Запісы 35
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць
Пэўна-ж, паўтараю яшчэраз, Тваё права не прыняць гэтых паправак, ці некаторых зь іх, калі Табеяны чаму-небудзь не спадабаюцца, адно паведам тады аб гэтым адразу-ж.
13 Пятрусь Броўка (1905—1980), паэт, пісьменьнік-функцыянэр. У 1920-х гг. быў сябрам літаб’яднаньня „Маладняк“.У 1948—1967 гг. — старшыня праўленьня СП БССР.
14 Мікалай Яжоў (1895—1940), супрацоўнік спэцслужбаў, арганізатар масавых рэпрэсій, народны камісар унутраных спраў СССР (1936—1938). Часы дзейнасьці Яжова неўзабаве пачалі называцца „яжоўшчьшай", менавіта пры ім крывавы сталінскі тэрор дасягнуў найбольшага размаху. Расстраляны.
15 Іван Сяроў (1905—1990), супрацоўнік спэцслужбаў. Першы старшыня Камітэтудзяржбясьпекі СССР (1954—1958). Датаго — старшыня Галоўразьведупраўленьня НКУС, наркам унутраных спраўУкраінскай ССР, намесьнік наркама ўнутраных спраў СССР. У час вайны — упаўнаважаны НКУС па Першым Беларускім фронце, дарадца Міністэрства грамадзкай бясьпекі Польшчы, упаўнаважаны НКУС па Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне.
16 Лаўрэнцій Бэрыя (1899—1953), супрацоўнік спэцслужбаў. Наркам унутраных спраў СССР (1938—1945), намесьнік старшыні Саўміна СССР (1946— 1953), міністар унутраных спраў СССР (1953). Адзін з найбліжэйшых дарадцаў Сталіна, пасьля чыёй сьмерці быў арыштаваны ўрадам, абвінавачаны ў шпіянажы й падрыхтоўцы да захопу ўлады й расстраляны.
17 Праўкаўлічаная ўдрукаваным варыянце.
А тым часам — усяго Табе найлепшага
ад усяе рэдакцыі „Конадняў"
і ад мяне найбольш
ТвойАнтон
ГлыбокапаважаныАдамовіч!
3 усімізьменамізгодзен. Тольхі паўрадок Дайшоў ён“павярнеце канцом на перад — „Ён дайшоў"'*. Так не нарушыцца рытпміка.
Умяне ў пачатку было неЯжоў, а Сяроў, але замену я зрабіў па савеце Віцьбіча'4 і Сядуры20. Яжоў бо даўся больш у знакі. Сяроў — на месьце.
А наконт „у нас раны“я і прагледзяў. Дзякую!
Пастарайцеся хутчэй надрукаваць „Конадні", каб не папярэдзіла „Бацькаўшчына" з „нас...“.
Учора адаслаў Вам адкрытачку зь зьменамі ў санэтах.
Жадаю ўсяго найлепшага!
3 прывітаньнем, Ваш Міхась
13-6-55 г.
ПаважаныАдамовіч!
Калі пайшло на папраўкі, дык будзем папраўляць да апошняга. Учора я адаслаў вам адкрытачку, у якой прасіў у санэце „Люблю жыцьцё“„я“замяніць на„ты“. Сягоньня, добра прыслухаўшыся іпрыглядзеўшыся, знайшоў бязглузьдзіцу. Атрымліваецца, што жыцьцё гоніцца за коньнікам:
Жыцьцё, жыцьцё, — неразгаданы соньнік.
Ляціць зь мячом і крыжам слаўны коньнік, I ты за ім...
А таму я рашыў замяніць гэты паўрадок так:
Паміж агнёў па войнікаў касьцёхЛ
'8 Пажаданьне Кавыля было ўлічанае.
19 Юрка Віцьбіч (1905—1975), літаратар, публіцыст, краязнаўца, грамадзкі дзеяч, жыў у той час ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША).
20 Уладзімер Сядура (1910—1997), пісьменьнік, літаратуразнаўца, працаваў у той час у Школе гуманітарных навук Рэнсэлерскага політэхнічнага інстытуту ў Троі (Нью-Ёрк, ЗША).
21 Праўка ўлічаная ў друкаваным варыянце.
Калі яшчэ ня позна, будзьце добры, зрабеце гэтую замену. Больш нічога мяняць ня буду.
3 прывітаньнем, Міхась Кавыль
14.6.552.
10.10.1955
Даражэнькі Міхасю!
Новую рэдакцыю Тваіх „Санэтаў“ атрымаў, дзякую. Яны яшчэ ані не спазьніліся, бо ў друкарню яшчэ наагул для гэтага нумару нічога не пайшло.Дыкможаш быць спакойным, і калі-б нат яшчэ нешта захацеў паправіць — ёсьць час і магчымасьць, аж да апошняга мамэнту, а да яго яшчэ ня блізка.
Рады я вельмі, ішпо ў Цябе гэткая строгая Муза. Гэта вельмі добра. Пэўна-ж, „каноны“ не абавязковыя паэту, іх і не датрымваюць, і нат сьведама ламаюць, і часта выходзіць гэта нат не на шкоду. Але, з другога боку, і датрыманьне канонаў на шкоду не выходзіць ніколі, калі яно, як кажуць, „на ўзроўні“, бяз гвалту над сабою. Каноны дысцыплінуюць паэту, і сьведамае імкненьне да датрыманьня іху Цябе можна толькі вітаць і дзякаваць за гэта Тваю Музу, якую й дазволь прывітаць у гэтым на гэтым месцы.
Калі ўжо такая ў ЦябеМуза, калі ўжо такі гонЯе й Твой да датрыманьня канонаў, дык дазволь тады пагутарыць з Табою крыху пра самыя гэтыя каноны, санэтныя ў дадзеным выпадку, каб памагчы Табе крыху больш зарыентавацца ўва ўсім гэтым, каб яшчэ лепш магчы здавальняць тое Музава й Тваё імкненьне да датрыманьня кананічнае строгасьці.
Вось-жа, найперш, санэтны канон і дасюль, не зважаючы на ягоную вялікую й багатую гісторыю, не становіць сабою чагось да канца адназгодна й абсалютна ўстаноўленага. Найперш, трэба адразьняць канон найстражэйшы й проста строгі.
Найстражэйшы канон патрабуе: 1)рыфмаваньня катрэнаў (чатырохрадак) толькі аднаго тыпу — „апяразанага"й двурыфмавага, г.зн. формулы
abba abba
Гэтага-ж патрабуе й проста строгі канон, і санэты ўсякае іншае формулы вызнаюцца бязумоўна некананічнымі, хоць у некаторыхразох (аб чым скажу далей у сваім месцы) яшчэ й могуць вызнавацца за санэты. 3 боку гэтага патрабаваньня Твае апошнія „санэ-
ты“ў першайрэдакцыі былі некананічныя, а ў прысланай цяпер другой — цалком кананічныя: тутты датрымаў канон нат сама найстражэйшы, а ня толькі проста строгі.
2) Найстражэйшы канон патрабуе рыфмаваньня ў тэрцэтах (трохрадках) толькі формулы
ccd ede
Проста строгі канон дапушчае тут і ўсякае іншае рыфмаваньне. Дык тутака ты ўжо найстражэйшага канону не датрымаў, a толькі проста строгі (у Цябе ўсанэтах „Боль“ і „Камэта“ cdc cdc, у „ Чад“ — ccd dee, у „Крытыку" — ccd eed). Але „найстражэйшы“ канон тут запраўды занадта строгі: сам Багдановіч у нас, хоць іраіў яго датрымваць і сам датрымваў, дапушчаў аднак імагчымасьць канону проста строгага22. Запраўды, паводля найстражэйшага канону, канчальна замацаваным францускім паэтам Малербам23 і пад ягоным імём найчасьцей ізнанага, „некананічнымі“ выходзяць нат санэты гэткіх карыфэяў-санэтыстых, якДантэ24 (у яго звычайна cdc dcd, але трапляецца й cdd dcd, cde cde, cd cd cd, cde ede) або Пэтрарка25 (y яго звычайна cde cde, але здараецца й cde dee, cde dcd)
3) Найстражэйшы канон дапушчае толькі чародаваньне рыфмаў мужчынскіх і жаноцкіх і толькі ў такім парадку (г. зн. a — мужч., Ь — жан., с — жан., d — мужч., е — жан.); проста строгі канон дапушчае й іншае чародаваньне, і суцэльнае аднастайнае (суцэльн — мужч. ці суцэльн жан.; тэарэтычна магчыма й датрыманьне) рыфмаваньне. Тут ізноў Ты найстражэйшага канону не датрымваеш, толькі строгі (у Цябе ў„Боль“ a — жан., b — мужч., с — жан., d — мужч., тое ж і
22 Тут і далей Адамовіч адсылае да артыкулу Максіма Багдановіча „Санэт (тэарэтыка-гістарычны нарыс)“.
13 Франсуа Малерб (1555—1628), францускі паэт-клясыцыст, вядомы сваім строгім рацыяналісцкім стаўленьнем да тэхнікі вершаваньня.
24 Дантэ Аліг’еры (1265—1321), клясык італьянскай літаратуры. Узорам напісаньня санэтаў сталі яго творы з кнігі „Новае жыцьцё" (La Vita Nuova). Найбольш вядомы як аўтар паэмы „Камэдыя" (La Commedia), зь лёгкай рукі Джавані Бакача перайменаванай пазьней у „Боскую камэдыю".
25 Франчэска Пэтрарка (1304—1374), італьянскі паэт. Болыпую частку паэтычных твораў наігісаў на лаціне, да італьянскіх жа вершаў, што прынесьлі яму сусьветную славу, ставіўся амаль грэбліва. Тым ня менш, менавіта ягоныя італамоўныя санэты сталі ўзорам для перайманьня многіх рэнэсансавых і клясыцысцкіх аўтараў.
Ў„Камэце“, у „Чадзе“ўжо бліжэй да найстражэйшага: а — мужч., b — жан., але с — мужч., d — мужч., е — жан., а ў „Крытыку" — суцэльнае жаноцкае рыфмаваньне). Багдановіч патрабаваў і трымаўся сам найстражэйшага канону, але-ж для некаторых моваў, дзе традыцыйныя (а нат і проста магчымыя часам) толькірыфмы аднагороду (як у польскай, францускай, італьянскай, ангельскай і пад.) гэты канон проста неактуальны, а таму і ў нас адных (ды яшчэ расейцаў, украінцаў, немцаў і інш.) выглядае ўжо занадта строгім.
4) Найстражэйшы канон дапушчае толькі пяцістопны ямб, проста строгі — абы-які памер (у Цябе гэта датрымана толькі ў „ Чад“, у іншых — ямб шасьцій пяцістопны, а ў „Крытыку“ — зусім анапэст трохстопны). Багдановіч і патрабаваў, і трымаўся гэтак бязумоўна, але ўжо Купала —н^. Ізноў-жа, у некаторых іншых мовах, асабліва з сылябічным вершаскладаньнем (польская, француская, італьянская) гэта неактуальна, дык і для нас занадта строга.
5) Найстражэйшы канон не дапушчае рыфмаў дзеяслоўных, a навет і граматычных; строгі просты канон аб гэтым ужо маўчыць, маўчыць і наш Багдановіч і ў сябе дапушчае й дзеяслоўныя рыфмы^. У Цябе толькі адна дзеяслоўная рыфма ў „ Чад“ (крыліцьпіць, у „Боль“ ірвецца-абзавецца ўжо нельга ўважаць за дзеяслоўную, бо апрача дзеяслоўнага канчатку рыфмуецца і карэнны гук в; там жа і магіле-мыле — не граматычная, бо апорныя гукі карэнныя), дык найстражэйшы канон тут Ты, як бачыш датрымаў блізу наюо%.
6) Найстражэйшы канон, бязумоўна, не дапусціў-бы рыфмаў недакладных; строгі канон аб гэтым маўчыць, маўчыць і Багдановіч, хоць сам і не ўжывае наагул недакладнага рыфмаваньня; але ў нас недакладнае рыфмаваньне запанавала ўжо даўно й сталася проста традыцыйным, дык з гэтым мамэнтам можна й ня лічыцца, як ня лічышся й Ты.
26 Гл. у санэтах Янкі Купалы „Бацькаўшчына" (1915): „Яшчэ ў калысцы я наўчыўся зь песень сьніць [...]/Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць"; „На суд“ (1915): „Нічым грашыць ад васграшнейшьсмя ня ўмеў, [...]/ Праступак, судзьдзі, мой: я сэрца, сэрца меў!“; „Сярод магіл" (1915): „Сярод магіл, на плечы ўзьняўшы крыж свой, стану [...]/1 скрозь туды, дзе вольнай думкаю дастану“ды інш.
27 Гл., напрыклад, увершы „Санэт“ („Нацёмнай гладзі сонных лужбалота..."): „Смуроднай жыжкаю узгадавала [...] / Маліся ж, каб зь літоўнасьці стрымала".
7)Нарэшце, і найстражзйшы й проста строгі канон не дапушчаюць паўтарэньня ў санэце аніводнага слова (проста строгі яшчэ маўкліва дапушчае паўтарэньне словаў службовых — прыймяў, злучоў, адмоўяў, а таксама рытарычнае паўтарэньне — паўтарэньне аднаго й таго-жслова побач, для памацненьня). Тутака іБагдановіч, і ўсе няўмольныя2*. УЦябе ў „Боль“ ёсьць паўторы рытарычныя (маўчы, маўчы) і службовыя (як, не), тое-ж і ў „Камэце" (гучней, гучней; як), і ў „Чадзе" (ня мне, ня мне; і), і ў „Крытыку" (вершы, вершы; як, у) — гэта ўсё толькі паруійэньні канону найстражэйшага, значыцца, не такая бяда. Але ў вапошніх 2-х санэтах („ Чад“ і „Крытыку") ёсьць і горшае — ужо парушэньні канону проста строгага, што робіць іх некананічнымі, — паўтарэньні аднаго й таго-ж слова, і нат ня толькі ў розных склонах, што яшчэ можна было-б, бадай, нацягнуць на проста строгі канон (зямля-зямлі ў „ Чад", вершу-вершы ў „Крытыку“), але нат і ў той жа склонавай форме, што зусім недапушчальна („край“ у „Чадзе").