• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    гады займаў пасады сакратара, „паблік афіцэра". Аўтар зацемак пра жыцьцё беларусаўу Адэляйдзе на старонках газэты „Беларус".
    АКІНШЭВІЧ Леў (25.01.1898, г. Санкт-Пецярбург, Расея — 07.11.1980, Нью-Ёрк, ЗША), гісторык, публіцыст, крытык. Вучыўся на юрыдычным факультэце Кіеўскага ўнівэрсытэту, актыўны дзеяч беларускага жыцьця ў Кіеве. У 1918 г. прыняў грамадзянства БНР. У 1920-х гг. працаваў ва Ўкраінскай Акадэміі навук, супрацоўнічаў з Інбелкультам (потым БелАН). У 1928 г. абараніў дысэртацыю „Генэральная рада на Гетманшчыне“. Ад 1933 г. — прафэсар Нежынскага пэдынстытуту. Быў абвінавачаны ў беларускім і ўкраінскім нацыяналізме й звольнены. Уладкаваўся на працу юрыстам на Балхаскім прамкамбінаце ў Казахстане. Праз тры гады зь сям’ёй перабраўся ў Смаленск. 3 пачаткам нямецка-савецкай вайны быў мабілізаваны на фронт, трапіў у палон, вызваліўшыся адкуль выкладаў у Кіеўскім унівэрсытэце. Пераехаў у Львоў, адкуль скіраваўся далей на Захад. Выкладаў гісторыю ўкраінскага права ва Ўкраінскім вольным унівэрсытэце ў Празе, затым у Мюнхене, выдаў некалькі падручнікаў. Ад 1949 г. жыўу ЗША. У1951— 1954 гг. выкладаў у Калюмбійскім унівэрсытэце. Пазьней працаваў у Цэнтры вывучэньня СССР у Вашынгтоне, у 1954—1969 гг. — у бібліятэцы Кангрэса ЗША. Займаўся дасьледаваньнем праблемаў нацыянальных меншасьцяў, савецкай юрыдычнай сыстэмы, гісторыі Беларусі й Украіны XVI—XVII стст. Ад 1952 г. быў сябрам БІНіМу. Супрацоўнічаў з Украінскім навуковым таварыствам імя Т. Шаўчэнкі. Публікаваўся ў беларускіх і ўкраінскіх эміграцыйных выданьнях. Аўтар успамінаў „Пракляты стэп“ (ва ўкраінскай мове).
    АКСЮЧЫЦ Уладзімер (22.07.1922 — 13.03.1965, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Адзін з актыўных удзельнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вікторыі (Аўстралія).
    АКУЛА Кастусь (да эміграцыі Аляксандар Качан; 16.11.1925, в. Верацеі Дзісенскага пав. Віленскага ваяв. (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 29.01.2008, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Падчас нямецкай акупацыі скончыў настаўніцкія курсы ў Глыбокім і настаўнічаў у в. Порплішча (Докшыцкі р-н). Ад вясны 1944 г. — курсант Менскай афіцэрскай школы БКА, разам з навучэнцамі якой улетку 1944 г. пакінуў Беларусь. Быў далучаны да 30-й дывізіі СС Зыглінга, перайшоў на бок саюзьнікаў, у складзе Друтога польскага корпусу ваяваў супраць нацыстаў. У1946—1947 іт. жыўу Вялікабрытаніі. Сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў Канады й першы яго старшыня.
    Жыўу Таронта. У1948—1954 гг. рэдагаваў газэту „Беларускі эмігрант". У1974—1997 гг. выдаваў часопіс беларускіх вайскоўцаў „Зважай“. Аўтар раманаў „Змагарныя дарогі" (1962), „Гараватка“ (1965—1981), ,,Tomorrow is Yesterday“(1968), „За волю“ (1991), ганаровы сябра CaroSy беларускіх пісьменьнікаў. Пахаваны ў Таронта на Pine Hills Cemetery.
    АЛЕКСАНДРОВІЧ Віктар (24.12.1921, Вялейшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны як DP прыехаў у Вялікабрытанію. Жыў у Галіфаксе, потым — у Нэльсане (Ланкашыр). Ад 12.02.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    АЛЕКСІЕВІЧ Бэрта (1932 — 03.06.1968, Канада), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Канадзе. Жыла ў Таронта. Належала да парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага, была ўдзельніцай Згуртаваньня беларускіх жанчын у Канадзе.
    АЛЕХНІК Алесь (31.07.1929, уроч. Перунова, каля в. Лахва (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 03.12.2006, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Паходзіў зь сялянскай сям’і. Вучыўся ў Перуноўскай школе й польскай гімназіі ў Лахве. У1944 г. разам зь сям’ёй выехаў у Нямеччыну, дзе жыў у лягеры Ізармос каля Дынгольфініу, працаваў на заводзе. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны вучыўся на каморніцкіх курсах у Мюнхене. У 1947 г. перабраўся ў беларускі лягер Міхельсдорф. У сьнежні 1950 г. прыехаўу Аўстралію (Сыднэй). Працаваў на пабудове Сьнежнагорскай гідратэхнічнай сыстэмы. Хутка далучыўся да беларускага грамадзкага жыцьця. Быў сябрам і доўгагадовым сакратаром Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі, ад імя якога прадстаўляў беларусаў на разнастайных міжнацыянал ьных форумах у Аўстраліі (удзельнічаў у дзьвюх Аўстралійскіх грамадзянскіх канвэнцыях, быў назіральнікам у Парлямэнце й г.д.) і па-за яе межамі (на канфэрэнцыях Антыкамуністычнай лігі народаў Азіі й Сусьветнай антыкамуністычнай лігі). Пры канцы 1950-х гг. займаўся выданьнем Інфармацыйнага бюлетэню Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі „Новае Жыцьцё". У1969— 1982 гг. — кіраўнік Краёвага штабу Беларускага вызвольнага фронту ў Аўстраліі. Аўтар кнігі ўспамінаў „Пад бел-чырвона-белым“ (Вільня, 1999)Ягоны архіў, у які ўвайшлі дакумэнты Беларускага аб’еднаньня й шматлікае ліставаньне, якое А. Алехнік вёў як сакратар арганізацыі, перахоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва (Менск). Пахаваны ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.
    АЛІФІРОВІЧ Рыгор (04.11.1906 — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса. Ад 12.01.1947 быў сябрам ЗБВБ, але празь некаторы час пераехаў у Нідэрлянды.
    АЛЬХОЎСКІ Юльян (02.06.1880, в. Матыкалы Берасьцейскага пав. Гродзенскай губ. (сёньня Берасьцейскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 14.06.1959, Патэрсан, Нью-Джэрзі, ЗША), праваслаўны сьвятар. У 1903 г. скончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні. У1905 г. атрымаў сьвятарскі сан. Да Першай сусьветнай вайны служыўу беларускіх губернях, падчас вайны — у Маскве. Пасьля рэвалюцыі 1917 г. вярнуўся на радзіму, служыў у розных заходнебеларускіх прыходах, быў выкладчыкам розных навучальных устаноў. У часе Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Заходняй Нямеччыне. Служыўу Заўльгаў, пасьля ў прыходах францускай акупацыйнай зоны. Уваходзіў у кіраўніцтва Нямецкай япархіі Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. У1950 г. пераехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым атрымаў прыход у Патэрсане (НьюДжэрзі). Ад 1958 г. быў старшынём Духоўнага суду Ўсходне-Амэрыканскай і Канадыйскай япархіі РПЦЗ.
    АЛЯКСАНДАР (сьвецк. Мікалай Іназемцаў, 12.08.1889, Табольск (сёньня Цюменская вобл., Расея) — 09.02.1948, Мюнхен, Нямеччына), рэлігійны дзеяч, мітрапаліт. У 1914 г. скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію. Ад 1922 г. — япіскап Люблінскі, ад канца 1922 г. — япіскап Пінскі й Палескі (ад 1927 г. — архіяпіскап). Падтрымліваў набыцьцё аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквой. У1942—1944 гг. — мітрапаліт Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ад красавіка 1944 г— мітрапаліт (Палескі) Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1946 г. не падтрымаў рашэньня беларускіх япіскапаў аб пераходзе пад амафор Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. Беларускімі палітыкамі, найперш групай М. Абрамчыка, разглядаўся ў якасьці кандыдатуры на кіраўніка БАПЦ. Загінуў у Мюнхене ў лютым 1948 г. пры нявысьветленых абставінах.
    АЛЯКСЕЕЎ Пётра (19.01.1918, Ворша — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 12.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    АЛЯНЧУК Віктар (18.10.1923, в. Чэрнішкі Браслаўскага пав. (сёньня Астравецкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой апынуўся пасьля вайны ў Вялікабрытаніі. Ад 1953 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
    АЛЯСЮКУладзімер (26.08.1926, м. Воранава (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой апынуўся пасьля вайны
    ў Вялікабрытаніі. Ад 11.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
    АМЕЛЬЯНОВІЧ Уладзімер (? — ?), грамадзкі дзеяч. Ад 20.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, але пасьля расколу арганізацыі далучыўся да Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Пэўны час жыў у Нямеччыне, але хутка вярнуўся ў Вялікабрытанію. У 1980-х гг. быў сябрам Гуртку беларускай незалежніцкай думкі „Васілёк".
    АМОР Якуб (да эміграцыі Кастусь Кадушка, 11.06.1925, Дзісеншчына — пасьля 1975, Бразылія), грамадзкі дзеяч. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой трапіўу 30-ю грэнадэрскую дывізію, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. Ад 1946 г. жыўу Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, адным з ініцыятараў і сталых аўтараў часопіса „Беларус на чужыне“. Ад 1949 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў і Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, адзін са стваральнікаў Беларускага незалежніцкага народна-хрысьціянскага руху. У1952 г. выехаў для навучаньня ў амэрыканскай школе выведкі ў Нямеччыне. Рыхтаваўся для дэсантаваньня на савецкую тэрыторыю ў групе зь Цімохам Вострыкавым, аднак адмовіўся выконваць загад. Трапіў у турму, але быў вызвалены празь некаторы час і зьехаўу Бразылію. Пасяліўся на сталае жыцьцё ў Сан-Паўлу, падтрымліваў абмежаваныя кантакты зь беларусамі, якія абарваліся пасьля 1975 г.
    АНАНІЧ Анастасія (1904 (?) — 05.10.1966, Гвэлф, Антарыё, Канада), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Канадзе. Была актывісткай Згуртаваньня беларусаў Канады й парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Жыла ў Гвэлфе (Антарыё). Пахаваная на мясцовым гарадзкім могільніку.
    АНДРУКОВІЧ Мацей (23.10.1924, в. Сьнегі (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У1944-1946 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой трапіў у Вялікабрытанію. Ад 1954 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
    АНДРУСІШЫНА Юлія (дзяв. Каханоўская), грамадзкая дзяячка, дачка А. і Я. Каханоўскіх. Ад 1944 г. — разам з бацькамі на эміграцыі. У1945—1950 гг. вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне. Ад 1950 г. жыве ў Нью-Ёрку. Майстрыха-вышывальніца.
    АНДРУШКЕВГЧ Аўген (06.08.1914 — ?), грамадзкі дзеяч. Быўкурсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, потым служыўу 30-й дывізіі СС. 18
    Пазьней далучыўся да 2-га Польскага корпусу. Ад 24.08.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Выехаў у Канаду.
    АНДРЭЙ (сьвецк. Аляксандар Крыт 03.07.1901, в. Мархачоўшчына (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 21.05.1983, Кліўлэнд, ЗША), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, мітрапаліт БАПЦ. У1924 г. скончыў Нясьвіскую гімназію у 1927 г. — настаўніцкія курсы ў Радашкавічах. Браў удзел у нацыянальным руху: быў сябрам БСРГ. У1939 г. як жаўнер польскага войска трапіў у пал он, быў вызвалены й уключыўся ў грамадзкае жыцьцё беларусаў у Нямеччыне. Увайшоў у склад управы бэрлінскага аддзелу Камітэту самапомачы ў Нямеччыне (ад 1943 г. займаў пасаду скарбніка), супрацоўнічаў з газэтай „Раніца“. У паваеннай Нямеччыне знаходзіўся ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), а ў 1948 г. прыехаўу Вялікабрытанію на працу. Ад 05.12.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, у 1949—1950 іт. абіраўся на пасаду намесьніка старшыні арганізацыі. 25.06.1950 быў рукапакладзены ў сьвятары БАПЦ. Жыў у Брадфардзе. Стаў заснавальнікам структураў БАПЦ у Вялікабрытаніі. Выдаваў Бюлетэнь Брацтва й сястрыцтваЖыровіцкай Божай Маці. У1961 г. зьехаўу ЗША. Жыўу Кліўлэндзе. У1968 г. быў рукапакладзены ў сан япіскапа БАПЦ, а ад 1972 г. стаў першагерархам БАІІЦ. Пры канцы жыцьця прычыніўся да расколу царквы праз канфлікт зь япіскапам Мікалаем (Мацукевічам). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.