Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Р. Памяці Максіма Багдановіча. (Да 8о-х угодкаў ад нараджэньня) // Беларус. №180. Красавік 1972. С. 5.
Р. М. Вехі беларускага пісьменства // Беларус. №61. 30 верасьня 1957. С. 5.
Выстаўка ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Зладжана Славянскім аддзелам.
Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Макеім Багдановіч, Цётка, браты Гарэцкія, Зьмітрок Бядуля, Алесь Гарун, Кірыла Тураўскі, Вацлаў Ластоўскі.
Р. С. Максім Багдановіч // Бацькаўшчына. №42 (478). 15 лістапада 1959. С. 3.
Рамановіч, К. Паэта красы. (Да 38-х угодкаў сьмерці Максіма Багдановіча) // Бацькаўшчына. №22 (252). 29 травеня 1955С. 1.
Рыч, Вера, перакладчыца. Беларуская паэзія на ангельскай мове // Бацькаўшчына. №1 (628). Студзень—люты 1965. С. 4. Максім Багдановіч, Анатоль Вялюгін, Якуб Колас, Янка Купала.
Сіпакоў, Янка. У родным краю ёсьць крыніца. [Максім Багдановіч] // Беларус. №177. Студзень 1972. С. 1.
Уладзімер Скрабатун.
Стагодзьдзе Максіма Багдановіча (1891—1991) // Беларус.
№382. Верасень 1991. С. 6.
Пляны ўшанаваньня паэта беларуска-амэрыканскай грамадой.
Станкевіч, Зінаіда. Жанчыны ў жыцьці Максіма Багдановіча. (Да 90-х угодкаў нараджэньня) // Беларус. №280— 281. Жнівень—верасень 1980. С. 5—6; №285. Студзень 1981. С. 3— 4; №290—291. Чэрвень—ліпень 1981. С. 5—6.
Станкевіч, Ст. Максім Багдановіч (10.12.1891—25.05.1917) // Бацькаўшчына. №21 (407). 21 травеня 1958. С. 2—3; №22 (408). 8 чырвеня 1958. С. 2—3; №23 (409). 22 чырвеня 1958. С. 2.
Станкевіч, Ст. У гадавіну сьмерці Багдановіча // Бацькаўшчына. №20—21 (456—457). 24 травеня 1959. С. 1.
Станкевіч, Ст. У 40-ю гадавіну сьмерці Максіма Багдановіча (10.12.1891—25.05.1917) // Бацькаўшчына. №20—21 (354-355)гбтравеня 1957. С. 1-2.
Сьвяткаваньне сотых угодкаў Максіма Багдановіча ў Рызе. [Латвійскае таварыства беларускае культуры „Сьвітанак“] // Беларус. №387. Люты 1992. С. 6.
Сяліба, Андрэй. Паэма пра Максіма Багдановіча [Алесь
Бажко „Хмары над бухтай“] // Беларус. №200. Сьнежань 1973С. 7-
Трыццаць шостыя ўгодкі сьмерці М. Багдановіча // Беларус. №12 (36). 15 чырвеня 1953С. 4.
У сорак першую гадавіну сьмерці Максіма Багдановіча //
Бацькаўшчына. №21 (407). 21 травеня 1958. С. 1.
Шарупіч, Раман. На 8о-я ўгодкі Максіма Багдановіча // Беларус. №177. Студзень 1972. С. 1.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча
Выданьні
Лявон Юрэвіч Нью-Ёрк
„ШЫПШЫНА“
Часопіс „Шыпшына" — магчыма, адно з найболып вядомых эміграцыйных выданьняў ці, прынамсі, якое часьцей за іншыя згадваецца, калі заходзіць гаворка пра літаратуру. Тым ня менш, варта коратка нагадаць ягоную гісторыю як уводзіны да бібліяграфіі1.
Літаратурнае згуртаваньне „Шыпшына" паўстала 5 сіудзеня 1945 г. у Бэрліне. Тады на сходзе заснавальнікамі выступілі Натальля Арсеньнева, Юрка Віцьбіч, Янка Золак, Уладзімер Клішэвіч, Тодар Лебяда, Алесь Салавей, Лявон Случчанін, Уладзімер Сядура, Вольга Таполя, Мікола Цэлеш і Андрэй Чэмер. Але ваенныя падзеі не дазволілі Згуртаваньню хоць неяк праявіцца.
„Шыпшына“ была адноўлена ў лягеры DP у Рэгенсбургу 9 красавіка 1946 г. Да пісьменьнікаў, што пасьпелі выехаць, далучыліся Мікола Вярба, Хведар Ільляшэвіч, Аўген Кавалеўскі2, Масей Сяднёў, троху пазьней — Уладзімер Дудзіцкі, Сымон Жамойда, Міхась Кавыль, Рыгор Крушына.
Арганізатарам згуртаваньня й рэдактарам часопіса быў Юрка Віцьбіч, сябра разгромленага „Ўзвышша". Яму й належала ідэя назвы.
На пытаньне, чаму „Шыпшына", адказ знаходзім у дэклярацыі згуртаваньня: „Ато адважыцца ўзяць шыпшыну галаруч?! Сотні дзідаў бароняць яе ад ворагаў. А ейныя чырвоныя кветкі нагадваюць кроў тых суродзічаў, што аддалі ці аддадуць яе да апошняе кроплі за Беларускі народ“.
1 Падрабязьней гл.: Юрэвіч, Л. Архіўная кніга. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1997.
С. 331-339­
2 Аўген Кавалеўскі (1921—1963), кулыурніцкі дзеяч, драматург. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Арганізаваў з прафэсійных актораў драматычнага й опэрнага тэатраў ансамбаль песьні й танцу «Жыве Беларусь», што гастраляваў у лягерах для перамешчаных асобаў. Пісаў п’есы. Пры канцы 1940-х іт. выехаў у Францыю.

Заява Хведара Ільляшэвіча ў „Шыпшыну"
Згуртаваньне паставіла сабе за мэту аб’яднаць беларускіх празаікаў, паэтаў, крытыкаў, што знаходзяцца на эміграцыі, і разам працаваць над стварэньнем вялікай літаратуры, годнай вялікага народу.
Заява Міколы Вярбы ў „Шыпшыну". 1946 г.
„Шыпшына", гаварылася ў дэклярацыі, стаіць на варце творчых пошукаў, але для ейных сяброў зьяўляецца абавязковым крытэрый высокае мастацкасьці літаратурнага твору, імкненьне да ідэёвае насычанасьці й арыгінальнасьці, глыбокая пашана да літаратурнае спадчыны й пачуцьцё спадкаемства да ўсяго найлепшага ў ёй, узаемная пашана да творчасьці адзін аднаго.
Аднайменны часопіс, заснаваны ўтым самым 1946 г., мусіў пастуляты дэклярацыі адбіць на сваіх бачынах, дзе акрамя новых твораў сяброў Зіуртаваньня часта зьмяшчаліся творы зь літаратурнае спадчыны, найперш узвышэнцаў.
»2	W_aJUM_H_A	-	45
р 3 П Я Р А Ц U Я балвруолага літэретурнаге згуртввеньня "WjinuidriA",
Нвяэа нвд ппаркаю .Лзьвіною, * а можа нед ціхео Яоельдею схілілеся швптівна. Восень ебскуба з яе лісьце, ала нават зіма ня зіолбэ ебдэерді з ейнвх.галінак чьргоныя ягэды. Нібьі паходня, гапьдь яне нед зекутай,ракоУ>. Увясну падмінее пад сябе аьпшыну хрыгвход. I здаецда, як зьнікео панім sopoTF.ini жорнані эернв, таксаме зьчікне 1 яна йаміж важкімі крьгэмі. Але опльве пааодка і гордэя расьліне'эно'у выпроствеа овоіі ст.ан.
Хто азьбжяцца ўзяць шьпшвну голаруч, сотні дзідау бероняць яе ед ворагаў, I нерэшце пеміж дэідамі і лісьцвв . зьяўля юдце адне зе едвэй чврвонвя кваткі, яны негедверць Оовятую кроу твх руродзіча?, што ахделі ці еддадуць яа да апошняе кропяі за Ввлачускі Нерод.	■
озларуокео лі.терету.энее згуртаваньне "Шыпшьне", якое отвервлася ° красавіка 1040 г. у рзгензбургу, мее за мэту:
1/ згуртаваць беларускіх актыўлах 1 творча-десьпелвх пісьманьнікау-белётрыствх, веэтаў, дрематургаў і крьтыкау, што знехо дзядце № эміграцыі;
2/ працеваць нвч отаерэньнем вялікай літаратурв, годнай нааага вялікаге народу,
"BlBnauHa" отеіць на варцв поўнае овабодьі творчьх пошукаў,елв для аўньх сяброў зьяўЛяецца абавязковым Ерытэры ввоокае ыеотецке оьлі літаратурнаге твору, імкненьна да ідэёваа Яаоычанасьді і арыгіяальнаоьці, гльбокая пашана да наваа літеретурнаа опадчьнв і пачуцыіЧ спадкаеыотве де ўсяго лапшага у Skj узаемная пашене да творчаоьці едэін аднего,' е і галіке ілэёвеіі — самаахвярная'адденаоьдь Не' ввшэЬшаму Ідэелу нааага Яароду, "Шьпшвна" заклівае братоў-пісьменьнікау далучвцца да яе, кеб супояьна твэрвць на карыоьць нешве меці Белерусі,	’
-	•	Натальля Ароеньнева, йрка зіцьбіч,
Нікола зярбе, Янка Золея, XBase? Ільляшэвіч, Ауген Кавалеуокі, Уледзімер Мішэвіч, Алеоь Салавай.Масей Саднаў, Уладзімер Сядура,Анатоль Чэслеуокі.
IP 0 Н I К А.
-	оКежны чацьнвр сябры "Шьпшынь” аьбіраюцце раэам, каб зечьтвець ов8б новья тгоры і пелзяліцца творчымі йлянамі. 2 траввня, у першь чецььор, чыталі свае творы, ІОрке зіцьбіч, маса< Сялнё^ 1 ЯнК8 Зол8К. Як госьпь прысутнічаў наш вяйомь крвтык Г. Альгердэіч і даў карьсныя звўвагі.
-	об траўня адбыўоя зьвэд працеўнікоў літаратуры і ыастадтва. Зьезд отварыў арганізецыю пад назвай "Ввларускі /ісрывіцкі/ *ронт літературь 1 Маотацтва" і абраў ягоны ўрад у скледза пяці асобаў. ЗгуртРгРНьна •’й'впшьнэ" увайшло ў	як аўтеномная адзінка.
'	-о7 траўня адбьўсн арганізацьібнв сход ’’Шьпшвнь". Абрань ўрад згуртаваньня, у які ўьайшлі: Яатальля дрсеньнева, Юрка зіцьбіч і Уладзімер Сядура. Прынятв ў згуртанэньне паэты Хведэр Ільляшэвіч 1
Дэклярацыя Літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына"
Часопіс, як пазьней Юрка Віцьбіч паведамляў Міколу Панькову, выходзіў накладам ад 300 да 8оо асобнікаў3. У сваім імкненьні стаць над палітыкай ён вылучаўся сярод вялікай колькасьці эміграцыйных выданьняў, і гэта не заставалася незаўважаным. Так, газэта „Беларускі эмігрант“ пісала: „Нумар дзявяты „Шыпшыны" вартасны яшчэ й тым, што не закранае палітыканства, як гэта здаралася ў некаторых з папярэдніх нумароў. Як такі, павінен знайсьціся ў хаце кажнага беларуса“4.
Знайшоў водгук часопіс і сярод украінцаў, зь якімі літаратурныя сувязі былі найшчыльнейшымі: „Пераглядаючы нумары літаратурнамастацкага часопіса „Шыпшына“й воргану праваслаўных беларусаў „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, міжволі даводзіцца паўтараць слоеы „Жыве Беларусь“, бо жыве гэтая краіна, лёс якой у мінулым і сёньня гэтак падобны на лёс нашага народу, а часам зусім аднолькавы^.
Выданьне часопіса працягвалася, хоць і нядоўга, і ў ЗША. Апошнім нумарам стаўся №9, а да нявыдадзенага №10 Віцьбіч у прадмове ад рэдакцыі пісаў: „Нашыя высокашаноўныя чытачы часам запытваюцца: Чаму „Шыпшына“не друкаваная? Чаму яна не пяройдзе хаця-бна фотадрук? Чамуяна ператварылася з штомесячніка ў штогадовік? Пэўне, нашыя чытачы не сумняваюцца ў тым, што нам таксама вельмі хочацца, каб яна сталася друкаванай і штомесячнай, але на перашкодзе гэтаму стаяць дзьве істотныя прычыны: адсутнасьць вольнага часу ў тых, хто рэдагуе часопіс, і адсутнасьць сродкаў у тых, хто яго выдае. Становішча яшчэ значна ўскладняецца тым, што і першая, і другая прычыны амаль цалком абвальваюцца на плечы аднае асобы, якая ірэдагуе, і выдае „Шыпшыну". Першая прычына болый-менш перамагальная. Няма, або зусім няма ў нас на эміграцыі рэдактароў, якія ў стане прысьвяціць увесь свой час рэдагаванаму выданьню. Перамагаючы стомленасьць пасьля фізычнае працы, яны, не зьвяртаючы ўвагі на гадзіньнік, працуюць над сваймі газэтамі і часопісамі, успрымаючы гэтую дадатковую працу як свой грамадзкі абавязак. Аднакдругая прычына цалкам залежыць ад чытачоў".
Віцьбіч пісаў, што папярэдні нумар меў наклад 400 асобнікаў і амаль цалкам разышоўся, але толькі 17 чалавек даслалі грошы.
3 Ліст Юркі Віцьбіча да Міколы Панькова ад 17.11.1947. Захоўваецца ў архіве БІНіМу.
4 Беларускі Эмігрант. іо красавіка 1951. С. 3.
5 Новннн. № 29. 6 верасьня 1946. С. 4.
Што Віцьбіч сапраўды спадзяваўся працягваць выданьне часопіса, сьведчыць ня толькі зьмест нявыдрукаванага іо нумару, але й ягоныя лісты да Янкі Юхнаўца, публікацыя якіх папярэднічае бібліяграфіі „Шыпшыны". 3 гэтых лістоў даведваемся пра рэдакцыйную кухню, пра далейшыя пляны на часопіс, а таксама погляды самога рэдактара на тагачасны літаратурны працэс.