• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    БАДЗЕЙ Мікола (23.08.1927, в. Глосевічы (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Ёрку. Ад 12.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    БАЕШКА Ермалай (1890, Пухавіччына — 18.07.1965, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. Выехаўу Канаду да Першай сусьветнай вайны. Жыў у Таронта. Пасьля Другой сусьветнай быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады. Пахаваны ў Таронта на Prospect Cemetery.
    БАКУЕЮВІЧ Аляксандар (23.12.1918, в. Малыя Сьцяблевічы Лунінецкага пав. (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.) — ?, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, братЛ., М. і Ў. Бакуновічаў. Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і. Ад 1944 г. — у Нямеччыне, дзе па сканчэньні Другой сусьветнай вайны жыў зь сям’ёй у беларускіх лягерах Рэгенсбург, Міхельсдорф, Віндышбэргердорф. У1950 г. выехаўу Аўстралію. Ад 1973 г. быў сябрам Беларускага культурна-грамадзкага клюбу, у якім на працягу 17 гадоў працаваў на пасадзе скарбніка. Жыў у Сыднэі.
    БАКУНОВІЧ Антон (15.09.1923, в. Ярэмічы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    БАКУНОВІЧ Ліза (у шлюбе Грыцай, нар. 11.11.1936, в. Малыя Сьцяблевічы Лунінецкага пав. (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.)), грамадзкая дзяячка, сястраА., М. і Ў. Бакуновічаў. У часе Другой сусьветнай вайны разам зь сям’ёй бацькоў апынулася ў Нямеччыне. Пасьля капітуляцыі жыла ў беларускіх лягерах Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, Віндышбэргердорфе, вучылася ў беларускай пачатковай школе й гімназіі імя Я. Купалы. У1950 г. выехала ў Аўстралію. Пасялілася ў Сыднэі. У1958 г. пабралася шлюбам зь першым мужам (баўгарынам), зь якім мае сына й дачку, але празь некаторы час ўзяла развод. У1974 г. выйшла замуж друті раз за ўкраінца Якава Грыцая. Дд 1989 г. — удава. Ад самага пачатку дзейнасьці ў 1970-х гг. Беларускага культурна-грамадзкага клюбу была ягонай сяброўкай. Актыўна ўдзельнічала ў працы Жаночага камітэту.
    БАКУНОВІЧ Мітрафан (нар. 20.06.1921, в. Малыя Сьцяблевічы Лунінецкага пав. (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, брат A., Л. і Ў. Бакуновічаў. У1944 г. апынуўся ў Нямеччыне, дзе па сканчэньні Другой сусьветнай вайны жыў зь сям’ёй у беларускіх лягерах Рэгенсбург, Міхельсдорф, Віндышбэргердорф. У1950 г. выехаў у Аўстралію. Пасяліўся ў Сыднэі. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі й ягоным скарбнікам. Доўгі час быў адным з дырэктароў Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі.
    БАКУНОВІЧ Уладзімер (10.12.1926, в. Малыя Сьцяблевічы Лунінецкага пав. (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.) — 23.05.1992, Дэтройт, ЗША), грамадзкі дзеяч, братА., Л. ІМ. Бакуновічаў. Вучыўся ў польскай і савецкай школах. У1944 г. апынуўся ў Нямеччыне, дзе да канца Другой сусьветнай вайны працаваў у баўэра, а потым вучыўся ў гімназіі імя Я. Купалы ў беларускіх лягерах у Рэгенсбургу й Віндышбэргердорфе. У1950 г. разам з бацькамі, братамі й сястрой выехаўу Аўстралію. У Сыднэі браў удзел у арганізацыі Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. Пазьней апублікаваў на старонках газэты „Бацькаўшчына" нататкі пра першыя гады беларускай прысутнасьці на пятым кантынэнце. У1954 г. паступіў на эканамічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі, дзе ў 1963 г. атрымаўтытул доктара эканоміі. Пазьней пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі). Быў сакратаром і сябрам управы Нью-Джэрзійскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Ад 1968 г. жыўу Дэтройце (Мічыган), дзе працаваў як спэцыяліст у падаткавых справах. Доўгі час быў сакратаром управы Дэтройцкага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У 1980-х — сябра Галоўнай управы БАЗА. Быў радным БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
    БАЛАБАНОВІЧ Язэп (25.09.1920, в. Сіняўская Слабада (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч, баксэр. Падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі, разам з фармаваньнямі якой улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі й ад 1948 г. належаў да Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Быў вядомым баксэрам. У 1950-х гг. пераехаў у Канаду. Жыў у Таронта. Быў сябрам Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня, парафіянінам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    БАНДАРОВІЧ Пётра (08.07.1926 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаў у Нямеччыну.
    БАНКЕТ Аляксандар (1894—1993), грамадзкі дзеяч. Жыў у ЗША. Быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады, сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Старшыня царкоўнага камітэту парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    БАРАН Янка (14.09.1923, в. Сьвіла (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — 26.03.2004, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. Ад 1944 г. жыў на эміграцыі. У1948 г. прыехаў у Канаду. Жыў у Таронта. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, парафіянінам царквы Сьв. Кірылы Тураўскага.
    БАРАНОВІЧ Генрык (19.02.1916, хутар Крывуля (сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 22.10.2002, Аўрора, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах, a пазьней у Віленскай настаўніцкай сэмінарыі. У1939 г. быў прызваны ў польскую армію, трапіў у нямецкі палон, адкуль вызваліўся ў 1940 г. намаганьнямі Беларускага прадстаўніцтва ў Нямеччыне. Перабраўся ў Бэрлін, дзе каля 1943 г. стаў супрацоўнікам аддзелу моладзі ў Міністэрстве акупаваных усходніх тэрыторыяў. 12.11.1943 быў прызначаны кіраўніком Працоўнай групы СБМ і ўпаўнаважаным на Нямеччыну. Выдаваў у Бэрліне часопіс „Малады змагар“. У1945 г. трапіў у амэрыканскі палон, быў перададзены савецкай рэпатрыяцыйнай місіі, але ўцёк зь лягеру ў Заходнюю Нямеччыну. Ад 1948 г. жыў у Канадзе, у мястэчку Аўрора (Aurora) каля Таронта. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, у тым ліку ў 1959 г. — старшынём арганізацыі. Радны БНР.
    БАРАНОВІЧ Надзея (дзяв. Гобрык; у першым шлюбе Ганчарова, 27.01.1917, Смаленшчына — 10.11.1984, Аўрора, Антарыё, Канада), грамадзкая дзяячка, жонка Г. Барановіча. Жыла ў Баранавічах. Улетку 1944 г. разам з маленькім сынам Уладзімерам (муж загінуў) пакінула Беларусь. Ад 1950 г. жылаў Канадзе. У1951 г. узяла шлюб зГ. Барановічам. Брала ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады, належала да парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага.
    БАРАНОЎСКІ Браніслаў (?, в. Шчадрын (сёньня Жлобінскі р-н Гомельскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 09.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
    БАРТАШЭВІЧ Жорж (Юрый, Георгій, 1920 — ?), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у аддзеле грамадзкага забесьпячэньня Менскай гарадзкой управы. Затым — у БЦР. Ад 1944 г— на эміграцыі. Выехаў у ЗША. Жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі).
    БАРТУЛЬ Вера (дзяв. Касьцюкевіч, 30.11.1922, в. Губічы Рагачоўскага пав. Гомельскай губ. (сёньня Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл.) — 25.04.2006, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзячка, жонка Ф. Бартуля. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У1945-1949 гг. жылаўлягерах DP у Нямеччыне, удзельнічала ў беларускім скаўтынгу. У1949 г. выехала ў Вялікабрытанію. Працавала ў шпіталі ў Брадфардзе, скончыла курсы мадэлек, дэманстравала ўзоры адзеньня. У студзені 1956 г. разам з мужам Ф. Бартулем пераехала ў ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку. Працавала як мадэлька, пазьней — як мэнэджар кампаніі модаў. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у i960—1970-х гг. была старшынёй Жаночай сэкцыі арганізацыі. Сьпявала ў жаночым сэкстэце „Гоман“. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
    БАРТУЛЬ Францішак (15.11.1918B. Бярозкі (сёньня Латвія) — 04.12.2005, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, мужВ. Бартуль.У1937 г. скончыў сярэднюю школу ў Дзьвінску (Даўгаўпілс). У1940 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Штэтыне (Шчэцін, Польшча). Дзякуючы веданьню нямецкае мовы быў прызначаны перакладчыкам і адпушчаны на адпачынак у Дзьвінск, адкуль назад не вярнуўся. У1943 г. скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. У1944 г. вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА. Ад ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку знаходзіўся ў Кёнігсбэргу, працаваўу Камітэце самапомачы. У1944—1945 гг. вучыўся на філязофскім факультэце Мюнхенскага каталіцкага ўнівэрсытэту, пазьней — на філязофскім факультэце Грыгарыянскага ўнівэрсытэту ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, атрымаў спэцыяльнасьць тэхніка-дантыста. Ад 24.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ў 1949 г. быў абраны старшынём арганізацыі. Пазьней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін са стваральнікаў Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“ й Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“. У1956 г. разам з жонкай В. Бартуль выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Стаў актыўным ўдзельнікам беларускага жыцьця. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня й яго
    Нью-Ёрскага аддзелу, сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус“. Ад 1982 г. — старшынём Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага. Быў радным БНР. Памёр у Мангасэце на Лонг-Айлэндзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
    БАРЫСАВЕЦ Ксавэры (14.01.1908, Уладывасток, Расея — 11.04.1998, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзкі дзеяч, кампазытар. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Кіеўскага ўнівэрсытэту. У 1950-х гг. прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі), дзе арганізаваў беларускі жаночы хор „Каліна“, які шмат гадоў выступаў на розных нацыянальных мерапрыемствах. Для хору апрацоўваў беларускія народныя песьні й пісаў музыку на словы беларускіх паэтаў. Быў прыхаджанінам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.