Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Ёсьць паміж паэтаў сучаснае Беларусі салаўі. Можна згаджацца або не згаджацца з тым ці іншым іхным поглядам, але разам з тым шчы-
ра захапляцца зь іхных вялікіх здатнасьцяў. Аднак побач з салаўямі ёсьць вераб’і, да якіх належыць Станіслаў Шушкевіч. Дзе яму, убогаму маскоўскаму пісару, зразумець словы бальшавіцкае ахвяры, рыцара ЎладзімераЖылкі18, які пісаў, што лепш ужо чужына, чым
...лёсраба
Зь бязвольля ўласнага й бясьсільля,
чым
...гэтаяжальба
На скутыя рабамі крыльлі.
I	раб, які ня толькі не змагаецца са сваім прыгнятальнікам, але выхваляе ягоны бізун, заслугоўвае не спачуваньня, а пагарды.
7.10.66 г.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Ціхана Чарнякевіча

18 Уладзімер Жылка (1900—1933), паэт, перакладнік. У1923—1926 гг. вучыўся ў Чэхіі на гісторыка-філялягічным факультэце Карлава ўнівэрсытэту ў Празе. У1926 г. пераехаў у БССР. Быў сябрам згуртаваньня „Ўзвышша“, працаваў у газэце „Зьвязда". Арыштаваны ў 1930 г. Памёр у лягернай бальніцы. Аўтар кніг „Уяўленьне” (1923), „На ростані" (1924), „3 палёў Заходняй Беларусі" (1927).
Архіваліі
Віктар Жыбуль
Менск
„I ЎВЕСЬ ПАДЦЯГНУТЫ I СТРОЙНЫ...“: УЛАДЗІМЕР СЯДУРА Ў ЗГАДЦЫ ЗЬМІТРА ВІТАЛІНА
Зьмітро Віталін (сапр. Сергіевіч; 1912—2004) іЎладзімер Глыбінны (сапр. Сядура; 1910—1995)... Лёсы гэтых двух пісьменьнікаў беларускай дыяспары шмат у чым розныя, але шмат у чым і падобныя. Абодва дэбютавалі ў друку амаль адначасова, уваходзілі ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў (БелАПП), сябравалі... Абодва ж былі арыштаваныя па сфабрыкаванай справе ў 1933 г. (Віталін — 23 лютага, Сядура — з сакавіка) і ў адзін дзень (10 жніўня таго самага года) асуджаны адпаведна на 2 і 3 гады папраўча-працоўных лягераў. Разам ехалі ў Сыбір у вагоне-„цялятніку“1.1 абодва атрымалі датэрміновае вызваленьне: Віталін 9 лістапада 1934 г., Сядура — у жніўні 1935 г. Абодва вярнуліся на Беларусь, але, як і многія былыя „зэкі“, сутыкнуліся з праблемаю працаўладкаваньня, таму мусілі старанна хаваць факты сваіх „заплямленых“ біяграфій. Зьмітру Віталіну гэта дазволіла заняцца журналісцкай дзейнасьцю, а Ўладзімеру Сядуру — паступіць у Маскоўскі ўнівэрсытэт, а потым у Ленінградзкі пэдагагічны інстытут імя М. Пакроўскага й нават абараніць у 1941 г. у Менску кандыдацкую дысэртацыю па філялёгіі.
У першыя месяцы Другой сусьветнай вайны Ўладзімер Сядура застаўся ў акупаваным Менску, а Зьмітро Віталін пайшоў на фронт. Але ў Беларусі ўрэшце не затрымаліся абодва: Сядура падзяліў лёс многіх эмігрантаў, зьехаўшы ў Нямеччыну, Чэхію, а пазьней — у ЗША; Віталін
1 У тым самым вагоне знаходзіліся й іншыя бязьвінна асуджаныя літаратары: Зьмітрок Астапенка, Сяргей Астрэйка, Франц Гінтаўт, Уладзімер Дудзіцкі, Міхась Кавыль, Лукаш Калюга, Сьцяпан Ліхадзіеўскі, Максім Лужанін, Мікола Нікановіч, Сяргей Русаковіч, Юлі Таўбін.
жа, пайшоўшы па ваенна-журналісцкай лініі, апынуўся ў Аўстрыі, Вугоршчыне і ўрэшце на Ўкраіне, у Адэсе. Удалечыні ад радзімы абодва пісьменьнікі даволі пасьпяхова займаліся літаратурнай дзейнасьцю, але дзеля гэтага былі вымушаны актыўна карыстацца не сваёй роднай мовай: так, частка літаратуразнаўчых і крытычных прац Уладзімера Сядуры (Глыбіннага) выйшла па-ангельску, а паўтара дзясятка кніг прозы Зьмітра Сергіевіча (Віталіна) — па-расейску. Толькі, у адрозьненьне ад выбітнага эміграцыйнага дзеяча Сядуры, Сергіевіч па-беларуску не друкаваўся ўвоіуле: жывучы ў СССР, ён баяўся, што колішняе ўтойваньне
Зьмітро Віталін. 1945 г.
рэальных фактаў біяграфіі яму можа
абярнуцца новым крымінальным перасьледам, і нікому не прызнаваўся, што ён і ёсьць той самы беларускі паэт 1930-х Зьмітро Віталін. Таму вершы на роднай мове ён пісаў „у шуфляду“, адважыўшыся ізноў „адкрыцца" й вярнуцца ў беларускую літаратуру толькі ў 1990-х гг. — пасьля таго, як даведаўся, што ў энцыкляпэдыях і біяграфічных слоўніках пра яго пішуць як пра „зьніклага на фронце бязь вестак на фронце ў час Вялікай Айчыннай вайны^ альбо „застрэленага пры ўцёках зь лягеру"3.
Нядаўна агульнымі намаганьнямі апякункі пісьменьніка Валянціны Андрыянавай, адэскага беларуса Вячаслава Яфімава й калінкавіцкага краязнаўца, аўтара кнігі „Тры жыцьці Зьмітра Віталіна" Ўладзімера Лякіна4 асабісты архіў Зьмітра Віталіна быў перададзены ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва (БДАМЛМ). Асноўную частку рукапісаў складаюць тэксты вершаў, якія ніколі не пуб-
2 Змітро Віталін // Пісьменьнікі савецкай Беларусі: кароткі даведнік / скл. A. К. Гардзіцкі. Менск: Мастацкая літаратура, 1981. С. 68.
3 Змітро Віталін // Беларускія пісьменьнікі: біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Менск: БелЭн, 1993. С. 13.
4 Лякін, У. А. Тры жыцьці Зьмітра Віталіна: гіст.-біягр. нарыс. Мазыр: Белы вецер, 2012. — 201, [3] с.
лікаваліся: філязофская, рэлігійная, пэйзажная й публіцыстычная (з антысталінскім і антыбалыпавіцкім патасам) лірыка, сатырычныя й гумарыстычныя творы5. Прыцягваюць увагу вершаваныя ўспаміны Зьмітра Віталіна пра часы рэпрэсій, лягерныя будні, сяброў маладосьці (пераважна рэпрэсаваных), калегаў па пяры ўвогуле: „За што?“, „Юлі Таўбін", „Памяці Тодара Кляшторнага", „Крапіва", „Памяці Петруся Броўкі“... Ёсьць і верш „Сябра“, прысьвечаны „памяці Ўладзімера Сядуры“. Дата пад тэкстам адсутнічае (аўтар быў ня схільны датаваць свае позьнія вершы), аднак, мяркуючы па почырку й паперы, твор быў напісаны ў 1990-х гг. Як вядома, Уладзімер Сядура (Глыбінны) памёр пасьля працяглай хваробы 13 сакавіка 1995 г. Аднак Зьмітро Віталін нічога ня ведаў пра лёс сябра маладосьці: ён быў перакананы, што Сядура „загінуў недзе за Байкалам" яшчэ ў 1930-х гг. Гэта не выглядае чымсьці дзіўным — асабліва калі ўлічыць ступень культурнай ізаляванасьці, у якой жыў Зьмітро Віталін, а магчыма, і пэўныя парушэньні памяці. Так, падчас сустрэчы ў Адэсе ў ліпені 1998 г. ён спытаўся ў мяне пра Петруся Броўку: ён там цяпер?“ — і вельмі зьдзівіўся й засмуціўся, калі я адказаў: „Памёр яшчэ ў 1980-м годзе". Калі ён ня ведаў (ці забыўся) пра лёс вядомага на ўвесь СССР народнага паэта, дык што ўжо казаць пра пісьменьнікаў-эмігрантаў зь іншага кантынэнту? Так што, магчыма, верш „памяці Ўладзімера Сядуры“мог быць напісаны нават яшчэ пры жыцьці апошняга. Па іроніі лёсу, як ужо згадвалася, самога Віталіна гэтак „хавалі“ ў энцыкляпэдыях, і неаднаразова.
У вершы-ўспаміне Зьмітро Віталін прыгадвае й перадае зьмест размоваў і літаратурных спрэчак, якія адбываліся паміж ім і Ўладзімерам Сядурам у пачатку 1930-х гг.; успамінае й тое, як у 1933 г. былі разам этапаваныя ў лягер.
Асабліва цікавы верш тым, што Зьмітро Віталін быў адным зь нямногіх на той момант жывых сяброў Уладзімера Сядуры, хто памятаў яго яшчэ як паэта — хоць яго захапленьне вершапісаньнем было непрацяглым. Пэўнае ўяўленьне пра яго раньнюю паэтычную творчасьць дае літаграфічны часопіс студэнцкага літаратурнага гуртка пры менскім Белпэдтэхнікуме „Крыніца", дзе, у прыватнасьці, у № 1 (4) за 1929 г. быў надрукаваны верш Сядуры „Рытмы сёньняшняга дня“. Аўтарка прадмовы да факсымільнай публікацыі нумару Ірына Багдановіч назвала гэты твор „бадай самым адпаведным авангарднаму стылю тых часоў,
5 Публікацыю некалькіх вершаў з архіву Зьмітра Віталіна гл. у: Роднае слова. 2012. № 9. С. 20—21.
Зьлева направа: Пятро Старавыбарны, Павал Пруднікаў, Алесь Пруднікаў,
Васіль Баранаў, Клім Грыневіч, Зьмітро Віталін. Менск, 1932 г. Фота з асабістага фонду П. Пруднікава ў БДАМЛіМ
які зьмяшчаў у сабе футурыстычна-ЛЕФаўскія рысы й індустрыяльна-машынны патас супраць „сахі старасьвецкага стылю““, заўважыўшы ў вершы „ўсе прыкметы тагачаснага авангардызму зь ягонай прапагандысцка-агітацыйнай устаноўкай на ўтылітарную грамадзкую ролю мастацтва^. Але ўспамін Зьмітра Віталіна сьведчыць, што пісаўУладзімер Сядура ў той час ня толькі агітацыйную публіцыстыку кшталту „Поэты! Ударнай брыгадай / Пурнём перашкоды, пурнём!..“, але й вершы, прасякнутыя зусім інакшым настроем: ,Дя дамавіны чорных дум / 3 вачмі патухшымі прайду...“ Трэба думаць, гэтыя радкі аўтэнтычныя: Зьмітро Віталін часам устаўляў у вершы-ўспаміны дакладныя цытаты зь іншых паэтаў: Францішка Багушэвіча („Багацьце"), Тодара Кляшторнага („Памяці Тодара Кляшторнага“), Уладзімера Хадыкі („Чакаючы пісьма ад сябра“), Веліміра Хлебнікава („Сьмех") і інш. Прысутнічаюць у творы й некаторыя элемэнты вонкавага і ўнутранага партрэту маладога Уладзімера Сядуры: „...увесь падцягнуты і строй-
6 Крыніца: літ.-маст. часопісь літгуртка МенБПТ. № 1 (4). 1929-30 нав. год. Факсымільная публікацыя. Прадмова I. Багдановіч // Запісы БІНіМ. №27. 2004. С. 259.
Уладзімер Сядура з бацькамі
ны“, „Як той паэт, ён быў ня горды, / А горды быў як чалавек“; „Ён чэсна жыў, ён палка марыў, /Якбацьку, Коласа любіў... “ Запомніліся Віталіну й хітраватая ўсьмешка сябра, і „погляд неспакойны /Узатуманеную даль“.
Верш Зьмітра Віталіна „Сябра“ каштоўны як мэмуарнае сьведчаньне пра далёкія студэнцкія гады таленавітага пісьменьніка й навукоўца,
вядомага дасьледніка творчасьці Фёдара Дастаеўскага, доктара Народ-
нага ўнівэрсытэту Амэрыкі, заслужанага прафэсара Ўладзімера Сядуры (Глыбіннага).
Друкуецца тэкст з захаваньнем арыгінальнага правапісу.
Зьмітро Віталін
Сябра
Памяці Ўладзімера Сядуры „Ля дамавіны чорных дум
3 вачмі патухшымі прайду...“ —
Пісаў мой сябра так сур’ёзна
Iмне чытаў амаль ня слёзна.
Якая к чорту дамавіна, Калі захоплены жыццём, Калі гуляе ён з дзяўчынай, Каторая кроў з малаком.
Было мне смешна тое слухаць — Ну, хоць кладзіся, памірай! — Усмешка — з вуха і да вуха, Ірадасць пырскае праз край,
I ўвесь падцягнуты і стройны — Чорт ведае, адкуль той жаль? Ды погляд — погляд неспакойны Узатуманеную даль.
У тую даль, дзе потым крочыў Тайгой сібірскай у журбе, Нібыта сам і напрарочыў Онь тую долю сам сабе.
Ахоплены чарнейшай думай, Ішоў пад брэх аўчарак злых. У землю ціха лёг, бяз тлуму, Яклеглі тысячы другіх.
Загінуў недзе за Байкалам, Пракладваючы той наш БАМ. Пурга на сопках бушавала, Шаман лупіў у барабан...
Я ўспамінаю — прачытае
I запытае: „Ну і як?“ Сказаць няпраўду ён ня раіць: „Ня будзеш мне тады дружбак!“
I як кажу, хоць з неахвотай, — У крытыцы ж я толькі госць: —Ад Пастарнака колькі нотак I адХадыкі штосьці ёсць...