Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
рапейскай групы сувязі (European Liaison Group), дзе таксама доўгі час выконваў функцыі скарбніка. Паводле жаданьня жонкі, спаленыя парэшткі пахаваныя ў Лёндане пры касьцёле Андрэя Баболі.
АСІПЧЫК Аляксандар (01.04.1909, Слонім Гарадзенскай губ. (сёньня Гарадзенская вобл.) — 14.03.1990, Джэксан, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. У часе нямецкай акупацыі працаваўу рамеснай школы ў Слоніме, быў дырэктарам мясцовай бібліятэкі й Народнага дому. Быў прыхільнікам беларусізацыі праваслаўнай царквы, удзельнік Беларускага царкоўнага сабору 1942 г. Дц лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Спачатку шчыльна супрацоўнічаў зь беларускімі япіскапамі, а ў 1946 г. пасьля пераходу іх у склад Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой стаў іх праціўнікам. У 1947 г. у Заходняй Нямеччыне заснаваў Беларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці, што мела суполкі ў розных краінах. У1948—1965 гг. выдаваў часопіс „Сіла веры“. У1950 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, потым у Таронта (Канада), Чыкага, Кліўлэндзе. Ад 1950-х гг. быў зьвязаны з Рускім аб’еднаньнем таварыства ўзаемадапамогі (РООВА). Аўтар шматлікіх публікацыяў у эміграцыйных пэрыёдыках. Пахаваны ў Джэксане на могілках „Фармы РООВА“.
АСОЎСКІ Альбэрт (24.12.1920, Белавежа (сёньня Гайнаўскі пав. Падляскага ваяв. Полыпчы) — 20.08.2004, Фултан, Джорджыя, ЗША), грамадзкі дзеяч, архітэктар. У 1941 г. быў удзельнікам Першага беларускага штурмовага зьвязу. Пасьля сканчэньня Другой сусветнай вайны апынуўся ў Нарвэгіі, адкуль трапіў у Швэцыю. У1948—1949 гг. быў кіраўніком Беларускай грамады ў Скандынавіі, прадстаўніком Рады БНР у Швэцыі. Пасьля няўдалай спробы выехаць у Канаду, нядоўгага жыцьця ў Ірляндыі, перабраўся разам зь сям’ёй у ЗША, дзе спыніў кантакты зь беларускай грамадой.
АСТРОЎСКІ Віктар (28.08.1912, в. Засімавічы (сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 31.08.1975, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч, інжынэр, навуковец, сын Р. Астроўскага. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўнівэрсытэту, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу, арганізацыі „Скарынія". Скончыў агранамічны факультэт Пазнаньскага ўнівэрсытэту (інжынэр-аграном). У кастрычніку 1939 г. у Вільні быў арыштаваны й асуджаны на 8 гадоў лягераў, тэрмін адбываўу Варкуце (Расея). Ад канца 1941 г. — у Арміі Андэрса. Ад 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у вугальных капальнях, потым цягам 20 гадоў — у друкарні апэратарам машынаў. Займаўся вывучэньнем картаграфіі Беларусі. Аўтар шэрагу кніг, прысьвечаных беларускай
картаграфіі й старажытным назвам Беларусі, а таксама публіцыстычных брашураў і артыкулаў па гісторыі XX ст. і скіраваных супраць апанэнтаў БЦР. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт. У 1960-х гг. займаўся выданьнем часопіса „Аб’еднаньне“. Зьбіраў калекцыю мапаў, якая пасьля яго сьмерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку.
АСТРОЎСКІ Радаслаў (06.11.1887, хут. Запольле Слуцкага пав. (сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл.) — 17.10.1976, Бэнтан-Харбар, Мічыган, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог, Прэзыдэнт БЦР, бацькаВ. Астроўскага. У нацыянальным руху ад рэвалюцыі 1905-1907 гг. У1917 г. стварыўу Слуцку першую беларускую гімназію. У1924—1936 гг. — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, адначасова ў 1930-1932 гг. — Беларускай праваслаўнай духоўнай сэмінарыі імя Ф. Баіушэвіча. У другой палове 1920-х гг. выконваў абавязкі старшыні Таварыства беларускай школы, быў віцэ-старшынём Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Пасьля разгрому БСРГ — прыхільнік „палянафільскага кірунку“ — супрацоўніцтва з польскімі ўладамі дзеля папулярызацыі беларускай культуры й школьніцтва. У 1936 г. быў высланы ў Лодзь (Польшча) настаўнікам матэматыкі й фізыкі. У1939—1941 гг. — старшыня Беларускага камітэту самапомачы у Лодзі. У ліпені — верасьні 1941 г. быў старшынём Менскага намесьніцтва, потым арганізоўваў беларускую адміністрацыю ў Бранскай, Смаленскай, Магілёўскай акругах. Ад 21.12.1943 — Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. У верасьні 1945 г. з прычыны неспрыяльных палітычных абставін прыпыніў дзейнасьць БЦР. 30.12.1947 заснаваў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва сусьветнай эміграцыі, а пасьля аднаўленьня Рады БНР 25.03.1948 аднавіў дзейнасьць БЦР. Жыў у Нямеччыне, у 1944—1948,1950—1954 гг. — у Швайцарыі, у 1948—1950, 1954 гг. — У Аргентыне. У 1954 г. прыехаў у Вялікабрытанію да сына Віктара, пасяліўся ў доме, набытым для арганізацыі Хрысьціянскае аб’еднаньне беларускіх работнікаў (ХАБР). Заснаваў Беларускі вызвольны фронт. У1962 г. з прычыны хваробы пераехаў у ЗША да дачкі й зяця Галіны й Мікалая Мінкевічаў. У 1962 г. прыпыніў дзейнасьць БЦР, аднавіўшы яе ў 1974 г. Ягоны ад’езд зь Вялікабрытаніі справакаваў крызіс і раскол у ХАБР. Памёр у мястэчку Бэнтан-Харбар (Мічыган (ЗША)), дзе жылі Мінкевічы. Паводле тэстамэнту, пахаваны ў Саўт-Рывэры на могільніку праваслаўнай царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
АХРЭМЧЫК Янка (28.11.1898, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад
29.12.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Прэстане (Ланкашыр).
АЦУТА Сымон (02.02.1923 — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Польскім войску на Захадзе, разам зь якім апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
Б’ЮМЭН Эмільян (15.09.1921, Берасьцейшчына — 12.10.2003, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.12.1958 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам мясцовага Беларускага клюбу.
БАБІКТодар (Хведар) (20.10.1901 — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыўу паліцыі, з падразьдзяленьнямі якой летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, далучыўся да Другога польскага корпусу. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў (ХАБР), уваходзіў у склад першай Галоўнай управы ХАБР, у 1953—1954 гг. — яе старшыня. Празь нязгоду з Р. Астроўскім выйшаў з ХАБР і далучыўся да Беларускага вызвольнага руху. Далейшы лёс невядомы.
БАБРОЎСКІ Язэп (1923 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Жыўу Таронта. Належаўда Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня (БНА), быўягоным сакратаром. Парафіянін царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта. У1963 г. перадаў дакумэнты БНА у Бібліятэку й архіў Канады ў Атаве.
БАГДАН Антаніна (18.06.1908—20.01.1983, Ашава, Антарыё, Канада), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Канадзе. Жыла ў Ашаве. Пахаваная на Oshawa Union Cemetery.
БАГДАН Васіль (02.07.1916, Маладэчаншчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой апынуўся пасьля Другой сусьветнай вайны ў Вялікабрытаніі. Ад 19.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ад 1949 г. таксама сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1949 г. быў кіраўніком Камітэту дапамогі хворым беларусам ў Брадфардзе. У1952 г. зьехаўу Аўстралію.
БАГДАН Вера (05.09.1931 — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 03.06.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, у 1949 г. уваходзіла ў Галоўную ўправу арганізацыі. Пазьней перабралася ў Канаду.
БАГДАН Ганна (1904, в. Вулька на Піншчыне — 26.07.1995, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьвет26
най вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Манчэстэры. Была парафіянкай царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваная ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
БАГДАН Мікалай (12.09.1903, в. Вулька на Піншчыне — 14.02.1994, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў парафіянінам царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
БАГДАН Мікалай (30.11.1923, в. Баравая — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 25.05.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаў у Канаду.
БАГДАНОВІЧ Аляксандар (1898, Капыль (сёньня Менская вобл.) — 04.04.1983, Сэнт-Пітэрсбэрг, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч, лекар. У1928 г. скончыў мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, пасьля чаго да 1931 г. меў мэдычную практыку ў Сыбіры. У1931— 1941 гг. працаваў у Менску ў клініцы нутраных хваробаў і выкладаў у мэдычным інстытуце. Таксама ў 1937—1941 гг. быў кансультантам у туберкулёзнай і псыхіятрычнай клініках. Абараніў дысэртацыю „Узьдзеяньне камфары на сардэчна-сасудзістую сыстэму чалавека", атрымаў ступень доктара мэдычных навук. У1941—1943 гг. працаваў у Магілёве, потым накіраваўся ў Польшчу, а адтуль у Нямеччыну, дзе ў паваенны час працаваў пры UNRRA. У1950 г. пераехаўу ЗША, дзе працаваў у розных шпіталях у Нью-Джэрзі да выхаду на пэнсію у 1966 г. У 1959 г. атрымаў ліцэнзію на прыватную практыку й працаваў кіраўніком аддзяленьня ўнутраных хваробаў у шпіталі ў Овэрбруку. Пасьля выхаду на пэнсію перабраўся ў Флярыду. Браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці. Быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады.
БАГДАНОВІЧ Станіслаў (24.09.1924, Піншчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане й Ковэнтры.
БАГОВІЧ Станіслаў (у манастве Мікалай, 14.09.1903 ў в. Вострава (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 17.08.1980, Лёндан, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. У1926 г. уступіўу закон марыянаў у Друі. Скончыў Друйскую гімназію й застаўся пры кляштары. У1933 г. сьледам за а.Ж Германовічам выехаўу Харбін (Маньчжурыя), дзе дапамагаў у гаспадарцы харбінскага Дому, пры якім дзейнічалі гімназія й інтэрнат для хлопцаў расейскага паходжаньня. Тут прыняў усходні аб-
рад і імя Мікалай. У 1948 г., калі камуністычныя ўлады арыштавалі сьвятароў у Харбіне, здолеў выехаць у Рым, а адтуль у 1951 г. — у Лёндан. Пасяліўся ў Марыян Хаўзе, дзе выконваў абавязкі чытальніка ў царкве, агародніка й кухара, сьпяваў у хоры. Пахаваны ў Лёндане на St Pancras Cemetery.