Запісы 35

Запісы 35

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 539с.
Мінск, Нью Йорк 2012
97.92 МБ
старонкі з 271 па 340 адсутнічаюць

’ Пономарёва, Е. Цвет в ннтерьере. Мннск, 1984. С. 8.
Калярыстычная лексыка ў мове твораў Натальлі Арсеньневай мэнты сымболікі й алегорыі. Калярыстычная лексыка валодае істотным сэмантычным, сынтагматычным і выяўленчым патэнцыялам, спрыяе забясьпечаньню своеасаблівага эстэтычнага дыялёгу паміж пісьменьнікам і чытачом. Аналіз структурна-сэмантычнай арганізацыі каляронімаў, прыёмаў колеравага кантрасту, колеравай гармоніі й дысгармоніі дапамагае выявіць індывідуальна-аўтарскую адметнасьць ужываньня лексычных адзінак у мове літаратурных твораў, характар асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узьнікаюць, асэнсаваць спэцыфіку вобразнага мысьленьня пісьменьніка. Выкарыстаньне аўтарам колеравай лексыкі, творчае пераасэнсаваньне яе сэмантычнага патэнцыялу ёсьць важным элемэнтам дасягненьня мастацкай вобразнасьці й выразнасьці. „Бачаньке сьвету ў колеры — адно з найбольш моцных чалавечых адчуваньняў, — зазначае расейская дасьледчыца калярыстыкі I. Кулікова. — Мы даволі лёгка запамінаем фарбы, і зрокавае ўяўленьне колеру няцяжка выклікаць, назваўшы адпаведнае слова. Таму моўныя сродкі абазначэньня колеру, даступныя ня толькірозуму, але й пачуцьцю, валодаюць вельмі вялікімі выяўленчымімагчымасьцямі"2.
Колер заўсёды ёсьць носьбітам пэўнай інфармацыі, мае сэнсавы й пачуцьцёвы зьмест, сталыя сымбалічныя значэньні. Сэмантыка асноўных колераў склалася яшчэ ў дагістарычным грамадзтве й з таго часу ня вельмі зьмянілася. Колер — гэта сродак спасьціжэньня рэчаіснасьці, сродак зносін людзей, сродак пачуцьцёвага ўзьдзеяньня на чалавека. На думку Л. Міронавай, „узьнікае „мова колеру“ — адметная знакавая сыстэма, да вывучэньня якой можна дастасаваць мэтадалёгію сэмантыкі. Дасьледніца вылучае некалькі спосабаў сэмантызацыі колеру, якія ўзьніклі яшчэ ў старажытнасьці: аналёгіі з аб’ектам і зьявамі; асацыяцыі зь любымі адчуваньнямі й эмоцыямі; атаясамліваньне з абстрактнымі паняцьцямі непасрэдна-пачуцьцёвым, эмацыянальным чынам3. Багаты для аналізу матэрыял дае паэзія як вобразная й маляўнічая мастацкая мова. „У вершаваным тэксьце рэчыўны вобраз мае колеравае прызначэньне, якое чытач спачатку можа толькі інтуітыўна ўявіць, а потым з дапамогай фантазіі на жывапісным палатне ператварыць колеравую асацыяцыю ў канкрэтную форму, калі апошняя ёсьць адлюстраваньнем усяго таго, што хвалюе, натхняе чытача, бо часта менавіта колеравая форма, у ліку
2 Кулнкова, Н. Две цветовые картнны мнра // Русская речь. 1971. №3. С. іо.
3 Мнронова, Л. Цветоведенне. Мннск, 1984С. 15.
іншых фактаў, адухаўляе нежывую матэрыю, робіць яе дынамічнай“4.
У гэтым сэнсе надзвычай цікавым бачыцца аналіз спэцыфікі выкарыстаньня колеравайлексыкіўтворах знакавай асобы беларускай літаратуры — Натальлі Арсеньневай, дзе, што характэрна для клясычнага мастацтва, адлюстраваныя асаблівасьці нацыянальнага сьветапогляду, канцэптуальна важныя паняцьці, маральныя каштоўнасьці народу.
Спачатку паспрабуем асэнсаваць частотнасьць выкарыстаньня колераабазначэньняў, бо „агульнавядома, што аб’ектыўныя ўласьцівасьці мовы ўвасабляюцца як у якасных, так і ў колькасных прыметах, — зазначае Н. Мажэйка. — Таму мовазнаўцы мінулага неаднойчы зьвярталіся да колькасных ацэнак, выкарыстоўваючы іх пры вывучэньні розных моўных зьяваў, і ўказвалі на неабходнасьць гэтых ацэнак у сувязі з тым, што якасныя адрозьненьнімоўных структур у шэрагу выпадкаў могуць быць патлумачаныя толькі колькаснымі адрозьненьнямі й што якасьць мовы ўвогуле залежыць зболыйага ад колькасньіх суадносін тых ці іншых моўных элемэнтаў"5. Сапраўды, статыстычныя дадзеныя ёсьць важным чыньнікам пры шматаспэктным аналізе выкарыстаньня колераабазначэньняў у мастацкім тэксьце. У паэзіі Натальлі Арсеньневай сярод колеракодаў6 дамінуе жоўты — 359 згадак. Колеракод жоўты вылучаецца самай вялікай колькасьцю колераэлемэнтаў (24), якія характарызуюць розную ступень насычанасьці:руды, буры, залаты, мядзяны, палавы й інш. Удакладнім, што аіульная колькасьць розных колеранайменьняўу паэзіі Натальлі Арсеньневай —118.
Ахраматычны колеракод белы паводле частотнасьці ўжываньня таксама прадуктыўны — 339 згадак — і таксама мае шырокі дыяпазон адценьняў (22): срэбны, сівы, пэрлавы, сьнежны й інш.
4 Ігнацюк, А. Колер, прастора і час у сучаснай беларускай паэзіі. Аўтарэф. дыс. на атрыманьне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Брэст, 1999. С. 6.
5 Можейко, Н. Статнстнческне методы нсследовання лекснкн. Частотные словарн // Методы нзучення лекснкн / Под ред. A. Е. Супруна. Мннск, 1975. С. 94.
6 Колеракод — сэмантычная дамінанта, якая аб’ядноўвае колераэлемэнты: усе лексэмы са значэньнем адценьняў адпаведнага колеру. Кодавымі выступаюць сем спэктральных (храматычных) назваў — аранжавы, чырвоны, жоўты, зялёны, сіні, блакітны, фіялетавы, — а таксама тры неспэктральныя (ахраматычныя) — белы, чорны, шэры.
Трэці паводле распаўсюджанасьці — колеракод сіні — 267 колеравых адзінак, але колькасьць яго колераэлемэнтаў амаль у два разы меншая за папярэднія два коды — 13.
Колеракоды зялёны й чырвоны маюць аднолькавую колькасьць згадак —126 і 124 адпаведна. У іх склад уваходзяць самабытныя аўтарскія колераабазначэньні: „змарагдавы“, „цёмнарунны", „шыпшыннаружовы" й інш.
Ахраматычныя колеравыя коды шэры й чорны вызначаюцца меншай прадуктыўнасьцю ў параўнаньні з храматычнымі, а таксама не валодаюць разгалінаванай сыстэмай колераэлемэнтаў. Асобна вылучым групу каляронімаў пад умоўным кодам шматфарбавасьць. Гэта найменшая група колеравых словаў (9).
Калі казаць пра распаўсюджанасьць канкрэтных колераэлемэнтаў, то гэта сіні (204), белы (153) і залаты (137). Цікава, што такі колькасны парадак дакладна наадварот капіюе ўжо згаданую герархію частотнасьці колеракодаў (жоўты, белы, сіні). Такая карціна можа быць патлумачаная індывідуальна-аўтарскімі колеравымі прыярытэтамі й ідэйнай зададзенасьцю твораў. А прыналежнасьць самых распаўсюджаных колераэлемэнтаў да найбольш прадуктыўных колеракодаў толькі пацьвярджае заканамернасьць: названая колеравая гама нясе найбольш значную сэнсавую й эстэтычную нагрузку ў паэтычным радку Натальлі Арсеньневай. Самы яскравы прыклад гэтага — назвы першых зборнікаў: „Пад сінім небам" і „Жоўтая восень“. Колеравыя вобразы тут заўсёды жывыя, рухавыя, натуральныя. „Бачаньне навакольнага сьвету ў колерах вымагае ад творцы ня толькі добрага веданьня моўных сродкаў перадачы разнастайных адценьняў і іх пераліваў, насычанасьці, але й асабістага прыроднага таленту да колерапісу. Калі мастакмалюе фарбамі, то паэт і празаікжывапісуюць словам, якое павіннае ня толькі быць дакладным, але й зіхацець, пералівацца бляскам, перадаваць ступень інтэнсіўнасьці афарбоўкі, яехарактар", — слушна сьцьвярджае Дз. Паўлавец7. Таму колеравае значэньне можа рэалізоўвацца ў межах розных самастойных часьцінаў мовы. У творах Натальлі Арсеньневай каляронімы найчасьцей рэпрэзэнтаваныя прыметнікамі, радзей — дзеясловамі, значна радзей — назоўнікамі, дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, дзеепрыслоўямі. Разгледзім больш падрабязна асаблівасьці выкарыстаньня кожнага колеракоду ў мастацкім радку паэткі.
7 Паўлавец, Дз. Белы ветразь на сініх азёрах // Полымя. 2000. № 9. С. 238—239.
Як ужо адзначалася, найбольшую колькасьць колераэлемэнтаўмае код жоўты. Самы распаўсюджаны каляронім коду — залаты. Як адзін з боскіх колераў, залаты лічыўся клясычнай эстэтыкай „матэрыяльным увасабленьнем сьвятла, яго ўспрымалі як знак багацьця і ўлады'*. У прааналізаваных намі творах залаты найчасьцей утварае камбінацыі з назоўнікамі, якія ёсьць неад’емным кампанэнтам пэйзажных замалёвак, асабліва восені: Залатою мяцеліцай кружаць лісты, /Дываны залатыя па вуліцах сьцелюць („Не астыць нам“); Твой супакой мяне ў сіло ня зловіць: / 3 калосьсем залацець хачу ў палёхя! („Тут гэтага няма“); 3 пабітых шыб, з пустых саней глядзела вусьціш. /А ліпень, хоць бы што, іх сонцам залаціў (,,3ьнічы“). Можна меркаваць, што восень тут „ня толькі й ня столькі пара згасаньня, а найперш — перадумова аднаўленьня, адраджэньня“'>. У пэўным сэнсе набліжаецца праз сымбалічнае пераасэнсаваньне да лексэмы залаты адносна малачастотны прыметнік мядзяны: Дыкударма, якгром, ды лінем навальніцай,/Дык праб’емся ж крыніцай з-пад зямлі угару, / Каб мядзянай пшаніцай мог зігцець, каласіцца / Наш загон і бязьмежжы твае — Беларусь („Песьня каліноўцаў"). Непасрэдна кодавы каляронім — жоўты, дастаткова блізкі сэмантычна да колераэлемэнту залаты, падтрымлівае пераважна станоўчую канатацыю. А колераабазначэньні руды, пажоўклы маюць, наадварот, адмоўную эмацыянальную афарбоўку, паралельна рэалізуючы сымбалічнае значэньне „пусты, бязрадасны, пануры": Раззлуюся, спрабую, мо гнеў ператне / Век ягоны бязмэтны, зрудзелы /1 згіне („Каб мой гнеў“); Ліпаў лісьцейка хварбай гарыцьзалатою, / Сад пажоўклы цямнее, маўчыць („Сьветлы дзень дагараець над сумнай зямлёю...")Можна сьцьвярджаць, штоўнутры кодужоўтыўтворах Натальлі Арсеньневай назіраюцца своеасаблівыя канатацыйныя бінарныя апазыцыі: залаты/мядзяны — руды/пажоўклы. „Мэталічныя“ колеры ў творцы — гэта ўвасабленьне сьвятла, аруды й пажоўклы — цемры.
У сыстэму колеракоду жоўты паэтка таксама ўводзіць колеранайменьні іржавы, буры,рыжы, васковы, каштанавы, сонечны. Яны пераважна выкарыстоўваюцца ў восеньскіх (хоць і ня толькі) пэйзажных замалёўках: He адгукаецца даль сытая /Жоўтай сяўбы.../Ціша васеньняга дня, /Іржавая пустка наўкола...(.Асеньняя дарога“); ...I
8	Бычков, В. Внзантайская эстетнка. Москва, 1977. С. 5.
9	Мішчанчук, М. „Між берагамі" // Культура беларускага замежжа. Кн. 1. Мінск, 1993. С. 26.
Калярыстычная лексыка ў мове твораў Натальлі Арсеньневай кленчыць перад ш лясоў лілёвых шлях / Ды налітыя ймглой далечы бурых пожняў... („Вечар ў Вільні“); Ах, лужына яшчэ, ледзь-ледзь не акіян, /Мутная, рыжая, без канца і без краю... (,,Калумб“). Апошні каляронім, заўважым, толькі„ў сваім старажытнььч ужываньні (як назва масьці) захоўвае першапачатковае значэньне, называе больш ціменш пэўны колер. Што да ўсіх астатніх яго ўжываньняў, тослова „рыжы“ адрозьніваецца тым, што перадае самыярозныя адценьні колераў: чырвона-жоўты, чырвона-буры, жоўта-буры, жоўта-карычневы й г.д.“ю. Гэта значыць, кожны чытач па-свойму будзе бачыць афарбоўку прадмету, знаходзіць у ёй нейкія адметныя адценьні. Але ў любым выпадку ўспрыманьне кантэксту адбываецца праз падсьвядомае асэнсаваньне колеравай гамы.