Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
ГАНЧАРЭНКА Галіна (Грыбава, Руднік; нар. 1931, Бабруйск), грамадзка-культурная дзяячка, журналістка, перакладчыца. Бацька быў рэпрэсаваны і ў 1937 г. расстраляны, а маці праз год выслана ў рыбір. У1944 г. выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай ведамай сыіявачкай Б. Вержбаловіч. У паваеннай Нямеччыне вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 г. выехала ў ЗША. У1954 г. скончыла факультэт раманскіх моваў Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту. Кіравала сьвецкім і царкоўным хорамі, працавалаўАрганізацыі беларускай моладзі. Была перакладчыцай у ААН. Пераехала на нейкі час у Мюнхен, дзе працавала на радыё „Вызваленьне“ / „Свабода“.
ГАНЬКО Мікола (23.05.1924, хут. Каледзіна (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 18.05.1999, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч, малодшы брат старшыні Саюзу беларускай моладзі Міхася Ганька. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладэчанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе. У 1944 г. скончыў курсы сярэдніх кіраўнікоў СБМ у Альбярціне. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1945-1948 гг. жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). Улетку 1948 г. выехаў у Канаду. Спрычыніўся да заснаваньня парафіі БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртаваньня беларусаў Канады, адным з заснавальнікаў дабрачыннага таварыства дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Яго жонка Марыя напісала ўспаміны „Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Міколы Ганько“ (Менск, 2005). Пахаваны ў Таронта на Pine Hills Cemetery.
ГАНЭЦКІ Пётра (22.11.1909, Маладэчна (сёньня Менская вобл.) — 14.04.1992, Каліфорнія, ЗША), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі быў судзьдзём у Дзісьне, камандзірам батальёну БКА. На эміграцыі жыў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, Стамфардзкага, а потым Каліфарнійскага аддзелаў арганізацыі.
ГАРБАЦЕНКА Карп (15.05.1908, м. Куранец (сёньня вёска ў Вялейскім р-не Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.12.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ГАРБУС Давід (05.09.1927, Віцебск — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.01.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ГАРОШКА Леў (26.02.1911, в. Трашчыцы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) —28.07.1977, Парыж, Францыя), рэлігійны дзеяч, пісьменьнік. У 1928—1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай беларускай 58
гімназіі, потым у Львоўскай духоўнай акадэміі, у 1936—1937 ггУ Каталіцкім унівэрсытэце ў Інсбруку (Аўстрыя). 17.10.1937 быў рукапакладзены ў сьвятары ў Львове. У 1937—1939 ггпрацаваў душпастырам у розных месцах Пінскай дыяцэзіі. У1939 г. загадам Наваградзкага ваяводы быў выселены з памежнай паласы й жыў у Збуражы каля Маларыты. У1939—1944 гг. працаваў ў Баранавічах, у тым ліку й выкладчыкам у мэдычнай школе. Ад лета 1944 г. — на эмігацыі. У1945 г. арганізоўваў беларускае душпастырства ў Бэрліне й Мюнхене, потым пераехаўу Рым. У1946 г. прызначаны Ўсходняй Кангрэгацыяй для душпастырства беларусаў у Францыі, пераехаў у Парыж. У1946—1957 гг. быў рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. У1946 г. выдаў малітоўнік „Божым шляхам“, а ў 1947—1957 гг. выдаваў рэлігійна-грамадзкі часопіс „Божым шляхам“. Пісаў пад псэўданімамі Л. Дварэцкі, Анатоль Жменя, Л. Іскра, Пракоп Каваль ды іншымі. Аўтар шэрагу брашураў рэлігійнай тэматыкі. У1959 г. паступіў у навіцыят айцоў-марыянаў у Рыме. У i960 г. быў пераведзены ў Лёндан, дзе быў прызначаны на пасаду рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі. У1962 г. прыняў манаства ў капліцы Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ў Лёндане. Да 1969 г. заставаўся рэктарам Midi ды ігуменам законнага Дому ў Лёндане. Быў адным з выкладчыкаўу школе-інтэрнаце імя К. Тураўскага. Далучыўся да Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у Галоўную ўправу, быў намесьнікам старшыні арганізацыі. Ад імя беларусаў выступаў у Брытанскай радзе дапамогі ўцекачам. У 1964 г. стаў першым старшынём Беларускай харытатыўнай сэкцыі (фонду). У 1965 г. атрымаў годнасьць архімандрыта. У 1970 г. перабраўся ў Рым, дзе кіраваў Беларускай сэкцыяй Радыё Ватыкану. Адначасова выконваў абавязкі рэктара Беларускай каталіцкай Midi ў Францыі. Памёр у шпіталі ў Парыжы, пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cementery. Архіў дзеяча захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане.
ГАРОШКА Мікола (05.05.1902, в. Трашчыцы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) —11.02.1979, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, бацька Р. Гарошкі, стрыечны брат Л. Гарошкі. Вучыўся ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе. У1948 г. прыехаў у ЗША. Адзін са стваральнікаў і кіраўнік Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня ў 1949—1952 і 1965—1967 гг. Першы старшыня Фундацыі імя П. Крэчэўскага (1964— 1979). Быў сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус". Ад 1970 г. быў сакратаром Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Нью-Ёрку. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ГАРОШКА Расьціслаў (нар. 1938 (?)), грамадзкі дзеяч, сынМ Гарошкі. У 1948 г. прыехаў з бацькамі ў ЗША. У 1967 г. у Калюмбійскім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку абараніў дысэртацыю й атрымаў ступеню доктара фізычных навук. Актыўны ўдзельнік беларускага рэспубліканскага руху. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У 1960-х гг. быў у кіраўніцтве Нью-ёрскага аддзелу, а ў 1971—1975 гг. — старшынёй Галоўнай управы БАЗА. Быў сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус“. У1975 г. выйшаў з арганізацыі й пачаў выдаваць газэту „Беларускі час“ („Byelorussian Тіте“). Жыве ў Нью-Ёрку.
ГАСЬЦЕЕЎ Юрка (04.07.1924, Клецк (сёньня Менская вобл.) — 27.12.1991, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Францыі. Быў сакратаром Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі. У1957 г. перабраўся ў ЗША. У 1970-х гг. быў актывістам Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Агаё. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Кіраваў Кліўлэндзкім аддзелам Задзіночаньня беларуска-амэрыкансюх вэтэранаў. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
ГАТКОВІЧ Алесь (16.08.1925, Маладэчаншчына — 29.09.2007, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны вучыўся ў гандлёва-адміністрацыйнай школе ў Маладэчна. Ад лета 1944 г. — наэміфацыі.У беларускім лягерыОРу Ватэнштэцебраўудзел у арганізацыі літаратурна-мастацкіх вечароў. У Вялікабрытаніію прыехаў як DP. Жыў у Лідсе. Уваходзіў у склад першай управы Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. У1949 г. быў адным з ініцыятараў стварэньня Акруговага цэнтру ХАБР у Ёркшыры. Быў ініцыятарам заснаваньня беларускага скаўтынгу ў Вялікабрытаніі й адным з аўтараў ды выдаўцоў часопіса „Да мэты“ (1948—1949). Пазьней — сябра Беларускага вызвольнага фронту, намесьнік начальніка Краёвага штабу БВФ на Вялікабрытанію.
ГАТОЎКА Станіслаў (23.05.1925, Піншчына — 28.02.1999, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 29.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Жыў і памёр у Брадфардзе.
ГАХОВІЧ Мікола (06.08.1924, Стоўпцы (сёньня Менская вобл.) — 03.05.1992, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі, быў курсантам Менскай афіцэр-
скай школы БКА. Разам з іншымі курсантамі трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, пасьля служыў у Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 26.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але далучыўся да апазыцыі й ад 1948 г. быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Уваходзіў у кіраўніцтва Акруговага цэнтру ХАБР у Ланкашыры. Актывіст парафіі Сьв. Эўфрасіньні ПолацкайуЛёндане, старшыня парафіяльнага камітэту.
ГЕЛІН Кастусь (08.11.1920, в. Паляўковічы пад Клецкам (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак у хуткім часе зьехаў у Францыю.
ГЕНАЎ Зьміцер (21.05.1921, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) —?), грамадзкі дзеяч. Чыгуначны майстар. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 26.11.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ГЕРМАНОВІЧ Язэп (20.02(04.03).1890, в. Гальшаны (сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 26.12.1978, Лёндан, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, пэдагог. Вучыўся ў гарадзкой школе ў Ашмянах, а потым — у Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, якую скончыў у 1913 г. і атрымаў сьвятарскія сьвячэньні. Служыў на Беласточчыне. У1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет, а ў 1924 г. устутііў у ордэн марыянаў. Пераехаўу Друю, выкладаў закон Божы й лацінскую мову ў друйскай гімназіі. Друкаваўся ў беларускіх выданьнях „Крыніца“, „Хрысьціянская думка“, пісаў пад псэўданімам Вінцук Адважны. Ад 1932 г. працаваў у Харбіне ва Усходняй місіі. У 1936 г. вярнуўся ў Вільню, дзе стаў кіраваць Домам марыянаў, аднак у 1938 г., пасьля закрыцьця ўстановы, зноў праз Рым выехаў у Харбін. У1948 г. быў арыштаваны кітайскімі камуністычнымі ўладамі й выдадзены Саветам, асуджаны на 25 гадоў прымусовых лягерных работ. Адбываў пакараньне ў лягерах Сыбіры. Па вызваленьні ў 1955 г. выехаў у Польшчу, адтуль у 1959 г. пераехаў у Рым і далей у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лёндане ў Марыян Хаўзе. Ад 1962 г. быў цягам некалькі гадоў дырэктарам школы-інтэрнату Сьв. К. Тураўскага. У1964 г. аднавіў выданьне рэлігійна-грамадзкага часопіса „Божым шляхам“, рэдактарам якога заставаўся амаль да сьмерці. Пісаў байкі, быў аўтарам успамінаў „Кітай — Сыбір — Масква", выдадзеных на шасьці мовах. Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery. Архіў дзеяча захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны.
ГІЗУЛ Мікола (19.08.1919, Баранавіччына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ГІЛІБРАНД (ПАШКОЎСКІ) Канстанты (10.06.1922 05.12.1987, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Чэстэрфілдзе. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая ў Нотынгеме. Пахаваны ў Чэстэрфілдзе на Spital Cemetery.