• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі

    Зборнік задач па хіміі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 2010
    38.7 МБ
    515.	Паказаны формулы амінакіслот:
    СН3—CH(NH2)COOH і CH2(NH2)—(СН2)2—соон.
    Якая з амінакіслот адносіцца да а-амінакіслот і на пад-ставе якой прыметы?
    516.	Такія а-амінакіслоты, як аланін, лізін, глутамінавая кіслата, можна аднесці да трох розных груп а-амінакіслот. Назавіце гэтыя групы і пакажыце, на падставе якой пры-меты яны класіфікаваны.
    517.	Вызначце малекулярныя формулы амінакіслот, ма-лярныя масы якіх роўны 89 г/моль і 103 г/моль. Напішыце
    91
    структурныя формулы гэтых кіслот, ведаючы, што першая з іх адносіцца да а-амінакіслот, а другая — да р-амінакіслот.
    518.	Назавіце па сістэматычнай наменклатуры IUPAC амінакіслоты, формулы якіх:
    СН3
    а)СН3—С—СООН CH2(NH2)COOH
    nh2
    СН3
    I ' сн3—сн—с—соон
    NH2 СН3
    519.	Напішыце формулу злучэння, у саставе малекулы якога ёсць адна пептыдная (амідная) група.
    Хімічныя ўласцівасці
    520.	Якія змяненні і чаму адбудуцца з растворамі амі-навоцатнай, воцатнай, глутамінавай кіслот і лізіну, калі ў іх капнуць некалькі кропель раствору метыларанжу?
    521.	Вызначце, якую хімічную колькасць гідраксіду шчо-лачнага металу неабходна ўзяць, каб ён поўнасцю праўза-емадзейнічаў з амінавоцатнай кіслатой масай 33 г.
    522.	Ёсць два растворы амінакіслот, у якіх змяшчаец-ца гліцын масай 13,8 г і аланін масай 16,376 г. Да абодвух раствораў дабавілі раствор гідраксіду калію, роўна столькі, каб амінакіслоты поўнасцю ўступілі ў рэакцыю са шчолаччу. Разлічыце, якая хімічная колькасць гідраксіду калію спат-рэбілася для рэакцыі ў кожным выпадку.
    92
    523.	Вызначце масу солі, атрыманай у рэакцыі паміж растворам аланіну масай 178 г з масавай доляй кіслаты 20 % і растворам гідраксіду натрыю масай 40 г з масавай доляй шчолачы 35 %.
    Прыклад 20. Вызначце, які аб’ём салянай кіслаты з ма-лярнай канцэнтрацыяй НСІ, роўнай 2 моль/дм3, неабходны для рэакцыі з амінавоцатнай кіслатой масай 101,25 г.
    Дадзена: с(НС1) = 2 моль/дм3 т(кіслаты) = 101,25 г
    Рашэнне
    1) Вызначаем хімічную коль-касць амінавоцатнай кіслаты:
    V(p-py НСІ) — ?
    M(CH2(NH2)COOH) = 75 г/моль;
    n(CH2(NH2)COOH) = 101,25 г= 75 г/моль = 1,35 моль.
    2) Па ўраўненні рэакцыі амінавоцатнай кіслаты з саля-най кіслатой вызначаем хімічную колькасць хлоравадароду, неабходнага для рэакцыі з амінакіслатой:
    1,35 моль	п моль
    NH2CH2COOH + HC1 -* [H3N—СН2—COOHJC1
    1 моль	1 моль
    п(НС1)= 1,35 моль.
    3) Ведаючы хімічную колькасць хлоравадароду, вызнача-ем аб’ём салянай кіслаты:
    с = ^-; Цр-ру НС1)= 1,35 моль : 2 моль/дм3 = 0,675 дм3.
    Адказ: Цр-ру НСІ) = 0,675 дм3.
    524. Для рэакцыі з растворамі, якія змяшчаюць аміна-воцатную кіслату хімічнай колькасцю па 0,4 моль, у адным выпадку выкарысталі раствор гідраксіду натрыю з малярнай канцэнтрацыяй шчолачы 2,6 моль/дм3, а ў другім — раствор гідраксіду натрыю з масавай доляй шчолачы 0,24 (шчыль-насць 1,263 г/см3). У якім выпадку аб’ём раствору шчолачы быў большым?
    93
    525.	Да двух раствораў, якія змяшчаюць роўныя хіміч-ныя колькасці амінавоцатнай і глутамінавай кіслот, прылілі раствор гідраксіду натрыю, узяты з лішкам. У якіх суадносі-нах была зрасходавана шчолач для рэакцыі з названымі кіс-лотамі?
    526.	Да раствору, які змяшчае аланін хімічнай колькасцю 0,98 моль, прылілі раствор гідраксіду калію масай 124,45 г з масавай доляй шчолачы 0,36. А затым яшчэ прылілі раствор гідраксіду натрыю для поўнай нейтралізацыі кіслаты. Якая хімічная колькасць шчолачы была ў растворы гідраксіду натрыю?
    527.	Сумесі амінавоцатнай і воцатнай кіслот масай 60,3 гдля солеўтварэння патрабуецца хлоравадарод аб’ёмам (н. у.) 9,408 дм3. Вызначце масавую долю воцатнай кіслаты ў сумесі.
    528.	Напішыце ўраўненні рэакцый атрымання двух ты-паў солей амінавоцатнай кіслаты.
    529.	Напішыце дзве розныя структурныя формулы тры-пептыдаў, утвораных гліцынам і аланінам.
    Атрыманне
    530.	Праз раствор хлорвоцатнай кіслаты прапусцілі амі-як аб’ёмам (н.у.) 16,576 дм3. Вызначце масу амінакіслаты, атрыманай у дадзенай рэакцыі.
    531.	Вызначце, які аб’ём (н. у.) аміяку патрабуецца для атрымання амінавоцатнай кіслаты з бромвоцатнай кіслаты масай 155,68 г, калі лічыць, што страты аміяку складаюць 3 % па аб’ёме.
    532.	Разлічыце масу дыпептыду аланілаланіну, атрыма-нага ў працэсе сінтэзу з аланіну масай 194,02 г пры выхадзе прадукту рэакцыі 0,84.
    Камбінаваныя задачы
    533.	Вызначце формулу а-амінакіслаты, у якой маса-вая доля азоту на 2,14 % меншая за масавую долю азоту ў аланіне.
    94
    534.	Да раствору амінавоцатнай кіслаты масай 120 г з масавай доляй кіслаты 0,18 дабавілі раствор гідраксіду калію масай 80 г з масавай доляй шчолачы 0,14. На колькі пра-цэнтаў масавая доля амінавоцатнай кіслаты ў канчатковым растворы паменшылася ў параўнанні з яе масавай доляй у першым растворы?
    535.	Праз раствор хлорвоцатнай кіслаты з масай кіслаты 79,38 г прапусцілі аміяк, узяты з лішкам. Затым прылілі рас-твор гідраксіду натрыю масай 80 г з масавай доляй шчолачы 40 %. Вылічыце масу рэчываў у канчатковым растворы.
    536.	Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
    а)	метан —* ацэтылен —* воцатная кіслата —* хлорвоцат-ная кіслата —* амінавоцатная кіслата;
    б)	этаналь —* этанавая кіслата —* 2-хлорэтанавая кісла-та —* 2-амінаэтанавая кіслата —* натрыевая соль амінаэта-навай кіслаты;
    в)	ацэтылен —» воцатная кіслата —* гліцылгліцын —» на-трыевая соль амінавоцатнай кіслаты;
    г)	1-хлорпрапан —* прапанол-1 -♦ прапаналь -♦ прапа-навая кіслата —► 2-хлорпрапанавая кіслата —* 2-амінапрапа-навая кіслата -* аланілгліцын.
    Раздзел 10 УСКЛАДНЕНЫЯ ЗАДАЧЫ
    Алканы
    537.	Вылічыце аб’ём (н. у.) азанаванага кіслароду, які змяшчае 6 % азону па аб’ёме, што спатрэбіцца для поўнага спальвання прапану аб’ёмам 33,6 дм3.
    538.	Пры згаранні невядомага цыклаалкану ўтварыўся вуглякіслы газ аб’ёмам (н. у.) 5,6 дм3. Вылічыце масу вады, якая ўтварылася.
    539.	Пры электролізе воднага раствору прапіянату на-трыю CH3CH2COONa на анодзе ўтварыўся газ і вуглева-дарод бутан. Які газ утварыўся на анодзе? Прапануйце ме-ханізм утварэння бутапу.
    540.	Прывядзіце будову вуглевадароду з адноснай шчыльнасцю па паветры 1,931, які не абясколервае на хо-ладзе раствор перманганату калію, а пры ўзаемадзеянні з ва-дародам на каталізатары ўтварае сумесь двух рэчываў.
    541.	Рэчыва А нецыклічнай будовы, мае малекулярную формулу С6Н12 і змяшчае атам вугляроду з чатырма розны-мі замяшчальнікамі. Пры каталітычным гідрыраванні ўтва-рае злучэнне В формулы С6Н14, якое не можа існаваць у вы-глядзе энантыямераў. Прапануйце структуру рэчыва А.
    542.	Крэкінг насычанага вуглевадароду прывёў да ўтва-рэння сумесі трох газаў: двух прадуктаў і алкану, які не пра-рэагаваў, прычым шчыльнасць гэтай сумесі ў 1,8 раза мен-шая за шчыльнасць зыходнага алкану. Вылічыце, з якім вы-хадам адбыўся крэкінг алкану.
    543.	Пры сплаўленні натрыевай солі насычанай карбо-навай кіслаты масай 9,6 г з лішкам гідраксіду натрыю ўтва-раецца з 80-працэнтным выхадам вуглевадарод аб’ёмам (н.у.) 1,79 дм3. Вызначце малекулярную формулу вугле-вадароду.
    Прыклад 21. Пры згаранні сумесі метану і бутану масай 26,4 г атрымалі аксід вугляроду(ІУ) масай 79,2 г. Вызначце масавыя долі вуглевадародаў у сумесі.
    96
    Дадзена: т(сумесі) = 26,4 г т(СО2) = 79,2г
    нсн4) — ? НС4н10) - ?
    Рашэнне
    1)	Вызначаем хімічную колькасць СО2:
    п ~ ІЛ' М(СО2) = 44 г/моль; п(СО2) = 79,2 г: 44 г/моль = 1,8 моль.
    2)	Запісваем ураўненні рэакцый: х моль	а моль
    СН4 + 2О2 — СО2 + 2Н2О 1 моль	1 моль
    а = х моль.
    у моль	b моль
    2С4Н10 + 13О2^ 8СО2 + ЮН2О 2 моль	8 моль
    b-^у моль.
    Адкуль а + Ь= 1,8 моль, або х + 4у = 1,8.
    3)	Запісваем другое ўраўненне і рашаем сістэму ўраў-ненняў:	f
    I 16х + 58у = 26,4;
    [ х + 4у = 1,8;
    у = 0,4 моль; х = 0,2 моль;
    п(СН4) = 0,2 моль;
    п(С4Н10) = 0,4 моль; т(СН4) = 3,2 г; т(С4Н10) = 23,2 г;
    W = J^. ^(СН4) = 3,2 г : 26,4 г = 0,12;
    ^сумесі
    ш(С4Н10) = 23,2 г: 26,4 г = 0,88.
    Адказ: ta(CH4) = 0,12; &у(С4Н10) = 0,88.
    544.	Вылічыце аб’ёмную долю метану ў сумесі метану і бутану аб’ёмам 12,4 дм3, калі пры яе згаранні атрыманы аксід вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 31,36 дм3.
    545.	Пры згаранні сумесі метану і прапану хімічнай колькасцю 0,14 моль атрыманы аксід вугляроду(ІУ) хімічнай колькасцю 0,32 моль. Вызначце аб’ёмную долю кожнага газу ў сумесі.
    546.	Пры згаранні сумесі метану і бутану аб’ёмам (н. у.)
    18,6дм3 атрыманы аксід вугляроду (IV) аб’ёмам (н. у.) 42,1 дм3. Вылічыце аб’ёмную долю бутану ў сумесі і напі-шыце ўраўненні адпаведных рэакцый.
    4 Па хіміі, II кл.
    97
    547.	Газ, які ўтварыўся пры поўным згаранні сумесі пра-пану і метану (740 мм рт. сл., 22 °C), аб’ёмам 745,7 см3 можа паглынуцца растворам гідраксіду калію аб’ёмам 49,02 см3 (шчыльнасць 1,02 г/см3) з масавай доляй рэчыва 5,6 %. Атрыманы ў выніку раствор не дае асадку пры дабаўленні раствору хларыду кальцыю. Вызначце састаў газавай сумесі ў аб’ёмных долях. Які аб’ём (н. у.) паветра спатрэбіцца для поўнага згарання названай газавай сумесі?
    548.	Напішыце састаў прадуктаў, якія з’яўляюцца гамо-лагамі цыклагексану і ўтвараюцца ў прысутнасці плаціны ў адпаведных умовах пры дэгідрацыклізацыі актану.
    549.	Вылічыце масу метылцыклагексану, які ўтвараецца пры дэгідрацыклізацыі гептану масай 5 кг з выхадам 65 %.
    550.	Вылічыце аб’ём азанаванага кіслароду (н. у.), які змяшчае 20 % азону па аб’ёме, што патрабуецца для поў-нага згарання прапану аб’ёмам 134,4 дм3.
    Алкены
    551.	Пакажыце, які алкен трэба выкарыстаць для здзяй-снення рэакцый:
    ? + HC1 - СН3СН2СНС1СН2СН2СН3 ^Х/СН2СН2СНз ? + hi-Qj