Зборнік задач па хіміі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 2010
556. Чым можна растлумачыць адрозненні ў скорасці рэ-акцый, якія адбываюцца паміж бромам і:
а) этэнам;
б) 2-метылпрапенам?
Улічыце, што першай часціцай, якая атакуецца алкенамі, з’яўляецца дадатна зараджаная.
557. Ненасычаны вуглевадарод у выглядзе сумесі цыс-транс-ізамераў поўнасцю рэагуе з хлоравадародам масай 3,65 г. Злучэнне, якое ўтвараецца пры награванні з вод-ным растворам гідраксіду натрыю, дае адпаведны спірт ма-сай 4,44 г. Прапануйце структурную формулу зыходнага вуг-левадароду, калі выхад спірту склаў 60 %.
558. Напішыце ўраўненне рэакцыі, з дапамогай якой можна атрымаць 2-хлорбутан з адпаведнага алкену.
559. Два ізамерныя злучэнні малекулярнай формулы С8Н16 У рэакцыі з бромавадародам утвараюць адно і тое ж злучэнне, ідэнтычнае галоўнаму прадукту брамавання пры асвятленні 2,2,4-трыметылпентану. Вызначце структур-ныя формулы ізамераў і напішыце ўраўненні адпаведных рэ-акцый.
560. 3 алкенам А з разгалінаваным ланйугом атамаў вугляроду была праведзена гідратацыя ў кіслым асяроддзі. Атрымаліся два прадукты: Б (99 %) і В (1 %). Пры кантак-це з акісляльнікам Б не аксіляецца, a В аксіляецца ў злу-чэнне Г, якое дае рэакцыю сярэбранага люстра. Акрамя Г, адзначана прысутнасць арганічнага рэчыва кіслага характа-ру Д. Было вызначана, што Д масай 2,32 г рэагуе колькасна з гідраксідам натрыю масай 0,80 г. Вызначце структурную формулу рэчыва А і запішыце ўраўненні ўсіх рэакцый яго пе-ратварэнняў.
99
561. Малярныя масы двух алкенаў нецыклічнай будовы адносяцца як 3 : 5. Пасля іх поўнага гідрыравання адносіны малярных мас атрыманых злучэнняў сталі роўнымі 0,6111. Вызначце малекулярныя формулы алкенаў.
562. На згаранне сумесі этэну і прапену аб’ёмам (н.у.) 11,2дм3 спатрэбіўся кісларод аб’ёмам (н.у.) 43,9 дм3. Вызначце аб’ём кожнага вуглевадароду ў сумесі газаў.
563. Вызначце, якія прадукты і ў якой колькасці ўтвара-юцца, калі на сумесь, якая складаецца з этэну аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3 і хлору аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3, падзейнічаць со-нечным святлом.
564. Этыленаксід належыць да вельмі важных прамы-словых прадуктаў. У прамысловасці яго можна атрымаць і прамым акісленнем этылену:
СН2=СН2+О2^^Д-^^НОСН- СН2ОН
2 2 2 Ag/Al2O3 2
'з этыленаксід
этылен
этыленгліколь
Пры ўзаемадзеянні этыленаксіду з вадой у кіслым ася-роддзі атрымліваюць этыленгліколь. Вызначце масу эты-ленгліколю, які можна атрымаць пры прамым акісленні эты-лену аб’ёмам 3 м3.
565. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні, і пакажыце ўмо-вы здзяйснення рэакцый:
с2н6 —► с2н5вг —* с2н4—Д—+ носн2—СН2ОН
Алкіны
566. Вызначце аб’ёмныя долі рэчываў у сумесі этыну і прапену аб’ёмам (н. у.) 8,96 дм3, якая поўнасцю прарэага-вала з хлорам аб’ёмам 17,6 дм3.
567. Вызначце аб’ём вадароду, неабходнага для поўнага гідрыравання сумесі газаў аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3, якая скла-даецца з прапену і этыну, калГ вядома, што іх масавыя долі складаюць адпаведна 10 % і 90 % .
568. Сумесь карбідаў алюмінію і кальцыю масай 54,4 г апрацавалі вадой, і ўтварылася сумесь газаў хімічнай коль-100
касцю 0,6 моль. Вызначце колькасны састаў атрыманай су-месі газаў.
569. Пры апрацоўцы вадой сумесі гідрыду і карбіду каль-цыю масай 17,0 г вылучыліся газы аб’ёмам (н. у.) 6,72 дм3, якія прапусцілі над плацінавым каталізатарам да поўнага гід-рыравання ацэтылену. Знайдзіце састаў канчатковай сумесі.
570. Пры ўзаемадзеянні вады з сумессю карбідаў алю-мінію і кальцыю масай 40,0 г утварылася сумесь газаў аб’-ёмам (н. у.) 15,68 дм3. Вылічыце аб’ёмную долю этыну ў су-месі газаў.
571. Аб’ёмныя долі этэну і этыну складаюць адпаведна 20 % і 80 %. Вызначце аб’ём вадароду, неабходнага ддя поўнага гідрыравання сумесі газаў аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3.
572. Вызначце аб’ём хлору, які можа поўнасцю прарэ-агаваць у цемнаце з сумессю газаў аб’ёмам (н. у.) 1,12 дм3, якая складаецца з метану і этыну, калі вядома, што іх аб’-ёмныя долі складаюць адпаведна 40 % і 60 %.
573. Вядома, што сумесь этэну, прапану і этыну аб’ёмам 1 дм3 мае масу (н. у.) 1,304 г і можа далучыць хлор аб’ёмам (н.у.) 1,1 дм3. Знайдзіце састаў зыходнай сумесі (у % па аб’ёме).
574. Сумесь газаў этыну, азоту і аксіду вугляроду(ІУ) хі-мічнай колькасцю 0,00446 моль спалілі ў кіслародзе аб’ёмам 0,260 дм3. Пасля рэакцыі аб’ём газаў, прыведзеных да нар-мальныхумоў, атрымаўся 0,270 дм3. Пры прапусканні атры-манай сумесі газаў праз лішак раствору вапнавай вады яе аб’ём змяніўся і стаў роўны 0,140 дм3. Вызначце аб’ёмы га-заў у зыходнай сумесі (усе аб’ёмы газаў вымераны пры нар-мальных умовах).
Араматычныя вуглевадароды
575. Вызначце будову араматычнага вуглевадароду, са-стаў якога С9Н12, калі вядома, што пры яго акісленні бі-храматам натрыю ў прысутнасці сернай кіслаты ўтвараецца бензолтрыкарбонавая кіслата, а пры хлараванні ў прысу-тнасці хларыду алюмінію(ІІІ) утвараецца толькі адно мона-хлорвытворнае.
101
576. Вуглевадарод А пры дзеянні лішку хлору ўтварае дыхлорвытворнае, масавая доля хлору ў якім роўна 0,376. Пры награванні вулевадароду А з растворам біхрамату ка-лію ў прысутнасці сернай кіслаты ўтвараюцца дзве адна-асноўныя карбонавыя кіслоты. Знайдзіце малекулярную і структурную формулы вуглевадароду і напішыце ўраўненні рэакцый.
577. Напішыце ўраўненні рэакцый брамавання метыл-бензолу бромам:
а) у прысутнасці хларыду жалеза(ІІІ) пры награванні;
б) пры апраменьванні святлом.
578. Пры фотахімічным хлараванні метылбензолу (та-луолу) у газавай фазе атрымалі сумесь арганічных рэчываў, якая складаецца з 64,4 % бензілідэндыхларыду С6Н5СНС12, 12,65 % бензілхларыду С6Н5СН2С1, 19,55 % фенілтры-хлорметану С6Н5СС13 і 3,4 % талуолу (прыведзены масавыя долі). Дапускаючы, што ўвесь хлор, узяты для рэакцыі, пра-рэагаваў, вылічыце колькасныя суадносіны талуолу да хлору ў зыходнай газавай сумесі і колькасныя суадносіны талуолу, які не прарэагаваў, да яго зыходнай колькасці.
579. Хлараванне гамолагу бензолу хлорам аб’ёмам 0,448 дм3 у прысутнасці хларыду жалеза(ІІІ) прыводзіць да ўтварэння адзінага прадукту рэакцыі, які ў адпаведных умо-вах пры апрацоўцы паслядоўна шчолаччу і кіслатой утварае злучэнне масай 1,652 г з выхадам 70 %. Вызначце малеку-лярную формулу гамолагу бензолу.
580. Пры спальванні гамолагу бензолу масай 0,92 г утвараецца аксід вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 1,568 дм3. Знайдзіце састаў і структурную формулу вуглевадароду.
581. Узаемадзеяннем бензолу масай 39 г з этыленам у кіслым асяроддзі атрымана злучэнне, якое пры асвятленні і нязначным награванні апрацавалі бромам хімічнай коль-касцю 1 моль. Затым атрыманы прадукт апрацавалі спір-тавым растворам КОН. Вылічыце масу прадукту, які ўтва-рыўся.
582. Пры награванні ацэтылену ў прысутнасці актыва-ванага вугалю ўтвараецца бензол. Напішыце ўраўненне ад-102
паведнай рэакцыі ддя трымерызацыі прапіну. Улічыце, што ў апошняй рэакцыі ўтвараюцца два араматычныя злучэнні.
583. Фабрыкі па вытворчасці касметыкі прымяняюць у якасці аднаго з відаў сыравіны спірт, які атрымліваюць з бензолу і аксіду этэну, што сінтэзуецца з этэну. Запішыце ўраўненні рэакцый атрымання ўсіх названых рэчываў.
584. У прысутнасці каталізатара газападобнае арганіч-нае рэчыва А, якое ў чыстым выглядзе не мае паху, пера-твараецца ў рэчыва Б — бясколерную таксічную вадкасць з характэрным пахам, якая не абясколервае бромную ваду і раствор перманганату калію. Пры пэўных умовах рэчы-ва Б узаемадзейнічае з вадародам. Прадукт гэтай рэакцыі (В) уваходзіць у састаў некаторых сартоў нафты. Калі па-дзейнічаць на рэчыва Б адной з мінеральных кіслот, то ўтва-раюцца дзве вадкасці. Адна з іх, без колеру і паху, можа быць атрымана пры гарэнні рэчыва А, другая — светла-жоўтая, з характэрным пахам (Г) і прымяняецца для атрымання нека-торых фарбавальнікаў. Што ўяўляюць сабой рэчывы A—Г? Напішыце ўраўненні рэакцый, якія будуць паказваць апі-саныя рэакцыі.
585. Вылічыце масу трынітраталуолу, які ўтвараецца пры ўзаемадзеянні талуолу масай 31,28 г і азотнай кіслаты аб’ёмам 16 см3 з масавай доляй рэчыва 60 % (шчыльнасць 1,373 г/см3).
586. У якасці алкілуючых (алкілаванне — увядзенне ал-кільнай групы ў ядро араматычнага злучэння) рэагентаў мо-гуць прымяняцца алкены, хлоралканы і спірты. Напішыце ўраўненні каталітычнага алкілавання бензолу этанолам і хлорэтанам.
587. Вылічыце масу этылбензолу, які атрыманы пры ўза-емадзеянні бензолу масай 7.8 г з этыленам у прысутнасці кі-слаты.
588. Напішыце структурныя формулы ўсіх прадуктаў, якія могуць утварыцца пры дзеянні лішку металічнага на-трыю на сумесь, якая змяшчае 2-бромпрапан і бромбензол.
589. Складзіце план доследу і напішыце ўраўненні рэак-цый, на падставе якіх можна адрозніць бензол, этылбензол і пентан.
юз
590. Пры брамаванні гамолагу бензолу масай 18,4 г у прысутнасці браміду алюмінію ўтварылася сумесь двух мо-навытворных масай 27,36 г з выхадам 80 %. Вызначце ма-лекулярную формулу гамолагу бензолу.
591. Араматычны вуглевадарод невядомай будовы апра-цавалі лішкам раствору хлору ў хлараформе і атрымалі ды-хларыд масай 3,5 г. Пры дзеянні на такую ж колькасць вуг-левадароду лішку воднага раствору перманганату калію вы-лучылі двухатамны спірт масай 2,76 г. Вызначце структурную формулу вуглевадароду.
592. Пакажыце структурную формулу канчатковага пра-дукту наступнага ланйуга ператварэнняў:
ОСН3С1 Cl2/ftv Na/^ 2Вг2/Лу NaOH/ROH^
А1С13 '” ’" '” "’ лішак
593. Пры нітраванні гамолагу бензолу масай 27,6 гутва-рыліся два монанітравытворныя агульнай масай 28,77 г з выхадам 70 %. Вызначце малекулярную формулу вуглевада-роду.
Спірты
594. Растлумачце, якая з дзвюх прыведзеных назваў і чаму адпавядае спірту, будова якога
ОН
а) 4-прапіл-2-хлоргептэн-3-ол-1;
б) 2-хлор-4,4-дыпрапілпентэн-3-ол-1.
595. Якія з названых рэчываў адносяцца да таго ж гамала-гічнага рада, што і алілавы спірт, і чаму: бензілавы спірт, пра-панол-2, 2-прапен-ол-1, 2-метылпрапанол-1, З-бутэн-ол-1.
596. Напішыце структурную формулу прасцейшага тра-цічнага насычанага аднаатамнага спірту з чатырма пер-шаснымі атамамі вугляроду. Напішыце структурную фор-
104
мулу злучэння другога класа, якое з’яўляецца ізамерам тра-цічнага спірту.
597. Растлумачце, чаму ў радзе — CO, СО2, С2Н5ОН — даўжыня хімічнай сувязі паміж атамамі С — О павялічва-ецца.