Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
ВЕСЯЛКОЎСКАЯ Марыя (дзяв. Ахрыменя, нар. 1933, в. Морач (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.)), жонкаТО. Весялкоўскага. У1940 г. разам з бацькамі была вывезеная ў ваколіцы Архангельску (Расея). Пазьней таксама з бацькамі апынулася ў цывільных лягерах польскага войску ў Іране, адкуль была перавезеная ў Афрыку. У 1948 г. пераехала ў Вялікабрытанію. Спачатку жыла ў Стафардзе, потым у Манчэстэры. Сьпявала ў царкоўным хоры. Пасьля шлюбу з Ю. Весялкоўскім перабралася ў Лёндан. Сяброўка мясцовай парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ВЕСЯЛКОЎСКІ Юры (нар. 02.01.1924, в. Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, рэдактар, выдавец. У 1942—1944 гг. вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Разам зь іншымі курсантамі апынуўся ў 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, потым — у Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 01.10.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі і ў 1948 г. стаў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Пасяліўся ў Лёндане. Доўгі час выконваў функцыі сакратара Галоўнай управы ХАБР, стварыў пры арганізацыі хор. У 1954—1962 гг. быў адным з рэдактараў часопіса „Аб’еднаньне". У 1960-х гг. спрычыніўся да расколу ХАБР праз канфлікт вакол яго Дому.
У 1952 г. уваходзіў у Беларускі вызвольны рух. Належаў да парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане. У1974—1976 гг. выдаваў часопіс „Званіца", пазьней, у 1989—1996 гг., — часопіс „Голас часу“. Аўтар шэрагу кніг па беларускай і сусьветнай гісторыі („Дарогі рымскіх папаў на Ўсход“ (1992), „Беларусь у першай сусьветнай вайне“ (1995), „Па сьлядах Другой сусьветнай вайны“ (2002) і іншых), а таксама успамінаў „Няясна мроіліся новыя дарогі“ (1997)Жыве ў Лёндане.
ВІНАГРАДАЎ Васіль (20.05.1919, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Хадэрсфілдзе. Ад 08.11.1947 быўсябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ВІНІЦКАЯ Кацярына (дзяв. Янцэвіч, нар. 14.10.1929, Ліда (сёньня Гарадзенская вобл.)), грамадзкая дзяячка, жонкаЛ. Вініцкага. Скончыла 6 клясаў гімназіі. У1947 г. як DP прыбыла на працу ў Вялікабрытанію. Ад 28.08.1947 была сяброўкай Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У пачатку 1950-х выехала ў ЗША. Жыве ў Каліфорніі (ЗША).
ВІНІЦКІ Аляксей (26.12.1891, в. Малева Слуцкага пав. Менскае губ. (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — 23.11.1972, Каліфорнія, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог, бацька Л. Вініцкага. Пасьля заканчэньня Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі працаваў выкладчыкам. У часе Першай сусьветнай вайны ваяваўу царскім войску, даслужыўшыся да званьня капітана. Пасьля вайны вярнуўся ў родную вёску, дзе арганізаваў беларускую школу, якую неўзабаве зачынілі польскія ўлады. Настаўнічаў у польскіх школах, а з прыходам Саветаў стаў дырэктарам дзесяцігодкі. За немцамі ствараў беларускія школы й аднавіў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў Нямеччыне спрыяў стварэньню беларускіх лягераў DP. Ад 1949 г. — дырэктар Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, выкладаў геаграфію. У1956 г. выехаўу ЗША. Займаўся грамадзкай і навуковай працай, быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, яго Каліфарнійскага аддзелу. Радны БНР. Аўтар працы „Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох“ (Лос Анджэлес, 1968). Пахаваны на Inglewood Park Cemetery.
ВІНІЦКІ Лявон (29.03.1923, Нясьвіж (сёньня Менская вобл.) — 15.10.1993, Каліфорнія, ЗША), грамадзкі дзеяч, сын А. Вініцкага, муж К. Вініцкай. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Пасьля Друтой сусьветнай вайны
працаваўу UNRRA. Ад 1949 г. вучыўся на факультэце палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія). Уваходзіў ва ўправы Беларускага студэнцкага згуртаваньня й Саюзу беларусаў Бэльгіі. Сьпяваў у студэнцкім хоры. У 1950-х гг. выехаў у ЗША. Жыў у Лос Анджэлесе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, яго Каліфарнійскага аддзелу.
ВІТАН-ДУБЕЙКАЎСКАЯ Юльяна (дзяв. Мэнке, 12.12.1886, Вільня — 28.09.1969, Нюрнбэрг, Нямеччына), настаўніца, грамадзкая дзяячка, мастацтвазнаўца. Паходзіла зь сям’і віленскіх немцаў. У1907— 1913 гг. вучылася на Вышэйшых жаночых курсах у Пецярбургу, пасьля чаго здала дзяржаўны іспыт у Пецярбурскім унівэрсытэце. Ад 1915 г. у Вільні працавала ў Беларускім камітэце разам з Іванам Луцкевічам. Удзельнічала ў адкрыцьці першых беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў, Віленскай беларускай гімназіі, дзе затым сама выкладала пэдагогіку й нямецкую мову. Працавала разам зь Цёткай, Антонам Луцкевічам. У1922 г. узяла шлюб зь Львом Дубейкаўскім. Ад 1941 г. жыла ў Нямеччыне. Спачатку ўтрымлівалася ў лягеры для перасяленцаў, потым апынулася ў Бэрліне, дзе працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэбаў вайны. Па сканчэньні вайны празь некаторы час выехала спачатку ў Малерсдорф, а пазьней — у 1951 г. — пасялілася ў пляменьніцы ў Нюрнбэргу. Аўтарка ўспамінаў пра I. Луцкевіча, Л. Дубейкаўскага, Цётку. Пахаваная ў Нюрнбэргу на Westfriedhof.
ВІЦЕНЧЫК Міхась (02.11.1921, в. Асмалавічы Нясьвіскага пав. (?) — 14.01.2003, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Друтой сусьветнай вайны служыў у беларускай самаахове, пазьней — у Арміі Андэрса, разам зь якой у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры, быў скарбнікам мясцовага аддзелу ЗБВБ. Таксама ад 1951 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў і Брацтва й сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці, выконваў функцыі скарбніка арганізацыі ў 1955 г. Як актывіст БАПЦ быў узнагароджаны адмысловай граматай ад імя мітрапалітаАндрэя. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага грамадзкага клюбу ў Манчэстэры, быўяго адміністратарам да 1969 г. Пераехаў у Брадфард. Працаваў у Беларускім грамадзкім клюбе „Сакавік“. У 1980-х гг. уваходзіў у Гурток беларускай незалежніцкай думкі „Васілёк“. У1957—1970 гг. быўрадным БНР. Пахаваны ў Брадфардзе.
ВІЦЬБІЧ (СТУКАЛІЧ) Юрка (сапр. Сэрафім Шчарбакоў, 02(15).06.1905, Веліж Віцебскай губ. (сёньня Расея) — 06.01.1975, Саўт-
Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), літаратар, публіцыст, краязнаўца, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і сьвятара. Вучыўся ў пэдагагічным тэхнікуме. У 1922—1933 гг. працаваў на хімічных заводах у Маскве. Увародзіў у літаратурнае аб’еднаньне „Ўзвышша“, у 1939 г. прыняты ў Саюз пісьменьнікаў СССР. У часе нямецкай акупацыі актыўна выступаў у друку, выдаў два зборнікі публіцыстыкі — „Вяліжскія паўстанцы“ й „Нацыянальныя сьвятыні“, выступаў у друку з артыкуламі па гісторыі Беларусі. Быў сябрам Беларускага культурнага згуртаваньня, рэдактарам часопіса „Ўзвышша", адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1944 г. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1946 г. у Нямеччыне стварыў і ўзначаліў літаратурнае аб’яднаньне „Шыпшына", выдаваў аднайменны часопіс, а таксама часопісы „Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі“, „БІС“, газэту „Беларускае слова“. Ад 1949 г. жыўу ЗША. Друкаваўся ў беларускім і расейскім пэрыядычным друку, у тым ліку „Новым рускім слове“. Супрацоўнічаў з радыё „Свабода". Як пісьменьнік дэбютаваў у 1929 г. у часопісе „Ўзвышша“. Аўтар кніг прозы „Сьмерць Ірмы Лаймінг“ (1932), „Формула супраціўленьня касьцей" (1937). У эміграцыі выдаў кнігу гістарычных нарысаў „Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман“ (Мюнхен, 1956) і зборнік артыкулаў на рускай мове „Мы дойдем" (Нью-Ёрк, 1975). Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ВІШНЕЎСКІ Міхась (1924, в. Кульмічы (сёньня Любанскі р-н Менскай вобл.) — 02.03.1992, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой перабраўся ў Вялікабрытанію. Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, уваходзіў ва ўправу акруговага цэнтру ў Манчэстэры. У 1954 г. выйшаў з арганізацыі й стаў актывістам манчэстэрскага асяродку Беларускага вызвольнага руху, у 1958 г. выконваў абавязкі скарбніка арганізацыі. Быў адным з тых, на каго была запісаная нерухомасьць БВР, праз што ў 1960-х гг. быў уцягнуты ў судовыя разьбіральніцтвы. Актывіст парафіі Сьв. Мікалая ў Манчэстэры. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ВОЙТАНКА Марыя (дзяв. Хіневіч (06.02.1917, Мір (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 12.05.1991, Дэтройт, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонкаВ. Войтанкі-Васілеўскага. Вучылася на гуманітарным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Удзельнічалаўкіраўніцтве Нью-Джэрзійскага аддзелу арганізацыі, у тым ліку яго жаночай сэкцыі. У 1972 г. пасьля сьмерці мужа В. Войтанкі-Васілеўскага разам з дачкой перабралася ў Дэтройт.
ВОЙТАНКА Мікола (20.03.1915 — 22.07.1996, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў радным БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ВОЙТАНКА-ВАСІЛЕЎСКІ Віктар (06.11.1912, фальв. Мачульня Наваградзкага пав. — 25.04.1972, Самэрсэт, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, лекар, сын С. Войтанкі, муж М. Войтанкі. Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Падчас нямецкай акупацыі быў бургамістрам Баранавічаў. Удзельнік Беларускага царкоўнага сабору. Ад 1943 г— акруговы лекар у Слоніме, у 1944 г. — доктар-інспэктар БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1945—1949 гг. жыў у паўднёва-заходняй Нямеччыне (Бадэн-Вюртэмбэрг, француская зона акупацыі). 05.06.1948 удзельнік зьезду беларускіх сьвятароў і грамадзкіх дзеячаў, прыхільнікаў Рады БНР, на якім была адноўлена БАПЦ. Ад 1950 г. жыў у штаце Нью-Джэрзі, ЗША. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, яго Нью-Джэрзійскага аддзелу. Радны БНР. Пасьля сьмерці бацькі ў 1968 г. вырашыў стаць сьвятаром і быў высьвечаны 15.06.1969. Служыў у парафіі царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрзі), заснаванай ягоным бацькам. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў на беларускую мову. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.