• Часопісы
  • Запісы 37

    Запісы 37


    Памер: 877с.
    Мінск, Нью Йорк 2014
    198.48 МБ
    АНІСЬКА Дамінік (12.01.1888, в. Слойнікі Сакольскага пав. Гарадзенскай губ. (сёньня Падляскае ваяв., Полыпча) — 28.12.1971, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. У1906 г. скончыў школу ў Саколцы, увосень 1907 г. быў прыняты на вайсковую службу. Служыў у Горадні да 1909 г. У часе Першай сусьветнай вайны — у войску, быў на фронце на тэрыторыі Беларусі. Пасьля рэвалюцыі вярнуўся дахаты. Ад 1920 г. — у польскім войску. Пасьля сканчэньня курсаў падхарунжых у Быдгошчы адпраўлены на фронт у ваколіцы Львова. У 1923 г. звольнены ў рэзэрвы, працаваўу банку. Друкаваўся ў беларускім часопісе „Хрысьціянская думка“. У часе Другой сусьветнай вайны прызваны ў польскае войска, трапіўу савецкі палон, знаходзіўся ў Гразоўцы Валагодзкай вобласьці (Расея). Ад 1942 г. служыў у Арміі Андэрса. Да 1946 г. знаходзіўся ў Палестыне, дзе сярод іншага дапамагаў у выданьні польскамоўнага часопіса „Tygodnik Katolicki“. Пазьней правёў яшчэ год у Эгіпце, адкуль у 1947 г. перабраўся ў Вялікабрытанію. Ад 1949 г. асеў у Л ёндане. Жыў у Беларускім доме, дапамагаў ім апекавацца. Памёр уЛёндане, пахаваны на могільнікуSt. Pancras Cemetery.
    АНТОНІК Сымон (Сямён) (15.03.1913, каля Слоніму — пасьля 1986, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1936-1944 гг. служыў у Польскім войску. Ад канца 1940-х — у Вялікабрытаніі. Жыў у Бірмінгеме. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (аддзел у Бірмінгеме), а таксама сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў ад 1950 г. У1958 г. зьехаў у ЗША. Жыў у Чыкага.
    АНТУХ Мікола (02.03.1924, м. Паставы (сёньня Віцебская вобл.) — ?, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям’і. Падчас Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, дзе вучыўся ў гімназіі ў польскім лягеры каля Мюнхену. У1949 г. прыехаў у Аўстралію, дзе спачатку працаваў на прадпрыемстве Good Year, а пазьней зрабіў пасьпяховую кар’еру ў сфэры гандлю нерухомасьцю. Жыў у Сыднэі. Ад сярэдзіны 1950-х гг. браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці Сыднэю. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. Пазьней каля году быў кіраўніком арганізацыі „незалежнікаў“. Адзін з ініцыятараў аб’яднаньня беларускіх арганізацыяў дзеля набыцьця ўласнага грамадзкага цэнтру. У 1973—1975 гг. — першы старшыня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу й пасьля пастаянны сябра ўправы ды адзін з найболып актыўных удзельнікаў.
    АНУФРЫК Пётра (20.11.1923, Слонімшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ад 1955 г. — таксама й сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
    АПАНАС (сьвецк. Антон Мартас, 08.09.1904, в. Завітая Наваградзкага пав. Менскай губ. (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — 03.11.1984, Буэнас-Айрэс, Аргентына), рэлігійны дзеяч, архіяпіскап. У 1927 г. пастрыжаны ў манахі пад імем Апанас (Афанасій). У1930 г. скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Намесьнік Яблочынскага манастыру. У1942 г. у Менску высьвечаны на япіскапа Віцебскага й Полацкага. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Разам зь іншымі беларускімі ярархамі ў 1946 г. перайшоў у юрысдыкцыю Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой. Адміністратар Паўночна-нямецкага вікарыяту Нямецкай япархіі РПЦЗ. Выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету па-беларуску. У 1950—1955 гг. — вікарны япіскап у Аўстраліі. Потым пераехаў у Аргентыну. Япіскап (пазьней архіяпіскап) Буэнас-Айрэскі й Аргентынска-Парагвайскі. У 1966 г. выдаў кнігу „Белорусь в нсторнческой государственной н церковной
    жнзнн“ (прадмова па-беларуску). У1971 г. Сынод РПЦЗ забараніўчытаньне й распаўсюд кнігі, а аўтара адлучыў ад рэлігійнай дзейнасьці. Памёр у Буэнас-Айрэсе. Пахаваны на могілках Сьвята-Троіцкага манастыру ў Джорданвілі (ЗША).
    АПАНЧОНАК Вітольд (08.09.1910, Браслаўшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.03.1951 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
    АРСЕНЬНЕВА Натальля (у шлюбе Кушаль, 20.09.1903, Баку, Азэрбайджан — 25.07.1997, Рочэстэр, ЗША), паэтка, грамадзкая дзяячка, жонка Ф. Кушаля. Нарадзілася ўрускай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., з выняткам 1915—1919 гг., жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем. Жыла ў Польшчы. У1940—1941 гг. разам з сынамі Яраславам і Ўладзімерам знаходзілася ў высылцы на поўначы Казахстану. У траўні 1941 г. атрымала дазвол вярнуцца ў Беларусь. У1942—1944 гг. працавала ў „Беларускай газэце“, перакладала лібрэта для Менскага гарадзкога тэатру. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку была ў Нямеччыне, дзе ўдзельнічала ў беларускім культурным жыцьці ў лягерах DP, выкладала ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 г. пераехала ў ЗША. У 1952—1954 гг. рэдагавала газэту „Беларус“, потым працавала ў ньюёрскім офісе беларускай рэдакцыі Радыё „Свабода“. Была сябрам Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, управы БІНіМу. У1967 г. пасьля сьмерці нявесткі, Натальлі Куліковіч-Куіпаль, разам з мужам пераехала да сына Ўладзімера ў Рочэстэр. Аўтарка шэрагу паэтычных зборнікаў, а таксама словаў гімну „Магутны Божа“. Пахаваная ў Рочэстэры (штат Нью-Ёрк, ЗША).
    АРЦЮХ Мікола (у ЗША Артон, 25.07.1924, в. Казловічы Слонімскага пав. (сёньня Зэльвенскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 26.02.1984, Дэтройт, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1943 г. быў сябрам СБМ. У 1944 г. навучаўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА, разам з фармаваньнямі якой летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС. Перайшоў на бок саюзьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі. Ад канца 1944 г. знаходзіўся ў Другім польскім корпусе, у якім адслужыў чатыры гады, у тым ліку і ў Вялікабрытаніі. Ад 01.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Ад 1949 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1955 г. скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт у Бэльгіі з ступеньню магістра эканамічных навук. Сьпяваўу Беларускім студэнцкім хоры пад кіраўніцтвам М. Равенскага. Вярнуўся ў Вялікабрытанію, працаваўу турыстычнай фірмеТома-
    са Кука. У ЗБВБ займаўрозныя пасады, у 1956 г. — старшыня арганізацыі. Пры канцы 1950-х гг. выехаў у Канаду. Жыўу Таронта, адкуль перабраўся ў Дэтройт (ЗША). Працаваў у банку. Быў актывістам парафіі рьв. Духа БАПЦ, сябрам управы Дэтройцкага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, сябрам Задзіночаньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
    АРЦЮХ Язэп (? — 2013), грамадзкі дзеяч. Інжынэр паводле адукацыі. У1959 г. заснаваў і стаў старшынём Лос-Анджэлескага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Быў сябрам Рэспубліканскага клюбу. У1981 г. як старшыня Беларускага рэспубліканскага клюбу ў Каліфорніі атрымаў ад Прэзыдэнта ЗША Р. РэйГана падзяку за заслугі перад партыяй. Ад 1989 г. — адзін з стваральнікаў і выдаўцоў англамоўнага часопіса Belarusian Review. Жыў у г. Торэнс (Каліфорнія).
    АРЦЮШЭНКА Рыгор (20Л0.1927, Хойнікі (сёньня Гомельская вобл.) — 10.05.2004, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Сын рэпрэсаванага. Ад 1943 г. разам зь сям’ёй апынуўся на эміграцыі. Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны быў у беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, браў удзел у скаўтынгу, быў адным з галоўных гульцоў беларускай валейбольнай каманды „Нёман“. У1949 г. перабраўся ўЗША. Жыўу Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). У1953—1956 гг. быўстаршынём Саўт-Рывэрскага аддзелу Аб’еднаньня беларуска-амэрыканскай моладзі. Адрадзіў у Саўт-Рывэры беларускую валейбольную дружыну „Нёман“. У1970—1980-х гг. належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, дзе быў сябрам ураду. Актыўны парафіянін царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Цягам 12 гадоў узначальваў рэсорт „БелэрМенск“. Ад канца 1980-х гг. разам з жонкай Соняй Арцюшэнкай дапамагаў дзецям-ахвярам Чарнобыльскай аварыі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
    АРЭХВА Аркадзь (01.05.1910, Глыбоцкі пав. — 27.02.1993, Спрынгфілд, Масачусэтс, ЗША), грамадзкі дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у аддзеле судоў Менскай гарадзкой управы. Ад 1943 г~ пракурор Менскай акругі. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі: спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Прыхільнік Беларускай Цэнтральнай Рады. Быў сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, арганізацыі Амерыканскія прыхільнікі БЦР. Меў дачыненьне да выданьня газэты „Беларускае слова“.
    АРЭХВА Вольга (29.12.1918 — 05.02.2003, ЗША), грамадзкая дзяячка, навуковец, жонка А. Арэхвы. Скончыла Мюнхенскі ўнівэрсытэт. Працавала ва ўнівэрсытэце Паўднёвага Ілінойсу. Займалася дасьледаваньнем беларускай літаратуры. Апошнія гады жыла ў Сільвэр Спрынг у Мэрылэндзе.
    АРЭШКА Аляксей (нар. 18.11.1923, в. Жарабковічы (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.)), навуковец-хімік, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ва ўнівэрсытэце UNRRA ў Мюнхене, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага згуртаваньня. Удзельнічаў у выданьні часопіса „Студэнцкая думка“ (пазьней пераіменаваны ў „Крывіцкі сьветач"). У1947 г. паступіў ва ўнівэрсытэт у Марбургу, адтуль перабраўся ў Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія), дзе вучыўся на хімічным факультэце. Актыўны сябра Саюзу беларусаў Бэльгіі. У1956 г. абараніў дысэртацыю й атрымаў ступень доктара хімічных навук. Ад 1957 г. працаваў у фармацэўтычнай фірме Labaz як кіраўнік групы хімікаў у галіне пошуку сінтэзу лекаў ад сардэчна-сасудзістых захворваньняў. Аўтар дзясятка навуковых артыкулаў у спэцыялізаваных бэльгійскіх і францускіх часопісах. Удзельнік шматлікіх міжнародных навуковых кангрэсаў. Заснаваў Аб’еднаньне беларускіх студэнтаў-выпускнікоў Лювэнскага ўнівэрсытэту Academicus, выпусьціў некалькі бюлетэняў з такой назвай. Ад 1983 г. — на пэнсіі. Жыве ў Бэльгіі.
    АСІПОВІЧ Павал (19.11.1923, в. Беніца Маладэчанскага пав. Віленскага ваяв. (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 23.01.1997, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладэчанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, Менскай афіцэрскай школе БКА, у складзе якой апынуўся на выгнаньні й быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС. Перайшоў на бок саюзьнікаў і далучыўся да Другога польскага корпусу. Ад 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, там жа ў 1948 г. дэмабілізаваўся. Скончыў Польскую гандлёвую школу ў Глазга. Працаваў бухгальтарам у Вялікабрытаніі, Гане й Нігерыі. Пазьней пасяліўся ў Лёндане. Быў адным з найболып актыўных беларусаўу Вялікабрытаніі. Дд 01.10.1946 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Ва ўправе арганізацыі займаў розныя пасады. У 1953 і 1955 гг. быў старшынём ЗБВБ, а ў 1963—1996 гг. — скарбнікам. Ад 1948 г. быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё", ад 1949 г. — Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін з заснавальнікаў Англа-Беларускага таварыства, дзе у 1964-1997 гг. быў скарбнікам, таксама быў скарбнікам Беларускай харытатыўнай сэкцыі. Ад імя ЗБВБ браў удзелу працы Эў-