Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 37
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 37
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
Натальля Гардзіенка (галоўны рэдактар), Лявон Юрэвіч;
Томас Э. Бэрд,
Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Сяргей Шупа
Выдаецца пры фінансавай дапамозе Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлі ў НьюЁрку; 5 наступныху 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. 312-га (1974) па 24-ы (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. ЗАПІСЫ — супольны нью-ёрска-менскі праект.
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A. zapisybinim@gmail.com
© 2014 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A.
ЗЬМЕСТ
Ад рэдакцыі 8
Тэма нумару: Біяграфіі
Натпальля ГАРДЗІЕНКА Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) іо
Тэма нумару: Беларусы ў Францыі
Зьміцер МАТВЕЙЧЫК Дзёньнік Юзафа Патрыкоўскага як крыніца па гісторыі эміграцыі ўдзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гг. у Францыі 261
Янка ФІЛІСТОВІЧ „За вечнае жыцьцё ў памяці Народу Беларускага — я згаджаюся аддаць дачаснае жыцьцё на зямлі...“ (Лісты да Міколы Скабея 1948—1949 гг.) 283
Тодар ЦІМАФЕЙЧЫК Падарожжа ў беларускую паўночную Францыю 303
Айцец Леў ГАРОШКА [На сьмерць Лявона Рыдлеўскага] 315
Айцец Леў ГАРОШКА Трыццацігодзьдзе беларускага
душпастырстваўФранцыі (1946—1976) .... 318
Натальля ГАРДЗІЕНКА Быць жанчынай 330
Лявон ЮРЭВІЧ Ніна, Алік і архіў Рады БНР 339
Натальля ГАРДЗІЕНКА Спадчына Аўгена Кавалеўскага 351
Тэма нумару: Праскія беларусы
Тамаш ГРЫБ Ліст да Сымона Рак-Міхайлоўскага 355
Валянцін МАЗЕЦ Адраджэнец-рамантык (да 135-годзьдзя з
дня нараджэньня Пётры Крэчэўскага).... 363
Лена ГЛАГОЎСКАЯ Васіль Захарка — Прэзыдэнт Беларускай
Народнай Рэспублікі (1928—1943) 384
Васіль ЗАХАРКА Ліст 397
Мікола ТРУС „Сямейны альбом“ Уладзімера Жылкі... 401
Натальля ГАРДЗІЕНКА 3 архіўных збораў Уладзімера Калесьніка 421
Будучыя кнігі
ТамашГРЫБ Артыкулы 432
Бібліяграфіі
Бібліяграфія Тамаша Грыба 454
Месца на мапе
Павел КОТАЎ Беларускія месцы ў Празе 464
Выданьні
Натальля ГАРДЗІЕНКА „Замежная Беларусь“ 469
Літаратура
Макс ШЧУР Упырхлікі 477
Публікацыі
Лявон ЮРЭВІЧ Казачнае 549
3 гісторыі філялёгіі 1920-х гадоў
Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ 3 даваеннага архіву Антона Адамовіча .. 559
Міхайла ПІЯТУХОВІЧ Беларускі фольклёр (канспэкт лекцый, зроблены А. Адамовічам) 573
Яўгенія ГАЛЬПЕРЫНА Мэтодалёгія (канспэкт лекцый, зроблены А. Адамовічам) 602
Архіваліі
Браніслаў ДАНІЛОВІЧ Ліст з Латвіі ў рэдакцыю віленскага часопісу „Шлях моладзі" 617
Эміграцыязнаўчая сэкцыя IV Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі
Натальля ГАРДЗІЕНКА Эміграцыязнаўчая сэкцыя IV Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі 621
Вольга ЗУБКО
Штодзённае (побытавае) жыцьцё беларускіх пражанаў
у 1920-х—1930-хгг 627
Мікола ТРУС
Браціслаўскі архіў Людмілы Краскоўскай: беларускія і ўкраінскія зборы
дакумэнтаў 637
Уладзімер КАЛУПАЕЎ
Беларускія місіянэры ў Кітаі 645
Ірына БАГДАНОВІЧ
Беларуская культурная парадыгма паэтычнай спадчыны
Вінцука Адважнага 650
Сяргей ШАБЕЛЬЦАЎ
„Новая газета" як друкаваны ворган беларускіх эмігрантаў у Аргентыне 663
Ганна КІСЬЛІЦЫНА
Беларускі калябарант на старонках „Дзёньніка 1943—1947“ Дзьмітрыя
Сямёнава й „Запісак эмігранта" („Дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава")
Лявона Савёнка 668
Вольга ІВАНОВА
Вусныя ўспаміны беларусаў замежжа ў Беларускім архіве вуснай гісторыі як крыніца па гісторыі
Другой сусьветнай вайны 678
ЛенаГЛАГОЎСКАЯ
Хведар Ільляшэвіч у беларускім эмігранцкім асяродзьдзі ў Нямеччыне (1944—1948) — творчасьць, дзейнасьць, памяць 688
Юры ГРЫБОЎСКІ, Узаемадачыненьні паміж польскай і Маржэна ГРЫБОЎСКАЯ беларускай палітычнымі эміграцыямі (1945-1956) 705
Натальля ГАРДЗІЕНКА Чатыры гісторыі аднае сям’і: мэмуары Стагановічаў 729
Ганна ЗАПАРТЫКА Дакумэнты беларускай эміграцыі ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва 735
Угодкі
Натальля ГАРДЗІЕНКА, Лявон ЮРЭВІЧ Згадваючы Язэпа Пушчу 746
Даіо-хугодкаўсьмерціЯнкіЮхнаўца ... 762
Вакол кнігі
„Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы“: чатыры рэцэнзіі (Мікола Пачкаеў, Сяргей Ёрш, Юры Грыбоўскі, Томаш Блашчак) 769
Кніжная паліца
Натальля ГАРДЗІЕНКА „Сакавік" — „Культура, нацыя“ 786
Іна СОРКІНА „Маё мястэчка" Васіля Стомы 791
Лявон ЮРЭВІЧ Кніга як нагода 797
Натальля ГАРДЗІЕНКА, Яна СЛАВІНА Кніжны агляд 802
Хроніка
Перадача калекцыяў БІНіМу ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва 834
Заснаваньне Цэнтру камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа 836
Удзячнасьць БІНіМу — мовазнаўцу Зьмітру Саўку 838
Перадача аўтографаў Янкі Купалы і Ўладзімера Жылкі зь БІНіМу ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва 839
Зьвесткі пра аўтараў 842
Summary 848
АД РЭДАКЦЫІ
У сёлетнім нумары „Запісаў БІНіМ“ атрымалася не адна, а адразу тры тэмы нумару. Першая — „Біяграфіі" — не вычэрпваецца ўласна біяграфічным даведнікам „Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі", але мае працяг і ў наступных разьдзелах, дзе зьмяшчаюцца матэрыялы, прысьвечаныя канкрэтным асобам эмігрантаў.
Другая важная тэма — беларуская прысутнасьць у Францыі. Гэтая дыяспара, што вядзе свой пачатак яшчэ ад XIX ст., застаецца надзвычай маладасьледаванай у айчынай гістарыяграфіі. Зьміцер Матвейчык у адпаведнай рубрыцы публікуе артыкул, прысьвечаны „Дзёньніку“ Юзафа Патрыкоўскага, разглядаючы яго як крыніцу па гісторыі эміграцыі ўдзельнікаў паўстаньня 1830—1831 гг. у Францыі. Астатнія тэксты разьдзелу датычаць эміграцыі ўжо пасьля Другой сусьветнай вайны. Ва ўнікальным ліставаньні Янкі Філістовіча зь Міколам Скабеем з 1948— 1949 іт., падрыхтаваным Сяргеем Яршом, знайшлі адлюстраваньне асаблівасьці студэнцкага жыцьця маладога й актыўнага беларуса. Тэксты Тодара Цімафейчыка ды айца Льва Гарошкі ўтрымліваюць каштоўныя фактычныя зьвесткі пра беларускіх эмігрантаў у паваеннай Францыі. Адметныя дэталі справы невяртаньня архіву Міколы Абрамчыка публікуе ў гэтым нумары Лявон Юрэвіч. Таксама ў разьдзеле можна прачытаць лісты Ніны Абрамчык да Вольгі Запруднік зь сярэдзіны 1950-х гг. ды апісаньне творчай спадчыны Аўгена Кавалеўскага, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва.
Асобнай тэмай нумару зьяўляюцца й „Праскія беларусы". Так, чытач можа пазнаёміцца як зь біяграфічнымі артыкуламі, прысьвечанымі асобам Пётры Крэчэўскага ды Васіля Захаркі, гэтак і з публікацыямі лістоў асобных беларускіх дзеячаў у Празе. Мікола Трус рэпрэзэнтуе „Сямейны альбом“ Уладзімера Жылкі, заснаваны на цікавых архіўных крыніцах. А Натальля Гардзіенка публікуе асобныя архіўныя матэрыялы з збору дасьледніка жыцьця праскіх беларусаў Уладзімера Калесьніка: раней не публікаваны верш Уладзімера Жылкі, лісты лекара ва Ўржуме пра апошнія дні паэта, лісты Жылкавай жонкі.
Рубрыка „Будучыя кнігі“ працягвае публікацыю артыкулаў Тамаша Грыба, гэтым разам з часопісу „Перавясла“, а ў наступным разьдзеле зьмешчаная бібліяграфія праскага беларуса, складзеная дасьледнікам Андрэем Бучам. Чэская тэма працягваецца і ў новай рубрыцы „Запісаў БІНіМ“ — „Месца на мапе“, дзе дактарант Карлавага ўнівэрсытэту Павал Котаў рэпрэзэнтуе беларускія мясьціны Прагі. У „Выданьнях“ прадстаўленая друкаваная Пётрам Крэчэўскім „Замежная Беларусь“, а завяршае тэму Макс Шчур зь ягоным творам „Упырхлікі", прысьвечаным беларускаму жыцьцю ўжо ў сучаснай Празе.
У сёлетніх „Публікацыях" Лявон Юрэвіч закранае праблему недасьледаванасьці беларускіх казак на эміграцыі. Ён жа, разам з Натальляй Г ардзіенкай, крыху далей у разьдзеле „Ўгодкі“ ў тэксьце „Згадваючы Язэпа Пушчу“ публікуе цікавыя архіўныя матэрыялы, у тым ліку й лісты Язэпа Пушчы да дачкі Ўладзімера Жылкі з пачатку 1960-х гг. Да дзясятых угодкаў сьмерці Янкі Юхнаўца ў тойсамай рубрыцы публікуецца ягонае апавяданьне „Пасьля гутаркі“.
Новым у сёлетніх „Запісах“ зьяўляецца й разьдзел „3 гісторыі філялёгіі 1920-х гг.“, дзе Ціхан Чарнякевіч распавядае пра захаваныя ў зборах Антона Адамовіча канспэкты лекцыяў з часоў навучаньня ў БДУ ды зьмяшчае з адпаведнымі камэнтарамі некалькі згаданых канспэктаў (Міхайлы Піятуховіча ды Яўгеніі Гальперынай).
Таксама новай стала рубрыка, што складаецца з дакладаў эміграцыязнаўчай сэкцыі IV Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі, які адбываўся 3—5 кастрычніка 2014 г. у Коўна (Летува). Прадстаўленыя далёка ня ўсе выступы, агучаныя падчас працы сэкцыі, аднак і тыя, што публікуюцца, адлюстроўваюць тэматычную разнастайнасьць і ўзровень сучаснага беларускага эміграцыязнаўства.
Разьдзел „Вакол кнігі“ рэпрэзэнтуе чатыры рэцэнзіі, напісаныя з нагоды выхаду аднае кнігі „Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. АсобьГ (Менск, 2013). Зьмешчаныя тут тэксты ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго й з розных бакоў ацэньваюць выданьне.
Дастаткова багатыя й сёлетнія „Кніжная паліца" ды „Хроніка“. Знакавай падзеяй 2014 г. стала заснаваньне Цэнтру камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа пры БДАМЛМ у Менску.
Гэты выпуск „Запісаў БІНіМ“ традыцыйна рэпрэзэнтуе разнастайныя матэрыялы, прысьвечаныя мінуламу й сучаснасьці беларускай эміграцыі, маючы на мэце прадставіць як для дасьледнікаў, гэтак і для аматараў айчыннай гісторыі новыя факты й тэмы ў беларускім эміграцыязнаўстве.
Тэма нумару: Біяграфіі
Натальля Гардзіенка
Менск
ДЗЕЯЧЫ БЕЛАРУСКАЙ ПАВАЕННАЙ ЭМІГРАЦЫІ
(біяграфічны даведнік)
Цягам апошняга дзесяцігодзьдзя даводзілася даволі часта рабіць біяграфічныя камэнтары або даведнікі длярозных выданьняў. Назапасілася багата матэрыялу па прадстаўніках беларускай паваеннай эміграцыі й насьпела патрэба яго сыстэматызаваць ды абагульніць. 3 гэтага й атрымаўся пададзены ніжэй даведнік.
Выбарка асобаў тут хутчэіі суб’ектыўная, абумоўленая маімі дасьледнымі цікавасьцямі ды тымі тэкстамі, якія даводзілася рыхтаваць да друку. Таму ў сьпісе можна заўважыць пэўную перавагу брытанскіх і аўстралійскіх беларусаў, у параўнаньні зь іншымі. Пераважная большасьць пазыцыяў датычыць народжаных у Беларусі эмігрантаў, што апынуліся на чужыне ў часе ці пасьляДругой сусьветнай вайны. Праўда, ёсьць і выключэньні, як, прыкладам, некаторыя царкоўныя ярархі (Аляксандар Іназемцаў ці Вэнэдыкт Бабкоўскі), што не былі беларускага паходжаньня, але зьяўляліся важнымі асобамі для нашай паваеннай эміграцыі.