Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Таксама варта дадаць, што кніга Юрыя Грыбоўскага мае сур’ёзны навуковы апарат, біяграфічны даведнік і паказьнік, сьпіс крыніцаў і
літаратуры, а таксама багаты ілюстрацыйны дадатак. Усё гэта яшчэ больш падвышае навуковую вартасьць выданьня, якое тым больш добра глядзелася б па-беларуску.
Н.Г.
Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг: стратэгіяразьвіцьця / рэдкал.: Л. Уладыкоўская (гал. рэд) [і інш.]. Менск, Тэсэй, 2012. — 208 с.: іл. Наклад 300 ас.
Уладыкоўская, Л. Адкрыцьцё маёйАмэрыкі, або Навошта беларусам ЗША? Менск: Тэсей, 2012. — 8о с. Наклад 300 ас.
Цэнтр міжкулыурнша дывлоіу
AufucauM ЗША v Рэспублійы Беларусь.
Польоага імстытута у Ммсжу
xwiaia фонду 'Залеіам сішдчына Віцебска*

БЕЛАРУСКА-АМЕРЫКАНСКІ
КУЛЬТУРНЫ ДЫЯЛОГ:
стратэгія развіцця
Праблема беларуска-амэрыканскіх узаемадачыненьняў мае шмат аспэктаў — і палітычных, і эканамічных, і сацыяльных, і розных іншых. Важнымі, безумоўна, ёсьць магчымасьці міжкультурнага дыялёгу, тым больш што гісторыя кантактаў двух народаў вымяраецца стагодзьдзямі. Менавіта асаблівасьцям беларуска-амэрыканскага культурнага дыялёгу, яго патэнцыялу й пэрспэктывам прысьвечаныя два выданьні, што пабачылі сьвет з ініцыятывы менскага Цэнтру міжкулыурнага дыялёгу. Гэтая структура на чале з генэральным дырэктарам Любоўю Ўладыкоўскай, створаная два гады таму, мае цесныя кантакты з амэрыканскай амбасадай у Беларусі, і менавіта 20годзьдзю ўсталяваньня дыпляматычных адносінаў паміж дзьвюма 516
краінамі прысьвечанае першае са згаданых выданьняў — „Беларускаамэрыканскі культурны дыялёг..."
Паводле сьцьверджаньня кіраўніцы Цэнтру, аўтаркі друтога з разгляданых выданьняў („Адкрыцьцё маёй Амэрыкі...“) і шэрагу артыкулаў у першым, гэтая ўстанова пачала грунтоўна распрацоўваць тэму міжкультурнага дыялёгу зь беларуска-амэрыканскага вэктару, у тым ліку й таму, што гэты напрамак на сёньня нераспрацаваны8. У выніку двухгадовай працы быўправедзены конкурс „Амэрыканская культура: якая яна?“ ды шэраг тэматычных круглых сталоў, на якіх закраналіся праблемы амэрыканістыкі ў Беларусі, беларусістыкі ў ЗША, магчымасьцяў рэлігійнага й прадпрымальніцкага ўзаемадзеяньня, а таксама былі сфармуляваныя канкрэтныя прапановы па разьвіцьці беларускаамэрыканскага культурнага дыялёгу9. Менавіта зьмест самога праекту з аднайменнай назвай і аддюстроўвае зборнік „Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг: стратэгія разьвіцьця".
Выданьне, у рэдакцыйнай калегіі якога 16 чалавек, у тым ліку дактары навук, прафэсары, акадэмікі, і пазначанае як навуковае, уяўляе сабою збор матэрыялаў выступоўцаў на згаданых круглых сталах, a таксама працаў пераможцаў конкурсу. Насамрэч тут ёсьць тэксты й навуковага пляну, і публіцыстычнага, ёсьць нават проста перадрук слайдаў мультымэдыйных прэзэнтацыяў, дэманстраваных на круглых сталах, а таксама малюнкі й фотаздымкі, дасланыя на конкурс. Шматаспэктнасьць раскрыцьця тэмы культурнага дыялёгу ўражвае: тут і тэарэтычныя развагі пра магчымасьці ўзаемадзеяньня культураў у сучасным сьвеце ды глябальныя тэндэнцыі міграцыі, і нарысы пра адметнасьці амэрыканскай сыстэмы адукацыі, і інфармацыйныя паведамленьні пра дзейнасьць цэнтраў амэрыканістыкі пры розных установах Беларусі ды ў Эўропе наогул, і аналіз разьвіцьця славяназнаўства ў ЗІІІА, і развагі пра магчымасьці міжканфэсійнага беларуска-амэрыканскага супрацоўніцтва. Багата тэкстаў прысьвечана тэме прадпрымальніцтва й выкарыстаньню ў Беларусі амэрыканскага досьведу, праблемам сацыяльнай адказнасьці бізнэсу.
8 Уладыкоўская, Любоў. Беларусь і Злучаныя Штаты Амэрыкі: асоба, культура, дыялёг // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг: стратэгія разьвіцьця / рэдкал.: Л. Уладыкоўская (гал. рэд) [і інш.]. Менск, Тэсей, 2012. С. 7­
9 Уладыкоўская, Л., Зелянкоў, А., Рычкова, Л. Прапановы па разьвіцьці беларуска-амэрыканскага культурнага дыялёгу // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... С. 166—169.
Найбольш цікавы для нас разьдзел аб’ядноўвае тэксты, прысьвечаныя беларускай эміграцыі ў ЗША. Пачынаецца ён з артыкулу доктара гістарычных навук, прафэсара Леаніда Лыча „Ля вытокаў беларускаамэрыканскага культурнага дыялёгу" з адмысловым прысьвячэньнем: „Амэрыканскаму беларусу цьвёрдай нацыянальнай арыентацыі Вітпаўту Кіпелю". Уласна, на матэрыялах з кнігі апошняга й пабудаваны тэкст Леаніда Лыча (пра што аўтар шчыра прызнаецца ў першым жа абзацы й далей акуратна робіць спасылкі на выданьне 1993 г?°). Тут расказваецца пра першыя вядомыя імёны выхадцаў зь беларускіх земляў у ЗША, вызначаюцца важныя постаці нашых суайчыньнікаў на амэрыканскім кантынэнце, даецца характарыстыка масавай эміграцыі мяжы XIX—XX стст. Уласна, на падзеях пачатку XX ст. аўтар і спыняе свой аповед, дапоўніўшы яго асаблівасьцямі прысутнасьці беларусаўу тагачаснай інфармацыйнай прасторы заакіянскай краіны11.
Наступны тэкст гэтай сэрыі, „Беларуская эміграцыя ў Злучаныя Штаты Амэрыкі", належыць доктару гістарычных навук, акадэміку Міхасю Касьцюку й працягвае аповед пра гісторыю беларускай эміграцыі ў гэтай краіне. Што праўда, зьмест выклікае шэраг сур’ёзных пытаньняў. I рэч ня ў тым, што багатая гісторыя беларускай эміграцыі ў ЗША XX ст. выкладзеная занадта сьцісла ў параўнаньні з аглядам папярэдняга пэрыяду (аўтары, відавочна, не ўзгаднялі свае тэксты), і ня ўтым, што ў публікацыі зусім няма спасылак на крыніцы інфармацыі й немагчыма ацаніць, адкуль узятыя дадзеныя. Праблема ў тым, што ў тэксьце зашмат памылак і неадпаведных зьвестак як на ягоны памер (тры старонкі). Так, з артыкулу можна даведацца, што заснавальнікам БІНіМу быў Вітаўт Кіпель12, а ня Вітаўт Тумаш, як гэта было насамрэч, што ў 1980-я гг. у ЗША выходзіла 15 выданьняў на беларускай і ангельскай мовах13, а насамрэч іх было ня менш за 27, прынамсі, так зафіксавана ў Бібліяграфіі Кіпеляў14, а на чым грунтуецца інфармацыя пра 8
'° Кіпель, Вітаўт. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. — 352 с.
11 Лыч, ЛеанідЛя вытокаў беларуска-амэрыканскага культурнага дыялёгу Ц Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... С. 78—94.
12 Касьцюк, Міхась. Беларуская эміграцыя ў Злучаныя Штаты Амэрыкі // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... С. 96.
13 Касьцюк, Міхась. Беларуская эміграцыя ў Злучаныя Штаты Амэрыкі // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... С. 96.
14 Kipel V., Kipel Z. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography = Беларускі друк на Захадзе: Бібліяграфія / Пад рэд. Ю. Гарбінскага й Л. Юрэвіча. НьюЁрк—Варшава, 2006. — XVI+841 с.
тысяч асобнікаў накладу выданьняў, нам невядома. Таксама складана зразумець, адкуль зьявілася інфармацыя пра працу беларусазнаўчых курсаў у штатах Нью-Ёрк, Агаё, Ілінойс і Нью-Джэрзі цягам 1975— 1985 гг. з ініцыятывы БІНіМу15. Зьвесткі самой арганізацыі гэтага не пацьвярджаюць. He зусім зразумела гучыць сьцьверджаньне, што „ў 1990-хгг. беларускія цэнтры грамадзкай і культурнай працы былі адкрытыя ў Нью-Ёрку, Кліўлэндзе, Сант-Рыверы [насамрэч горад СаўтРывэр. — Я.С.], Чыкага, Нью-Брансьвіку"16. Беларускія арганізацыі й цэнтры ў гэтых гарадах дзейнічалі яшчэ ад 1950-х, а недзе — і раней.
Як было некалі ў тэкстах пачатку 1990-х гг., у артыкуле Міхася Касьцюка, акрамя таго, што падаецца даволі рамантызаваны вобраз беларускай эміграцыі, прадстаўнікі якой „з самага пачатку займалі даволі актыўныя жыцьцёвыя пазыцыі“п, дык яшчэ часам не зусім адпаведна расстаўляюцца акцэнты. Наўрад ці ў такім невялікім аглядзе варта было асобна згадваць эфэмэрны Цэнтар беларускай прэсы, дзейнасьць якога, відавочна, не была ня толькі вызначальнай, але й колькі-небудзь заўважнай у беларускай грамадзе ЗША. Згаданыя ж далей выставы, прысьвечаныя ўгодкам беларускага друку, Статуту ВКЛ і інш., ладзіліся якраз найперш з ініцыятывы БІНіМу, пра што згадкі ў тэксьце няма.
Бессэнсоўна казаць пра тое, чаго ў згаданым артыкуле няма, бо, цалкам магчыма, аўтар меў на мэце зрабіць проста агульны агляд найважнейшых момантаў гісторыі беларускай эміграцыі ў ЗША ў XX ст. Аднак можна канстатаваць, што ўзровень рэалізацыі пастаўленай мэты аказаўся неналежным.
Наступным тэкстам у зборніку ідзе артыкул Натальлі Гардзіенкі з асьцярожнай назвай „Да пытаньня цэнтраў беларусістыкі ўЗША“. Тут зроблены агляд усіх наяўных у аўтаркі зьвестак пра якія-небудзь праявы беларусазнаўчых ініцыятываў, што мелі месца ў Штатах цягам апошніх 6о гадоў18. Праўда, паколькі саміх ініцыятываў было ня так шмат і яны часта былі эпізадычныя, то й артыкул мае своеасаблівы
15 Касьцюк, Міхась. Беларуская эміграцыя ў Злучаныя Штаты Амэрыкі // Беларуска-амэрыканскі кулыурны дыялёг... С. 96.
16 Касьцюк, Міхась. Беларуская эміграцыя ў Злучаныя Штаты Амэрыкі // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... С. 97.
17 Касьцюк, Міхась. Беларуская эміграцыя ў Злучаныя Штаты Амэрыкі // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... С. 96.
18 Гардзіенка, Натальля. Да пытаньня цэнтраў беларусістыкі ў ЗША // Беларуская эміграцыя ў Злучаныя Штаты Амэрыкі // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... С. 998—103.
Вітаўт КЦІЕЛЬ, Натальля ГАРДЗІЕНКА, Яна СЛАВІНА мазаічны характар. У ім прысутнічае таксама невялікая фактычная супярэчнасьць з наступным матэрыялам — „Belarusian Studies in US. The Center for Belarusian Studies in Southwest College, Kansas" Аляксандра Лагвінца19. Пададзены ў выглядзе прэзэнтацыі даклад сьцьвярджае, што стваральнікам Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе ёсьць Дэвід Суорц — першы амбасадар ЗШАў Беларусі, тады яку папярэднім тэксьце заснавальніцай падаецца Марыя Паўла Сурвілла. Гэтую неадпаведнасьць мусілі б заўважыць рэдактары зборніка.
Зборнік „Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг: стратэгія разьвіцьця", як бачым, аказаўся як разнастайным паводле зьместу, так і няроўным паводле формы прэзэнтацыі ды ўзроўню апублікаваных матэрыялаў. I ў строгім сэнсе ён абсалютна не адпавядае паняцьцю „навуковае выданьне".
Канцэпцыя „расказаць усё пра ўсё“ ў згаданым зборніку не працуе на карысьць. Лепш яна вырашаная ў другой кнізе, выдадзенай тым самым Цэнтрам міжкультурнага дыялёгу: „Адкрыцьцё маёй Амэрыкі, або Навошта беларусам ЗША?“. Аўтарка, Любоў Уладыкоўская, прадстаўляе тут развагі на тэму неабходнасьці перайманьня карыснага амэрыканскагакультурнагадосьведубеларусамі. Выданьне, прысьвечанае асабіста часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майклу Скэнлану, грунтуецца на тым самым рэалізаваным праекце беларуска-амэрыканскага культурнага дыялёгу, аднак ужо ў аднаасобнай інтэрпрэтацыі. Па выніках праведзенага конкурсу Любоў Уладыкоўская спрабуе сфармуляваць асаблівасьці беларускіх уяўленьняў і стэрэатыпаў адносна амэрыканскай культуры. Аднак зроблены аналіз выглядае даволі павярхоўным, а вобраз самой культуры і ў гэтым выданьні, і ў згаданым вышэй зборніку падаецца ў звышрамантызаваным выглядзе. Наогул, частка „Што беларусы думаюць пра ЗПТА“ пабудаваная на матэрыялах тых самых крутлых сталоў з шырокім пераказам, a часта й проста цытаваньнем, тэкстаў іншых асобаў з вышэйзгаданага „навуковага" зборніка. Іншыя тэксты кнігі Любові Ўладыкоўскай прысьвечаныя станаўленьню амэрыканскай нацыі, асобе Аўраама Лінкальна, сацыяльным і міжнародным аспэктам амэрыканскай культуры ды адметнасьцям беларускага варыянту нацыянальнай ідэнтычнасьці. Тут выкладаецца своеасаблівая канцэпцыя каштоўнасьці амэрыканскага культурнага досьведу для Беларусі.