Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

Такім чынам, можна сьцьвярджаць, што колера-вобразная палітра Натальлі Арсеньневай вельмі багатая. Моўныя сродкі, што выкарыстоўваюцца паэткай, даюць магчымасьць перадаць найдрабнейшыя нюансы афарбоўкі, адыгрываюць істотную ролю ў рэалізацыі аўтарскай задумы. Варта пагадзіцца зь меркаваньнем Л. Тарасюк, што для паэзіі Натальлі Арсеньневай харакгэркая Дхтрэсіяністычнасьць мастацкага пісьма".
Прааналізуем асобна выкарыстаньне ў мастацкім тэксьце Натальлі Арсеньневай адмысловага прыёму колерапісу — колеравай гармоніі. Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі гармонію разумелі як„яснае адрозьненьне колераў і разам з тым іх набліжанасьць, зьмякчэньне адносін паміж
адценьнямі й сьвятлаценем; невялікую колькасьць дамінантных колераў іяснасьць колеравай кампазыцыі“1,>.
А. Зайцаў сьцьвярджае таксама, што „паняцьце гармоніі абавязкова ўключае ў сябе й дысгармонію як сваю антытэзу. У творахжывапісу спалучэньне колераў не заўсёды выступае як прыемнае, якоеpadye вока. Факт гэты можна патлумачыць тым, што ў шырокім can­oe слова гармонія выконвае функцыю ня толькі дэкаратыўную, але й эмацыянальна-зьмястоўную, сьветапоглядную"20.
Такім чынам, пад колеравай гармоніяй мы разумеем спалучэньне некалькіх каляронімаў у межах мікракантэксту, якое рэалізуе станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. А пад колеравай дысгармоніяй — спалучэньне колераэлемэнтаў, якія ствараюць адмоўную канатацыю.
Існуе лінгвістычная клясыфікацыя колеравай гармоніі, што грунтуецца на выкарыстаньні каляронімаў аднаго ці некалькіх кодаў. Вылучаюцца аднакодавая гармонія, заснаваная на ўжываньні розных колераэлемэнтаў аднаго колеракоду, двухкодавая, калі выкарыстоўваюцца каляронімы двух розных кодаў, і шматкодавая, пабудаваная на ўжываньні каляронімаў трох і больш розных кодаў. Пад увагу бярэцца й колькасьць кампанэнтаў, якія ўтвараюць пэўны тып гармоніі.
Аднакодавую гармонію мы найчасьцей выяўляем у межах колеракодаў жоўты, белы, радзей — чырвоны й сіні. Аднакодавую гармонію жоўтага колеру ўтвараюць, у прыватнасьці, колераэлемэнты руды й залаты ў карцінах апісаньня восені: Парасьлі, быццам хутрам рудым, узбярэжжы: / ‘Хмызьнякі дылазоўе, і ўсёзалатое („Гэтак будзеш ты мной“). Такая карціна не зусім звыклая, бо каляронім руды найчасьцей успрымаецца адмоўна. „Белая“ аднакодавая гармонія ствараецца каляронімамі белый срэбны (сярэбраны): Белы пыляк туман серабраны, /Залёг нізам, вышай. / Стаяў вечар, пачаты на росных лугах,/Цііаа... ціша... („Тае вечар“).
Часьцей за ўсё ў творах Натальлі Арсеньневай аднай двухкодавая гармонія — двухкампанэнтавая. Але ў межах кодаў жоўты й белы адзначаюцца факты пабудовы аднакодавай трохкампанэнтавай гармоніі: Золата, мосьцяж і медзь / Сонца дакоўвае рапьнем, / He раскуе толькі ймглы, /Што спавіла сенажаць. / Зноў напілася зямля / Соннага зельля туманаў /1 у рудое рызьзё лісту / Зарылася спаць
19 Мнронова, Л. Цветоведенне. Мінск, 1984. С. 13.
20 Зайцев, А. Наука о цвете н жнвопнсь... С. юб.
(„Асеньняя дарога“); Вось і буду — вясьне ўторыць, /1 зь вятрамі ў платох сьпяваць, / Але расою сівой, вячорнай / Наліецца ў лагох трава, /Ажно белыліі йгрушаў туманамі накрые ноч, /Ажно вочы мне зацярушаць іскры — /Месяца серабро! („Буду сяньня“).
У „чырвонай" аднакодавай гармоніі адзін з двух кампанэнтаў часта рэпрэзэнтаваны апісальным шляхам ці мэтафарай: А па судзе, уначы, залапаталі крыльлем чырвоным пеўні,/І... пад бязьмежжам ніў, над грабянямі стрэх, / Had пенай ліп расьцьвілых/ Шугнуў жывой крывёй вялізны, зыркі зьніч („Зьнічы").
У межах кодаўзялёны, чорны й шэры намі не выяўленыя выпадкі выкарыстаньня аднакодавай гармоніі.
Сярод двухкодавых гарманічных камбінацый вылучым спалучэньні белы—жоўты, белы—сіні, жоўты—сіні. Як бачна, спалучаюцца колеракоды, якія ёсьць самымі распаўсюджанымі ў паэзіі Натальлі Арсеньневай.
У гармоніі белы—жоўты часта адзін з колераў „мэталічны" — срэбны ці залаты. Гэта стварае прыгожы, казачны, зіхатлівы малюнак, але неабавязкова з выкарыстаньнем сьветлавой лексыкі: За калыскай, за хатай былі дарогі, /Ногі босыя й срэбны, якросы, пыл, /I далёкіх бароў бураватыярогі,/Іна пожняхнябёс — балачын снапы... (,,Косы“).
Гармонія белы—сіні — гэта часьцей за ўсё спалучэньні са словамі прадметна-тэматычных груп „зьявы прыроды“ — неба, туман, смуга й інш.: Ён там, дзе ў срэбным пыле лоз, / У сіняй смузе над палямі вісіць вясна... („УскрэсыгіГ).
Гармонію жоўты—сіні прадуктыўна рэпрэзэнтуюць колераэлемэнты залаты—сіні пераважна з мэтай стварэньня вясновых краявідаў: Зацьвітае вясновай цьвіляй / У сасоньнікахсіні сон, / Сонца золатам косы чаромхай / Падплятае, мігціць у траве... („Вясновае").
Надзвычай маляўнічы эфэкт ствараецца гарманічным спалучэньнем блакітнага й сіняга: Хочацца глядзець, заглядаць бясконца у блакіт празрысты, / Аб нічым ня думаць, толькі сьніць і сьніць,/ Сьніць аб сінім небе, гэткім чыстым, чыстым, /Іаб сонцы й шчасьці, што мне значаць дні (,,Май“). Зразумела, што колеракоды сэмантычна вельмі блізкія, толькі неістотна адрозьніваюцца ступеньню сьветлавой насычанасьці.
Досыць выразна ў мове вершаў Натальлі Арсеньневай адлюстраваныя гарманічныя камбінацыі сіні—зялёны Йжоўты—чырвоны. Гэтыя два спалучэньні, у адрозьненьне ад іншых, не ўтвараюць колеравай дысгармоніі (за адзінкавым, магчыма, выключэньнем), а малююць
карціны жыцьцесьцьвярджальнай моцы прыроды. „Абавязковай прыметай гармоніізаўсёдылічылася наяўнасьць такіхякасьцяў, як прапарцыйнасьць, раўнавага, сугучча"21, што яскрава выяўлена ў згаданых спалучэньнях колераў. Гармонія сіні—зялёны — гэта, як правіла, яднаньне дзьвюх стыхіяў — неба й зямлі, вады й зямлі, а гармонія жоўты—чырвоны стварае дадатковае буяньне фарбаў прыроды, будзіць цэлы шэраг сапраўды яскравых асацыяцый: Набрынялі мястовыя лозы, / Заўтра возьмуцца зелянець, / Had каменнымі плітамі крозіць / Аб далечах, дзе вецер сіней... (,,Лозы“); Iпачну ятабой паміраць на галінах /Звонка, шчыра, іжоўта, і зырка-чырвона, /A ты мной угарышся у вершах і чынах, /Ярудым пусталістам, а ты — пустазвонам („Гэтак будзеш ты мной“). Апошні прыклад — ілюстрацыя двухкодавай трохкампанэнтавай гармоніі. Адзначым, што трохкампанэнтавы від гармоніі для спалучэньня жоўты—чырвоны вельмі прадуктыўны, у адрозьненьне ад ініпых колеравых параў. Да таго ж суседзтва гэтых колераў Ё. Гётэ называўтакім, „якое ўзбуджае, вылучаваецца яркім характарам".
Значная колькасьць спалучэньняў належыць да шматкодавай гармоніі: Сінь рахманая. / Зялёнае бязьмежжа. / Срэбны пыл пяскоў. / Мо гэта чары? („Узьбярэжжа"); Had daxaMi, увыш узьняўшы бель крыльля, / Стаіць, усё ў вагні, Трохкрыжжа на старожы, /I кленчыць nepad ім лясоў лілёвых ійлях /Ды налітыя ймглою далечы бурых пожняў... („Вечар у Вільні"). У апошнім прыкладзе чырвоны колер перадаецца апісальным шляхам — праз мэтафарызацыю „стаіць усё ў вагнГ. Увядзеньне ў мікракантэкст адразу некалькіх каляронімаў стварае цалкам іншы настрой, актывізуе зрокавыя асацыяцыі, дазваляе па-новаму ўбачыць апісанае.
Побач з гарманічнымі ўжываюцца й дысгарманічныя сынтагмы. „Калі dля антычнасьці, Cяpэdнявeччa,Adpadжэньнямeнaвima гармонія была ідэалам, то ўжо ў эпоху барока ад гарманічнасьці часта схіляюцца da dbicanancy. У нашае cmazod3bd3e экспрэсіянізм рашуча адштурхнуў клясычныя прынцыпы колеравай гармоніі. У пошуках большай выразнасьці часта зьвяртаюцца da знарок dbiczapxiam4Hbix колеравых спалучэньняў", — заўважае дасьледнік клясычнай эстэтычнай думкі В. Бычкоў22. Гэта датычыць і паэзіі. Найбольш прадуктыўная аднакодавая дысгармонія — у межах кодаўжоўты й чырвоны: 3daey-
21 Зайцев, А. Наука о цвете н жнвопнсь... С. 91.
22 Бычков, В. Внзантнйская эстетнка. Москва, 1977. С. 107.
ца, жоўцяй наліўся дзень, / Рудая вусьціш паўзе зусюль, / У кажным кусьце. / Душу нідзе ad сьмерці жоўтай я ня ўтулю („Вусьціш"); A Had сьлязьмі яе пурпурныя лісткі / Зрывае лістапад — крывавы старац з кіем... („Сыны і маці“). Адмоўную канатацыю ў спалучэньнях, якія належаць да коду чырвоны, стварае, як правіла, кампанэнт крывавы, а ў спалучэньнях коду жоўты — колераэлемэнт руды пры адсутнасьці „залатой“ фарбы. Прыгадаем, што лексэмаруды ў Натальлі Арсеньневай можа выступаць і кампанэнтам гарманічнага спалучэньня.
Больш за ўсё дысгарманічных двухкодавых сынтагмаў зафіксавана намі ў межах кодаў жоўты—шэры й жоўты—белы. У першым выпадку амаль заўсёды жоўты колер бляклы або набліжаны тонам да карычневага, а ў другім белы часьцей рэпрэзэнтаваны колераэлемэнтам сівы: Дзень асеньні ўстае па-над нівамі, / Праціраючы вочы сьлязьлівыя, /Йржавай рызай лісьця ды анучамі / Брудна-шэрых туманаў абкручаны... („3 восеньскіх настрояў“); Твар у гліну рудую туліць жах сьмяротны / У сівых вачах, захлынаецца — ой... матуля. / A табе тут: „Чакай, ня плач!" (,,Маці“). Адмоўная канатацыя каляроніму сівы, магчыма, узьнікла праз асацыяцыі з горам, перажываньнямі, з прычыны якіх колер валасоў чалавека й робіцца сівым.
Багаты сынтагматычны патэнцыял выяўляюць элемэнты кодаў чорны, сіні й шэры ў стварэньні двухкодавай дысгармоніі. Сіні колер набывае адмоўную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, калі выкарыстоўваецца ў апісаньні скуранога покрыва чалавека (што ніколі не лічылася прыкметай добрага стану здароўя) ці прыроды, якая прыпадабняецца да такога чалавека, — назіраецца зьява антрапамарфізму: Had мутнай вадой каляінаў, / Had бураю гонтаю daxaў, / У страху калматыя елкі / 3 імглістага хутра галінаў / Выцягваюць сінія пальцы ў цёмнае неба... („Асеньняю цішай“).
Заўважым, што ў дысгармоніі чорны—белы кампанэнт коду белы рэпрэзэнтаваны некалькімі каляронімамі, за выключэньнем лексэмы са значэньнем чыстага колеру: Быў сакавік. / Але і вал счарнелых целаў / У палынох сівых Had Ворсклай... („Ты не адна“). Спалучэньне чыстых чорнага й белага колераў у вершаванай мове паэткі ўтварае кантраст, які зусім не абавязкова павінен успрымацца адмоўна.
Дысгарманічная канструкцыя чорны—чырвоны набывае сымбалічнае значэньне „бяда, вайна, руйнаваньне", перадае эмацыйнае адчуваньне напружанасьці: Раз па разе грымела пагрозьліва, з^зекла / Had стаптанаю руняй, і сьценям / Had ногі выбухала чырвонае й чорнае пекла, /Разрываючы целы і пасмы daposi... („Косы").