Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

22 Ляхоўскі, Уладзімер. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасьць беларускіх моладзевых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.). Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. С. 13.
якая мае выйсьці празь нейкі час. Тым ня менш, стыль прадмовы, вызначэньне тут аб’екту ды прадмету дасьледаваньня, фармулёўка мэтаў і задач, сама пастаноўка праблемы сьведчыць хутчэй пра менавіта навуковы характар выданьня.
Уладзімер Ляхоўскі ў сваёй кнізе вырашыў зрабіць спробу адлюстраваць ролю моладзевага руху ў нацыятворчых працэсах і станаўленьні беларускай дзяржаўнасьці. Пры гэтым значная частка моладзевых арганізацый другой паловы XIX — першай паловы XX стст. дзейнічалі па-за межамі сучаснай Беларусі. Так, у першай частцы „А хто там ідзе?“ Пачатак беларускага пазытывізму" прысутнічаюць асобныя нарысы пра беларускія суполкі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Тарту, Вільні, ва Ўкраіне. У наступнай частцы „Мы выйдзем шчыльнымі радамі...“ Беларускі маладзёвы рух ва ўмовах глябальнага ваеннага канфлікту 1914—1921“ асобна разглядаецца дзейнасьць Беларускага нацыянальнага камітэту ў Маскве ды лёс беларускіх суполак на абшарах Расеі ў 1918 г. Пры гэтым цікава, што аўтар параўноўвае вынікі працы маскоўскага Белнацкаму й Беларускага нацыянальнага камісарыятуў Адэсе і робіць выснову, што ў многіх кірунках паўднёваўкраінская арганізацыя зрабіла для беларускага руху болей.
Пасьля разгляду працы беларускіх моладзевых арганізацыяў у БССР ды Заходняй Беларусі Ўладзімер Ляхоўскі зьвяртаецца да праблемы Ўсходняй Латгаліі. Тут расказваецца пра дзейнасьць вучнёўскіх гурткоўу Дзьвінскай і Люцынскай гімназіях. Гэтая актыўнасьць падаецца на агульным фоне падзеяў у беларускай грамадзе ў Л атвіі ў міжваенны пэрыяд.
Варта адзначыць, што дасьледнік праз увесь свой нарыс мэтанакіравана ўпісвае дзейнасьць моладзевых суполак у агульную гісторыю нацыянальнага руху. I гэта асабліва выразна прасочваеццаў апошняй частцы „За кардонам... Беларускі студэнцкі рух на эміграцыі“. Гісторыя беларускага замежнага студэнцтва на сёньня застаецца маладасьледаванай у айчыннай гістарыяграфіі й патрабуе адмысловай увагі. Уладзімер Ляхоўскі падае асноўныя сюжэты з гэтай гісторыі, пачынаючы яшчэ ад другой паловы XIX ст. Так, разглядаецца дзейнасьць „Беларускага студэнцкага кола“, што паўстала ў Кракаве яшчэ ў 1900 г., згадваюцца моладзевыя арганізацыі ў міжваеннай Італіі, Нямеччыне, Літве ды Польшчы. Аднак найболыц шырока асьвятляецца праца студэнцкіх арганізацыяўу Чэхаславаччыне. Менавіта тут беларускае студэнцтва ў першай палове XX ст. выявіла ці не найвялікшую актыўнасьць.
Беларуска-чэскія кантакты на ўзроўні грамадзкіх і культурніцкіх дзеячаў пачалі наладжвацца яшчэ ў самым пачатку XX ст. I ня дзіва, 526
што ўжо ў 1905 г. у Карлавым унівэрсытэце зьявіўся першы беларускі моладзевы гурток натэрыторыі Чэхіі — „Табор“. Аднак найбольш шырокая студэнцкая дзейнасьць у краіне пачалася па сканчэньні Першай сусьветнай вайны, калі асаблівым спрыяньнем студэнты карысталіся з боку першага прэзыдэнта Чэхаславаччыны Томаша Масарыка. Акрамя таго, у міжваенны час у Празе дзейнічалі структуры Рады БНР, што таксама ўплывала на моладзевую актыўнасьць. Усяго ў Чэхаславаччыне налічвалася болып за боо беларускіх студэнтаў, аднак хіба толькі трэцяя частка зь іх трапіла на навучаньне дзякуючы пратэкцыі нацыянальных арганізацыяў у Вільні, Коўне, Рызе і ўсьведамляла сябе беларусамі. Значная колькасьць выхадцаў зь Беларусі трапляла ў чэскія навучальныя ўстановы ў сувязі зь немагчымасьцю працягнуць навучаньне ў расейскіх, да таго ж пэўную частку студэнтаў складалі былыя ўдзельнікі белага руху, якія ў вельмі невялікім адсотку вызнавалі сябе менавіта беларусамі.
Сярод прадстаўленых у кнізе беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Чэхаславаччыне варта адзначыць Беларускі студэнцкі гурток імя Францішка Скарыны, патрыятычна-спартыўную арганізацыю „Беларускі сокал“, Аб’яднаньне беларускага паступовага студэнцтва й іншыя. Студэнцкі рух ня быў ідэалягічна зьнітаваны, узьнікалі падзелы паводле палітычных перакананьняў, стаўленьня да СССР і г. д. Розныя студэнцкія арганізацыі меліўласныя пэрыёдыкі, ладзілі свае мерапрыемствы. Нягледзячы на тое, што далёка ня ўсе надзеі ў дачыненьні да беларускага студэнцтва ў Чэхаславаччыне спраўдзіліся, ягоную ролю ў нацыянальным міжваенным руху немагчыма пераацаніць, у ім бралі ўдзел шматлікія значныя дзеячы беларускай навукі, культуры, а таксама пазьнейшыя лідэры паваеннай беларускай эміграцыі.
Зразумела, што ў навукова-папулярным нарысе аўтар зрабіў толькі своеасаблівы накід гісторыі беларускага моладзевага руху. Добра ілюстраванаму аповеду, заснаванаму часам на ўнікальных архіўных крыніцах, месцамі не хапае канцэптуальнай завершанасьці, якая б зьнітавала асобныя накіды-сюжэты. Для больш навуковага ўспрыманьня тэксту бракуе спасылак на крыніцы, асабліва ў выпадках цытатаў з дакумэнтаў. Зразумела, што ёсьць вялікі сьпіс выкарыстаных крыніц пры канцы кнігі, аднак ён ня надта прыдатны падчас вызначэньня паходжаньня канкрэтных сьведчаньняў, што зьмяншае навуковую вартасьць выданьня. Пры гэтым даволі цікава зроблены анатаваны іменны паказьнік у кнізе, які дазваляе лёгка арыентавацца ў вялікай колькасьці згаданых у працы асобаў.
Наоіул жа, прачытаўшы кнігу Ўладзімера Ляхоўскага „Ад гоманаўцаў да гайсакоў", вельмі хочацца дачакацца абяцанай аўтарам сур’ёзнай навуковай манаграфіі, прысьвечанай дзейнасьці беларускіх моладзевых арганізацый.
Н.Г.
Стпагановіч, Марыя. Mae ўспаміны. Менск: Лімарыюс, 2012. — 200 с. — (Беларуская мэмуарная бібліятэка) — (Наклад 300 ас.)
У эміграцыйнай мэмуарыстыцы апошніх дзесяцігодзьдзяў адметнае месца займаюць жаночыя ўспаміны (чаго не назіралася paHeft). Часткова гэта тлумачыцца той дэмаграфічнай адметнасьцю, што жанчыны даволі часта жывуць даўжэй за мужчын, і бадай палова жаночых мэмуараў мае на мэце стварыць своеасаблівы пісьмовы помнік свайму сужэнцу. Магчыма, таму гэтыя ўспаміны даволі падобныя адно да аднаго. Разам з тым, зьяўляюцца й жаночыя ўспаміны пра сябе, як „Дарога" Івонкі Сурвіллы, або „Птушкі пералётныя" Галіны Ганчарэнкі.
„Мае ўспаміны" Марыі Стага-
новіч, што пабачылі сьвет у сэрыі „Беларуская мэмуарная бібліятэка", выразна адрозьніваюцца ад іншых жаночых эміграцыйных успамінаў. Яны мелі на мэце не расказаць пра свайго сужэнца, бо асьвятляюць той час, калі аўтарка яшчэ ня мела мужа, і ня выкласьці пасьлядоўна ўласны жыцьцёвы шлях, бо абрываюцца на 1917 г., пасьля якога Марыя Стагановіч пражыла яшчэ амаль 70 гадоў. Мэмуары Марыі Стагановіч пісаліся для дзяцей як выклад старой сямейнай гісторыі, а таму маюць выразны этнаграфічны характар. Сваім дэталёвым апісаньнем традыцыйнага беларускага жыцьця, абрадаў, страваў, дробязяў сялянскага побыту яны адрозьніваюцца і ад мужчынскіх успамінаў, прычым ня толькі мэтрапольных.
Хаця выхадцаў з Наваградчыны і пісьмовых сьведчаньняў пра яе на эміграцыі было багата, пра часы самага пачатку XX ст. расказвалася
даволі мала. А менавіта гэтаму пэрыяду прысьвечаныя ўспаміны Марыі Стагановіч. Аўтарка — звычайная беларуская жанчына, што адыгрывала ў сям’і традыцыйную ролю хатняй гаспадыні, на якой трымаўся дабрабыт блізкіх розных пакаленьняў. Менавіта на просьбу дачкі Тамары Марыя Стагановіч узялася расказаць пра сваіх дзядоў і бацькоў, дзяцінства на Наваградчыне ў маёнтках графа Храптовіча-Буцянёва, навучаньне на курсах у Менску, пачатак Першай сусьветнай вайны й бежанства ў Смаленпічыну, бадзяньні па гаспадарках усходняй Беларусі ў часы рэвалюцыі... Аўтарка, ня маючы добрай адукацыі, выклала свае ўспаміны як магла, нібыта проста расказвала сваім удзячным слухачам казку пра мінулыя часы. I атрымаўся вельмі своеасаблівы помнік, які мае каштоўнасьць і для гісторыкаў (асабліва тых, што вывучаюць штодзённасьць), і для этнолягаў.
Унікальнасьць „Маіх успамінаў" яшчэ і ў тым, што іх напісала жонка аўтара больш вядомых мэмуараў „Успаміны пасла“ Аляксандра Стагановіча. Пры гэтым успаміны Марыі адрозныя ад мэмуараў мужа і паводле зьместу ды храналёгіі, і паводле характару аповеду, дый часам чытаюцца таксама цікавей.
Этнаграфічны характар успамінаў Марыі Стагановіч добра дапоўнены ў выданьні яе ўспамінамі пра беларускія песьні й абрады, стравы, а таксама згадкамі пра лекавыя траўкі й зёлкі. Цікава глядзіцца зроблены дачкой Марыі радавод Стагановічаў, які дазваляе лепей разабрацца ў тэксьце ўспамінаў. Да вобразу нешта дадаюць і ўспаміны Тамары Стагановіч-Кольбы, прысьвечаныя маці. Што праўда, спробы літаратурнай творчасьці самой Марыі ды ейнага сына ў выданьні падаюцца крыху не да месца. Затое вельмі цікава глядзяцца здымкі зь сямейнага архіву.
Кніга даволі добра падрыхтаваная да друку, удала пракамэнтаваная, мае анатаваны геаграфічны паказьнік, што сьведчыць пра падтрыманьне ўзроўню публікацыяў у сэрыі „Беларуская мэмуарная бібліятэка".
Я.С.
Юрэвіч, Лявон. Шматгалосы эпісталярыюм: Гісторыя ідэй і людзей на эміграцыі ў ліставаньні. Менск: Кнігазбор, 2012. — 66о с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 20) Наклад 200 асобнікаў.
Жыцьцё эмігрантаў, што ішло ды ідзе на адлегласьці і ў адрозных ад мэтраполіі ўмовах, даволі часта міталягізуецца суайчыньнікамі на радзіме. Здалёк здаецца, што жыцьцё ў замежжы больш бесклапотнае.
больш заможнае, а людзі больш нацыянальна сьвядомыя, прынцыповыя й г.д. Гэткія ўяўленьні прымушалі шараговых мэтрапольных беларусаў дасылаць у пачатку 1990-х сотні лістоў эміграцыйным беларускім арганізацыям з просьбамі фінансавай падтрымкі ці дапамогі ў эміграцыі, а навукоўцаў — ствараць гераічны вобраз замежных змагароў за Беларусь. Аднак чым больш заглыбляесься ў крыніцы, тым болып яскрава разумееш, што штодзённае жыцьцё беларусаў на эміграцыі мела, бадай, тыя самыя галоўныя праблемы, што й жыцьцё суайчыньнікаў у мэтраполіі: складанасьці працаўладка-
ваньня, адносіны бацькоў і дзяцей, міжасабовыя дачыненьні. Так, розная геаграфія, вонкавыя акалічнасьці, аднак тое самае існаваньне ў коле вялікіх і малых жыцьцёвых клопатаў. I найболып яскрава гэтыя абставіны эміграцыйнай штодзённасьці ды міжасабовых адносінаў адлюстроўваюцца ў самай масавай гістарычнай крыніцы — ліставаньні.