Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
ГІНЬКО Ўладзімер (06.05.1925, в. Маркі (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — 19.09.2005, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.10.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіў ва ўправу Манчэстэрскага аддзелу. Таксама ад 1951 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Падтрымліваў БАПЦ у Вялікабрытаніі. Быў кіраўніком аддзелу Брацтва й сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры, потым уваходзіў у парафіяльны камітэт царквы Жыровіцкай Божай Маці. Доўгія гады выконваў абавязкі адміністратара Беларускага дому ў Манчэстэры. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ГІТЛІН Масей (18.07.1896 — 10.01.1969, ЗША), пратэстанцкі прапаведнік, місіянэр, публіцыст. Нарадзіўся ў сям’і беларускіх габрэяў, вучыўся ў хэдары, але перайшоў у хрысьціянства. Быў на місійнай працы ў Польшчы, Аргентыне, Канадзе, ЗША. На запрашэньне пастара Т. Сайкі далучыўся да перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову. Гісторыю перакладу апісаў у брашуры A Brief History of the Translation of the Bible into Whiterussian (Cleveland, 1964).
ГЛАДКІ Язэп (псэўданім Адам Варлыга, 04.10.1890, в. Міхалкавічы Барысаўскага пав. Менскай губ. (сёньня Лагойскі р-н Менскай вобл.) — 28.07.1972, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог, выдавец, этнограф, мовазнаўца. У1912 г. быў мабілізаваны ў царскае войска. Па сканчэньні фэльчарскай школы браў удзел у ваенных дзеяньнях часоў Першай сусьветнай вайны. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. Браў удзел у Першым зьездзе беларускіх вайскоўцаў і Першым Усебеларускім кангрэсе. Ад 1921 г. актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне, дзе настаўнічаў да 1930 г., калі быў звольнены з працы. Каб пазьбегнуць рэпрэсіяў, перабраўся ў Менск, дзе ў 1936 г. скончыў Вышэйшы пэдагагічны інстытут і працаваў у Інсты-
туце школьнай пэдагогікі пры Наркамаце асьветы. У 1941 г. вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, аднак, у 1943 г., ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Менск, дзе працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў. Ад 1944 г. — у Нямеччыне. У лягерах DP настаўнічаў ды займаўся выданьнем падручнікаў (каля 10 кніг), для чаго на ўласныя грошы заклаў выдавецтва „Заранка". Пазьней перабраўся ў ЗША, дзе працягваў выдавецкую дзейнасьць, аднавіўшы выдавецтва „Заранка“. У 1950-х гг. выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку. Аўтар працаў „Прыказкі ЛагойшчыньГ (Нью-Ёрк — Мюнхен, 1966), „Краёвы слоўнік Лагойшчыны“ (Нью-Ёрк, 1970), нявыдадзеных успамінаў „Чутае — бачанае — перажытае". Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ГЛЕБКА Віктар (19.09.1919, Дзісеншчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ГЛІНСКІ Кастусь (08.02.1906, в. Прытычына Дзісьненскага пав. (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — 14.06.1987, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, а потым на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Належаў да Беларускага студэнцкага саюзу, некаторы час быў яго старшынём, выдаваў часопіс „Студэнцкая думка“. Пазьней — старшыня Згуртаваньня беларускіх студэнтаў „Скарынія“, у 1931—1934 гг. выдаваў часопіс „Новая варта“. Па сканчэньні ўнівэрсытэту працаваў судзьдзём у Ашмянах. Увосень 1939 г. арыштаваны савецкай уладай і прысуджаны да 8 гадоў лягераў. У зьняволеньні знаходзіўся ў Анеглягу ў Архангельскай вобласьці. Ад кастрычніка 1941 г. служыў у Арміі Андэрса, працаваў пры вайсковым трыбунале. У 1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 20.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак у выніку расколу пакінуў арганізацыю. Быў сябрам Беларускага вызвольнага руху, потым кіраўніком Лёнданскага аддзелу Беларускага вызвольнага фронту й ад 1969 г. ганаровым сябрам Галоўнага штабу гэтай арганізацыі. У 1974 г. стаў старшынём Дэлегатуры БЦР у Вялікабрытаніі. Адначасова выконваў абавязкі старшыні філіі Антыбалыпавіцкага блёку народаў у Вялікабрытаніі. Удзельнік разнастайных міжнародных форумаў. У1979—1981 гг. выдаваў часопіс „Званіца“. Аўтар англамоўнай брашуры, прысьвечанай Беларусі й яе гісторыі ^Byelorussia, 1982). Пахаваны ў Лёндане пры касьцёле Андрэя Баболі.
ГОЙШЫК Віктар (20.12.1921, Івацэвічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — 06.10.1976, Кембрыдж, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны фпынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 09.09.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, выконваў функцыі скарбніка ў Кембрыдзкім аддзеле арганізацыі. Ад 1949 г. быў таксама сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Актывіст прыходу БАПЦ. Пахаваны ў Кембрыджы на City Cemetery.
ГОХ Сяргей (24.09.11, Санкт-Пецярбург, Расея — 30.08.1979, Оснабрук, Нямеччына), грамадзкі дзеяч. Пасьля Першай сусьветнай вайны разам з бацькамі праз Кітай, Сан-Францыска вярнуўся на Гарадзеншчыну. Скончыў у Львове палітэхніку, вучыўся ў польскай афіцэрскай школе. Удзельнічаў у польска-нямецкай кампаніі, быў у нямецкім палоне, потым — ваяваў у нямецкай арміі. Пасьля вайны жыўу Нямеччыне, падтрымоўваў сувязі зь беларусамі.
ГРАБІНСКІ Баляслаў (03.08.1899, в. Урачыншчына Раманаўскае вол. Сакольскага пав. Гарадзенскае губ. (сёньня Падляскае ваяв., Полыпча) — 20.08.1991, Лонгвуд, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч, лекар. У 1920-х гг. атрымаў спэцыяльнасьць лекара-дантыста. У 1930-х — пачатку 1940-х гг. жыў у Вільні. Быў старшынём Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Заходняй Беларусі, намесьнікам старшыні Беларускага навуковага таварыства. Працаваў на катэдры анатоміі мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У1942—1944 гт. быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. У1943 г. ледзь не расстраляны летувіскай адміністрацыяй. Ад 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне. Сябра Аб’еднаньня беларускіх лекараў на чужыне, аўтар артыкулаў у часопісе „Мэдычная думка“. У 1950-х гг. прыбыў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, удзельнікам кіраўніцтва Чыкагскага аддзелу арганізацыі. Радны БНР, сябра БІНіМу.
ГРАДЭ-КУЛІКОВІЧ Надзея (? — 19.03.1984, Чыкага, ЗША), опэрная сьпявачка, другая жонкаМ. Куліковіча. У паваенны час жыла ў Чыкага, займалася актыўнай канцэртнай дзейнасьцю.
ГРАЛЕЎСКІ Янка (01.03.1912, Віленшчына — 06.09.1989, Кембрыдж, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Быў у 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, потым служыў у Другім польскім корпусе, разам зь якім прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 09.09.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, быў адным са стваральнікаў і неаднаразова абіраўся старшынём Кембрыдз64
скага аддзелу. Пазьней быў мужам даверу ЗБВБ у Кембрыджы й адным з заснавальнікаў парафіі БАПЦ у гэтым горадзе. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, старшынём дружыны ЗБК. Пахаваны у Кембрыджы на New Market Road Cemetery.
ГРУША Аўген (нар. 06.07.1935, в. Морач (Клецкі р-н Менскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, мужЛ. Грушы. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У часе Другой сусьветнай вайны разам з бацькамі апынуўся ў Нямеччыне. Жыў у беларускім лягеры Мітэнвальд, дзе вучыўся ў беларускай школе й браў удзел у скаўтынгу. У 1949 г. разам зь сям’ёй пераехаў у Аўстралію. Першыя гады жыў з маці ў Новай Паўднёвай Валіі, а ў 1952 г. перабраўся ў Мэльбурн. Адразу далучыўся да беларускага грамадзкага жыцьця. Скаут зьвязу „Ўсяслаў Чарадзей" у Мэльбурне, гуляў у беларускай футбольнай, а пасьля валейбольнай дружыне „Зубр“. Сябра Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі, а пазьней — Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі й ягоны прадстаўнік у Радзе паняволеных народаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальных мерапрыемстваў. Адзін з ініцыятараў заснаваньня другой беларускай школы на пачатку 1970-х гг., для якой выдзеліў уласнае памяшканьне. Адзін з ініцыятараў Сустрэчаў беларусаў Аўстраліі. Ад 1985 г. нязьменны старшыня Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі й адзін з найбольш дзейных сябраў беларускай грамады ў Мэльбурне.
ГРУІПА Надзея (дзяв. Сасноўская; 22.10.1937, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 25.10.1999, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонка А. Грушы. Нарадзілася ў сям’і рэпрэсаванага. У1943 г. зь сям’ёй апынулася ў Нямеччыне. У 1950 г. прыехала ў Аўстралію. Скончыла Стоц бізнэс каледж з дыплёмам сакратаркі-машыністкі ў Мэльбурне, працавала на пасадзе мэнэджара вялікай крамы, а пазьней — у кампаніі General Motors Holden. У Мэльбурне пазнаёмілася й у 1957 г. пабралася шлюбам з А. Грушам. Нарадзіла трох дзяцей. Актыўна ўдзельнічала ў жыцьці беларускай грамады Мэльбурну. Была сяброўкай Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі, доўгагадовай сакратаркай Беларускага жаночага камітэту. Пры канцы 1970-х гг. была сяброўкай Жаночай сэкцыі Рады паняволеных народаў. Сакратар сястрыцтва Парафіі Трох віленскіх пакутнікаў. Ад 1983 г. выконвала абавязкі сакратара, сакратара-скарбніка Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, удзельнічала ў выданьні Інфармацыйнага бюлетэня ФРБАА. Сяброўка Беларускага сацыяльнага клюбу ў Вікторыі. Дапамагала ў арганізацыі разнастайных нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў
Мэльбурну, удзельніца беларускага мяшанага хору. Пахаваная ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park.
ГРЫНКЕВІЧ Станіслаў (1912 — 18.04.1966, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. Сябра рэдкалегіі часопіса „Калосьсе". У1939 г. быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон. Ад восені 1941 г. да восені 1943 г. быў сакратаром Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне, выкладаў на настаўніцкіх курсах пры камітэце. Пазьней — рэдактар пэрыёдыкаў „Раніца“ й „Беларускі работнік“. У1950 г. перабраўся ў ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, удзельнікам кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Радны БНР.
ГРЫНЮШКА Віктар (11.02.1918, Віленшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.