• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    ДЗЯМІДАЎ Мікола (10.12.1888 — 23.06.1967, Ласінг, Ілінойс, ЗША), вайсковы й грамадзкі дзеяч, публіцыст. Удзельнік Першай сусьветнай вайны, у 1918 г. займаўся ў Вільні арганізацыяй беларускіх вайсковых адзінак. Улетку 1920 г. уступіў у армію С. Булак-Балаховіча, арганізаваў асобны беларускі батальён, які ўдзельнічаў у паходзе 1920 г. Ад 1923 г. у Латвіі на чале таварыстваў „Беларуская хатка“ й
    „Рунь“. У1940 г. арыштаваны й этапаваны ў Маскву, але неўзабаве вызвалены. У 1941 г. кіраваў Беларускім нацыянальным камітэтам у Дзьвінску, потым увайшоў у склад Беларускага нацыянальнага камітэту ў Рызе. У1942 г. пераехаў у Беларусь, працаваў інспэктарам Генэральнага камісарыяту, потым рэфэрэнтам па школьных справах. Удзельнічаў у фармаваньні лідзкага батальёну БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне, пазьней выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага, уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады, вёў беларускія радыёперадачы. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў у Ілінойсе, парафіяў Сьв. Юр’я і Хрыста Збаўцы ў Чыкага. Пахаваны ў Чыкага
    ДЗЯМІДЗІК Міхась (21.09.1904, Беласточчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам зьякой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Кембрыджы. Ад 22.06.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1951—і955 гг. ~ старшыня Кембрыдзкага аддзелу ЗБВБ. Ад 1949 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Выехаў з Кембрыджу й страціў сувязь зь беларусамі.
    ДЗЯМКОВІЧ Тодар (21.06.1910, м. Моталь (сёньня Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.12.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаў зь Вялікабрытаніі ў ЗША.
    ДЗЯХЦЯР Піліп (28.09.1926, в. Логавінцы (сёньня Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) — 09.09.1960, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У паваеннай Нямеччыне вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе. Разам зь іншымі сябрамі „Дванаццаткі" ў 1948 г. як DP прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. На навучаньне ў Бэльгію не паехаў, а застаўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Брадфардзе, дзе ажаніўся з італьянскай эмігранткай. Быў актывістам мясцовага аддзелу ЗБВБ, а таксама парафіі Сьв. Спаса БАПЦ. У1957 г. узначальваў мясцовы аддзел Брацтва й сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. Скончыў жыцьцё самагубствам і пахаваны ў Брадфардзе.
    ДРАБОВІЧ Анатоль (04.05.1915 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўсяў Вялікабрытаніі. Ад 21.07.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    ДУБАНЕВІЧ Аляксандар (07.05.1915, Вялейшчына — 08.02.1989, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у палон. У 1949 г.
    прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывістам Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
    I ДУБІНА Сьцяпан (1904—1979), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. У 1949 г. стаў кіраўніком управы мясцовага Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, пазьней займаў ва ўправе розныя пасады, у тым ліку сакратара. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
    ДУБКО Аляксандар (06.02.1914, Полацк —12.02.1991, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Ад 25.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    ДУБКО Феня (14.11.1914, Віцебск — 06.01.1992, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўлася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме, была парафіянкай царквы Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
    ДУДЗІЦКІ Ўладзімер (сапр. Гуцька, на эміграцыі Гіцкі, 08.01.1911, в. Дудзічы (сёньня Пухавіцкі р-н Менскай вобл.) — пасьля 1976), літаратар, публіцыст, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме ў Менску, потым працаваў стыль-рэдактарам у газэце „Савецкая Беларусь“ і перакладчыкам у Навукова-тэхнічным выдавецтве ды вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце Вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. На пачатку 1930-х падрыхтаваў зборнік паэзіі „Песні і думы“, канфіскаваны падчас арышту ў 1933 г. Паводле прысуду калегіі НКУС СССР, быў прысуджаны да трох гадоў зьняволеньня. Адбываў пакараньне у Новасібірску, Марыінску. Па вызваленьні жыў у Ташкенце, працаваў у газэце „Фізкультурнік Узбэкістана“. Пасьля 1937 г. вярнуўся ў Беларусь, жыў у Віцебску, дзе нейкі час працаваў настаўнікам беларускай мовы. Але ў 1939 г. быў афіцыйна адхілены ад настаўніцкай дзейнасьці. У часе нямецкай акупацыі працаваў у аддзеле культуры й асьветы Менску й Менскай акругі. Супрацоўнік „Беларускай газэтьГ, школьны інспэктар у Барысаве. Уваходзіў у склад БЦР, быў сябрам Беларускага культурнага згуртаваньня, дзе ўзначальваў аддзел прапаганды, рэдагаваў часопіс „Беларус на варце“. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. У1949 г. выехаў у Вэнэсуэлу, дзе заснаваў Згуртаваньне беларусаў у Вэнэсуэле. Працаваў у інстытуце сельскай гаспадаркі. У1956—1962 гг. — кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне". У1962 г. выехаў у ЗША. Некаторы час жыў 76
    у Нью-Ёрку, пазьней перабраўся ў Індыяну, дзе ў 1976 г. бяссьледна зьнік.
    ДУНЕЦ Ева (дзяв. Яраховіч, ?, х. Голы Бор (сёньня в. Вулька-2 Лунінецкага р-ну Берасьцейскае вобл.)), грамадзкая дзяячка, дачка С. Яраховіча, жонка У. Дунца. У беларускім лягеры DP у Остэргофэне належала да скаўцкае дружыны. Потым апынулася ў ЗША. Жыла ў Кліўлэндзе. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывісткай Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Брала ўдзел у дзейнасьці хору й танцавальнага гуртку. Як прафэсійная кухарка брала ўдзел у гатаваньні пачастунку на імпрэзы кліўлэндзкай калёніі. У 1972—1980 гг. жыла ў пав. Орандж на поўдні штату Каліфорнія, дзе далучылася да мясцовага аддзелу Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У1981—1993 гг. жыла ў „Полацку“ пад Кліўлэндам.
    ДУНЕЦ Уладзімер (03.01.1930 — 01.01.1998, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Віндышбэргердорфе. У 1950-х прыбыў у ЗША. Шмат працаваў з моладзьдзю, быў старшынём Згуртаваньня беларускай моладзі, сакратаром беларускай суботняй школы, кіраваўтанцавальнымі калектывамі; сыіяваўу хоры. У 1950-х гт. быў прадстаўніком газэты „Бацькаўшчына“ ў Кліўлэндзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва арганізацыі й яе Кліўлэндзкага аддзелу.
    ДУРЭЙКА Мацей (11.12.1915, в. Каралеўцы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 01.08.1965, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У пачатку Другой сусьветнай вайны служыў у польскім войску, трапіў у савецкі палон і быў вывезены ў Сыбір. Трапіў у Армію Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Ад 23.01.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, уваходзіў ва ўправу Манчэстэрскага аддзелу. Быў актывістам БАПЦ, сябрам Брацтва й сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
    ДЭЙНЭКА Юры (01.07.1922, в. Астроўск на Піншчыне (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 02.11.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    ДЭМПІА Аўген (03.07.1905 —12.02.1987, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у ЗША. Быў прыхільнікам БЦР. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    ЕВЕЦ Аркадзь (03.06.1904, в. Каўшова (сёньня Мастоўскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 03.07.1985, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у ЗША. Быў кіраўніком беларускага хору ў Саўт-Рывэры. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    ЁВІЧ Пётра (01.01.1917, в. Краснаволя Лунінецкага пав. (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Вулвэргэмптане. Ад 29.04.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
    ЕЗАВІТАЎ Канстанцін (05.11.1893, Дзьвінск (сёньня Даўгаўпілс, Латвія) — 23.05.1946, Менск), вайсковы й грамадзкі дзеяч. У Першую сусьветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную й арганізацыйную працу сярод жаўнераў-беларусаў Паўночнага фронту, быў абраны намесьнікам старшыні Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917 г., у лютым 1918 г. — вайсковы камэндант Менску. Народны сакратар па вайсковых справах, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У 1919—1920 гг. быў кіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Л атвіі й Эстоніі. У 1921—1944 гг. узначальваў Беларускае нацыянальнае аб’еднаньне ў Рызе. У часе Другой сусьветнай вайны займаўся арганізацыяй у Л атвіі беларускіх школ. У часе Другога Ўсебеларускага кангрэсу быў абраны ў склад БЦР, у 1945 г. займаў пасаду кіраўніка вайсковага аддзелу БЦР. Затрыманы СМЕРШам у красавіку 1945 г. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі, паводле іншых зьвестак, расстраляны.
    ЁКШАМіхась (15.05.1914—18.08.1984, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, старшынём Акрутовага цэнтру арганізацыі ў Манчэстэры, аднак у 1954 г. пакінуў пасаду ў знак пратэсту супраць стаўленьня Р. Астроўскага да Беларускага вызвольнага руху. Ад 1952 г. быў сябрам Беларускага вызвольнага руху, пазьней, у часе расколу арганізацыі, быў сябрам Камітэту БВР С. Шчэрбы. Быў адным з удзельнікаў судовых працэсаў адносна маёмасьці БВР у Манчэстэры.
    ЁЛАП Сьцяпан (23.03.1919 — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у паліцыі, летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым слу78