Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

15 Пасьля расколу на „крывічоў" і „зарубежнікаў" (прыхільнікаў БНР і БЦР адпаведна) былыя ўзвышэнцы Антон Адамовіч і ІОрка Віцьбіч апынуліся ў варожых адзін аднаму палітычных лягерах. Прымірэньне, пра якое гаворыць Віцьбіч, нягледзячы на былыя закалоты, было дасягнутае (гл.: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыюм. Менск, 2012. С. 52—53). „9ліпеняо
небудзь у Нью-Ёрку й шмат аб чым пагаварыць. Хочацца, каб мы абодва сталі вышэй за таго, што паміж намі было за апошнія гады й, шчыра паціснуўшы адзін аднаму рукі, пачалі супольна працаваць у галіне нашайлітаратарскай. Вельмімагчыма, што нашыя погляды ня зусім супадаюць, аднак гэтае, намаю думку, ні ў якім разе не перашкаджае разам змагацца з супольнымі ворагамі нашае Бацькаўшчыны. Спадар Юхнавец, буду вельмі ўдзячны, калі Вы больш актыўна прычыніцеся да гэтага прымірэньня.
Аднак у мяне ёсьць пэўныя засьцярогі што да стварэньня адзінага Саюзу Пісьменьнікаў і Паэтаў. Мне чамусьці адразу прыгадваецца Саюз Савецкіх Пісьменьнікаў у БССР (ССПБ), які быў створаны бальшавікамі на зьмену зьнішчанымі імі„Ўзвышша", „Полымя“, „Маладняк" і іншым больш-менш вольным Беларускім Літаратурным Згуртаваньням. Няма нічога страшнага ў існаваньні некалькіхлітаратурных згуртаваньняў, у кажнае зь якіх уваходзіць група пісьменьнікаў і паэтаў, што па тых ці іншых прычынах лічуць сябе блізкімі адзін аднаму. Нават больш, існаваньне некалькіх літаратурных Згуртаваньняў спрыяербсту паасобных пісьменыбкаў ілітаратуры ўвогуле.Аднак ёсьць патрэба ў паўстаньні Вышэйшае ЛітаратурнаМастацкае Інстытуцыі, у якую ўвайшлі-б як і паасобныя пісьменьнікі й паэты, гэтак і Згуртаваньні („Шыпшына “ й „Баявая Ўскалось “) як аўтаномныя адзінкі. Гэтая Вышэйшая Інстытуцыя створыць сяброўскі кантакт паміж усімі беларускімі пісьменьнікамі на чужыне. Яна-ж зможа мець і свой часапіс, і свой літаратурны фонд. Яна-ж прылучыцца да стварэньня тых сяброўскіх апалітыканскіх умоваў, дзе, напрыклад, ня будуць цалкам атаесамляць Віцьбіча з Турам, аАдамовічазПерчыкам16, бо і Тур, іПерчыкгэта тымчасовае, аАнтонАдамовіч і Юрка Віцьбіч — гэта сталае, істотнае.
Ці чыталі Вы №2 „Беларускае Трыбуны"? Мне асабіста ён не падабаецца — асабліва фэльетон. Цяпер трэба чакаць адпаведнага адказу з боку „Беларуса“, ізноў пачнеццаранейшая грызьня. Пачнецца на вялікую пацеху для ўсіх адвечных ворагаў нашае нацыянальнае справы. Можна не вызнаваць Сп. Абрамчыка як Прэзыдэнта, але
1951 г.Дзень, калі Юрка Віцьбіч афіцыйна выйшаў з БЦР і абвясьціў сябе „нэўтральным“у дачыненьні да БЦР і БНР. I гэта быў той дзень, ад якога пачалася Віцьбічава самота" (Тамсама. С. 38).
16 Ігнат Тур — псэўданім Юркі Віцьбіча; Перчык — хутчэй за ўсё, адзін з псэўданімаў Антона Адамовіча.
зьневажаць яго — гэта значыцца зьневажаць значную частку сваеж беларускае эміграцыі, якая вызнае яго як Прэзыдэнта. Можна не любіць Кушаля, але зьдзеквацца над ім з прычыны ягонае цяперашняе працы можа толькі этычна брудная асоба'7. Можна спрабаваць зрабіць з Адамовіча дурня, але ўсё роўна ў інтэлектуальным сэнсе ён будзе стаяць вышэй за ўсіх пасейкаўскіх„чудо господоров". Iгэтае ўсё называецца палітычным змаганьнем? Сумна!
Зычу ўсёго добрага.
Прывітаньне ад Сяднёва.
Прывітаньне адмаёй сям’і.
Пішэце.
3 пашанай да Вас
22.4.51
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
На жаль, ня ведаю адрасу Сп. Крывічаніна (Савёнка)18, а таму й ня маю магчымасьці непасрэдна даслаць яму ліст. У сувязі з гэтым ветліва прашу Вас пры нагодзе перадаць яму дасылаемы пры гэтым лістп.
Працую над №ю. Хочацца, каб Вы ўзялі ў ім чынны ўдзел. Стараюся ўнікаць перадрукаў, але ў крайнім выпадку вазьму адзін Ваш добры верш з час. „Наперад“">.
Тым часам усяго добрага.
Прабачце за клопаты.
3 пашанай да Вас
П. С. Вось толькі завітаў да мяне Масей Сяднёў і, пабачыўшы гэты ліст, папрасіў перадаць прывітаньне Вам, што й раблю з ахвотай.
Яшчэраз усёго добрага.
17 Віцьбіч, відаць, згадвае пра тое, што Францу Кушалю даводзілася некаторы час працаваць ліфцёрам у Нью-Ёрку. Немаладому чалавеку было складана знайсьці працу.
18 Лявон Савёнак (псэўданімы — Л. Крывічанін, Свэн, 1897—1974), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, журналіст. Ад 1950 г. жыў у ЗША, у Памоне (Нью-Джэрзі), дзе займаўся сельскай гаспадаркай. Уваходзіў у склад рэдкалегіі газэты „Беларус".
3O-4-51
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Удзячны за Ваш ліст — атрымаў яго, лежучы ў шпіталі — сталася нешта благое з сэрцам.
Вашыя „Эскізы" і„Яму жадалася сказаць усё“ — падабаецца, як і амаль усё, напісанае Вамі.
He падзяляю, аднак, Ваш погляд на артыкул Сяднёва „Зацемкі аб нашай літаратуры". Ён занадта палітычны, бо патрабуе ад нашых паэтаў і пісьменьнікаў адмаўленьня ад палітычнасьці. Калі ўлічыць, што нашая нацыя знаходзіцца ў працэсе станаўленьня, стане адраджэньня як дзяржаўная, дык тады адмаўленьне зможа прынесьці значную ійкоду нам, беларусам, і суцешыць нашых ворагаў — расейцаў і палякаў. А між тым апошнія якраз ад палітычнасьці не адмаўляюцца — яны аж зашмат пішуць у мастацкіх творах аб сваіх каляніяльных правох на Беларусь. Крый Божа, не падумайце, Спадар Юхнавец, што я заклікаю да голае палітыкі — накшталт некаторых твораў, якія галоўным чынам знаходзяць прытулак на старонках „Баявой Ускалосі", надаючы ёй часам наеат нейкі рабселькораўскі характар. Мне хочацца, каб Сяднёў ішоў ня толькі па лініі адвечных тэмаў (што ён прапагуе), як „Хусьцінкі“, „Вятрак“ і г. д., але й па такойлініі,як„ЗабраныМенск“іг. д. — ад чаго ён заклікае цяпер адмаўляцца. Сяднёў закідае, што ў нас зашмат прыгадваецца Акт 25 Сакавіка, што гэтыАкт у сувязі з гэтым зашмульганы (!!!). Гэтае сьцьверджаньне не адпавядае запраўднасьці. У нас няма ні аднаго добрага высокамастацкага твору ні праАкт 25 Сакавіка, ні пра Першы Кангрэс, калі не лічыць слабенькіх вершаў Машары20 і Сергіевіча21. У той час як палякі арамантызавалі ірамантызуюць (маю на ўвазе нядзельны дадатак да „Новага Сьвята“ і інш.) сваіх нацыянальных гэрояў — у нас тым часам нічога падобнага няма, або амаль нічога няма. Вычуўшы з самага пачатку, што „Шыпшына“не падтрымае
19 „Наперад!" — часопіс, які выдаваўся беларускай моладзьдзю ў Вялікабрытаніі пры ўдзеле Янкі Запрудніка.
20 Міхась Машара (1902—1976) паэт, перакладнік, публіцыст. Пачаў свой творчы шлях у Заходняй Беларусі, дзе выдаў шэраг паэтычных зборнікаў („На сонечны бераг“, „Напрадвесьні” і інш.). Па вайне пераважна быў вядомы як празаік, пасьлядоўнік сацрэалістычнага канону.
21 Верагодна, вядзецца пра Юльяна Сергіевіча (1910—1976), заходнебеларускага паэта, пэдагога.
гэтых ягоных выказваньняў, Масей Сяднёў аддаў свой артыкул у „Беларускую Трыбуну“, а на старонках№ю „Шыпшыны" будзе артыкул „Зацемкі наконт зацемкаў“. Зразумела, што гэтае ні ў якімразе не сапсуе адносінаў „Шыпшыны"зь Сяднёвым і наадварот. У спрэчках нараджаецца ісьціна.
Магчыма, Вы ўжо чулі, што пасьля некаторыхразьбежнасьцяў Уладзімер Клішэвіч зноў зьвярнуўся ў „Шыпшыну" і даслаў нізку добрыхвершаў. Наконт Спадара Адамовіча. Дзьверы „Шыпшыны“ шырака адчыненыя для ягоных твораў — калісьці ён-жа зьмяшчаў іху ёй. Гарантую, што ніякіх рашучых зьменаў, як гэта было раней, цяпер ня будзе.Але-ж паколькі ён дагэтуль не адказаў на мой шчыры цёплы ліст, дыкмне проста няёмка.
Чытаў №2 „Веды“22. На жаль, для Д-ра Янкі Станкевіча і на сёньня самай актуальнай тэмай ёсьць тэма аб зьмене нацыянальнага назову23. Думаецца, куды больш істотная тэма — змаганьнеза Незалежнасьць свае Бацькаўшчыны. Такім змаганьнем і зьяўляецца артыкулД-раЯнкіСтанкевіча ў№і „Веды“аб пашырэньнібеларускае мовы на Ўсход. He надаецца Янка Станкевіч на прапагандыстага. Адна справа, калі Крывію прапагуе Вацлаў Ластоўскі (адзін з найвялікшых беларусаў) і зусім іншая справа, калі за гэтае прапагаваньне бярэцца Янка Станкевіч. Асабіста я ёсьць прыхільнікам зьмены нашага нацыянальнага назову, але толькі не на эміграцыі і ня гвалтам.
Тым часам усяго добрага.
Чакаю Ваш ліст.
3 пашанай да Вас
4.8.51
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Раблю цяпер №ю „Шыпшыны“. Прашу Вас прыняць удзел у ім і даслаць свае новыя творы. Прыемна, што №9 шырака разыйшоўся па ўсіх беларускіх асяродках і атрымаў самы добры водгук з боку нашых суродзічаў, раскіданых злым лёсам па ўсім сьвеце. Спадзяюся, што №ю будзе лепшым за №9.
У№1 о пойдзе артыкул М. Сяднёва „Зацемкі аблітаратурыуключаючы і тую частку, што ўжо друкавалася ў „Бел. Трыбуне“, але без заўвагі абАрсеньневай. „Зацемкі"зьяўляюцца прадмовай да літа-
22 „Веды“— часопіс, які выдаваў Янка Станкевіч.
23 Маецца на ўвазе зьмена назову „Беларусь” на „Крывія".
ратурных партрэтаў паасобных нашых эміграцыйных пісьменьнікаў і паэтаў. Паміж імі будзе Ваш партрэтп.
Дык чакаю Вашых добрых твораў, якіх шчырым прыхільнікам зьяўляюся.
Тым часам усяго добрага.
3 пашанай да Вас
28.12.51
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
У сувязі з набіваньнем на матрыцы „Шыпшыны", маю няшмат вольнага часу, але хочацца хаця-б крыху напісаць наконт Вашае аповесьці „Чалавек бязь сьветача". Прачытаў яе з аднаго подыху. Яна сьведчыць аб тым, штоВы як празаік стаіце чя ніжэй, а магчыма івышэй за Я. Юхнаўца як паэту. Ва ўсякім разе гэта адзін з найлепшых празаічных твораў, які зьявіўся ў часе эміграцыі. Непараўнальна вышэй стаіць гэтая Вашая аповесьць за Вашае апаеяданьне „Карнавух“. Ёсьць, на мой асабісты погляд, у Вашай аповесьці і некаторыя недахопы, аб якіх пісаць не хачу. Мне думаецца, што Вы без дарадчых іх знойдзеце і выправіце. Ад шчырага сэрца вітаю Вас як здатнага празаіка.
Тым часам усяго добрага.
3 пашанай да Вас
П. С. Карыстаюся сваёй машынкай, бо з Вашай зьнята лента. Пакрысе вывучыў ейны характар, бо ў яе ёсьць свае выбрыкі. Некаторыя літары, а галоўным чынам „і“, імкнуцца да таго, каб на іх канчалася слова. Але гэта дробязь. Спадзяюся неўзабаее з падзякай вярнуць яеВам.
Яшчэ раз усяго добрага.
6.1.52
Глыбокапаважаны Спадар Юхнавец!
Мне спадабаліся Вашыя апавяданьні „Сьледчы Гаевіч" і „Пасьля гутаркі“. Першае зь іх, на маю думку, мацнейшае за другое, а разам і паасобку ўзятыя янылепшыя за „Карнавуха“ — яны неэпізадычныя і не на анэкдоце пабудаваныя.
Мне асабліва спадабаўся„Сьледчы Гаевіч“таму, што боскае ў ім перамагло д’ябальскае. Безумоўна, што ягоны ўчынак (самазабойства) не спадабаецца асобным чытачам накшталт а. Татарынові-