Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Сярод прадстаўленых у выданьні выхадцаў зь Беларусі ёсьць надзвычай цікавыя асобы. Прыкладам, нараджэнец Менску Аўрам Шыфрын (1923—1998) быў ідэйным антысаветчыкам. Сын ворага народу, пачатак вайны ён праслужыў у штрафбатах і пасьля таго, як колькі разоў быў паранены, зьнішчыў свае габрэйскія дакумэнты, назваўся прыдуманым імем і такім чынам здолеў трапіць у „нармальную" вайсковую частку й нават даслужыцца да афіцэрскага званьня маёра. У паваенны час, працуючы юрысконсультам пры Міністэрстве абароны, Аўрам Шыфрын даведаўся пра расправу савецкага кіраўніцтва над габрэямі, што запісаліся ў сьпіс на выезд у наваствораную дзяржаву Ізраіль, ды пачаў працаваць на амэрыканскую выведку. Быў схоплены
КДБ, прыгавораны да расстрэлу, але пасьля арышту Бэрыі прысуд быў зьменены, і Шыфрын адбыў іо гадоў лягераў ды 4 на пасяленьні. Па вызваленьні стаў адным з арганізатараў падпольнага руху савецкіх габрэяў за права вольнага выезду ў Ізраіль і ў 1970 г. разам з групай з 6о чалавек ажыцьцявіў сваю мару. Аднак і на зямлі абяцанай не спыніў сваёй барацьбы й абароны палітзьняволеных у СССР. Аўтар шэрагу кніг.
Іншы шлях у нараджэнкі Магілёву Леа (Лізаветы) Цыёнскай (нар. 1920). Яна скончыла школу мэдсёстраў, прайшла шляхамі вайны праз Сталінградзкую бітву, дайшла да Бэрліну, мела ўзнагароды. Аднак „шматразова зьведаўшы на сабе зьневажальнае стаўленьне да габрэяў у арміі“, у 1946 г. перайшла ў амэрыканскую акупацыйную зону, адкуль перабралася ў Палестыну й у 1949 г. стала жыхаркаю Ерусаліму.
Сярод прадстаўленых у кнізе вэтэранаў-беларусаў — людзі розных прафэсіяў: фатографы, друкары, настаўнікі, лекары й г.д. Марк Тайц, прыкладам, быў вядучым супрацоўнікам Інстытуту фізыялёгіі АН БССР, а Вульф Саламонаў працаваў адмінісгратарам на кінастудыі „Беларусьфільм", а ў Ерусаліме стаў адным з ініцыятараў стварэньня на гары Герцля помніку габрэйскім вайскоўцам, што загінулі ў шэрагах Чырвонай Арміі.
У біяграфіях, зьмешчаныхудаведніку, адлюстраваныя разнастайныя шляхі беларускіх габрэяў у часы вайны й пасьля яе. 3 асобных лёсаў складваецца цікавая карціна габрэйскай гісторыі Беларусі савецкага часу, зь яе барацьбой з касмапалітызмам, калі габрэй ня мог працаваць настаўнікам, бо гэта была ідэалягічная праца, ня мог займаць кіроўную пасаду, першым трапляў пад звальненьне падчас „скарачэньня кадраў“. Гэта асобны пласт гісторыі, які, здаецца, пакуль спэцыяльна не дасьледаваўся ў Беларусі.
Кніга пра ерусалімскіх вэтэранаў, прынамсі яе беларуская частка, дае добрыя падставы для асэнсаваньня ваеннай і паваеннай гісторыі айчыннага габрэйства. Разам з тым, выданьне, што ўяўляе сабою біяграфічны даведнік, дарма названае „энцыкляпэдыяй", бо да ўзроўню апошняй, строга кажучы, недацягвае. Тут ёсьць багата рэдакцыйных хібаў, розначытаньняў у назвах установаў, непасьлядоўнасьці ў вызначэньні краінаў нараджэньня вэтэранаў. Артыкулам не хапае пазначэньня крыніцаў інфармацыі, у некаторых выпадках — бібліяграфіяў вэтэранаў-аўтараў. Аднак як на папулярнае выданьне, узровень падачы й сыстэматызацыі інфармацыі ў кнізе даволі высокі. Добра было б дачакацца й другой часткі гэтай кнігі памяці, зробленай на такім жа ўзроўні.
Беларус: літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. Нью-Ёрк: Выдавецтва „Беларус“, 2011. — 240 с.
Шамецька, Юрась. Шлях да вяртаньня. Менск: Кнігазбор, 2011. — 96 с.
Шчур, Макс. Ліст, знойдзены на папялішчы. Апавяданьні. Белы
крумкач, 2011. — 204 с.
Апошнім часам публікацыя твораў сучасных аўтараў беларускага замежжа зрабілася зьявай болып частай, чым пяць ці дзесяць гадоў таму. Гэта адбываецца не ў апошнюю чаріу дзякуючы заснаванаму ў 2007 г. у Нью-Ёрку літаратурнаму альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа „Беларус". Чарговы нумар выданьня пабачыў сьвет у 2011 г. і аб’яднаў на сваіх старонках паэтаў, празаікаў, перакладнікаў з розных краінаў. Тут ёсьць беларускія аўтары з Аўстраліі, Бэльгіі, ЗША, Канады, Нямеччыны, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі. Хтосьці зь іх — ужо вядомы

творца, іншыя толькі пачынаюць творчы шлях. I даволі важна, што дзякуючы намаганьням выдаўца Марата Клакоцкага ёсьць пляцоўка, дзе могуць публікавацца гэткія розныя аўтары. Можна сьцьвярджаць, што, вывучаючы зьмест штогадовых выпускаў альманаху, зацікаўленыя змогуць зразумець, што такое літаратура сучаснага беларускага замежжа.
Адзін з аўтараў альманаху — канадыйскі беларус Юрась Шамецька — у 2011 г. выдаўу Менску й першы свой паэтычны зборнік „Шлях да вяртаньня". Ён зьехаў у Канаду ў 1997 г., але пачаў друкавацца на старонках мэтрапольных часопісаў „Маладосьць“ ды ,Дзеяслоў“, разумеючы, што ягоная чытацкая аўдыторыя застаецца найперш на радзіме. Юрась Шамецька быў заўважаны чытачамі ды крытыкамі, і вынікам творчага памкненьня стаўякраз першы зборнік. Кнігу склалі вершы, дзе яскрава прысутнічаюць і беларуская, і канадыйская рэчаіснасьць ды шчырыя й зразумелыя чалавечыя пачуцьці.
Істотна адрозьніваецца ад гэтай своеасаблівай „першай спробы“ новае выданьне яшчэ аднаго сталага аўтара „Беларуса", вядомага беларускага творцы з Прагі Макса Шчура. Ягоная чарговая кніга — зборнік апавяданьняў „Ліст, знойдзены на папялішчы" — пабачыла сьветутым самым 2011 г. у выдавецтве „Белы крумкач". Паводле словаў Юнэлі Сальнікавай, аўтаркі своеасаблівай літаратурна-крытычнай пасьлямовы „Мадэрны закладнік постмадэрнасьці", арыгінальны паэт, перакладнік, эсэіст, адзіны ляўрэат прэміі Янкі Юхнаўца (2004) і ў новай сваёй кнізе сьведчыць, што „пры ўсім падабенстве зь літаратурай мэтраполіі Макс Шчур застаецца ўнікальным менаеіта дзякуючы спалучэньню неспалучальнага. Ён сам сабе стварае кантэкст і сам яго дэканструюе. Гадзінамі адшліфоўвае радкі, а потым называе гэта графаманствам. Артыкулюе жаданьне захаваць творчыя повязі з радзімай, але ў сваіх творах цытуе й закладае алюзіі на заходнгх і цэнтральнаэўрапейскіх літаратараў. Пры ўсіх супярэчнасьцях творчай і чалавечай натуры Макс Шчур — гэта гарманічная таленавітая асоба, варта толькі даверыцца ягонай творчай інтуіцыі на пакручастым шляху ў сьвецелітаратуры“.
Зьяўленьне згаданых вышэй новых літаратурных выданьняў дазваляе сьцьвярджаць пра наяўнасьць адметнага творчага патэнцыялу беларускага замежжа, вартага асаблівай увагі мэтраполіі.
Н.Г.
	" ■ .
Юрка Віцьбіч
ЛШОНО ГАБОО БІЙРУШАЛАЙМ
Віцьбіч, Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза. Менск: Кнігазбор, 2011. — 232 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 19). — (Наклад 300 ас.)
Многія беларускія эміграцыйныя пісьменьнікі сфармаваліся як творцы яшчэ на Бацькаўшчыне. Больш за тое, шэраг літаратараў на эміграцыі напісаў значна меней, чым да яе. Гэта, што праўда, не асабліва дачытыць Юркі Віцьбіча (1905—1975), аднаго з двух „узвышэнцаў", што апынуліся на Захадзе. Ён пачаў публікавацца яшчэ ў 1929 г. і да пачатку савецка-нямецкай вайны пасьпеў выдаць дзьве кнігі прозы — „Смерць Ірмы Лаймінг“ (1932) і „Формула супраціўленьня касьцей" (1937)I хаця, прыйшоўшы ва „Ўзвышша" даволі позна, Віцьбіч ня быў, як большасьць сябраў згуртаваньня, рэпрэсаваны, аднак цкаваньне з боку функцыянэраў ад літаратуры зьведаў добра. Гэта абумовіла складанасьці, што меў аўтар з выданьнем сваіх кнігу 1930-х гг. Пры ўсім тым, У1939 г. Юрка Віцьбіч быў прыняты ў сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР. У часе вайны менавіта ён быў рэдактарам адроджанага часопісу „Ўзвышша", адзіны нумар якога быў падрыхтаваны да друку ўчэрвені 1944 г. Пазьней, на эміграцыі, ён быў актыўным выдаўцом і аўтарам, які шмат друкаваўся, асабліва ў пэрыёдыцы. Таксама на эміграцыі ў яго выйшлі: кніга гістарычных нарысаў „Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман“ (Мюнхэн, 1956), зборнік артыкулаў на рускай мове „Мы дойдем“ (НьюЁрк, 1975), а таксама збор матэрыялаў „Антыбалыпавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі" (Нью-Ёрк, 1996). Першая зь іх была рэпрынтам выдадзеная ў Менску ў 1995 г., апошняя мела нават два наклады ў 2007 г., што й абумовіла пэўным чынам веданьне творчасьці літаратара на радзіме.
У той жа час даваенная творчасьць Юркі Віцьбіча заставалася малавядомай мэтрапольнаму чытачу (нават нягледзячы на, прыкладам, публікацыю аднаго з найболып вядомых даваенных твораў — „Сьмерць
Ірмы Лаймінг“ — на старонках „Спадчыны"). Паказаць менавіта першы этап творчасьці аўтара мелі на мэце выдаўцы новага зборніка „Л шоно Габоо Бійрушалайм", што пабачыў сьвет у сэрыі „Бібліятэка БацькаўшЧЫНЫ“ ў 2011 г.
Укладальнік тому Лявон Юрэвіч адзначыў, што „гэты зборнік зьмяшчае найлепшае й найбольш характэрнае з даеаекнай творчасьці Віцьбіча^. Літаратурную частку выданьня склалі апавяданьні „Сьмерць Ірмы Лаймінг" і дзьве аповесьці — „Лшоно Габоо Бійрушалайм“ ды „Арцыбіскуп і сьмерд". Акрамя таго ў кнігу ўвайшлі: „Аўтабіяграфія" Юркі Віцьбіча, напісаная ў 1965 г., невялікі тэкст-успамін пра „Ўзвышша“, літаратуразнаўчы нарыс „Не чарнілам, а крывёю“ пра лёсы рэпрэсаваных пісьменьнікаў, эсэ „Люблю я, разумееце, Віцебск“, а таксама ліставаньне аўтара, прысьвечанае даваеннаму літаратурнаму жыцьцю. Дапаўняе выданьне бібліяграфія Юркі Віцьбіча, складзеная Аленай і Лявонам Юрэвічамі, якая выдатна адлюстроўвае як эміграцыйны, так і даэміграцыйны пэрыяды творчасьці пісьменьніка ды можа стаць добрай падказкай для будучых дасьледнікаў ягонай творчасьці.
Я.С.
Зорны шлях:Да юо-годдзя Барыса Кіта. — Менск: Кнігазбор, 2011. —112 с. (Наклад 300 ас.)
У красавіку 2010 г. адзначыў стогадовы юбілей адзін з найбольш вядомых у мэтраполіі эміграцыйных беларусаў, доктар матэматыкі, прафэсар Вашынгтонскагаўнівэрсытэту, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт. Вынікам сьвяткаваньня юбілею стала і адкрыцьцё пэрсанальнага музэю гэтага ганаровага грамадзяніна Наваградку, і выданьне (праўда, толькі праз год) новай кнігі, прысьвечанай дзеячу.
Дзякуючы намаганьням дасьледніцы Лідзіі Савік Барыс Кіт ня
1	Віцьбіч, Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза. Менск: Кнігазбор, 2011. С. 7.
можа, як шмат іншых беларускіх эміграцыйных дзеячаў, паскардзіцца на невядомасьць на Бацькаўшчыне. Таму як раней ужо неаднойчы выходзілі кнігі, прысьвечаныя яму, новае выданьне, укладзенае ўсё тым жа асабістым біёграфам прафэсара, мае выключна юбілейны характар. Яго склалі: невялікі біяграфічны артыкул аўтарства Лідзіі Савік, прысьвечаныя Барысу Кіту вершы ды прынагодна-віншавальныя тэксты розных беларускіх аўтараў, зьвесткі пра стварэньне й адкрыцьцё музэю юбіляра, ягонае інтэрвію з гэтай нагоды, хроніка жыцьця й фотагалерэя. Болып як трацітну выданьня складае вопіс дакумэнтаў і рэчаў, перададзеных дзеячам у Наваградак. Зьвяртае на сябе ўваіу тое, што ліставаньне — ці не асноўная частка архіву Барыса Кіта — датычыць апошніх двух дзесяцігодзьдзяў ягонага жыцьця, і адрасатамі пераважна ёсьць мэтрапольныя беларусы. Магчыма, гэта тлумачыцца спэцыфікай прафэсійнай дзейнасьці Барыса Кіта ў галіне амэрыканскай астранаўтыкі, што вымагала абмежаваньня кантактаў, у тым ліку і з суайчыньнікамі на Захадзе.