУ Ў КРЫВІІ (БЕЛАРУСІ)
Кароткі нарыс дачыненьняў бальшавізму да крывічоў (,,беларусаў“)1
Калі крывіцкі („беларускі") народ, вызваліўшыся ў 1917 г. із славутае „турмы народаў" царскае Расеі, пачаў зьбірацца зь сіламі, каб адбудоўваць і разбудоўваць сваё вольнае й самастойнае нацыянальнае жыцьцё, ён бадай адразу-ж спаткаўся на сваім шляху лоб-у-лоб із бальшавікамі, як із найбольшымі, найзласьнейшымі й найкаведнейшымі ворагамі гэтае адбудовы.
Аднэй з выдатнейшых падзеяў крывіцкага руху, прытым падзеяй беспрэцэдэнтавай як ва ўсёй ягонай папярэдняй, так і, тым часам, наступнай гісторыі, зьявіўся славуты Вялікі Ўсекрывіцкі Кангрэс 18—20 сьнежня 1917 г. Забраўшы 1167 дэлегатаў з пастаноўным, 705 з дарадным голасам з усіх канцоў краю — зь Меншчыны, зь Віленшчыны, зь Горадзеншчыны, зь Магілеўшчыны, зь Віцебшчыны й Смаленшчыны, Кангрэс выліўся ў першае масавае выяўленьне волі крывіцкага народу. I хоць формы гэтага выяўленьня, у вадпаведнасьці з усёй пачатковай стадыяй разьвіцьця крывіцкага руху, былі вельмі сьціплымі й нясьмелымі, не сягаючы далей за патрабаваньне аўтаноміі Крывіі ў фэдэрацыйнай лучнасьці з Расеяй, Кангрэс быў проста разагнаны грубаю сілаю маскальскіх штыхоў і кулямётаў пад камандай п’яных бальшавіцкіх камісараў„Западной Областй"як, верным тропам за нізрынутым кагадзе расейскім царызмам, называлі тады ўсю Крывію бальшавікі, што незадоўга перад гэтым гвалтам і ашуканствам
1 Тэкст быў надрукаваны ў: Pour la Liberte des peuples = For the Freedom of Peoples. Issued by the Initiative Committee of the Block of Freedom Loving Peoples. №1. April 1946. P. 84—91.
захапілі ўладу ў разваленай вайной і рэвалюцыяй былой Расейскай імпэрыі.
Разгон Вялікага Ўсекрывіцкага Кангрэсу 1917 г., якім бальшавіцкі штых упяршыню, але навек так красамоўна расьпісаўся ў гісторыі Крывіі, фактычна й быў першым спатканьнем сам-насам крывіцкага руху з бальшавікамі. У гістарычным разрэзе спатканьне гэтае аказалася вельмі сымптаматычным, навет, можна сказаць — сымболічным. Яно адразу ж і на заўсёды зыначыла ўсе далейшыя дачыненьні бальшавізму да крывічоў. Ад разгону Ўсекрывіцкага Кангрэсу да ўсё новых і новых, шырэйшых і шырэйшых пэрманэнтных спробаў разагнаць ня толькі народных прадстаўнікоў, а і ўвесь крывіцкі народ, раскідаць яго па неабсяжных тундрах і Сыбірах вялікае катаргі народаў, а лепшых сыноў — „простым транспартам перакінуць" да самых „тварцоў марксізму-ленінізму“ на той сьвет, пад жудасным тэрорам зь невялікімі „прасьветамі" салодкапасыпанае й агідна цынічнае ў глыбіні правакацыі ў міжчасьсі гэтак улажыўся цярністы й крывавы шлях гэных дачыненьняў. Адгэтуль і дасюль бальшавізм ня кідае ўжо думкі аб гэтых дзьвюх рэчах, якія, як відаць, цьвёрда й назаўсёды зьвязаліся ў ягоных п’яных і хворых мазгох: крывічы й разгон...