Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

„Зорны шлях“, выдадзены сумеснымі намаганьнямі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў ды Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“, няшмат дадае да ўжо створанага вобразу вядомага беларуса, а ёсьць хутчэй своеасаблівай данінай павагі гэтаму дзеячу.
Н.Г.
Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі: зборнік матэрыялаў, артыкулаў і дакумэнтаў /рэдкалегія: А. У. Унучак (гал. рэд.) [і інш.]. Брэст: Альтэрнатыва, 2оп. — 200 с.: іл. (Наклад юоо ас.)
Можна пагадзіцца з адным з укладальнікаў зборніка „Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі" Андрэем Унучкам, іпто беларускай гістарыяграфіі вельмі не хапае сур’ёзных біяграфічных дасьледаваньняў. Удалыя навуковыя біяграфіі беларускіх дзеячаў можна пералічыць на пальцах. Яшчэ горш з гэтым у эміграцыяз-
наўстве, дзе акрамя праблемы доступу да крыніцаў, што могуць быць шырока раскіданыя геаграфічна, існуе й праблема трактоўкі дзеяча ў розныя пэрыяды ягонай біяграфіі. Асабліва гэта датычыць нацыянальнай ідэнтыфікацыі дзеячаў да пачатку XX ст., а таксама пэрыяду Другой сусьветнай вайны ў біяграфіях паваенных эмігрантаў (дасёньня яшчэ закідаецца Натальлі Арсеньневай, прыкладам, супрацоўніцтва ў „Беларускай газэце" як нейкі недаравальны факт біяграфіі).
Згаданы вышэй зборнік матэрыялаў, артыкулаў і дакумэнтаў „Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі", выдадзены ў Брэсьце пры дапамозе розных баптысцкіх суполак, таксама не вырашае праблемы беларускай біяграфістыкі. Тым ня менш, тут утрымліваюцца малавядомыя зьвесткі пра розныя пэрыяды жыцьця й дзейнасьці пастара. Выданьне заснаванае на матэрыялах аднайменнай канфэрэнцыі, якая адбылася ў 2008 г. у Менскай багаслоўскай сэмінарыі эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Аднак відавочна, што выступы на канфэрэнцыі былі дапоўненыя дакумэнтамі й тэкстамі, што мэтанакіравана рыхтаваліся для зборніка пазьней. У выніку ў зборнік увайшла вялікая частка матэрыялаў пра жыцьцё й дзейнасьць Лукаша ДзекуцьМалея, выяўленых на тэрыторыі Беларусі ды суседніх краінаў.
Лукаш Дзекуць-Малей (1888—1955) вядомы сваім удзелам у беларускім нацыянальным руху ад 1910-х гг., а найболып сваім перакладам на беларускую мову з грэцкай (сумесна з жонкаю ды з дапамогаю Антона Луцкевіча) Новага Запавету й Псальмаў, што пабачылі сьвет у Хэльсынгфорсе (Хэльсынкі) у 1931 г. пры падтрымцы Брытанскага біблійнага таварыства. Фантастычны наклад у 25 тыс. асобнікаў цалкам разышоўся, а сам пераклад яшчэ некалькі разоўперавыдаваўся. Менавіта на гэтым аспэкце дзейнасьці Лукаша Дзекуць-Малея засяроджаная большасьць матэрыялаў зборніка. Прыкладам, у артыкуле Антонія Бокуна „Гісторыя перакладу Бібліі на беларускую мову“ зроблены агляд перакладніцкіх ініцыятываў ад самых першых эўрапейскіх да сучасных беларускіх. Прычым згадваюцца таксама пераклады, зробленыя на эміграцыі. Шкада толькі, што за пералікам выдадзеных беларускамоўных біблійных тэкстаў няма іх хоць невялікага аналізу, акрэсьленьня перавагаў і недахопаў. Артыкул „Яшчэ пра беларускі пераклад „Новага Запавету і Псальмаў" (1931): на аснове новых крыніцаў“ больш дэталёва прадстаўляе працу над перакладам і абставіны яго выданьня, у тым ліку й на падставе лістоў Лукаша Дзекуць-Малея, што былі знойдзеныя ў аддзеле рукапісаў і рэдкай кнігі бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільнюсе. У дадатку да артыкула якраз і прыводзіцца вялікая 498
нізка згаданых лістоў да Антона Луцкевіча (1926—1929) і Яна Пятроўскага (1945).
Згаданая публікацыя лістоў не адзіная ў зборніку. Вялікую яго частку складае Дададак II, у які ўвайшлі дакумэнты й матэрыялы да гісторыі перакладу Новага Запавету й Псальмаў на сучасную беларускую мову 1925—1932 гг. Тут каля 20 лістоў і ня толькі, аб’яднаных праблемай ажыцьцяўленьня, выданьня ды распаўсюду перакладу ДзекуцьМалея. Лісты Антона Луцкевіча да Гальляша Леўчыка, Аляксандра Ўласава, Антона Неканда-Трэпкі, мэтадысцкага пастара Джона Віта, супрацоўнікаў Брытанскага й Замежнага біблійнага таварыства, прадстаўніка выдавецтва „Компас" у Лодзі ды ўкраінскага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага пераважна захоўваюцца ў той самай бібліятэцы Акамэміі навук Літвы (толькі некаторыя дакумэнты ўзятыя з пэрыёдыкаў ці зборнікаў). Паказальна, што кожны дакумэнт падаецца як на мове арыгіналу, так і ў беларускім перакладзе, нават калі арыгінал рускамоўны, што нячаста робяць айчынныя публікатары.
Непрацяглы гарадзенскі пэрыяд жыцьця Лукаша Дзекуць-Малея прадстаўлены ў адпаведным артыкуле Ўладзімера Ляхоўскага й Андрэя Чарнякевіча, а таксама падборцы дакумэнтаў з Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, якія сьведчаць пра дзейнасьць будучага пастара на ніве беларускага школьніцтваў Гародні ў 1919—1921 гг.
Надзвычай важным тэкстам ёсьць артыкул Сьцяпана Пекуна „Лукаш Дзекуць-Малей: жыцьцё і служэньне", спроба як мага болып поўнай рэканструкцыі біяграфіі дзеяча. Гэты тэкст арганічна дапаўняюць матэрыялы ды здымкі зь сямейнага архіву Дзекуць-Малеяў.
Асобныя зьвесткі да агульнай тэмы дадаюць тэксты Аляксандра Ільіна „Лукаш Дзекуль-Малей у дакумэнтах Дзяржаўнага архіву Беларусьцейскай вобласьці", а таксама Алены Глагоўскай „Быўтакі доктар... памяці Данілы Дзекуць-Малея (1930—2010)“. Больш аддаленыя зьместава тэксты Юрыя Бачышча „Царква і нацыя“ ды Захара Шыбекі ,Адраджэньне пратэстантызму ў незалежнай Беларусі“. Тым ня менш, сам зборнік выглядае даволі арганічна і, галоўнае, сапраўды шмат новага дадае да біяграфіі беларускага дзеяча, што скончыў сваё жыцьцё ў польскім Гданьску, і да гісторыі перакладаў Сьвятога Пісьма.
Н.Г.
Матвейчык, Дзьмітрый. Выгнаныя з роднага краю: Пасьлялістападаўская эміграцыя зь Беларусі і Літвы (1830—1870-я гады). Менск: Лімарыюс, 2011. — 200 с.: іл. (Наклад 200 ас.)
Дзмітрый Матвейчык выгнаныя з роднага краю
У беларускай гістарыяграфіі наогул і ў эміграцыязнаўстве ў прыватнасьці багата асобаў і тэмаў, „прыватызаваных" іншымі народамі. Так, эміграцыйныя хвалі з нашых земляў у XIX ст. амаль скрозь лічацца польскімі, а хвалі мяжы XIX—XX стст. — расейскімі. Зразумела, што гэткі стан рэчаў можна патлумачыць рознымі прычынамі, але ж вынікам усё роўна будзе тое, што сёньня вельмі не хапае менавіта беларускіх грунтоўных дасьледаваньняў тых міграцыйных працэсаў. I кніга Дзьмітрыя Матвейчыка „Выгнаныя з роднага краю“ ёсьць такім доўгачаканым выданьнем, якое сур’ёзна, абгрунтавана паказвае гісторыю эміграцыі зь беларускіх і літоўскіх губэрняў пасьля паўстаньня 1830—1831 гг.2
Згаданая кніга ёсьць публікацыяй вынікаў дысэртацыі аўтара на спашуканьне ступені кандыдата гістарычных навук, абароненай у 2008 г. Менавіта гэтым тлумачыцца строга навуковы характар выданьня. Што праўда, аналіз гістарыяграфіі ў кнізе, відавочна, быў скарочаны й выглядае хутчэй агульным аглядам, дзе хіба што пералічваюцца аўтары ды працы бязь іх крытычнага аналізу. Інфармацыя ж пра скарыстаныя крыніцы крыху паўнейшая, прынамсі, акрэсьліваюцца вартасьці фондаў розных архіваў (Беларусі, Літвы, Полыпчы) для вывучэньня тэмы. А архіўных дакумэнтаў, гледзячы па сьпісе крыніц, аўтар перагледзеў сапраўды багата.
Асноўная частка кнігі пачынаецца з разьдзела „Прычыны эміграцыі, расьсяленьне эмігрантаў зь беларуска-літоўскіх губэрняў", дзе Дзьмітрый Матвейчык пасьлядоўна разглядае розныя групы фактараў, што спрычыніліся да эміграцыі, а таксама аналізуе колькасныя й rear-
Можна, праўда, згадаць працу Вольгі Гарбачовай „Удзельнікі паўстаньня 1830—1831 гт. на Беларусі. Біябібліяграфічны слоўнік" (Менск, 2004), аднак гэта было менавіта даведкавае выданьне, дзе ўтрымліваліся зьвесткі пра эміграцыйныя лёсы паўстанцаў.
рафічныя характарыстыкіхвалі. Трэба заўважыць, што эміграцыя пасьля паўстаньня 1830—1831 гг. была фактычна першай масавай эміграцыяй зь беларускіх земляў, лік удзельнікаў якой вымяраўся тысячамі асобаў пераважна шляхецкага стану. Паказальна, што Дзьмітрый Матвейчык робіць даволі дакладны колькасны аналіз эміграцыі зь беларуска-літоўскіх земляў на падставе складзенай ім базы зьвестак, што ўтрымлівае 1515 асобаў. Веданьне эмігрантаў пайменна дае аўтару магчымасьць болып дакладнага аналізу іх сацыяльнага статусу, а таксама лёсаў на эміграцыі. У кнізе літаральна па месяцах і гадах прасочваецца шлях нашых суайчыньнікаў праз Прусію й Аўстрыю далей на Захад і зьмяненьне іх колькасьці у розных рэгіёнах краіны найбольшага іх расьсяленьня — Францыі. Згадвае аўтар таксама пра эмігрантаў гэтай хвалі ў Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Алжыры, Гішпаніі, Партугаліі, Італіі. Што праўда, забыўся Дзьмітрый Матвейчык адзначыць, што некаторыя ўдзельнікі паўстаньня апынуліся і ў далёкай Аўстраліі, напрыклад, Алаізы Канстанты Друцкі-Любецкі, Люцыян і Фэрдынанд Плятэры3.
Наступны разьдзел кнігі — „Гуртаваньне ўраджэнцаў беларускалітоўскіх губэрняў у эміграцыі" — расказвае пра асноўныя арганізацыі як „Вялікай эміграцыі" наогул, так і менавіта выхадцаў зь беларускіх тэрыторыяў. Так, асаблівую ўвагу аўтар надае парыскаму Таварыству літоўскаму і рускіх зямель, якое мела на мэце збор матэрыялаў па гісторыі паўстаньня 1830—1831 гг. „у Літве ірускіх землях“, апісаньне згаданых краінаў з гістарычнага й статыстычнага пунктаў гледжаньня, a таксама дасьледаваньне насельніцтва. Пры гэтым варта адзначыць, што ў пытаньні ацэнкі паўстаньня й ролі прадстаўнікоў розных рэгіёнаў у шэрагах эмігрантаў назіралася выразнае супрацьстаяньне прадстаўнікоў беларуска-літоўскіх земляў з выхадцамі з Кароны Польскай. Дзякуючы сябрам Таварыства паўстаў цэлы комплекс мэмуараў, прысьвечаных падзеям паўстаньня.
Падае аўтар і інфармацыю пра дзейнасьць Таварыства братэрскага аб’яднаньня ў Бэзансоне, што складалася з выхадцаў з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, якія ў вялікай колькасьці пасяліліся ў гэтым горадзе, а таксама пра створаны значна пазьней, у 1848 г., сумесна з нараджэнцамі ўкраінскіх зямель Літоўска-рускі клюб. Хоць згаданыя арганізацыі й не праіснавалі доўга (дзейнічалі ня болей за два гады), аднак іх наяўнасьць яшчэ раз пацьвярджае неабходнасьць раз-
3 Гардзіенка, Натальля. БеларусыўАўстраліі: Дагісторыі дыяспары. Менск, 2004. С. 27.
глядаць эмігрантаў з тэрыторыі былога ВКЛ як спэцыфічную групу ў шэрагах „Вялікай эміграцыі".
Асобна спыняецца Дзьмітрый Матвейчык на пытаньнях самасьвядомасьці й самавызначэньня эмігрантаў зь беларуска-літоўскіх губэрняў, спрабуючы разабрацца ў тагачасным зьмесьце саманазваў „ліцьвін" і „паляк“, а таксама на існаваньні розных узроўняў самасьвядомасьці сваіх герояў.