Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Лісты Юркі Віцьбіча да Янкі Юхнаўца5
13-5-50
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Вельмі ўдзячны за Ваш ліст. Прыкра, што Вам бракуе часу, каб перапісаць новае. Спадзяюся, аднак, што неўзабаве Вы прышляце ў „Шыпшыну“ свой новы твор.
„Шыпшына" як Згуртаваньне аднавілася амальуранейшым складзе. Неўзабаве мае выйсьці №8 „Шыпшыны" — ён ужо зрэдагаваны. Тым часам гэты нумар будзе рататарны, але вельмі магчыма, што наступны выйдзе друкам. Сёньня мы дбаем болый пра зьмест, чым пра форму. Хочацца як найбольш стылёвае й жанравае разнастайнасьці — у гэтым сэнсе Вы маеце ў беларускай паэзіі на эміграцыі сваё апрычонае ўласнае мейсца. Характэрна эпіграма Міхася Кавыля на Вас:
У яго зусім другія скрыдлы, Ён ні на каго не падобны з нас. Руінаў моўкнасьць — яго Парнас, А куст крапівы — яму Азырыс.
Зразумела, што ў двох апошніх радкох няма нічога зьдзеклівага — гэта проста сяброўскі жарт, уласьцівы кажнай эпіграме. I ад усяе душы жадаю Вам захаваць сваю паэтычную сваеасаблівасьць. Нашыя-ж беларускія пушчы й гаі цікавыя менавіта тым, што там кожны птах мае свой уласны голас. Можна толькі ашалець у тым лесе, дзе ўсе птушкі сьпяваюць на адзін капыл.
Нам, шыпшынаўцам, вядома пра тое, што на чужмне паўстала новае БеларускаеЛітаратурнае Згуртаваньне„Баявая Ўскалось'^. I
6 Лісты захоўваюцца ў прыватным архіве Лявона Юрэвіча.
7 „Баявая Ўскалось" — літаратурнае аб’яднаньне на эміграцыі, створанае ў 1949 гпісьменьнікам, журналістам і палітычным дзеячам Сяргеем Хмарам (1905—1992), выдавала аднайменны часопіс.
ад шчырага сэрца мы вітаем новае Згуртаваньне. Калісьці на Беларусі існавала некалькілітаратурныхЗгуртаваньняў — „Узвышша", „Полымя", „Маладняк“, „Пробліск'*, Літаратурна-Мастацкая Камуна9 й г.д. Такая колькасьць Згуртаваньняў спрыяла толькіросту беларускае літаратуры, у сяброў усіх гэтых Згуртаваньняў было адзінае крэда — Жыве Беларусь! Таму зусім не выпадкова бальшавікі ліквідавалі ўсе гэтыя Згуртаваньні й стварылі пісьменьніцкі калгас — саюз савецкіхпісьменьнікаў БССР"1. Частка пісьменьнікаў апынулася на Калыме, частка трапіла ў калгас, а некаторыя засталіся паміж Калымой і калгасам, якЮрка Віцьбіч.Думаецца, што й тут, на эміграцыі, мусіць паўстаць некалькіЛітаратурных Згуртаваньняў, аднакмы, літаратары, пазьбегнем (спадзяюся) тае грызьні, якая разадрала на дзьве часткі нашую эміграцыю. Тыя ці іншыя шыпшынаўцы маюць поўнае права зачытаць свае творы на тым ці іншым беларускім вечары незалежна ад таго, хто яго арганізаваў — ці прыхільнікіАбрамчыка, ці прыхільнікі Астроўскага". Але ні адзін шыпшынавец ня мае права ўдзельнічаць у тым вечары ці выданьні, якія арганізавалі сьвядомыя ворагіАкту 25 Сакавіка. Дык дазвольце яшчэ раз ад імя ўсіх шыпшынаўцаў пажадаць росквіту „Баявой Ускалосі".
Had чым працуе Сяднёў? — цікавіць Вас. Наш Сяднёў закаханы, a таму і ўсе ягоныя апошнія вершы напісаныя на вечную тэму — Ён і
8 „Пробліск“ — літаратурнае аб’яднаньне ў БССР, утварылася ў выніку драбленьня „Маладняку”, дзейнічала ў 1927—1928 гг. Мела таксама назву „Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі", праіснавала каля году. Сябры — Нічыпар Чарнушэвіч, Алесь Звонак, Янка Туміловіч, Ізраіль Плаўнік, Мікола Хведаровіч і інш.
9 „Беларуская літаратурна-мастацкая камуна** — футурыстычнае літаратурнае аб’яднаньне ў БССР, утварылася ў выніку драбленьня „Маладняку“, дзейнічала ў 1927—1928 гг. Арганізатар — Паўлюк Шукайла. Сябрамі ў розны час былі Янка Скрыган, Пятрусь Броўка, Макар Шалай і інш. Выпусьціла два нумары часопіса „Росквіт”.
Саюз пісьменьнікаў БССР — адзіная пісьменьніцкая арганізацыя, складовая частка Саюзу пісьменьнікаў СССР, створанага пасьля прыняцьця пастановы ЦКУКП(б) „Аб перабудовелітаратурна-мастацкіх арганізацый“ ад 23 красавіка 1932 г.
11 Маецца на ўвазе раскол паміж прыхільнікамі БЦР (і яе прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім) і прыхільнікамі БНР (і яе прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам).
Яна. Сам я напісаў гпутп, у ЗША, дзьве навэлі й артыкул пра Юлія Таўбіна12 („Не чарнілам, а крывёю“).
Ад душы жадаю Вам усёго добрага.
Прашу перадаць прывітаньне Вашай сям’і і прыміце тое-ж ад мае сям’і.
Чакаю Ваш ліст.
3 пашанай
18.5.1950
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Вельмі ўдзячны за Ваш ліст. Перш за ўсё мушу адзначыць, што ён мяне ні на каліва не абурыў і не пакрыўдзіў, хаця Вы двойчы просіце ім не абурацца. Таксама прачытаў копію дасланага перад тым мной Вам лісту й не знайшоў там нічога, што „крыху зьдзіўляе", як Вы адзначылі ў адказным лісьце да мяне.
1.	Тое, што Вы належыце да „Баявой Ускалосі", зьяўляецца Вашай асабістай справай. Усёроўна, як тое, што я належу да „Шыпшыны", зьяўляецца маёй асабістай справай. Кожны зь беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў знаходзіцца ў тым Згуртаваньні, якоелічыць для сябе бліжэйшым. Гэта зусім нармальная й зразумелая зьява. Толькі ў СССР існуе агульны пісьменьніцкі калгас. Вітаў я „Баяеую Ўскалось“ ад шчырага сэрца. А менавіта празВас таму, ійто паводля паеедамленьня ў газ. „Беларускі Эмігрант“ Вы зьяўляецеся прадстаўніком „Баявой Ускалосі“ў ЗША.
2.	Цалкам згаджаюся з Вамі, што ў Згуртаваньні „Шыпшына" няма гэніяў. Што зробіш. Нашая беларуская літаратура яшчэ параўнальна маладая, ды й расьце яна ў варунках, не спрыяльных для зьяўленьня гэніяў.
3.	Вы пішаце, што Вы ніколі не зьбіраецеся чытаць свае вершы ворагам Акту 25 Сакавіка. А хто Вас, дарагі Юхнавец, у гэтым абвінавачвае?Я пісаў пра дэклярацыю шытйынаўцаў, а Вы-ж да іх не належыце. Між іншым мушу зазначыць, што калі ў газ. „Новое Русское Слово“ў разьдзеле „Русская жйзнь“ зьяўляецца паведамленьне
12 ЮліТаўбін (1911—1937), паэт, перакладнік, сябра БелАПП. Выдаў зборнікі „Агні“ (1930), „Каб жыць, сьпяваць і не старэць..." (1931), „Тры паэмы“ (1931). „Мая другая кніга“ (1932), „Таўрыда" (1932). У1933 г. асуджаны да 2 гадоў высылкі, у 1936 г. арыштаваны паўторна, этапаваны ў Менск, дзе расстраляны.
пра Сп. Абрамчыка ці пра Сп. „Мвана Станкевйча"'3, дык гэтае яшчэ зусім не азначае, што яны зьяўляюцца русафіламі й ворагамі Акту 25 Сакавіка. Таксама, калі пратых-жа асобаў зьяўляюцца цёплыя радкі ў польскай газэце ,Амэрыка-Эхо“, дык гэтае зусім не азначае, што яны зьяўляюцца палёнафіламі й ворагаміАкту 25 Сакавіка. Мы жывём у надзвычай складаных палітычных умовах.
4.	Вы пішаце, што „Абрамчыка я ня ведаю“, а Астроўскі гэта ёсьць „Нямецкага Райху фон Астроўскі". Мне думаецца, што гэтая заўвага абАбрамчыку й аб Астроўскім сьведчыць толькі аб Вашых палітычных пераконаньнях, якія нас зусім не цікавяць.
5.	Згадзіцеся зтым, што„ода пахвалы“Астроўскаму, пра якую Вы прыгадваеце, а таксама Вашыя далейшыя радкі, накіраваныя супраць Астроўскага, у аднолькавай стпупені зьяўляюцца палітыкай. Адзін паэта лаеАстроўскага, дык чаму другі паэта ня мае права яго ўшаноўваць? Удэмакратычных умовах можна й лаяць, і ўшаноўваць. Толькі Сталіна ў СССРрэкамэндуецца вылучна хваліць.
6.	Радкі з Масея Сяднёва, якія Вы цытуеце, а менавіта:
Маліцца хараству — закон, Закон адзіны мой
ні ў якім разе не характарызуюць цалкам Сяднёва. Ён менш за ўсё нагадвае вылучна „паэту чыстага хараства". Прынамсі ў тых-жа „Спадзяваньнях"'4 Вы знойдзеце такія вершы, як „Сустрэчы", „Сябром“, Лзе вы, трыбуны?“, „Моладзь" і інш. He кажу ўжо пра такі агульнавядомы верш, як „Дазвольце вам паставіць помнік“ („Шыпшына“, №2), які зьяўляецца клясычным творам палітычнае паэзіі.
Як бачыце, у мяне няма аніякіх падставаў абурацца Вашым лістом, як і у Вас (думаецца) няма падставаў зьдзіўляцца майму лісту.
Дык дазвольце моцна паціснуць Вам руку й пажадаць усялякіх посьпехаў у творчай працы і ў жыцыр ўвогуле.
13 Маецца на ўвазе грамадзкі дзеяч, мовазнаўца, журналіст Янка Станкевіч (1891—1976).
4 Маецца на ўвазе зборнік вершаў Масея Сяднёва „Спадзяваньні" (Рэгенсбург, 1947)­
Вокладка часопіса „Шыпшына". №4
12.8.50
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Вельмі прыемпа, што Вам №8 „Шыпшыны“ спадабаўся. Вашую думку падзяляе шмат хто й з чытачоў. Аднакмне асабіста гэты №8 не зусім падабаецца. Уім ёсьць пэўныя мінусы, якіх імкнуся пазьбегнуць у наступным №9. Для гэтага наступнага № ужо арганізую матар’ял і пакрысерэдагую яго. Па свайму памеру ён будзе удвойчы больш за папярэдні й хочацца думаць, што й лепшым у якасным сэнсе.
Для №9 Масей Сяднёў піша крытычны агляд беларускае эміграцыйнае паэзіі за апошнія 5 год паводля зьмешчанага ў „Шыпшыне". Ведаю, што пэўнае й значнае мейсца ў гэтым аглядзе ён прысьвячае Вам. Хочацца думаць, што ягоныя заўвагі прычыняцца да далейша-
га Вашага росту. Дарэчы, муійу зазначыць, што Масей Сяднёў заўсёды вельмі цёпла й прыхільна ставіцца да Вас як да паэты.
Са свайго боку ветліва запрашаю Вас прыняць удзел у гэтым нумары й прыслаць што-небудзь сваё новае. Увогуле старонкі „Шыпшыны“для Вас заўсёды гасьцшна адчыненыя. Калі тым часам нічога ня маеце для №9, дык будзе і №ю, і №11, і г. д. Спадзяюся, што пэрыядычнасьць „Шыпшыны"будзе 6 нумароў у год, і прычым№у выйдзе ў верасьні.
Шчыра зычу ўсяго добрага.
Чакаю Ваш ліст.
3 пашанай да Вас
711.50
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Вельмі ўдзячны за Ваш ліст. Пэўны час таму назад я атрымаў з Таронта ад Сп. Ліпчанскага досыць цікавы ліст, на які даў самы падрабязны адказ. Цяпер адначасна пасылаю Вам адбітку з гэтага адказу, паколькі ў ім закранаюцца нашыя літаратурныя справы. У лісьце Сп. Ліпчанскага ёсьць розныя закіды па адрасе Акулы, Адамовіча, Арсеньневай, Каханоўскага, Янкі Станкевіча. Гэтыя закіды я падзяляю толькі ў дачыненьні да апошніх двох. Між іншым, як сьведчыць почырк, стыль і адрас, Ліпчанскі ёсьць Сяргей Хмара.
Мяне цешыць Ваш творчы ўздым, алеразам з тым мяне зьдзіўляюць Вашыя пэсымістычныя заўвагі наконт таго, дзе зьмяшчаць свае творы. Ва ўсёкім разе „Шыпшына" зь вялікай прыемнасьцю зьмесьціць Вашыя новыя творы. Цяпер рэдагуецца №9, які, спадзяюся, ва ўсіх адносінах будзе цікавым. Дасылайце свае творы, і яны займуць у гэтым нумары пачэснае мейсца.
Рэцэнзію на „Шыпшыну“ ў „Беларускім Эмігранце“ чытаў. На маю думку, рэцэнзія не благая, але разам з тым не зусім аб’ектыўная. Асабліва калі параўнаць яе з тым лістом, што прыслаў Сяргей Хмара.
Цяпер наконтмайго прымірэньня з Антонам Адамовічам'3. Лсабіста я жадаю гэтага прымірэньня. Мнехочацца сустрэцца зь ім дзе-