Запісы 37
Памер: 877с.
Мінск, Нью Йорк 2014
ВОЙТАНКА Сьцяпан (28.10.1886 — 26.06.1968, Нью-Джэрзі, ЗША), сьвятар, дзеяч БАПЦ, бацькаВ. Войтанкі-Васілеўскага. Зь сялянскай сям’і. У1902 г. экстэрнам здаў іспыт на настаўніка пачатковых школаў і дыякана ў Гарадзенскай духоўнай кансысторыі. Падчас Першай сусьветнай вайны — у войску. Па сканчэньні Гарадзенскай гарадзкой гімназіі некаторы час настаўнічаў. У 1918 г. высьвечаны на сьвятара. Працаваўу парафіях Дварэц, Марозавічы (сёньня Дзятлаўскі р-н), Ястрэбель (Бярозаўскі р-н). У1938 г. пад забаронай служэньня за супраціў палянізацыі праваслаўнай царквы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. 05.06.1948 браў удзел у зьездзе ў Канстанцы, дзе была адноўленая БАПЦ. У1950 г. выехаў у ЗША. Арганізаваў парафію Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрзі). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ВОСТРЫКАЎ Цімох, (на эміграцыі Міхась, 28.08.1922, в. Баршчоўка (сёньня Добрускі р-н Гомельскай вобл.) — 14.11.2007, Гомель), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Гомельскім пэдвучылішчы, настаўнічаў. У часе Другой сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў Савецкую армію.
Трапіў у нямецкі палон і быў вывезены ў Нямеччыну, дзе працаваў на фабрыцы. Пасьля вайны скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы. У1948 г. у шэрагах „Д ванаццаткі“ прыехаў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пры канцы 1949 г. выехаў разам зь сябрамі па ,Дванаццатцы“ на навучаньне ў Лювэн (Бэльгія). Праз паўтара гады навучаньня ў інстытуце фізычнай культуры выехаў у Нямеччыну для праходжаньня падрыхтоўкі для дывэрсійнай працы ў БССР. У верасьні 1952 г. быў закінуты ў складзе групы на беларускую тэрыторыю, дзе хутка арыштаваны. Больш за 20 гадоў адбываў зьняволеньне ў Дуброўлаіу ў Мардовіі, пасьля 1975 г. вярнуўся ў Беларусь, жыў і памёр у Гомелі.
ВОЎК-ДЗЕРАШ Казюк (1907 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 17.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ВОЎНА Рыгор (14.01.1920 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.11.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, адным са стваральнікаў другога Лёнданскага аддзелу арганізацыі, дзе выконваў функцыі сакратара. У 1950-х выехаў у Канаду.
ВЫСОЦКАЯ Ядзьвіга (01.05.1930, Слонімшчына — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Лёндане. Ад 14.04.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехала ў Канаду.
ВЫСОЦКІ Базыль (15.09.1902, Слонімшчына — 1988, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак у 1950-х зьехаў у Канаду. Пахаваны ў Таронта на York Cemetery.
ВЫСОЦКІ Леў (09.04.1913, Лібава (сёньня Ліепая, Латвія) — 31.03.2002, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, сын X. Высоцкага. Скончыў сярэднюю тэхнічную школуўЛомжы, служыў марскім кадэтам у польскім войску. Падчас нямецкай акупацыі служыў у банку ў Стоўпцах. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1949 г. прыехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Быў актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Доўгагадовы скарбнік і сябра ўраду Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ВЫСОЦКІ Хведар (Тодар) (26.10.1887, Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 17.09.1976, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай незаможнай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу, вывучыўся на бухгальтара й рахункавода. Працаваў чыноўнікам на чыгунцы. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У1949 г. прыехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Удзельнік Злучанага Беларуска-Амэрыканскага дапамаговага камітэту й Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Доўгагадовы стараста парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны у Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ВЯЛІКІ Павал (нар. 01.10.1925, в. Леніна (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.)), рэлігійны дзеяч. Разам з бацькамі жыўу Мікашэвічах. У1940 г. сям’я была вывезена ў Сыбір. У1942 г. уступіў у Другі польскі корпус, разам зь якім прайшоў праз Іран, Палестыну, Эгіпет, браў удзел у ваенных дзеяньнях у Італіі, бітве за Монтэ-Касіна. У1947 г. дэмабілізаваўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. У 1957 г. быў пасьвечаны на дыякана, 23.04.1967 атрымаў сьвятарскія сьвячэньні. Належаў да юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярха. Ад 1967 г. быў настаяцелем парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане, рэгулярна служыў у Сток-онТрэнце, Сьвіндане, Манчэстэры. У красавіку 1973 г. перабраўся ў Канаду, дзе да 1998 г. служыў у праваслаўнай царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта. У 1993 г. на запрашэньне мітрапаліта Менскага й Слуцкага Філарэта наведваў Беларусь. Ад 1998 г. — на пэнсіі. Жыве ў Бэры (Антарыё, Канада).
ВЯЛОНДА Янка (01.12.1922, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 28.11.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ВЯРБІЦКІ Аўген (04.01.1922, м. Краснае (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 29.06.1986, Філядэльфія, Пэнсільванія, ЗША), грамадзкі дзеяч, навуковец, хімік. Пасьля Другой сусьветнай вайны вучыўся ва ўнівэрстытэце UNRRA у Мюнхене. Пазьней у ЗША скончыў біялягічны факультэт Ратгерскага ўнівэрсытэту (Нью-Брансьвік, НьюДжэрзі). Атрымаўшы ступень доктара навук, пераехаў у штат Аёва, дзе спэцыялізаваўся ў хіміі мясной прадукцыі. Пазьней атрымаў пасаду галоўнага навукоўца ў ваеннай лябараторыі дасьледаваньняў ежы. Дасягнуў посьпехаў у галіне кансэрваваньня харчоў шляхам іррадыяцыі, стваральнік „касьмічнай ежы“, што выкарыстоўвалася ў палётах
амэрыканскіх астранаўтаў. Ягоныя заслугі былі адзначаныя, калі тыя прывезьлі зь Месяца месяцовую пароду, кавалачак якой атрымаў з рук Прэзыдэнта ЗША. Быў сябрам Нью-Ёрскай акадэміі навук, Амэрыканскага хімічнага таварыства, Амэрыканскага інстытуту тэхналёгіі ежы, Амэрыканскага таварыства мясной прамысловасьці. Ганаровы сябра Таварыства прагрэсу навукі. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1954—1957 гг. быў заступнікам старшыні Галоўнай управы арганізацыі. Быў сябрам БІНіМу.
ГАВЕНЧЫК Янка (11.11.1921, Беласточчына — ?, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу Самапомачы на Беласточчыне. У 1950 г. прыехаў у Аўстралію. Жыў у Брысбэне (Квінслэнд), дзе спрабаваў наладзіць беларускае грамадзкае жыцьцё. Быў сябрам Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў. Каля 1954 г. перабраўся ў Сыднэй, увайшоў у склад Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Ад часу заснаваньня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу быў адным зь яго дырэктароў.
ГАЙДЗЕЛЬ Пётра (14.07.1912, Браслаўшчына — люты 1988, Вісконсін, ЗША), грамадзкі дзеяч, лекар. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў гімназію марыянаў у Друі. Вучыўся на мэдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, дыплём лекара атрымаў у Марбурскім унівэрсытэце (Нямеччына) пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У1949 г. выехаўу Аўстралію. У Сыднэі вымушаны быў здаваць іспыт на атрыманьне права лекарскай практыкі. Удзельнічаў у станаўленьні беларускага грамадзкага жыцьця ў Новай Паўднёвай Валіі. У сакавіку 1950 г. браў удзел ў першым зьездзе сяброў Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі ў Сыднэі. Пазьней — адзін з арганізатараў Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі й сябра Аўстралійскага сэктару Рады БНР. У1957 г. разам зь сям’ёй пераехаў у ЗША, дзе таксама займаўся лекарскай працай. Апошнія гады жыў у штаце Вісконсін.
ГАЛАВАЧ Лявон (28.03.1913, Будслаў (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Быў чыгуначнікам па прафэсіі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 11.07.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ГАЛКАЗьміцер (11.10.1917, Піншчына — ?), грамадзкі дзеяч, муж Л. Галкі Служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, належаў да акруговага аддзелу ў Ковэнтры. У пачатку 1950-х гг. выехаў у Бразылію.
ГАЛКА Луцыя (? — ?), жонкаЗ. Галкі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 20.10.1947 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1950-х гг. выехала ў Бразылію разам з мужам.
ГАЛОЎКА Мікола (21.09.1926, в. Дарагляны (сёньня Мастоўскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?, ЗША), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Слоніме, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Разам з іншымі трапіўу 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, служыў у Друтім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 06.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1949 г. далучыўся да Беларускага камітэту сяброўства ў Ёркшыры, дзе выконваў функцыі скарбніка. Аднак у 1949 г. вярнуўся ў ЗБВБ. Ад 1950 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1950-х гг. выехаў у ЗША.
ГАЛУБІНКА Марыя (дзяв. Клус, нар. ?, Століншчына), царкоўная актывістка. Дзяўчынкай трапіла разам з бацькамі ў Іран. Да канца Другой сусьветнай вайны знаходзілася ў лягеры для цывільных сваякоў польскіх жаўнераў у Тэнгеру (Танзанія). У 1947 г. прыехала ў Вялікабрытанію. Пабралася шлюбам зь Міхасём Галубінкам. Актывістка парафіяльнага камітэту Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане.
ГАЛУМБОЎСКІ Янка (17.05.1907, Берасьцейшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 12.03.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Жыўу Валіі.
ГАЛЯК Леанід (31.10.1910, Вільня — 03.04.1980, Стамфард, Канэктыкут, ЗША), грамадзкі дзеяч, юрыст. У1930—1935 гг. вучыўся на хімічным, а пазьней юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У часе нямецкай акупацыі працаваў юрыстам у Менскай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1944—1945 гг. быў супрацоўнікам Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў Брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне й выданьня „Летапіс беларускай эміграцыі“. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў ды першы рэдактар газэты „Беларус" (1950—1951). Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1953—1956 гг. уваходзіў ва ўправу Стамфардзкага аддзелу арганізацыі. У1955 г. выйшаў з Рады БНР, а ў наступным годзе й з БАЗА. Аўтар „Успамінаў" (выдрукаваныя ў 2-х тамах у 1982—1983 гт.). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.