• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    управы. Уклаў уласныя грошы ў набыцьцё Дому ХАБР у Лёндане. Дапамагаўу тэхнічнай справе выданьня часопіса „Аб’еднаньне“. У1950 г. прызначаны старшынём Дэлегатуры БЦР у Англіі. Быў сакратаром Беларускага праваслаўнага камітэту ў Лёндане. Пахаваны ў Лёндане на Greenford Cemetery.
    ВАРВАШЭВІЧ Васіль (08.11.1897, в. Разьдзялавічы Лунінецкага пав. (сёньня Ганцавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 09.10.1978, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
    ВАРВАШЭВІЧ Ганна (05.06.1900, Палесьсе — 17.06.1980, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была прыхаджанкай царквы Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
    ВАРГАН Васіль (15.08.1896, Мір (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 11.05.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Ад 1949 г. — таксама сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін з тых, на каго першапачаткова быў запісаны Беларускі дом у Лёндане.
    ВАРЛЫГА Адам гл.ГЛАДКІ Язэп
    ВАРОНКА Язэп (04.(17).04.1891, в. Кузьніца (сёньня Сакольскі пав. Падляскага ваяв. Полыпчы) — 04.06.1952, Чыкага, ЗША), палітычны дзеяч, журналіст, выдавец. У пачатку 1910-х гг. жыў і вучыўся ў Пецярбургу, займаўся грамадзкай дзейнасьцю, працаваў журналістам (псэўданім — Юры Вегаў). Уваходзіўу склад Часовага савету Расейскай Рэспублікі (Перадпарлямэнту). У лютым —ліпені 1918 г. быў першым старшынём Народнага Сакратарыяту БНР. Ад канца 1918 г. жыў у Коўна. Быў прыхільнікам арыентацыі на незалежную Летуву як саюзьніка Беларусі, да красавіка 1920 г. — міністар беларускіх справаў ва ўрадзе Летувы. Ад 1923 г. жыў у Чыкага (ЗША), дзе спрычыніўся да заснаваньня беларускіх арганізацый: стварыў Беларускі нацыянальны саюз, у 1926—1932 гг. выдаваў газэту „Белорусская трнбуна", вёў беларускія й расейскія перадачы на радыё.
    ВАРЭНІК Генадзь (22.02.1923, в. Гавязна (сёньня в. Вішнявец Стаўпецкага р-ну Менскай вобл.) — 01.02.1988, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў прыхаджанінам мясцовай
    царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
    ВАРЭНІК Кастусь (01.06.1917 — 03.10.2002, Манчэстэр, Вяліка^рытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Ад 1949 г. і да часу набыцьця Беларускага дому ў яго хаце месьцілася канцылярыя мясцовага аддзелу ЗБВБ, a таксама Беларускі клюб. Пазьней быў актыўным удзельнікам стварэньня й сябрам Беларускага клюбу ў Беларускім доме ў Манчэстэры, рэгулярна даваў пазыкі на яго рамонт. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
    ВАСІЛЕНКА Васіль (15.10.1923, Лунінеччына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасыія Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    ВАСІЛЕНЯ Аляксей (27.03.1899, в. Малая Бераставіца (сёньня Бераставіцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 26.07.1978, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Вучыўся ў Гарадзенскім рэальным вучылішчы. Падчас Першай сусьветнай вайны — у эвакуацыі. Скончыў рэжысэрскія курсы ў Новарасійску. Пасьля кастрычніцкага перавароту ваяваў у кавалерыйскім корпусе генэрала Дзянікіна. У 1921 г. вярнуўся на радзіму, працаваўу Беларускім аб’езным тэатры да моманту яго ліквідацыі польскімі ўладамі. У1927—1928 гг. — сакратар Палескага аддзелу Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пазьней выконваў абавязкі сакратара беларускага пасольскага клюбу „Змаганьне“. У часе нямецкай акупацыі — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме, кіраўнік канцылярыі Галоўнага камандаваньня БКА, удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, жыў у Бэрліне, займаў пасаду сакратара Прэзыдыюму Беларускай Цэнтральнай Рады. У лягерах DP рэдагаваў сатырычны часопіс „Смехам па галаве“, у Гамбургу разам з С. Хмарам і М. Паньковым выдаваў сатырычны часопіс „Маланка“. Ад 1949 г. жыўу Аўстраліі. Актыўны ўдзельнік жыцьця беларускае грамады ў Сыднэі. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі, у якім займаў розныя пасады. Шматгадовы распаўсюднік беларускага друку й сталы прадстаўнік газэты „Беларус" у Сыднэі. Пахаваны у Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.
    ВАСІЛЕЎСКІ Аўгені (13.02.1916, Крэва (сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 19.12.1968, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. 46
    Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
    ВАСІЛЕЎСКІ Віктар гл. ВОЙТАНКА-ВАСІЛЕЎСКІ Віктар
    ВАСІЛЬ (сьвецк. Уладзімер Тамашчык, 15.06.1900, в. Вялікія Азяраны Гарадзенскага пав. (сёньня Сакольскі пав. Падляскага ваяв. Польшчы) — 09.06.1970, Нью-Ёрк, ЗША), рэлігійна-грамадзкі дзеяч, архіяпіскап БАПЦ. Паходзіў з заможнай сялянскай сям’і. У1913 г. сям’я перабралася на нованабытую гаспадарку ў маёнтку Дубляны каля м. Вялікая Бераставіца. Вучыўся ў Вялікіх Азяранах, Горадні. У1915 г. разам зь сям’ёю як бежанец трапіў у Омск (Сыбір), дзе скончыў сярэднюю школу. У1921 г. сям’я вярнулася ў Дубляны. Ад гэтага часу далучыўся да беларускага руху, належаў да Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У1927 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі й асуджаны на тры гады турмы. Ад 1930 г. жыў у Чэхаславаччыне. Скончыў агранамічны факультэт Праскай палітэхнікі, працаваў асыстэнтам у Праскім інстытуце заалёгіі. Браўудзел у грамадзкім беларускім жыцьці. Некаторы час быў сакратаром старшыні Рады БНР В. Захаркі. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны пераехаўу Беласток. Быў намесьнікам рэдактара газэты „Новая дарога", працаваў у Беларускім камітэце. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Быў абраны старшынём Беларускага цэнтральнага камітэту — галоўнай арганізацыі беларусаў у Нямеччыне ў 19451947 гг. У 1948 г. пастрыгся ў манахі пад імем Васіль, а ў 1949 г. вышэйшымі ярархамі Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзведзены ў сан япіскапа БАПЦ. У1951 г. скончыўУкраінскую багаслоўскую акадэмію з дыплёмам магістра багаслоўя. У1951 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Узначальваў япіскапат БАПЦ у Паўночнай Амэрыцы. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША. У1951 г. узначальваў БІНіМ. Забіты невядомымі ў сваёй кватэры ў НьюЁрку. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
    ВАЎЧОК Уладзімер (01.08.1922, в. Бобрына на Стаўпеччыне (?) — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Друтой сусьветнай вайны служыў у беларускай паліцыі парадку, у 1944 г. трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, уступіў у Другі польскі корпус. У 1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі і ў 1948 г. стаў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Быў
    сакратаром Касы самапомачы ХАБР. Ад 1952 г. уваходзіў у Беларускі вызвольны рух, быў кіраўніком канцылярыі паўнаважнага прадстаўніцтва Штабу БВР у Вялікабрытаніі. Пазьней, магчыма, зьехаўу Канаду.
    ВАШЧЫЛКА Кастусь (13.10.1924, в. Глінішчы (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 26.06.2003, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Ад 10.08.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
    ВАЯВОДКА Ўладзімер (01.02.1911, в. Кульнаі на Дзісеншчыне (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 27.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне.
    ВЕНЭДЫКТ (сьвецк. Васіль Бабкоўскі, 28.02.(13.03)1876, г. Завалач Пскоўскай губ. Расеі — 21.08.1951, Мюнхен, Нямеччына), япіскап Рускай праваслаўнай царквы. У1905 г. скончыў Пскоўскую духоўную сэмінарыю. У часы Першай сусьветнай вайны быў вайсковым сьвятаром. Ад 1918 г. — настаяцель катэдральнага сабору ў Наваградку. У 1937 г. прыняў манаства й быў прызначаны настаяцелем Жыровіцкага манастыру. Ад 1941 г. — япіскап Берасьцейскі, вікарый Менскай япархіі. Ад красавіка 1942 г. — архіяпіскап Гарадзенскі й Беластоцкі Беларускай праваслаўнай царквы, экзарх Усходняй Прусіі. Ад 1944 г~ на эміграцыі ў Нямеччыне, дзе далучыўся да РПЦЗ. Ад 1950 г. — архіяпіскап Бэрлінскі й Нямецкі.
    ВЕРАБЕЙ Кастусь (нар. 25.09.1931, в. Іванкавічы (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.), грамадзкі дзеяч. Паходзіў зь сялянскай сям’і. У 1944 г. разам зь сям’ёй выехаў ва Ўсходнюю Прусію. Па сканчэньні вайны апынуўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце. У 1951 г. выехаўу ЗША. Пасяліўся ў Нью-Ёрку. Быў актыўным прыхаджанінам БАПЦ. Быў аўтарам зацемак у эміграцыйных пэрыёдыках. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У1982—1993 гг. быў сябрам управы Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Доўгі час быў распаўсюднікам бюлетэня „Весткі й паведамленьні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА“.
    ВЕРАМЕЙКА Фёдар (Тодар) (на эмігр. Wilson, 09.04.1923, Любча (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, належаў да аддзелу ў Бірмінгеме. 48
    Таксама ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Жыў у Сток-он-Трэнце.
    ВЕРАСАЎ Дзьмітры (1909—1985), кампазытар. Ад 1944 г. жыў на эміграцыі. У ЗША кіраваў хорам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    ВЕРЖБАЛОВІЧ (ВЕРБІЧ) Барбара (1901 — 08.01.1967, Мюнхен, Нямеччына), опэрная сьпявачка, цётка Г. Ганчарэнкі. Мела добрую музычную адукацыю. У1933 г. скончыла беларускі музычны тэхнікум. У1933—1938 гг. вучылася ў беларускай кансэрваторыі. У1938— 1944 гг. — салістка беларускай опэры. Потым у Нямеччыне выступала ў складзе тэатральнай групы „Жыве Беларусь!“ (Беларускі тэатар эстрады). У 1950 г. прыехала ў ЗША, працавала на фабрыцы. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, першай кіраўніцай яго жаночай сэкцыі. У1954 г. разам з пляменьніцайГ. Ганчарэнкай вярнулася ў Мюнхен, дзе працавала ў беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне" (пазьней ,,Свабода“). Памерла ад ранаў, атрыманых у дарожнай аварыі. Пахаваная ў Мюнхене на Westfriedhof.