Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
Крыніцамі біяграфічнай інфармацыі былі разнастайныя архіўныя й друкаваныя матэрыялы, а таксама некаторыя менавіта даведнікавыя публікацыі, падрыхтаваныя таксамаАлегамГардзіенкам і Лявонам Юрэвічам.
Прадстаўлены тут даведнік мае своеасаблівы этапны характар — адлюстроўвае наяўныя біяграфічныя напрацоўкі й ставіць пытаньні пра напрамкі далейшай працы. Акрамя дапаўненьня пэрсаналіямі з паваеннай эміграцыі розных краінаў, на сёньня актуальным зьяўляецца храналягічнае й зьместавае яго пашырэньне. Так, застаецца дыскусійным пытаньне, ці варта ўключаць у даведнікі па беларускай эміграцыі асобаў, што нарадзіліся ў Беларусі, але зь бела-
рускімі асяродкамі на Захадзе ня мелі нічога супольнага, як тойсамы Марк Шагал. Або прыкладам спрэчнасьці ўключэньня можа быць такая біяграма:
„АРАНСОН Рыгор (1887, Санкт-Пецярбург, Расея — 1968, Нью-Ёрк, ЗША), удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, сябра Бунду, публіцыст. У 1921 г. арыштаваны за антысавецкую дзейнасьць і праз год высланы ў Нямеччыну. Ад 1940 г. жыў у ЗША. У1922—1955 г. — сябра ЦК Бунду (у эміграцыі), а таксама замежнай дэлегацыі партыі меншавікоў. Дасьледаваў гісторыю масонства ў Расеі й Беларусі (пераважна Віцебску). Аўтар кніг „Раскол Бунда“ (1920), „Яўрэі ў Савецкай Расіі“ (1949), „Праўда аб уласаўцах" (1949)“.
У прадстаўленым ніжэй сьпісе не было адмысловага адбору пэрсаналіяў паводле іх значнасьці для дыяспары. Прыкладам, па Вялікабрытаніі ўключаныя прозьвішчы ўсіх, хто быў зафіксаваны як удзельнік грамадзкіх ці царкоўных арганізацыяў. Гэта зроблена з увагі на звышзадачу па правядзеньні своеасаблівага перапісу беларускай паваеннай эміграцыі. Аднак гэткія ж зьвесткі па іншых краінах пакуль не апрацаваныя, хоць праца такая плянуецца.
Гэты даведнік не прэтэндуе ні на вычарпальнасьць, ні на абсалютную дакладнасьць. Запрашаю ўсіх зацікаўленых вьтраўляць хібы ды прапаноўваць абавязковыя для ўключэньня пэрсаналіі. Заўвагі й дапаўненьніможна скіроўваць на адрэсу: nhardzijenka@gmail.com.
АБАБУРКА Кацярына (04.11.1921, в. Морач Нясьвіскага пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 29.08.1986, Манчэстэр, Вялікабрытанія), парафіяльная актывістка, жонкаЯ. Абабуркі. Пасьля Другой сусьветнай вайны разам з сынам Мікалаем засталася ў Беларусі. Пасьля сьмерці сына (1966 г.) у сьнежні 1967 г. выехала да мужа ў Вялікабрытанію. Была актывісткай парафіі Жыровіцкай Божай Маці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (далей — БАПЦ) у Манчэстэры. Дапамагала мужу падчас багаслужбаў. Пахаваная ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
АБАБУРКА Рыгор (03.05.1920 — 22.03.2013, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў Манчэстэры. Ад 01.07.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак хутка пакінуў арганізацыю. Ад 1950-х — парафіянін царквы Сьв. Мікалая ў Манчэстэры й рэгент царкоўнага хору. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
АБАБУРКАЯнка (01.09.1921, в. Морач Нясьвіскага пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 23.09.2009, Манчэстэр, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса. Ад 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім і царкоўным беларускім жыцьці ў Манчэстэры. Ад 18.07.1947 — сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Ад 1953 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. 13.10.1963 у Карлсруэ (Нямеччына) пасьвечаны ў сьвятары БАПЦ мітрапалітам УАПЦ Ніканорам (Абрамовічам). Ініцыятар набыцьця царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Апекаваўся прыходамі БАПЦ у Манчэстэры, Брадфардзе, Нотынгеме, Бірмінгеме, Лёндане, Кембрыджы, кіраўнік БАПЦ у Вялікабрытаніі. Ад сярэдзіны 1990-х гг. з-за слабога здароўя абмежаваў сваю сьвятарскую дзейнасьць. Пахаваныў Манчэстэры na Southern Cemetery.
АБРАМАВА Надзея гл. ТЭАДАРОВІЧ Надзея
АБРАМЧЫК Мікола (малодшы) (01.05.1922, Сычавічы Вялейскага пав. (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 20.03.2005, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, пляменьнік Прэзыдэнта БНР М. Абрамчыка. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1960х гг. быў у кіраўніцтве Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Удзельнічаў у Згуртаваньні беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў у Нью-Джэрзі. Сябра рэдкалегіі газэты „Беларус“. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
АБРАМЧЫК Мікола (06.08.1903, в. Сычавічы Вялейскага пав. Віленскай губ. (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 29.05.1970, Парыж, Францыя), палітык, грамадзкі дзеяч, публіцыст, Прэзыдэнт Рады БНР (1947—1970). Ад 1921 г. браў удзел у нацыянальным руху, быў прадстаўніком Рады БНР на Вялейскую акругу, вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі, на вышэйшых настаўніцкіх курсах у Вільні. Ад 1924 г. вучыўся ў Чэхіі: скончыў эканамічна-каапэратыўны факультэт Украінскай гаспадарчай акадэміі ў Падэбрадах з дыплёмам інжынэраэканаміста, а таксама факультэт гісторыі й сацыялёгіі Карлава ўнівэрсытэту ў Празе. Актывіст Аб’еднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацый у Чэхаславаччыне. Па сканчэньні навучаньня разам з найбліжэйшым сябрам Л. Рыдлеўскім апынуўся ў Парыжы, дзе ў 1932 г. заснаваў першую беларускую арганізацыю ў Францыі „Хаўрус“ і пачаў выданьне яе пэрыёдыка „Рэха“. Ад 1941 г. перабраўся ў Бэрлін, дзе працаваўу Беларускім камітэце самапомачы, дапамагаўу выданьні газэты „Раніца“. Каля 1943 г. атрымаў ад Прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі тэстамэнт на перайманьне пасады кіраўніка БНР і архіву. У кастрычніку 1943 г.
быў арыштаваны гестапа й адпраўлены пад хатні арышт у Парыж. Ад 15.08.1945 быў старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру. Ад 1946 г. працаваў у Эўропе па лініі IRO. У сьнежні 1947 г. афіцыйна аднавіў і ўзначаліў Раду БНР. Жыў у прыгарадзе Парыжу Вільпэнце, займаўся актыўнай антыкамуністычнай дзейнасьцю. Быў адным з ініцыятараў стварэньня ды ў 1954—1969 гг. нязьменным кіраўніком Лігі вызваленьня народаў СССР (Парыскага блёку). Пахаваны ў Парыжы на Cimetiere du Pere-Lachaise.
АБРАМЧЫК Ніна (дзяв. Ляўковіч, псэўд. Ніна Раса, 20.03.1916, в. Шані (сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 27.01.2003, Парыж, Францыя), грамадзкая дзяячка, пісьменьніца, жонка Прэзыдэнта БНР М. Абрамчыка. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, вучылася ў Віленскім унівэрсытэце. Была сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Увосень 1939 г. вярнулася на Пружаншчыну, дзе працавала настаўніцай. Ад 1941 г. была ў Бэрліне. Працавала ў Беларускім камітэце самапомачы й газэце „Раніца“, удзельнічала ў падрыхтоўцы й выданьні беларускіх кніг. У гэты час пабралася шлюбам з М. Абрамчыкам, разам зь якім у 1943 г. пераехала ў Парыж. Пісала апавяданьні. У1947 г. выдала адзіны нумар часопіса Беларускага жаночага аб’еднаньня ў Францыі „Беларуска“. У1955 г. нарадзіла сына Альгерда. Жыла ў прыгарадзе Парыжу Вільпэнце. Пасьля сьмерці мужа адмовілася аддаць беларускай грамадзе архіў Рады БНР. Працавала ў Мйзёе de ГНотте ў Парыжы. Пахаваная ў Парыжы на Cimetiere du PereLachaise.
АБРЭМСКІ Юры (? — 1969), рэлігійны дзеяч. У1964 г. быў пасьвечаны ў сьвятарства ўладыкам Васілём. Адзін з актыўных удзельнікаў канфлікту парафіяльнай рады з ўладыкам Васілём у царкве Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. У выніку быў пазбаўлены ўладыкам сьвятарскага сану. Пасьля некалькіх судовых працэсаў і трохгадовага супрацьстаяньня сышоў з парафіі й прычыніўся разам з К. Мерляком да заснаваньня новай беларускай царквы ў Нью-Ёрку.
АДАМОВІЧ Антон (26.06.1909, Менск— 12.06.1998, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, літаратар. Вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме. У1928 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Уваходзіў у літаб’еднаньне „Ўзвышша“. У 1930 г. арыштаваны па справе „Саюза вызваленьня Беларусі“ й высланы ў Глазаў, у 1934 г. пераведзены ў Вятку (Юраў), дзе працаваў у навучальных установах. Арыштаваны паўторна ў 1937, вызвалены ў 1938 г., вярнуўся ў Менск, працаваў у школе. Падчас нямецкай акупа-
цыі працаваў у Менскай гарадзкой управе, „Беларускай газэце", галоўным рэдактарам выдавецтва „Менск“, уваходзіў у Цэнтральную Раду Беларускай народнай самапомачы, выконваў абавязкі рэфэрэнта па справах прэсы й прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. Увосені 1943 г. выехаў у Нямеччыну. Па вайне працаваў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, быў адным з заснавальнікаў газэты „Бацькаўшчына“, яе рэдактарам. Радны БНР, у розныя часы ўваходзіў ва Ўрад і Раду БНР. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў ва ўправу Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Займаўся навуковымі дасьледаваньнямі, аўтар вялікай колькасьці літаратуразнаўчых прац. Супрацоўнічаў з Інстытутам вывучэньня СССР у Мюнхене. Працаваў на Радыё „Свабода". Адзін з заснавальнікаў БІНіМу. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
АЗАРКАЯнка (15.11.1922, в. Гайдакоўцы Баранавіцкага пав. Наваградзкага ваяв. (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 09.04.2005, Сомэрсэт, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1941— 1943 гг. вучыўся ў Баранавічах, пасьля быў мабілізаваны ў беларускі ахоўны батальён. Ад 1944 г. — у Нямеччыне, пазьней у Францыі, дзе ў 1945 г. у складзе беларускіх вайсковых фармаваньняў здаўся амэрыканцам. Працаваў пры амэрыканскай арміі генэрала Эйзэнхаўэра. У1947 г. пераехаў у беларускі лягер DP у Міхельсдорфе, дзе працаваў у лягернай ахове. У1949 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Брансьвіку (штат НьюДжэрзі). Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у тым ліку старшынём Нью-Джэрзійскага аддзелу. Удзельнічаў у працы Задзіночаньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаўу Нью-Джэрзі. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
АКАВІТЫ Ўладзімер (20.10.1925, м. Косава (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 22.01.2005, Адэляйда, Паўднёвая Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў рамеснай школе. Падчас нямецкай акупацыі служыў у беларускай паліцыі. Улетку 1944 г. выехаў на Захад. Па капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў францускай зоне акупацыі, быў камэндантам лягеру DP. У1949 г. выехаў у Аўстралію. Працаваў па кантракце на высьпе Тасманія, затым пасяліўся ў Адэляйдзе, дзе актыўна ўключыўся ў справу пабудовы беларускай царквы й наладжваньне беларускага рэлігійна-грамадзкага жыцьця. Доўгагадовы сябра парафіяльнай рады царквы сьв. апосталаў Пятра й Паўла. Браў удзел у дзейнасьці Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі, у якім у розныя