Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

чам, якія, на жаль, не разумеюць, што самагубствам канчаюць не слабыя, а моцныя людзі. Мне падабаецца таксама, што Вы знайшлі Ў Гаевіча тую боскую іскру, якая не пагасла пад попелам.Добрае апавяданьне.
Умяне ёсьць толькі некаторыя заўвагі наконт мовы. Мне думаецца, што, цалкам захоўваючы свой сваесаблівы лексыкон, Выразам з тым мусіце пазьбягаць палянізмаў, якіхмы тут на эміграцыі набраліся ад беларусаў-заходнікаў. Мне таксама думаецца, што, цалкам захоўваючы свае стылёвыя сваесаблівасьці ў сэнсе пабудовы сказаў, Вы разам з тым мусіце [пазьбягаць] цьмянасьці.
Між іншым, калі Выў наступны раз завітаеце да мяне, дык я Вам (калі толькі захочаце) пазычу адзін із сваіх беларуска-расейскіх слоўнікаў. Калі ў іх зірнеш, дыклішніраз пераканаешся, што ў нашай літаратурнай мове ёсьць шмат цікавых тэрмінаў, якіямы чамусьці не ўжыеаем.
А тым часам усяго добрага.
Прашу перадаць прывітаньне Вашай сям’і.
3 пашанай да Вас
20.1.52
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Маю да Вас наступную прапанову і просьбу. Ад Вас даведаўся, што Вы зьбіраецеся прадаць сваю машынку Сп. Паланевічу. Ці не прадалі-б Вы яе мне? Апошняе мае пэўныя выгоды для ўсіх пісьменьнікаў, а менавіта:
1.	заўсёды, калі ў Вас зойдзе патрэба ў гэтым, змагу Вам пазычыць яе, як і Вы мне яе пазычалі,
2.	гэтай машынкай атрымаюць магчымасьць карыстацца ўсе пісьменьнікі, што жывуць у Саўт-Рыверы — Віцьбіч, Сяднёў, Кавыль, Крушына,
3.	на працягу 1952 г. ямяркую выдаць№11,12,13,14 „Шыпшыны“, і наява машынкі забясьпечыць гэтае выданьне.
У гэтым агульнаграмадзкім сэнсе машынка бязумоўна будзе болыц карыснай, чым калі трапіць у прыватныя рукі. Што датычыць ейнага кошту, дыкяаплачу адразу гатоўкай.
24	Пётра Татарыновіч (02.06.1896 — 03.09.1978), рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, пэдагог, перакладнік, публіцыст. У1950 г. заснаваў беларускі каталіцкі часопіс „Цпін“, які і рэдагаваў цягам 1950—1975 іт. Заснаваў беларускую рэдакцыю радыё Ватыкана і быў галоўным яе супрацоўнікам.
Атым часам сёньняраніцой я аднёс яе Сяднёву, што Вы мне дазволілі.
Шчыра зычу ўсёго добрага.
Чакаю Ваш ліст.
3 пашанай
22.1.53
Дарагі Спадар Юхнавец.
Мяне зьдзівіла дасылка Вамі мне Вашага добрага апавяданьня „Карнавух“, якое пэўны час таму назад Вы забралі ў мяне. Апавяданьне гэтае прызначалася, як Вам вядома, у №ю „Шыпшыны“ і нават ужо было набітае на матрыцы, аб чым сьведчаць азначэньне старонак нарукапісу — 37,38,39. На вялікі жаль, №ю дагэтуль ня выйшаў, хаця я й зусім не зьяўляюся безнадзейным пэсымістым у гэтым напрамку. Калі існуе Згуртаваньне „Шыпшына", дык будзе і часопіс „Шыпшына".
А можа Вас пакрыўдзіла рэдакцыйная праўка Вашага твору? Дык на мой асабісты погляд, яна зроблена вельмі асьцярожна. Я прасачыў за тым, каб пры гэтым захавалася ўся апрычонасьць Вашага стылю. Ва ўсякім разе гэтая праўка зроблена больш далікатна, чым яе практыкуе доктар Янка. Спадзяюся таксама, што Вы ніколі не сумняваецеся ў маёй заўсягдышняй прыхільнасьці да Вашых здатнасьцяў.
Чакаю на Ваш ліст,
Усяго добрага.
3 пашанай да Вас
23-1-54
Дарагі Спадар Юхнавец!
Прабачце, што гэтак спазьніўся з адказам на Ваш ветлівы ліст ад 7.1.54 г. Увогуле ў мяне паназьбіралася ладне лістоў, на якія, на жаль, замарудзіў з адказам. Тлумачэньне гэтае зьявы вельмі простае — каб стацца на 75 адсоткаў „тараканам у саладусе“, я набыў „тэлявіжыён", і тым часам ён забірае амаль цалкам кароткі вольны час. Аднак усё-ж я першаму адказваю Вам — спадзяюся, Вы не сумняваецеся ў маёй шчырасьці — запраўды першаму.
Удзячны заВаш цёплы водгук абмаім творы „Вышэй галаву, Дубавец!“. Вам асабліва спадабаўся канчатак у ім. He захаваю ад Вас,
што гэны твор спачатку меў іншы канчатак, які мне самому нібы спадабаўся, нібы не. Масей Сяднёў, якому я першаму прачытаў гэны свой твор у першым ягоным варыянце, гэтак выказаўся аб канчатку, што я пасьля знайшоў новы канчатак — менавіта той, які Вам спадабаўся. Імне ў сувязі з гэтым прыгадваецца тое колішняе, яшчэ па той бок, добрае пісьменьніцкае асяродзьдзе, сябры якога знаёмілі адзін аднаго з рукапісамі сваіх новых твораў, каблепш знайсьці самога сябе ўразьвязваньні тае ці іншае тэмы. Гэта было запраўды сяброўскае асяродзьдзе, у якім ніхто нікому нічога не накідваў, а наадварот, дапамагаў знайсьці сваё асабістае, адменнае ад іншых сябраў.
Прабачце за шчырасьць, але калі Вам спадабалася маё „Вышэй галаву, Дубавец!"^, дык восьмне не спадабаліся тыя Вашыя вершы, якія Вы даслалі ў .Дгні'™. Яны, на жаль, не нагадываюць тыя Вашыя вершы, што калісьцізьмясьціла „Шыпшына“. Абстрагуючыся ад„лёкальнага патрыятызму“, хачу гэтым сказаць, што Вашыя творы ў „Шыпшыне“ значна мацнейшыя за тыя, што Вы даслалі ў „Агні“. Чаму?
Мне чамусьці здаецца, што Вы цяпер менш прыслухоўваецеся да думкі сяброў, чым калісьці. Вы цікавы і сваесаблівы празаік (люблю прозу!) —лепшую параду ў гэтай галіне атрымаеце адАнтонаАдамовіча. Вы добры паэта, у Вас ёсьць вобразы, пасьля якіх ня бачыш тых ці іншых тэхнічных недакладнасьцяў, — ня лічыце ўсё-ж для сябе непатрэбным часам параіцца з Масеям Сяднёвым, які да Вас заўсёды гэтак добра ставіцца.
Маючы сталую лучнасьць адзін з адным, мы заўсёды дапаможам адзін аднаму стацца самім сабой. Крый кажнага з нас Божа захварэць на хваробу Міколя Цэляша — на самазадавальненьне, на пісьменьніцкі артэрыясклероз. Ад усяе душы жадаю Вам сталага незадавальненьня самім сабой. Ад усяе душы жадаю Вам як найбольш пакутаў у мастацкіх пошуках.
Ваш
2.8.54
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Надысь я атрымаў досыць своесаблівы ліст ад Сп. Хмары, у якім ён прыгадвае Вашае імя. Таму, кіруючыся самымі сяброўскімі мерка-
25	Апавяданьне Юркі Віцьбіча. Надрукавана: Шыпшына. 1950. №8. С. 12—13.
26	Часопіс з такой назваю ніколі ня быў выдадзены.
ваньнямі, лічу за патрэбнае даслаць Вам копію майго адказнага ліста да Сп. Хмары, хаця ў ім я Вашае імя і не прыгадваю. Чаму не прыгадваю? — калі Вас гэта цікавіць.
Менавіта таму, што вельмі добра ведаю Ваш творчы шлях, каб без асаблівае патрэбы прыгадваць яго ў лісьце да палітыкана. Помню, як Вы дэбютавалі на старонках „Шыпшыны", маючы з ейнага боку цяплыню і падтрымку. Помню, калі Вы адмовіліся ўвайсьці ў склад Згуртаваньня „Шыпшына“, дык у адказ перад Вамі ня толькі не зачыніліся старонкі час. „Шыпшына“, а наадварот, Згуртаваньне „Шыпшына“ў той ці іншай ступені спрычынілася да таго, каб дапамагчы Вам працерабіць шлях і да розных іншых выданьняў. Разам з тым помню, як Сяргей Хмара без усялякае падставы залічыў Вас у сябры Сустані „Баявая Ускалось“і нават давёў да грамадзкага ведама, што Вы зьяўляецеся прадстаўніком Сустані ў ЗША. Помню, як Вы абурыліся з гэтае прычыны. Іцяперя ўсё гэтае прыгадваю вылучна ў сувязі з тым, што ніхто ня мае права заганяць літаратараў пугай у свой ня гэтулькілітаратурны, колькі палітыканскі закутак.
Атым часам усяго добрага.
Пішэце, калі займеяце час і ахвоту.
3 пашанай да Вас Ваш
12.2.55
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Запрашаю Вас да сталага супрацоўніцтва ў літаратурна-мастацкім час. „Шыпшына“. Ейны №юмае выйсьці друкам у пачатку сакавіка. За ім плянуюцца на працягу 1955 г. №№11,12 і 13. Магчыма, што аб усім гэтым Вам падрабязьней напісаў Сп. Ян.[ка] Золак. Ён зьяўляецца адміністратарам і друкаром №ю„Шыпшыны", Віцьбіч і Сп.М. Кавыль — рэдакцыйнай калегіяй.
Спадзяюся, Вы не сумняваецеся ў тым, што Вашыя добрыя творы знойдуць на старонках „Шыпшыны" сваёранейшае пачэснаемейсца, а таму й чакаю іх для №ю.
Шчыра зычу ўсёго найлепшага.
3 пашанай да Вас
Зьмест часопіса „Шыпшына“ (1946—1951)
№ 1. Літаратурна-мастацкі часапіс.
Орган літаратурнага аб’яднаньня „Шыпіпына“. [1946]
Дубоўка, Уладзімер. 0, Беларусь, мая шыпшына. (С. 1)
Арсеньнева, Натальля. Студзень. Сівой вярбой. (С. 2)
Сяднёў, Масей. Маё хуліганства. (С. 3)
Сяднёй, Масей. Хусьцінкі. (С. 4)
Віцьбіч, Юрка. Як сацьмела золата найлепшае. Урывак з аповесьці. (С. 4-5)
Салавей, Алесь. 3 таго сьвету. Плыве вадаплаў і плыве. (С. 6)
Лебяда, Тодар. Разьвітаньне з маленькай дачкою. У выгнаньне. (С. 7-8)
Геніюш, Ларыса. Мы былі і будзем крывічамі! (С. 8)
Зарэцкі, Міхась. Крывічы. Раман. Пралёг. Сьмерць Андрэя Беразоўскага. Частка першая (С. 9—15)
Жылка, Уладзімер. Ляпей жабрачы лёс. (С. 15)
Чарот, Міхась. Люблю. (С. 16)
Хадыка, Уладзімер. Пасярод зямлі аблонь. (С. 16)
Юстапчык, С. Безруч. Апавяданьне. (С. 17—21)
Клішэвіч, Уладзімер. Ноч. Пэнтамэтры. (С. 22)
Случанін, Лявон. Песьня цяплу. (С. 23)
Случанін, Лявон. Поўнік. (С. 24)
Золак, Янка. 3 народнага. Ня пытай. (С. 24—25)
Хмара, Сяргей. Курапачы вывадак. (С. 26—27)
Ільляшэвіч, Хведар. Нехта стаў за вакном і маўчыць. (С. 27)
Крушына, Рыгор. Паясок. Смутак на чужыне. (С. 28)
Дудзіцкі, Уладзімер. Маем сілу і край свой. (С. 29)
Кавыль, Міхась. Гатоў штодзень я быць данарам. Песьня-кліч. (С. 30)
Таполя, Вольга. Сустрэча. (С. 31)
Глыбінны, У. Лірычнае адтварэньне прыгожага. Паэзія Масея Сяднёва. (С. 32-41)
№ 2. Літаратурна-мастацкі часапіс.
Орган літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына". [1946]
„Я — Узвышэнец. Да дваццацігодзьдзя стварэньня літаратурнага згуртаваньня „Узвышша“. 1926—1946. (С. 1)
Дубоўка, Уладзімер. I пурпуровых ветразей узьвівы. Уступ да паэмы. (С. 2—з)
Пушча, Язэп. 3 цыклю „Чорная дарога“. III. (С. 3—4)
Жылка, Уладзімер. „Над нядоляй Тваёй не заплачу". (С. 4)
Віцьбіч, Юрка. Над возерам Шпірдынг. (С. 5—8)
Ільляшэвіч, Хведар. Цымбалы. (С. 9)
Арсеньнева, Натальля. Ён дайшоў... (С. 9—11)
Золак, Янка. Бывай, незваротная! Апавяданьне. (С. 11—15)
Сяднёў, Масей. Дазвольце вам паставіць помнік. Дарожныя ўражаньні. (С. 15—16)
Салавей, Алесь. Перачытваючы „Калевалу". (С. 17)
Кавыль, Міхась. Ніяк мне ня упіцца... (С. 17)
Зарэцкі, Міхась. Крывічы. Раман. II—III. (С. 18—24)
Вярба, Мікола. Сьвятых — сьвятым. Як з братам брат. (С. 25)
Брага, Сымон. Рукою Андрэявай. Беларускае малярства ў Польшчы. 3 працы „Беларуская культурная экспансія на Захад і Ўсход“. (С. 26—29)
Альгердзіч, Глеб. Нашчадкі і спадкаемцы. Крыху думак каля „Слуцкіх песьняроў“ і нашае літаратурнае сучаснасьці. (С. 30—40)
Глыбінны, У. Ня згаснуць іскры Скарыны. (С. 40—44)
Дэклярацыя беларускага літаратурнага згуртаваньня „Шыпшына". (С. 45)