• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    БАРЫСЕВІЧ Васіль (06.12.1923, м. Целяханы (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Польскім войску. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 01.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Выехаў у Бэльгію.
    БАРЭЙКА Вацлаў (07.01.1919, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    БАСЯЦКІ Ўладзімер (25.08.1920 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Савецкай арміі, потым у беларускай паліцыі, Другім польскім корпусе, разам зь якім апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Брадфардзе, Манчэстэры. Ад 04.02.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Ад 1952 г. перайшоў у апазыцыю. Быў кіраўніком аддзелу Беларускага вызвольнага руху ў Манчэстэры. Потым далучыўся да Беларускага вызвольнага фронту й быў сакратаром аддзелу гэтай арганізацыі ў Манчэстэры. Памёр у Манчэстэры.
    БАХАР Міхась (17.10.1929, в. Сьцюдзёнка (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 11.02.2007, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Улетку 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. Па капітуляцыі апынуўся ў францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Вучыўся ў расейскай гімназіі ў Штутгарце. Ад 1951 г. жыў у ЗША. У1961 г. пасяліўся ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці, быў сябрам рэдкалегіі часопіса „Беларуская моладзь“. Быў сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, у
    1980-х гг.— яго віцэ-прэзыдэнт. Прыхаджанін парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Быў скарбнікам акруговай суполкі Рэспубліканскай партыі. Належаў да Амэрыканскай асацыяцыі інжынэраў-электрыкаў. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    БАЯРОЎСКІ Міхась (05.05.1924, в. Пятрэвічы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 05.04.2013, Бірмінгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. У1944 г. мабілізаваны ў БКА, вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА. 3 іншымі курсантамі быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, пасьля далучыўся да Другога польскага корпусу. У 1946 г. разам з жаўнерамі корпусу трапіўу Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Бірмінгеме. Ад 16.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, кіраваў аддзелам арганізацыі ў Бірмінгеме. Ад 1948 г. быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, а ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. На пачатку 1990-х гг. разам з жонкай Нормай браў актыўны ўдзел у працы Камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі. Двойчы прывозіў разам з a. А. Надсанам лекі ў Беларусь.
    БЕЗЫМЕННЫ Янка (11.02.1926, в. Зялешкі (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    БЕЛАЕЦ Павал (26.06.1923, в. Клачкі Шчучынскага пав. (сёньня Шчучынскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 20.12.1972, Мілтаўн, НьюДжэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пазьней зьехаў у ЗША. Пахаваны ў ІстБрансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
    БЕЛЬМАЧ Уладзімер (21.09.1921, в. Пранчакі (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. СлужыўуАрміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 21.06.1947 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У1948 г. выехаўу Канаду. Пасяліўся ў Манрэалі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады.
    БЕЛЯК Язэп (20.05.1908, в. Стараволя (сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Кліфтан-апан-Тэм. Ад 29.01.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі.
    БЕЛЯМУК Міхась (15.03.1924, в. Голя Берасьцейскага пав. Палескага ваяв. (сёньня Камянецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 31.10.2014,
    Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч, выдавец, гісторык. У часе нямецкай акупацыі служыў у Беластоцкім батальёне самааховы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Здаўся саюзьнікам у Нарвэгіі. Некаторы час жыў № беларускіх лягерах DP у амэрыканскай зоне Нямеччыны. У 1949 г. выехаў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўнівэсытэту ў Каламбусе (Агаё). Быў адным з арганізатараў беларускага жыцьця ў Кліўлэндзе, стваральнікаў мясцовага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Ад 1954 быў старшынём Згуртаваньня беларускай моладзі ў Кліўлэндзе. У1958 г. выйшаў з БАЗА. Ад 1991 г. — ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса „Полацак“. Аўтар шэрагу публікацыяў, у тым ліку на гістарычныя тэмы. Ад 1993 г. — ганаровы сябра Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
    БЕРАЗІНСКІ Эдвард (09.03.1914, Вялейка (сёньня Менская вобл.) — 08.09.2005, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак выбыў зь Лёнданскага аддзелу арганізацыі ў 1950-х гг. У1993 г. зноў стаў сябрам ЗБВБ.
    БЕСАРАБ Аўген (01.11.1924, Валожыншчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.10.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пазьней далучыўся да „Сьведкаў ЕговьГ й перапыніў кантакты зь беларусамі ды беларускімі арганізацыямі.
    БІЛЬДЗЮК Мікалай (25.10.1919 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.04.1948 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    БІСЯКОЎ Васіль (17.11.1909, в. Анісімавічы (?) — 09.02.1988, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дезяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў парафіянінам царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
    БЛАЖЭВІЧ Станіслаў (18.02.1906 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 04.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
    БОЛТУЦЬ Мечыслаў (? — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    БОРТНІК Уладзімер (18.01.1910, фальв. Мікалаёва (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — 16.06.1988, Мюнхен, Нямеч34
    чына), грамадзкі дзеяч, журналіст. Пры канцы Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Заходняй Нямеччыне. Працаваў у Чырвоным Крыжы. Пазьней быў выдаўцом газэты „Бацькаўшчына“, нязьменным старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Заходняй Нямеччыне. Жыў у Мюнхене. Пахаваны на мясцовых могілках Perlacher Forst.
    БРАЗОЎСКІ Анатоль (21.07.1918 — 21.06.2010, Пэрт, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, доктар мэдыцыны. Вучыўся на мэдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, скончыў адукацыю ў Нямеччыне. Ад 1949 г. жыў у Аўстраліі. Пасяліўся ў Пэрце, здолеў пацьвердзіць дыплём і працаваў па спэцыяльнасьці ў Дэпартамэнце аховы здароўя Заходняй Аўстраліі (з часам нават у кіраўніцтве гэтай арганізацыі). Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці беларусаў Пэрту. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Заходняй Аўстраліі. Дапамагаў у набыцьці Беларускага народнага дому. Браў удзел у нацыянальных сьвятах. Актыўна падтрымліваў беларускую эміграцыйную прэсу. Да канца жыцьця быў падпісчыкам газэты „Наша Ніва“. Пахаваны ў Пэрце ўРіппагоо Valley Memorial Park.
    БРАЗОЎСКІ Міхась (02.07.1918, м. Давыд-Гарадок (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 02.07.1974, Гленспэй, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі быў начальнікам Пажарнай аховы ў Давыд-Гарадку. Пасьля Друтой сусьветнай вайны пасяліўся ў ЗШ А. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, але ў сярэдзіне 1960-х разам з групай К. Мерляка выйшаў з арганізацыі. Галоўны архітэктар і будаўнік беларускай царквы ў Рычманд Гіле (Нью-Ёрк). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
    БРАЗОЎСКІ Хведар (04.03.1913, м. Давыд-Гарадок (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У 1941— 1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 17.05.1948 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
    БРОКІНГ Кірыла (1891 — 13.07.1968), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, іпадыякан. Жыў у Канадзе. Быў сакратаром парафіяльнай рады царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
    БРУЦКІ Янка гл. ІЗЯСЛАЎ
    БРУЦКІ Юзаф (12.04.1909, в. Белавуша (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 25.05.1995, Стафард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабры-
    таніі. Жыўу Стафардзе. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны на мясцовых могілках Стафарду.
    БРЫЛЕЎСКАЯ Лёнгіна (22.02.1923, в. Брускаўшчына (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 08.07.2008, Галівуд, Флярыда, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка Ў. Брылеўскага. Пры канцы Другой сусьветнай вайны апынулася ў Ніжняй Саксоніі. Колькі гадоў жыла ў лягеры DP. Пры канцы 1940-х гг. выехала разам з мужам у ЗША. Жыла ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). Была адной са стваральнікаў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Брала ўдзел у разнастайных беларускіх мерапрыемствах у Нью-Джэрзі, Нью-Ёрку, Вашынгтоне.У 1976 г. разам з мужам перабралася ў Флярыду, але не спыняла сувязяў зь беларускімі арганізацыямі. Пахаваная ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    БРЫЛЕЎСКІ Ўладзімер (16.08.1917, в. Лоск (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) — 01.11.2002, Галівуд, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч, журналіст, муж Л. Брылеўскай. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага паветаў. Улетку 1943 г. арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вялейскай турме, затым адпраўлены ў канцлягер, аднак па дарозе ўцёк. Паўлегальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопіса „Новы шлях“. Ад канца 1944 г. — у Нямеччыне. Арганізаваў беларускую школу ў Гановэры. Пры канцы 1940-х выехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у нацыянальным руху, супрацоўнічаў з польскім часопісам „Культура" (Парыж, галоўны рэдактар Ежы Гедройц). Надрукаваў у газэце „Беларус“ і часопісе „Беларуская думка“ ўспаміны пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху — В. Іваноўскага, Р. Астроўскага, В. Гадлеўскага,X. Ільляшэвіча, К. Езавітава.