Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Cj.
С. 83—84
58 Назва роднай вёскі Тамаша Грыба — Паляны, а не Паляна.
59 Насамрэч у Псыханэўралягічны.
60 9 лютага ў Народным доме на Вінаградах Беларуская рада пад старшынством В. Захаркі правяла жалобны сход беларускіх, расейскіх і ўкраінскіх эмігрантаў, на якім npa Т. Грыба прамовіў інж. В. Русак, а ягоную дзейнасьць у Чэхаславаччыне і ў нашым часопісе згадаў унів. праф. Я. Пата. — Заўвагарэдактара „Славянскага агляду".
Пятро Ластаўка
1938 (№ XXX)
Разьвіцьцё сучаснай беларускай літаратуры ў Полынчы (урывак)
ПобачзМ. Танкам, які акурат выдаў новую нізку „Пад мачтай“, і М. Машарам6', у якога хутка выйдзе чацьвертая кніга вершаў пад назвай„3-пад стрэх саламяных“,узгадаваў народ імаладую пісьменьніцу. Натальля Арсеньнева — адметная зьява беларускай літаратуры, лірычная паэтка-тдывідуалістка з самадастатковым поглядам на сьвет і спэцыфічнымімастацкімірысамі. Яна далёкая ад таго, што характэрнае для сучасных беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы, то бок ад служэньня вызваленьню народу. Хаця вакол яе ідзе барацьба, яна адчувае сябе самотнай, і своеасабліваю моваю апісвае настроі, трымценьні, сум свайго маляўнічага краю, захапляе чытача мяккасьцю, слодыччу й пяшчотай сваіх мэлёдыяў. Ва ўлоньні беларускай прыроды яна разважае пра людзкое шчасьце й пра будучыню, уцякаючы з шэрага паўсядзённага жыцьця ў сьвет летуценьняў.
Я хачу на мінуту забыцца аб горы і глядзець, як у рожавым захаду моры косы бледнага сонца сплялісь.
Улюбёная паэтчына пара года — „жоўтая, залатая восень", якую яна ўвесь час апявае.Яна ўзмывае ў прастору па багацьце прыродных фарбаў, але незадаволеная тым, што няздольная перадаць іх у словах. У першай кнізе ейных вершаў, названай „Пад сінім небам“, ёсьць теор „Край“, што нагадвае зьвершаваную араторыю Гендэля „Чатыры пары года"62. Да друку аўтарка падрыхтавала наступную кніжжу „Жоўтая восень".
У апошні час творчасьць Арсеньневай перамясьцілася на грунт эпікі, дзеяна ажыўляе фантастычны сьвет русалак, німфаў, сыльфідаў, сатыраў, фаўнаў і г.д., напрыклад, у вершах „Балотніца“ ці
61 Аналізу творчасьці Максіма Танка й Міхася Машары прысьвечаная першая частка артыкулу Пятра Ластаўкі.
62 Здаецца, у Гендэля няма араторыі з такой назвай — аўтар відавочна мае на ўвазе чатыры скрыпічныя канцэрты Антоніё Вівальдзі.
„Плач старога лесуна".Яна плянуе напісаць на падставе фальклёру даўжэйшыя творы (цыкль „Зачараваны кут“) іразьвіваецца далей у тэматыцы й стылі.
Хведар (Тэадор)Ільляшэвіч — паэт нетыповы, гэта інтэлектуал з глыбокай літаратурнай культурай, вельмі начытаны. Ягоная творчасьць грунтуецца на матывах з жыцьця гарадзкой інтэлігенцыі, а вясковы элемэнт выяўляецца толькі ў форме й стылі. За выняткам гэтага руралізму ў мэтафарах, які з мастацкага гледзішча ёсьць вельмі дарэчным, агульны тон ягоных вершаў — урбаністычны, поўны моцнай дынамікі, эмацыйнасьці й няўрымснасьці. Ён уражвае чытача моцнай вобразнасьцю, узьдзейнічае на слых цікавайрытмікай. Ягоныя вобразы — незвычайна фрагмэнтарныя й сканцэнтраваныя, але сугестыўным шляхам выклікаюць адпаведны настрой. Менавіта ашчаднасьць словаў прымушае нашае ўяўленьне дамалёўваць плястычны вобраз, але праз гэта паэзія Ільляшэвіча застаецца цяжкай і недаступнай для народу. Нягледзячы на тое, што паэт сьпявае пра гарадзкую працу зь яе сьпехам, ён прызнаецца:
I так мне жаль вясковых стрэхаў — як доўга цягнецца там час...
Трэцяя кніга ягоных паэтычных твораў называецца „Захварбаваныя вершы“.
Паэт усьведамляе, што ягоны народ змагаецца на вёсцы за сваё быцьцё, і верыць, што ён уласнымі сіламі здабудзе сабе свабодную будучыню й пачэсны пасад між народамі. 3 усіх маладых беларускіх пісьменьнікаў Ільляшэвіч піша найболей прозы пад псэўданімам М. Дальны. Апрача апавяданьняў, раскіданых па розных часопісах, ён мае скончаныраман „Туман“, аднак знайсьці дляяго выдаўца даволі цяжка. Матэрыял ягоных празаічных працаў таксама гарадзкі, аўтар чэрпае сюжэты з грамадзкага й арганізацыйнага жыцьця рабочых. Ягоная проза прасякнутая дэмакратычным духам і агітуе за супрацу інтэлігенцыі з народам дзеля паляпшэньня эканамічнага становішча апоійняга.
Міхась Васілёк падобны да Машары ўжо тым, што жыве на вёсцы йробіць цяжкую фізычную працу. Пры гэтым ён цярпіць ад нястачы, што дазваляе яму зжыцца з патрэбамі свайго народу. Першы пэрыядягонай творчасьці падагульнены ў нізцы вершаў„Шум баравы“, дзе ён усьпявае вясковае жыцьцё й падае адпаведнае апісаньне
краявіду. Часам ягоныя кароткія вершы набываюць сацыяльны й патрыятычны характар, чэрпаюць з крышталёвых крыніцаў народнай паэзіі. Новая кніга вершаў Васілька„3ь сялянскіх ніў“ паказвае нам паэта ўжо ў новым сьвятле — ён сасьпеў, не наракае, а крочыць наперадразам з сучаснымі плыняміяк„сын мільёнаў шэрых, бедных, босых...“
Паэт верыць у новы сьвет лепшага заўтра, створаны працай не пакорлівыхрабоў, а змагароў. Як вайсковы правадыр, ён прамаўляе да свайго народу ў закліках да трывушчасьці й сілы, што патрэбныя для посьпеху вызваленчай барацьбы. Як празаік ён апісвае цяжкое змаганьне беларускага селяніна за кавалак хлеба, прычым стылем, даступным шырокім масам, зь якіх ён сам. выйшаў. Таму ён настолькі ж папулярны, як іМашара.
Анатоль Бярозка63 адносіцца да пісьменьнікаў вялікага таленту й моцнага размаху, хаця як творца й ня мае такога прызнаньня крытыкаў, бо ён чалавек дабрадушны й мала змагарны. Iён вылучаецца багацьцем словаў, пекнымі стылем і кампазыцыяй. Ідэйна ён падзяляе веру ў сьветлую будучыню, калі
сьлёзы сонца абсушыць, магутны араты выйдзе зь песьняй і плугам з прабуджанай хаты новы шлях праараць між цярністых дарог...
3 найбольш маладых самы хуткі прагрэс выяўляеНіна Тарас, чые вершы вызначаюцца лёгкасьцю й рытмічнаймузычнасьцю. Сьвежая й глыбокая лірыка дапаўняецца ў яе тэхнічнай распрацаванасьцю. Паэтка мае ня толькі адкрытыя красе прыроды вочы, але й сэрца, адкрытае пакутам беспрацоўных і галодных. Ейным слабым бокам ёсьць невялікі спэктар тэмаў і недахоп асабістага паэтычнага стылю, але ўсё гэта, без сумневу, хутка ў яе выпрацуецца.
За гэтым авангардам маладой беларускай літаратуры крочыць шэраг тых, што яшчэ ня маюць надта выразнага пісьменьніцкага аблічча.Да іх належаць (у альфабэтным парадкуЬі): Буралом, Хмара, Дубок, Дубровіч, Гаротны, Іверс, Крыга, Мілуць, Новік, Вількоўшчык, Засім, Зьвястун і іншыя.
63 Псэўданім беларускага паэта й пасьляваеннага эмігранта Мітрафана Рэпкава-Смаршчка (1915—2008).
64 У арыгінале артыкул напісаны па-польску, таму мы захоўваем тут першапачатковую пасьлядоўнасьць імёнаў паводле лацінскага альфабэту.
Сам аўтар гэтага артыкулу таксама піша апавяданьні?5 і ўжо падрыхтаваў да друку раман „У пагоні за будучыняй", дзе адлюстраваная пагоня за хлебам і клопат пра паляпшэньне жыцьця народу на падставе разьвіцьця „Беларускай сялянска-работніцкай грамады", разагнанай у 1926 г., з устаўленай трагедыяй двух закаханых сэрцаў.
Сучасная беларуская літаратура ад свайго пачатку ёсьць выразьніцай нацыянальных і сацыяльных памкненьняў народу й адлюстроўвае нацыянальнае прыроднае асяродзьдзе. Гэтая ўласьцівасьць робіць яе зразумелай усяму народу. За кароткі час свайго разьвіцьця яна дасягнула значна высокага мастацкага ўзроўню, які, пры пэўных адметнасьцях, параўнальны зь вялікімі літаратурамі тых народаў, што маюць досьвед некалькіх стагодзьдзяў свабоднага разьвіцьця. Гэтая літаратура, хоць іўзышла на народнай і дэмакратычнай глебе, не стварае небясьпекі для дзяржавьуумежахякойразьвіваецца66.
3	польскага рукапісу пераклаў А. Фрынта
С. 353-355
Пераклад і камэнтары Макса Шчура
65 Ягонае апавяданьне Лабраславеньне“ў перакладзе В. Кэпэрта надрукавала праская газэта „Venkov" (,,Вёска“) у нумары 149 за 26 чэрвеня г.г. — Заўвага рэдактара „Славянскага агляду“.
Мы разумеем гэтую апартуністычную выснову як „captatio benevolentiae“— спроба здабыць прыхільнасьць (лац.), тут маецца на ўвазе — польскіхуладаў, алемы перакананыя, што польская дзяржаўная палітыка ў дачыненьні й да беларускай меншасьці, гэтак жа як да меншасьцяў украінскай і чэскай, будзе й надалей перасьледаваць груба асыміляцыйныя мэты, бо абноўленая Полыйча відавочна бачыць у гэтым сваю місію, каб і тут зраўняцца з дыктатарскімі дзяржавамі восі Бэрлін—Рым. У адваротным мы здолеем пераканацца толькі тады, калі нейкі беларускі пісьменьнік атрымае польскую дзяржаўную прэмію, накшталт тых, якімі колішняя ЧСР уганароўвала сваіх немцаў. — Заўвага рэдактара „Славянскага агляду“.
Гэты пумар часопіса выйшаў пасьля падпісаньня Мюнхэнскай дамовы й акупацыі войскамі Нямеччыны, Польшчы й Вугоршчыны часткі тэрыторыі Чэхаславацкай рэспублікі ў сакавіку 1938 г. Ад гэтага часу да стварэньня пратэктарату „Багемія й Маравія" ў 1939 г. краіна стала неафіцыйна называцца „Другой рэспублікай“. У сьвятле тагачасных падзеяў патрыятычны антыпольскі патас рэдакцыі часопіса цалкам зразумелы.
Публікацыі
Юры Бабіч
Віцебск
КАЛЯРЫСТЫЧНАЯ ЛЕКСЫКА ЯК ВОБРАЗНЫ СРОДАК У МОВЕ ТВОРАЎ НАТАЛЬЛІАРСЕНЬНЕВАЙ
Мова мастацкай літаратуры заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі лінгвістаў. Асабліва гэта датычыць клясычных твораў, дзе мастацкае слова нясе адбітак эпохі, у якую жыве пісьменьнік, адлюстроўвае спэцыфіку аўтарскага сьветаразуменьня й сьветаўспрыманьня.
Неад’емнай часткай практычна кожнага літаратурнага тэксіу ёсьць лексыка са значэньнем колеру, ці, інакш, колераабазначэньні, каляронімы. Гэтыя словы могуць ужывацца ў большай або меншай ступені, але яны прысутнічаюць у вэртыкальным кантэксьце, уваходзяць у склад тропаў, ствараюць яскравыя й запамінальныя малюнкі, выклікаюць розныя эмацыйныя рэакцыі. А„псыхалягічны аспэкт успрыманьня колеру зьвязаны з культурнымі, сьветапогляднымі, эстэтычнымі традыцыямі асяродзьдзя, у якім вырас і сфармаваўся чалавек, зь яго мінулым досьведам, памяцьцю, асацыятыўным характарам мысьленьня“, — заўважае знаўца калярыстыкі Я. Панамарова1. Усебаковы аналіз колераабазначэньняў дазваляе асэнсаваць глыбінныя тэкставыя мікраструктуры, якія істотна пашыраюць сэмантычную прастору колеру. Але дасьледаваньне асаблівасьцяў стварэньня вобразу, мэханізму рэалізацыі адмысловых мастацкіх прыёмаў мусіць адбывацца з улікам жанравых адметнасьцяўтвора. Як правіла, вершаваныя, празаічныя й драматычныя тэксты характарызуюцца рознай частотнасьцю мастацкіх прыёмаў, стылістычных фігур, дзе адным з кампанэнтаў выступае колеравая лексэма. На нашую думку, несумненную цікавасьць для дасьледаваньня мае паэтычная мова, дзе колеравыя вобразы вылучаюцца выразнай яскравасьцю, асацыятыўнасьцю, утрымліваюць эле-