Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

” Лагвінец, Аляксандр. Belarusian Studies in US. The Center for Belarusian Studies in Southwest College, Kansas // Беларуска-амэрыканскі культурны дыялёг... C. 104—107.
Наогул жа абодва выданьні Цэнтру міжкультурнага дыялёгу можна назваць хутчэй утылітарнымі, бо яны маюць адносную каштоўнасьць найперш як лягічнае заканчэньне рэалізацыі пэўнага этапу праекту, як справаздача аб зробленай працы. Эклектычнасьць „навуковага“ зборніка наўрад ці можа быць прывабнай для чытача, а аўтарскае бачаньне беларуска-амэрыканскага дыялёгу ў кнізе Л юбові Ўладыкоўскай часта занадта павярхоўнае, каб успрымаць яго сур’ёзна.
Я.С.
Данілюк, Барыс. Азіраючыся расой выетымі вачыма: Успаміны. Менск: Лімарыюс, 2012. — 524 с. (Беларуская мэмуарная бібліятэка). — (Наклад 300 ас.)
Сярод эміграцыйных мэмуараў багата тэкстаў недапісаных, а яшчэ больш — зусім не напісаных дзеячамі, якія проста мусілі б гэта зрабіць. Як бы цікава, напэўна, чыталіся ўспаміны Антона Адамовіча, Вітаўта Тумаша, Станіслава Станкевіча, Кастуся Акулы. Аб’ёмнае ліставаньне гэтых людзей не замяняе адмыслова напісаных успамінаў. У гэтым сэнсе мэмуары Барыса Данілюка, хоць і няскончаныя, безумоўна каштоўныя. Гэта той выпадак, калі аўтар, здаецца, пасьпеў напісаць больш за палову таго, што хацеў.
„Азіраючыся расой выетымі вачыма“ — гэтаўспаміны знанагадзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША.
Народжаны на Слонімшчыне ў 1923 г. сын удзельніка Слуцкага паўстаньня, праваслаўнага сьвятара Хведара Данілюка, падрабязна расказвае гісторыю свайго жыцьця, пачынаючы ад самага дзяцінства. Са старонак успамінаў паўстаюць дэталёвыя апісаньні побыту сям’і праваслаўнага сьвятара ў Заходняй Беларусі, складанасьці й радасьці жыцьця малога беларуса, вымушанага вучыцца ў польскай школе. Барыс Данілюк раскрывае асаблівасьці беларуска-польскіх, беларускасавецкіх ды беларуска-нямецкіх дачыненьняў у 1930—1940-х гг. Шмат месца ў тэксьце аддадзена пэрыяду Другой сусьветнай вайны, калі ся-
м’я спачатку апынулася пад пагрозай савецкіх рэпрэсіяў, а потым як і шмат хто зь беларусаў, з жахам сачыла за крывавым змаганьнем партызанаў і немцаў. Расказваючы пра беларускую працу ўчасе вайны на Слонімшчыне, у якой Барыс Данілюк браў непасрэдны ўдзел, ён далёкі ад ідэалізацыі нацыянальных дзеячаў, таксама як і немцаў, сьцьвярджаючы, што зрабіць магчыма было значна больш.
Падрабязна апісваецца ва ўспамінах і лета 1944 г.: Другі Ўсебеларускі кангрэс ды ўцёкі ў Нямеччыну, пошукі там прытулку, складанасьці ўцякацкага жыцьця пазьней, у францускай зоне акупацыі Нямеччыны. На жаль, на аповедзе пра паваеннае жыцьцё ў лягерах DP сыстэматызаваныя ўспаміны Барыса Данілюка перапыняюцца, што вымусіла выдаўцоў кнігі дапоўніць іх схематычнымі мэмуарнымі нататкамі, напісанымі раней. Дый тыя спыняюцца на падзеях 1970 г.
Тым ня менш, нават тое, што пасьпеў напісаць Барыс Данілюк, ёсьць надзвычай цікавай крыніцай па гісторыі беларускага жыцьця ў Заходняй Беларусі ў міжваенны ды ваенны час. Падзеі сямейнай гісторыі, цесна зьнітаваныя зь гісторыяй Бацькаўшчыны, апісаныя вельмі спэцыфічнай аўтарскай мовай, якую выдаўцы ашчадна захавалі пры публікацыі, нягледзячы на неабходнасьць зьмены правапісу.
„Азіраючыся расой выетымі вачыма" — гэта яшчэ й даволі тыповая гісторыя прадстаўніка маладога пакаленьня паваеннай беларускай эміграцыі. Тысячы гэткіх жа, як Барыс Данінюк, народжаных у 1920-х гг. беларусаў, апынуліся пасьля Другой сусьветнай за межамі Беларусі й сталі стваральнікамі дыяспараў у розных заходніх краінах. Успаміны дазваляюць зразумець матывы, якімі кіраваліся гэтыя людзі, што штурхала іх на чужыну й як фармаваўся іх нацыянальны сьветапогляд, які не дазваляў згубіцца ў шматкультурным сьвеце.
Барыс Данілюк не пасьпеў скончыць свае мэмуары, як і не дарабіў своеасаблівы ілюстраваны летапіс беларускай эміграцыі, для якога сабраў вялікую колькасьць фотаздымкаў. Тым ня менш, дзякуючы намаганьням архівіста Лявона Юрэвіча, які ініцыяваў выданьне ўспамінаў, ды гісторыка Аляксандра Пашкевіча, які падрыхтаваў ды пракамэнтаваў тэкст, а таксама напісаў прадмову, успаміны Барыса Данілюка ня згінулі ў нетрах сямейных архіваў, а сталі здабыткам айчыннага чытача. Падзеі, апісаныя ва ўспамінах, ілюстраваныя здымкамі за збораў аўтара, што дадае вартасьці выданьню, таксама як і сур’ёзны навуковы апарат. Можна сьцьвярджаць, што высілкамі невялікай групы спэцыялістаў айчынная мэмуарыстыка ўзбагацілася яшчэ адным каштоўным выданьнем.
Доля беларускае кулыпуры пад Саветамі. 1920—1991 гг. / УкладальнікА. Е. Тарас. Рыга: Інстытутп беларускай гісторыі і культуры, 2012. — 336 с.: малюнкі. — (Нейзвестная йсторйя) — Накладіоо ас.
Новая кніга ў сэрыі „Нензвестная нсторня", што пабачыла сьвет у 2012 г., мае амаль аднолькавую назву з працай аднаго зь беларускіх эміграцыйных дзеячаў Уладзімера Сядуры (Глыбіннага) „Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920—1957 гг.“. Перадрук гэтай працы складае першую і асноўную частку выданьня. Укладальнік кнігі Анатоль Тарас у прадмове так характарызуе працу эміграцыйнага дасьледніка: „Аўтар здолеў у даволі кароткім пераказе дакладна паказаць на прыкладзе Беларусі тыя шляхі і мэтады, якімі„ўсесаюзны цэнтар" (гэта значыць Масква) нішчыў нацыянальныя культуры, нацыянальныя мовы і нацы-
янальную сьвядомасьць ва ўсіх так званых „саюзных і аўтаномных" рэспубліках былога СССР і ў першую чаргу іх творцаў і носьбітаў — нацыянальных інтэлігентаў“20. Што праўда, стаўленьне да Ўладзімера Сядуры (Глыбіннага) на эміграцыі сярод „калегаў па цэху“ было даволі скептычнае. Нездарма яго часам іранічна называлі „Павярхоўным“. Хоць праца „Доля беларускай культуры пад Саветамі“, здаецца, была адной з болып-менш удалых у гэтага аўтара.
Аднак кніга Ўладзімера Сядуры (Глыбіннага) пабачыла сьвет у Мюнхэнскім інстытуце вывучэньня СССР у 1958 г., а Савецкі Саюз праіснаваў значна даўжэй. Таму ўкладальнік кнігі вырашыў дапоўніць выданьне публікацыямі пазьнейшых аўтараў: фрагмэнтам з кнігі Юрыя Вашкевіча „Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянаваньня культуры (БССР. 1946—1990 гг.)“, іншай працай таго жУладзімера Глыбіннага „3 гісторыі беларускага тэатру. „Тэатральная дыскусія“ 1928—1929“ іт.“,
20 Тарас, Анатоль. Прадмова // Доля беларускае культуры пад Саветамі. 1920—1991 ггРыга: Інстьпуг беларускай гісторыі і культуры, 2012. С. 4’

тэкстам Пятра Васючэнкі „Літаратура ва ўмовах таталітарызму", Сяргея Харэўскага „Мастацтва таталітарызму", публікацыяй Рамана Абрамчука „Ідэалягізацыя музычнай культуры ў савецкай Беларусі 1920— 1950-х гадоў". Тэксты розныя паводле паходжаньня, але аб’яднаныя агульнай праблемай лёсу беларускай культуры ў савецкія часы. Праўда, не заўсёды зразумелы прынцып разьмяшчэньня згаданых тэкстаў У другой частцы кнігі: чаму, прыкладам, тэкст Рамана Абрамчука ідзе апошнім, хоць храналягічна датычыць больш раньняга часу, а тэкст Юрыя Вашкевіча адкрывае другую частку, хоць ахоплівае больш позьні пэрыяд, чым іншыя тэксты ў ёй?
Сама ж праца Ўладзімера Сядуры (Глыбіннага) падаецца паводле першага выданьня 1958 г. зь нязначнымі рэдакцыйнымі выпраўленьнямі й дадаткам вялікай колькасьці ілюстрацыяў, якіх у аўтарскім варыянце не было. Наогул, прадстаўленыя ў кнізе здымкі значна ажыўляюць яе.
Укладзеная Анатолем Тарасам кніга, безумоўна, цікавая беларускаму чытачу, пераважна незнаёмаму як з працамі эміграцыйных дзеячаў, так і з сучаснымі навучальнымі матэрыяламі з гісторыі таталітарызму Эўрапейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Аднак, як і шмат якія іншыя кнігі згаданага выдаўца, гэтая не пазбаўленая некаторых фактычных недакладнасьцяў і памылак у ягоным уласным тэксьце, прысьвечаным біяграфіі Ўладзімера Сядуры (Глыбіннага). Так, паводле напісанай гэтым дзеячам аўтабіяграфіі (выдадзенай, праўда, пад псэўданімам да юбілею сваёй творчасьці), Уладзімер Сядура ў 1930 г. паступіў ня ў Менскі пэдагагічны інстытут, а на пэдагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які толькі праз год вылучыўся ў асобную ўстанову — Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут21.3 аналізу творчасьці літаратара зусім не вынікае, што Ўладзімер Сядура лічыў сваю англамоўную працу „Беларускі тэатар і драма“, выдадзеную Ў1955 г., „галоўнай працай свайго жыцьця", як падае Анатоль Тарас. I пасьля яе ў дзеяча было багата кніжных публікацый, якія маглі б прэтэндаваць на гэткае званьне, але сам ён лічыў сябе найперш спэцыялістам у галіне вывучэньня Дастаеўскага. Між іншага, у пераліку выданьняў Уладзімера Сядуры ў біяграфічным нарысе чамусьці ня згадваецца зусім не апошняя паводле значнасьці праца „Паэта з Божае ласкі. Успамін і роздум пра паэта Язэпа Пушчу“, што пабачыла сьвет у
21 Старажоўскі, Кастусь. 30 гадоў на службе роднай культуры. Дэтройт, 1961.
С. 1.
1979 г Заканчваецца тэкст Анатоля Тараса, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Ўладзімера Сядуры, таксама памылкаю: сьцьвярджаецца, што дзеяч памёр і пахаваны „там, дзе ён жыў і працаваў, — у горадзе Трой, штат Нью-Ёрк“. Насамрэч пісьменьнік пахаваны на могільніку манастыра Сьв. Тройцы ў Джорданвілі, то бок зусім у іншым мястэчку таго ж штату. Згаданыя прыкрыя недакладнасьці падкрэсьліваюць неахайнасьць аўтара тэксту і ўкладальніка выданьня ў абыходжаньні з фактамі. Хоць, безумоўна, вяртаньне ў айчынную інтэлектуальную прастору імені эміграцыйнага аўтара варта вітаць.
Н.Г.
Ляхоўскі, Уладзімер. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх моладзевых арганізацый у 2-й палове XIX cm. — 1-й палове XX cm. (да 1939 г.). Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. — 483 с.
Даўно вядома, што моладзь ёсьць самай палітычна й сацыяльна актыўнай часткай грамадзтва. У беларускай гісторыі апошніх стагодзьдзяў можна знайсьці гэтаму багата пацьверджаньняў. Аднак агульная грунтоўная гісторыя моладзевага руху ў айчыннай гістарыяграфіі яшчэ ня створаная. Тым больш цікавая кніга гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага „Ад гоманаўцаў да гайсакоў“, выдадзеная намаганьнямі беластоцкага Беларускага гістарычнага таварыства ды віленскага Інстытуту беларусістыкі. Як пазначае сам аўтар, кніга ўяўляе сабой „навукова-папулярны нарыс і папярэднічае навуковай манаграфіі па згаданай тэме"22,