Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
БРЫСЮК Барыс (14.03.1925, Маладэчна (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны трапіўу Вялікабрытанію. Ад 13.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
БРЫЧКОЎСКІ Міхал (15.03.1918 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
БУДАРКЕВІЧ Павал (нар. 14.08.1922, в. Турэц Стаўпецкага пав. (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.)), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у беларускай паліцыі парадку, у 1944 г. трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзь36
нікаў, потым служыў у Другім польскім корпусе. У1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Лёндане. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі і ў 1948 г. стаў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Уваходзіўу Часовую управу, пазьней быў сябрам Галоўнай управы, рэгулярна абіраўся на пасаду скарбніка арганізацыі. Уваходзіўу рэдкалегію часопіса „Аб’еднаньне". Быў актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане.
БУДЗІЛОВІЧ Мікалай (? — красавік 1945 г., Платлінг, Нямеччына), грамадзкі й вайсковы дзеяч. У савецкі час быў выкладчыкам лацінскай мовы Гомельскага пэдынстытуту. Часе нямецкай акупацыі быў кіраўніком аддзелу нацыянальнасьцяў пры БЦР. Ад 1944 г. — у Нямеччыне. Быў ініцыятарам стварэньня беларускай сэкцыі ўласаўскага Камітэту вызваленьня народаў Расеі. Загінуў у часе бамбаваньня. Ягоны сын, Пётра Будзіловіч (нар. 1926), што вучыўся ў менскай прагімназіі, стаў вядомым дзеячам расейскай эміграцыі ў ЗША, адным з ідэолягаў і гісторыкаў рускай эміграцыі, шматгадовым кіраўніком у 1970-х гг. Кангрэсу рускіх амэрыканцаў.
БУДЗЬКА Часлаў (29.06.1913, Вільня — 15.08.1985, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог, сын Э. Будзькі, брат Л. Бяленіс. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, а ў 1938 г. — аддзяленьне гісторыі гуманістычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Браў удзел у нацыянальным грамадзкім руху, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. За актыўную грамадзкую дзейнасьць пазбаўлены права працаваць па спэцыяльнасьці. Уладкаваўся ў каапэратыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Па сканчэньні вайны жыў у беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў беларускай гімназіі. У 1948 г. прыбыў на працу ў Вялікабрытанію. Ад 13.12.1948 стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У1951 г. выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага. Быў актывістам Чыкагскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Займаўся грамадзка-асьветніцкай працай, гістарычнымі дасьледаваньнямі, праектаваньнем вышыванак і дываноў.
БУДЗЬКА Эдвард (Адварды) (22.03.1882, м. Будслаў Вялейскага пав. (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — 14.08.1958, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч, паэт, публіцыст, выдавец, бацька Л. Бяленіс, Ч. Будзькі. Вучыўся ў Рыскім палітэхнічным інстытуце. Друкаваўся ў газэце „Наша ніва“. Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэсу 1917 г. 08.06.1918 для каардынацыі дзейнасьці ў справе вяртаньня бежанцаў
быў скіраваны Народным сакратарыятам Беларусі ў Вільню. У 1918 г. быў адным з арганізатараў Будслаўскай беларускай гімназіі. Па яе закрыцьці ў 1919 г. займаўся арганізацыяй беларускай каапэрацыі. У 1921—1940 гг. жыўу Летуве й Латвіі. Заснаваў курсы беларусазнаўства. У часе нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам у Менску й Баранавічах. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне, пазьней пераехаў у ЗША. Жыў у Чыкага.
БУДКЕВІЧ Сыльвэстар (нар. 04.03.1924, в. Брацянка (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.)), грамадзкі дзеяч. Ад 1942 г. вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Быў сябрам СБМ, курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. У1944 г. разам зь іншымі курсантамі быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, зь якой дэзэртаваў у Францыі й далучыўся да Другога польскага корпусу. У 1946 г. прыехаўу Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Ковэнтры. Скончыў тэхнічную школу й працаваў электрыкам. Ад 12.10.1946 стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, кіраваў аддзелам у Ковэнтры. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Актыўны ўдзельнік беларускага жыцьця ў Вялікабрытаніі.
БУКАТА Адольф (25.01.1902, в. Курылавічы (сёньня Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) — 25.01.1977, Бірмінгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У 1930-х гг. выехаў у Францыю, дзе жыў да пачатку Другой сусьветнай вайны. Потым пераехаўу Бэрлін, дапамагаўМ. Абрамчыку выдаваць газэту „Раніца“. Пасьля вайны знаходзіўся ў лягерах DP Нямеччыны, адкуль у 1949 г. прыехаў на працу ў Вялікабрытанію. Ад 20.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, удзельнікам аддзелу ў Бірмінгеме.
БУКАТКА Бэрнард (? — ?), грамадзкі дзеяч. У першай палове 1940-х жыў у Бэрліне, дзе працаваў у Беларускім прадстаўніцтве пры Міністэрстве ўнутраных спраў. Пры канцы 1940-х гг. прыехаў у ЗША. Жыў у Кліфтане (Нью-Джэрзі). У 1957—1959 гг. быў віцэ-старшынём Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У 1960-х гг. адышоў ад беларускіх спраў.
БУЛАЎСКІ Антон (25.11.1910, каля Бабруйску — 1994 (?), Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Афіцэр Чырвонай Арміі. У часе Другой сусьветнай вайны камандаваў ротай самааховы, быў афіцэрам БКА. Ад лета 1944 г. — у Нямеччыне. У1948 г. выехаў у Аўстралію. Жыў у Сыднэі. У 1950-х гг. актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадзкім жыцьці. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі (прыхільнікаў БЦР). У 1955—1957 гг. — начальнік Краёвага штабу Беларускага вызвольнага 38
фронту ў Аўстраліі. Пазьней быў сябрам Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі.
БУЛАШ Мікалай (02.12.1921, Стаўпеччына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
БУЛЫГА Мікола (06.11.1923, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — 28.07.1991, Францыя), грамадзкі дзеяч. У 1945 г. прыбыў у Францыю. Жыў у мястэчку Ля Крэзо. Быў сябрам мясцовага аддзелу Аб’еднаньня беларускіх работнікаўу Францыі.
БУЛЫГАМіхась (12.06.1924, в. Глосевічы (сёньня Слонімскір-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У1944 г. вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА, разам зь якой быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, уступіў у Другі польскі корпус. У1946 г. прыехаўу Вялікабрытанію. Ад 06.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, у другой палове 1950-х абіраўся на пасаду скарбніка арганізацыі. Ад 1948 г. быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Некаторы час быў адміністратарам Беларускага дому ў Лёндане.
БУЛЫКА Кастусь (03.03.1920, Слонім (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
БУЛЯК Мікола (20.01.1915, Варшава (?), Польшча — ?), грамадзкі дзеяч. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У часе Другой сусьветнай вайны быў старшынём павету ў Наваградку. Ад студзеня 1944 г. — радны БЦР. Улетку 1944 г. выехаў на эміграцыю. У 1946 г. трапіў у Вялікабрытанію. Быў адзінай цывільнай асобай, хто браў удзел у Першым зьезьдзе Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (18—19.01.1947). Ад 19.01.1947 быў сябрам ЗБВБ, адразу ж абраны віцэ-старшынём Галоўнай управы. Аднак у хуткім часе стаў на чале прыхільнікаў БЦР (апазыцыі ў ЗБВБ) і быў пазбаўлены сяброўства ў Згуртаваньні. Ад сакавіка 1948 г. узначаліў Часовую ўправу Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Спрычыніўся да заснаваньня часопіса „Аб’еднаньне", аднак неўзабаве сур’ёзна захварэў (манія перасьледу), адышоў ад грамадзкай дзейнасьці й пакінуў Лёндан.
БУНЧУК Янка (на эміграцыі Будзіч, потым Бунч, 08.05.1923, каля Баранавічаў — ?), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі
служыў у паліцыі, разам з аддзеламі якой быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, далучыўся да Другога польскага корпусу. У1946 г. прыехаўу Вялікабрытанію. Ад 08.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак у часе расколу выйшаў з арганізацыі. Жыў у Нотынгеме. Улетку 1956 г. быў прызначаны кіраўніком Краёвага штабу Беларускага вызвольнага фронту ў Вялікабрытаніі й актыўна заняўся разбудовай арганізацыі. Браў удзел у шматнацыянальных і міжнародных мерапрыемствах ад імя БВФ. Быў старшынём Нотынгемскага аддзелу Антыбальшавіцкага блёку народаў, сябрам выканаўчага камітэту Брытанскай лігі свабоднай Эўропы. Пры канцы 1979 г. у выніку непаразуменьняў зь Лёнданскім аддзелам БВФ адышоў ад справаў, ажаніўся з полькай і парваў усе сувязі зь беларусамі.
БУРАК Анані (нар. 14.08.1918), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 02.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі і ў траўні 1948 г. быў пазбаўлены сяброўства. Жыў у Лёндане. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, потым стаў актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане.
БУРДЫЧКА Пётра (23.03.1914, Менск — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
БУРКЕВІЧ Янка (01.01.1923, в. Казлы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 24.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
БУРНОВГЧ Янка (07.07.1922, Стаўпеччына —16.02.1999, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У1945—1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Манчэстэры. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а ад 1953 г. ~ сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.