• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    БУРНОС Вольга (дзяв. Пашкевіч, 19.10.1933, в. Вядо (Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 08.11.2003, Адэляйда, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонкаМ. Бурноса. Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Падчас Другой сусьветнай вайны апынулася разам зь сям’ёй у Нямеччыне, адкуль у 1950 г. выехала ў Аўстралію. У Мэльбурне працавала па кантракце ў шпіталі, потым перабралася да бацькі ў Вайялу (Паўднёвая Аўстралія). Тут у 1952 г. пазнаёмілася зь М. Бурносам, зь якім і пабра-
    лася шлюбам. Нарадзіла дзьвух дачок. У 1955 г. сям’я перабралася ў Адэляйду, дзе адразу ўключылася ў жыцьцё беларускай грамады. Удзельнічала ў зьбіраньні грошай на пабудову беларускай царквы. Сьпявала ў царкоўным хоры. Шмат займалася вышываньнем нацыянальнага адзеньня, ручнікоў і г. д. Для беларускіх песень мясцовага хору пісала музыку, якая была высока ацэнена спэцыялістамі. Была актыўнай удзельніцай і мерапрыемстваў беларускай парафіі, і Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. Пахаваная ў Адэляйдзе на праваслаўнай частцы могілак Centennial Park.
    БУРНОС Міхась (12.10.1924, в. Лясок Карэліцкага пав. (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 07.09.2009, Адэляйда, Аўстралія), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, муж В. Бурнос. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, а пазьней у гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. Ад 1949 г. жыў у Аўстраліі. Адзін зь першых беларусаў Адэляйды, што стварылі камітэт парафіі Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла. Доўгачасовы рэгент царкоўнага хору. Арганізатар і кіраўнік танцавальнай групы „Лявоніха“ (1979—1987). 04.01.1987 быў пасьвечаны ў сьвятарства й стаў настаяцелям парафіі БАПЦ у Адэляйдзе. Сябра Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Стварыў аўстралійска-беларускі сэктар Чарнобыльскага фонду ў Адэляйдзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. У1999 г. адышоў ад актыўнай сьвятарскай дзейнасьці ў парафіі й стаў старшынём Беларускага гістарычнага згуртаваньня Аўстраліі. Пахаваны ў Адэляйдзе на праваслаўнай частцы могілак Centennial Park.
    БУСЬКО Янка (23.03.1920, Баранавічы — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
    БУТА Алесь (23.07.1923, в. Акунінава (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — жнівень 1998, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў лягерах DPy Нямеччыне. Атрымаў атэстат у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Быў кіраўніком беларускага скаўтынгу ў Амэрыканскай зоне Нямеччыны, аб’яднанага ў штандар „Баварыя". У 1948 г. у складзе „Дванаццаткі" прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Быў старшынём прэзыдыюму Другога зьезду ЗБВБ, уваходзіў ва ўправу арганізацыі. У 1950-х пасяліўся ў Брадфардзе, быў актывістам мясцовага аддзе-
    лу ЗБВБ. Стаў стваральнікам Беларускага юнацкага клюбу ў Брадфардзе, ініцыятарам правядзеньня летнікаў для беларускіх дзяцей у Лёндане. У сярэзіне 1960-х адышоў ад ЗБВБ, далучыўшыся да прасавецкай суполкі ў Брадфардзе. Стаў адным з аўтараў прасавецкага часопіса „Славянскнй голос“.
    БУТРЫМОВІЧ Уладзімер (31.12.1922, в. Андрушы (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — 27.06.1987, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Цягам трох гадоў служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Тут далучыўся да Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі й ад 1949 г. — да Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У пачатку 1950-х вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), па сканчэньні якога вярнуўся ў Брытанію. Жыў у Лёндане. Уваходзіў у Галоўную ўправу ЗБВБ, а ў 1958,1960—1965 гг. быў яго старшынём.
    БЫКОЎСКІ Алесь (09.03.1922, Маладэчаншчына — ?), грамадзкі дзеяч. У1944-1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1947 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1953 г. быў абраны на пасаду скарбніка ЗБВБ, быў сябрам Лёнданскага аддзелу арганізацыі. Аднак яшчэ ў 1950-х гг., на ўласнае жаданьне выйшаў з Згуртаваньня. Паводле некаторых зьвестак, зьехаў у БССР.
    БЯЛЕНІС Антон (1906 — 1994), грамадзкі дзеяч, мужЛ. Бяленіс. У часе нямецкай акупацыі быў супрацоўнікам менскай гарадзкой управы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, жыўу Нямеччыне, Бэльгіі. Напрыканцы 1940-х пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Чыкага, дзе быў актыўным удзельнікам беларускага жыцьця.
    БЯЛЕНІС Людвіка (дзяв. Будзька, 04.09.1911, м. Будслаў (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — 17.09.2002, Чыкага, ЗША), грамадзкая дзяячка, дачкаЭ. Будзькі, сястра Ч. Будзькі, жонка А. Бяленіса. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт, была сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Рабіла мастацкія вышыўкі, шыла нацыянальныя строі, рабіла лялькі. Калекцыя аформленых ёю велікодных яек была перададзеная Беларускаму музэю імя I. Луцкевіча (ад 1945 г. — у Летувіскім дзяржаўным музэі). Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне жыла ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце. У1948 г. прыехала ў Вялікабрытанію. Ад 12.12.1948 была сяброўкай Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. У пачатку 1950-х гг. выехала ў ЗША. Пасялілася ў Чыкага, дзе ўзяла шлюб зь беларускім грамадзкім дзеячам А. Бяленісам. Мастацкія вышыўкі, беларускія
    лялькі ды іншыя яе творы экспанаваліся на выставах, арганізаваных Канадыйскім музэем у Атаве, у Беларускім павільёне фэстывалю „Караван" у Таронта ў 1970-х гг. ды на шматлікіх выставах у Чыкага.
    БЯЛОУС Мікалай (20.08.1908, Горадня — 09.05.1974, Дэрбі, Вялікабрытанія), парафіяльны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Дэрбі. Быў парафіянінам царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Дэрбі на Nottingham Road Cemetery.
    ВАДЭЙКА Канстанцін (1883—1963), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі ў Галоўным кіраўніцтве вайсковых спраў БЦР займаў пасаду справавода, затым намесьніка загадчыка й загадчыка мабілізацыйнага аддзелу. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У 1949 г. быў настаўнікам беларускай пачатковай школы ў Шляйсгайме (Нямеччына). Пазьней выехаўуЗША. Быў радным БНР.
    ВАЙТОВІЧ Янка (26.11.1928, в. Шыпкі (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў каля Голту Норфалку. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
    ВАЙЦЯХОЎСКІ Кастусь (на эміграцыі Кон Ворт, нар. 23.07.1926, в. Стары Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, сын Ксэнафонта Вайцяхоўскага. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Баранавіцкім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы, сябра СБМ. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі: спачатку ў Судэтах, потым у Баварыі. У Заходняй Нямеччыне належаў да беларускага скаўтынгу, скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы. У верасьні 1949 г. разам з бацькамі выехаў у ЗША. Жыў у Арканзасе, працаваў на зьбіраньні бавоўны. У сьнежні 1949 г. прызваны ў амэрыканскую армію, служыўу вайсковай выведцы ў Карэі. Па дэмабілізацыі скончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт, працаваў у ваеннай сфэры. У першай палове 1950-х належаў да моладзевых рухаў. У 1970— 1980-х гг. уваходзіў у кіраўнічыя структуры Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, у 1980-х — прадстаўнік БККА ў Сан-Хасэ (Каліфорнія). Ад 1993 г. выконваў абавязкі старшыні Каліфарнійскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Жыве ў Сан-Дыега (Каліфорнія).
    ВАЙЦЯХОЎСКІ Ксэнафонт (27.08.1899, Стары Свержань — 15.05.1986, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, бацька Кастуся Вайцяхоўскага. У 1930-х гт. арганізоўваў беларуске жыцьцё на Стаўпеччыне. У часе нямецкай акупацыі быў супрацоўнікам беларускай
    самапомачы, цывільнай адміністрацыі. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. Па сканчэньні вайны — у беларускім лягеры DPy Рэгенсбургу. У траўні 1948 г. браў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР у Эльвангене. У верасьні 1949 г. выехаў у ЗША. У штаце Арканзас працаваў на зборы бавоўны. Празь некаторы час пераехаў у Саўт-Рывэр. Браў удзел у жыцьці мясцовай парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай, належаў да кіраўнічых структураў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У другой палове 1950-х — пачатку 1960-х гг. узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса „Беларуская думка“. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    ВАЙЦЯШУК Янка (13.03.1923 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    ВАЛЫНЕЦ Кастусь (03.04.1915, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у беларускай паліцыі парадку, потым у 30-й грэнадэрскай дывізіі СС і Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 20.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
    ВАЛЮКЕВІЧ Іван (1888, в. Залесьсе (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 1964, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны жыў у беларускім лягеры DP у Остэргофэне. Пазьней пераехаў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Быў сябрам Кліўлэндзкага аддзелу БеларускаАмэрыканскага задзіночаньня. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Brooklyn Heights Cemetery.
    BAP ABA Аркадзь (21.03.1918, в. Вялікія Жухавічы Нясьвіскага пав. Менскай губ. (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 13-05.1966, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, пасьля якой трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, уступіўу Другі польскі корпус. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Пасьля дэмабілізацыі жыў у Лёндане. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі і ў 1948 г. быў пазбаўлены сяброўства. Быў адным з арганізатараўХрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, у 1950—1952 гг. абіраўся на пасаду старшыні арганізацыі, пазьней выконваў функцыі сакратара Галоўнай