Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

10 Барыс Мікуліч (1912—1954), празаік, крытык. Працаваў карэктарам і рэдактарам у выдавецтве, адказным сакратаром газэты „Літаратура й мастацтва". Сябра „Маладняку“ ад 1928 г., СП БССР ад 1934 г. Арыштаваны ў 1936 г. і праз год асуджаны да 10 гадоў лягераў. У1943 г. атрымаў статус ссыльнага. У 1947 г. вярнуўся ў Беларусь, дзе зь яго была зьнятая судзімасьць. Паўторна арыштаваны ў 1949 г., высланы ў Сыбір на вечнае пасяленьне. Рэабілітаваны праз тры месяцы пасьля сьмерці. Асноўныя яго творы таксама былі апублікаваныя пасьмяротна.
11 Эдуард Самуйлёнак (1907—1939), празаік. Працаваў у рэдакцыях газэт „Чырвоная Полаччына" (1930—1933), „Літаратура й мастацтва" (1934—1939).
12 Алесь Звонак (1907—1996), паэт, сцэнарыст, перакладнік. Друкаваўся ад 1925 г. Працаваў у газэтах „Чырвоная Полаччына", „ЛіМ“, часопісе
— Памірае ў нас чалавек. Ці ня можна паклікаць доктара?
— А можа ў Крым яго накіраваць? — пачулі яны. — Няхай здыхае. Адным ворагам зьменшыцца.
Праз хвіліну па гэтай гутарцы назаўсёды спынілася неўгамаванае сэрца нязбыўнага Міхася Багуна, пра якое ён пісаў:
Сэрца, сьпявай Пра любы край, Пра тых, што так, Якмылюбілі.
А тагды, перш чым чакістыя выцягнулі нябожчыка за ногі навонкі, украінскія паэты, што пакутвалі туттаксама, пасьпелі адправіць па ім грамадзянскую паніхіду, прасыіяваўшы ў паўголас запавет кабзара:
Міхась Багун
Поховайте та вставайте,
Кайданй порвіте
Iвражою злою кров’ю Болю окропіте.
Дык хіба-ж не „залатая раніца“?
Валеры Маракоў ствараў вершы нават у турэмных карцарах, перадаючы іх грукатам у столь, у падлогу, у сьцены. На сьледзтвах, у процілегласьць Шушкевічу, нікога не абгаварваў. Памёр ён 31-гадовым 7 траўня 1940 г. на выгнаныгі ў Горкаўскай вобласьці РСФСР. Памёр вар’ятам’3. Нібы прадчуваючы сваю пагібель, Валеры Маракоў пісаў:
^„Маладняк", на Беларускім радыё. У1936—1954 гт. — у сталінскіх лягерах. Ад 1955 г. жыў у Менску. Аўтар кніг „Буры ў граніце" (1929), „На лінію агню“ (1932), „Мая Радзіма" (1935) і інш.
13 Насамрэч Валеры Маракоў быў расстраляны ў Менску 29 кастрычніка 1937 г.
Алесь Дудар у смаленскай высылцы.
1930 г.
Жыцьцё, якмора-акіян, А шчасьце — бераг дальні, Ці як у пустэльні караван Пад гукі песьні пахавальнай.
Цудоўны паэта кляновых завеяў, узвышэнец Тодар Кляшторны. Аглабельныя крытыкі наўзор Лукаша Бэнды14 прыклеілі яму ярлык канаркавага паэты, што ўсяляк ухіляецца ад так званага грамадзкага жыцьця, а між тым як гістарычны афарызм гучаць ягоныя радкі, узятыя за эпіграф да гэтага артыкулу. I вось, дастаўшы ганарар за зборнік вершаў „Ветразі" (1929), Кляшторны набыў клетку з канаркай і зь ёю наведаў залю Дому Пісьменьніка, удэкараваную партрэтам Леніна, бюстам Сталіна ды рознымі камуністычнымі эмблемамі. Дзівячы-
ся там на сваё набыцьцё, ён шчыра плакаў.
—Чаму плачаш, Тодар? — пыталіся ўяго сябры.
— Канае ў клетцы канарка.
...3 Сыбіры ён не зьвярнуўся. He кляновыя завеі Беларусі, а сьнежныя завірухі Калымы прыхавалі пад сабой роўнядзь, на якой без магільнага грудка спачыў назаўжды Тодар Кляшторны.
Алесь Дудар загінуў не старым, 42-гадовым, 25 лютага 1946 г. у адным з сыбірскіх нязьлічоных канцлягераў. Таксама заўчасна й таксама 42-гадовым, але ўжо, даруйце, на волі памёр 17 чэрвеня 1954 г. Барыс Мікуліч. Яго чакістыя абвінавацілі ў тым, пгго нібы ў букеце з ружаў ён меўся шпурнуць пад ногі наркома Варашылава бомбу. Стан здароўя пась-
14 Лукаш Бэндэ (1903—1961), крытык-вульгарызатар. Друкаваўся ад 1925 г. Працаваў у Інстытуце мовы, літаратуры й мастацтва БССР, Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе, Інстьпуце рускай літаратуры (Пуіпкінскі дом). У часе Другой сусьветнай вайны — у войсках НКУС (Ленінград). Аўтар некалькіх кніг, шматлікіх артыкулаў і складальнік хрэстаматый па беларускай літаратуры.
ля савецкіх концаў не дазволіў Мікулічу дастацца Бел арусі, і ён сканаў ад паралюшу сэрца ў Туркмэніі. Яны пагінулі, але, як прадбачыў Алесь Дудар:
Мастацкі дух ніколі не памрэ. He пахаваць яго пад курганамі, Ня вычарпаць гадамі і вякамі. Яму ў агні пякельным не згарэць. Ён вырвецца з багны Разводзьдзем буйныхрэк I загарыцца зноў бліскучымі агнямі.
Паасобку стаіць Эдуард Самуйлёнак. Усю сваю творчасьць ён прысьвяціў, прабачце, шчасьцю й радасьці савецкіх і падсавецкіх людзей, за што адным з першых паміж літаратарамі атрымаў дзяржаўную ўзнагароду — ордэн „Знак пашаны“. Але жывыя адпомсьцілі яму, памёрламу. У наступную-ж ноч пасьля ягонага пахаваньня ў лютым 1939 г. яны, раскапаўшы магілку, сьцягнулі зь яго гарнітур. Іх знайшлі, й падчас сьледзтва выявілася, што гарнітур яны прадалі на рынку ў Бабруйску, каб накарміць сваіх галодных дзяцей. Ці-ж ня сьведчыць гэтае аб „шчасьці й радасьці" савецкіх грамадзянаў і аб пасьмяротным банкруцтве Эдуарда Самуйлёнка як чалавека й пісьменьніка?
I ўсё гэтае, як сьцьвярджае Станіслаў Шушкевіч, зьяўляецца „залатой раніцай“, а бязьлітасна замардаваныя балыпавікамі крочаць цяпер побач зь імі. Каб ён меўхоць кроплю сумленьня, дык прыгадаў-бы, што сам даслаўз Сыбіры сваёй жонцы чэхаўскі „Сахалін", уякім падкрэсьліў вуглём словы татарына: „Дрэнна! Дрэнна! Дрэнна!“.
Аднак, калі даць веры ягоным цяперашнім успамінам, ён увесь час працаваў у нейкіх геалягічных партыях, а вось Андрэй Александровіч15, якому чэкістыя ў часе першага допыгу зламалі два рабры, дык аж стаўся бухгальтарам? Прыпусьцім, што гэтае адпавядае праўдзе, але якім коштам яно тагды адбылося? Шчыра кажучы, па колькі срэбнікаў атрымаў Шушкевіч ад людамораў за кожнага свайго „сябру“?
Калі тыповы бэсэсэраўскі калябарант Станіслаў Шушкевіч так падрабляе жыцьцё й сьмерць „рэгабілітаваных" цяпер колішніх „ворагаў народу“, дык пэўне-ж стакроць плявузгае ён на тых беларускіх літаратараў, якім пашанцавала апынуцца ў вольным сьвеце. Доказам зьяўляецца ягоны жалю годны радыёскрыпт „2 х 2...“ („Голас РадзімьГ. №939), часткова прызначаны Юрку Віцьбічу.
15 Андрэй Александровіч быў рэпрэсаваны ў 1938 г.
I перадусім трэба заўважыць, што засьмечвацелю этэру Шушкевічу, хоць ён і зьяўляецца адной з мыліцаў, якой падпіраецца гумарыстычны часапіс „Вожык“, відавочна бракуе пачуцьця гумару. Так, ён закідае Віцьбічу, што той цяпер „дакаціўся да старэчага голасу", гэта значыцца, абвінавачвае яго ў... старасьці, а між тым сам усяго толькі на два гады маладзейшы ад Віцьбіча. А на сваім партрэце („Пісьменьнікі савецкай Беларусі". Менск, 1959. С. 478) з пляшывай ушчэнт, як у таго Мікіты, галавой ды зь нейкім сацьмелым позіркам душэўна спустошанага ён выглядае год пад 70. Крый мяне Божа ад гэткага галамоўзага юнацтва, калі не дзяцінства. А чаму дзяцінства, запытаецца чытач? A хіба не, адкажу я таксама пытаньнем, бо гэты свой скрыпт Шушкевіч распачынае вельмі ўдалым і характэрным для сябе сказам: „Няраз я цешыўся дзіцячай гульнёю".
„Во гресехродй мя матй моя“, але я ўсё-ж ніколі не зьмяняю сваё колішняе п’янства, на якое Станіслаў Шушкевіч тыцкае пальцам, на ягоную цьвярозасьць. I тым балей, што яно зусім не перашкаджала мне ствараць, як вызнае праз зубы сам Шушкевіч, — „неблагія аповесьці й нарысы“. Дарэчы, у 1930-х гт. у беларускім літаратарскім асяродзьдзі нейкі час існавала, бяз статутаў, суполка „ТАБІЗ“, або — Таварыства аматараў выпіць і закусіць. Да „ТАВІЗу належалі Міхась Багун, Валеры Маракоў, Тодар Кляшторны, Сяргей Дарожны, Уладзімер Хадыка16, Юрка Віцьбіч і шмат іншых, уяўляючы зь сябе дэманстрацыйную ў дачыненьні да Саюзу савецкіх пісьменьнікаў БССР сувора забароненую багему. Ня ў залях і габінэтах Дому Пісьменьніка, а ў шынках па Савецкай й Камсамольскай вуліцах абмяркоўвалі таленавітыя тавізаўцы сваю творчасьць. Дагэтуль паміж рознымі фотакарткамі беларускіх літаратараў з прачулымі аўтографамі захавалася ў мяне фота Валерыя Маракова, які сядзіць у менскай „Шашлычнай" за кухлем піва, апрацоўваючы свой чарговы добры верш. Аўвогуле гарэлку п’е чалавеку той час, калі вераб’ю, каб спагнаць смагу, цалкам хопіць лужыны, спакінутае крылатым Пэгасам.
„Якое-ж гэта было прытворства!Як-жа гэта было нікчэмна!“ — абураецца Шушкевіч з намеру Юркі Віцьбіча паставіць за часы вайны помнік на магілцы расстралянага бальшавікамі ў 1921 г. славутага вяліскага партызана Паўлюка Нілёнка. Між тым, яшчэ ў 1934 г. у кніжцы
16 Уладзімер Хадыка (1905—1940), паэт, перакладнік. Друкаваўся ад 1926 г. Быў сябрам „Маладняку". Працаваў у часопісе „Полымя“. Аўтар кніг „Суніцы“ (1926), „Выбраныя веріпы" (1932), „Радасны будзень" (1935). У1936 г. арыштаваны й адпраўлены ў ГУЛАГ. Загінуў у лягеры.
Валеры Маракоў у шашлычнай на Камсамольскай вуліцы ў Менску
„Пісьменьнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы“ на ейнай 83-й старонцы партыйнае вока ў літараіуры Міхась Клімковіч17 закідае Юрку Віцьбічу паміж рознымі іншымі абвінавачваньнямі„заммаеаньне бандытам Нілёнкам". Дык хіба не пасьлядоўны й лягічны намер Віцьбіча? А бандытам беларус Паўлюк Нілёнак зьяўляўся гэткім-жа, як ворагам народу беларус Міхась Багун. I пэўне-ж моцным беларусам быў Нілёнак, калі за момант перад расстрэлам плюнуўу вочы чакістаму ды калі склаў пра яго наш народ удзячную песьню:
У Вяліжы дожд ідзе, А ў Віцебску сьлізка, Хавайцеся, балыйавікі, Бо Нілёнак блізка.
Адпавядае праўдзе, што маё апавяданьне „Сьмерць Ірмы Лаймінг" („Узвышша". №2.1931) мела эпіграфам:„2x2няма шляхоў дамінулага“.
” Міхась Клімковіч (1899—1954), крытык-вульгарызатар, драматург. Друкаваўся ад 1928 г. У 1932—1934 гг. — старшыня аргкамітэту, у 1934— 1939 гг— старшыня Праўлення СП БССР.
Уладзімер Хадыка
Уласьне з гэтае прычыны Ірма Лаймінг, што марыла пра такі зварот, і скончыла жыцьцё самагубствам. Пэўне-ж да гэтага прылучыўся й аўтар, які з болем забіў свайго ўлюбёнага гэроя, абы толькі ня бачыць яго на каленках перад савецкай запраўднасьцю ці ў кіпцюрох ДПУ. Пасутнасьці згаданы эпіграф часткова пераіукваецца з радкамі найвыдатнага Ўладзімера Хадыкі, што загінуў у 1940 г. ля возера Байкал на бальшавіцкай катарзе:
Пасярод зямлі аблонь, Па аблоні ходзяць рэкі, Усёмінула што было, Усё пайшло навекі.
Аднак што датычыць беларускіх палітычных эмігрантаў, а ў тым ліку й Юркі Віцьбіча, дык яны, у залежнасьці ад сваіх магчымасьцяў, змагаюцца не за зварот мінулага, а за прыйсьце сьветлае будучыні, калі на крушнях Расейскае чырвонае імпэрыі паўстане Вольная й Незалежная Беларусь.