Зборнік задач па хіміі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 2010
383. Растлумачце, чаму тэмпература кіпення альдэгідаў ніжэйшая, чым насычаных аднаатамных спіртоў з тым жа лікам атамаў вугляроду ў малекуле.
Хімічныя ўласцівасці
Рэакцыі далучэння
384. У якіх мольных суадносінах трэба ўзяць метаналь і прапаналь, каб для іх гідрыравання спатрэбіліся роўныя аб’-ёмы (н. у.) вадароду? Адказ пацвярдзіце разлікамі па адпа-ведных ураўненнях рэакцый.
385. Вызначце аб’ём (н.у.) вадароду, які неабходны для гідрыравання этаналя масай 41,8 г.
386. Вызначце, якая маса спірту ўтвараецца пры гідры-раванні этаналю хімічнай колькасцю 1,42 моль.
387. Для гідрыравання метаналю масай 204,6 г быў узя-ты вадарод аб’ёмам (н. у.) 133,952 дм3. Вызначце масу спір-ту, атрыманага ў выніку рэакцыі.
68
388. Пры гідрыраванні прапаналю хімічнай колькасцю 4 моль вадародам, які змяшчае 2,5 % (па аб’ёме) прымесей іншых газаў, атрыманы адпаведны альдэгіду спірт. Вызначце, які аб’ём (н. у.) сумесі газаў неабходна ўзяць для гідрыраван-ня альдэгіду.
389. Параўнайце ўмовы працякання рэакцый гідрыра-вання этаналю і этэну. Да якога тыпу рэакцый адносяцца да-дзеныя працэсы? Назавіце прадукты рэакцый.
Рэакцыі акіслення
390. Разлічыце, якую хімічную колькасць этаналю мож-на акісліць аміячным растворам аксіду серабра(І), які змя-шчае аксід масай 0,464 г.
391. У выніку рэакцыі сярэбранага люстра атрымана се-рабро хімічнай колькасцю 0,025 моль. Разлічыце масу ме-таналю, які ўступіў у рэакцыю.
392. Вызначце, які аб’ём раствору метаналю з масавай доляй альдэгіду 20 % (шчыльнасць 1,06 г/см3) неабходна да-бавіць да аміячнага раствору аксіду серабра(І), каб вылучы-лася серабро масай 7,56 г.
393. Гідраксідам медзі(ІІ), атрыманым у рэакцыі раство-ру гідраксіду натрыю з масавай доляй шчолачы 20 % і суль-фату медзі(ІІ), акіслілі этаналь. У рэакцыі акіслення атры-маны аксід медзі(І) масай 6,336 г. Вызначце масу раствору гідраксіду натрыю, які зрасходаваны на атрыманне гідраксіду медзі(ІІ).
394. Гідраксідам медзі(ІІ) паслядоўна акіслялі метаналь масай 6,72 г і прапаналь масай 19,488 г. Вызначце, у якіх мольных адносінах быў узяты акісляльнік у другой рэакцыі ў дачыненні да першай рэакцыі.
395. Пры спальванні пары этаналю ўтварыўся вуглякі-слы газ, які прапусцілі праз раствор вапнавай вады. Пры гэ-тым утварыўся карбанат кальцыю масай 36 г. Вызначце масу альдэгіду, які згарэў.
396. Напішыце ў агульным выглядзе ўраўненне гарэння альдэгіду С„Н2лО.
Прыклад 14. Вызначце малекулярную формулу кіс-лародзмяшчальнага рэчыва, калі пры згаранні яго пары
69
ўтвараюцца аксід вугляроду(ІУ) і вада ў мольных адносі-нах 3 : 3.
Дадзена: п(СО2):п(Н2О) = 3:3 СХН Л - ?
Рашэнне
1) Прааналізуем ураўненне гарэння невядомага арганічнага злучэння, зыходзячы з разліку,
што спальваюць рэчыва хімічнай колькасцю 1 моль, і даных, прыведзеных ва ўмове задачы:
едог + ^о2 — 3CO2t + ЗН2О
1 моль 3 моль 3 моль
Малекулярная формула рэчыва С3Н6О.
2) Прааналізуем ураўненне рэакцыі гарэння злучэння С3Н6О і праверым, ці адпавядае знойдзеная формула ўмове задачы:
С3Н6О + 4О2 - 3CO2f + ЗН2О
1 моль 3 моль 3 моль
Значыць, малекулярная формула невядомага рэчыва
С3н6о.
Адказ: С3Н6О.
Атрыманне
397. Які аб’ём (н. у.) этыну неабходны для атрымання этаналю масай 85,8 г?
398. У працэсе паслядоўных рэакцый з тэхнічнага кар-біду кальцыю масай 55 г атрымалі этаналь масай 35,2 г. Вызначце масавую долю прымесей у тэхнічным карбідзе кальцыю.
399. Этанол масай 8,28 г акіслялі аксідам медзі(ІІ) масай 12,8 г. Вызначце масу альдэгіду, які ўтварыўся, лічачы, што выхад прадукту рэакцыі 100 %.
400. У працэсе прамога акіслення этэну хімічнай колька-сцю 8,8 моль у прысутнасці хларыду паладыю атрымалі алвдэгід масай 360,8 г. Вызначце практычны выхад прадукту рэакцыі.
70
401. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія паказваюць тры спосабы атрымання этаналю. У кожным выпадку пакажыце ўмовы працякання рэакцый і запішыце рэагенты.
402. Разлічыце масу этаналю, які можна атрымаць пры акісленні этанолу аб’ёмам (н.у.) 120 см3 (шчыльнасць 0,8 г/см3), калі выхад прадукту рэакцыі роўны 85 % ад тэа-рэтычнага.
403. Рэакцыя акіслення порцыі этанолу адбываецца з выхадам прадукту 80 %. У рэакцыі такой жа масы этанолу з металічным натрыем вылучыўся вадарод аб’ёмам (н.у.) 48,832 дм3. Вызначце, якая хімічная колькасць альдэгіду ўтварылася ў выніку першай рэакцыі.
404. Вызначце, які аб’ём (дм3) раствору фармальдэгіду з масавай доляй альдэгіду 40 % (шчыльнасць 1,1 г/см3) атры-малі пры растварэнні метаналю, які быў атрыманы пры ка-талітычным акісленні метану аб’ёмам (н.у.) 0,7 м3 кісларо-дам паветра.
Камбінаваныя задачы
Прыклад 15. Сумарная маса ўсіх атамаў вугляроду і ва-дароду ў малекуле аліфатычнага насычанага альдэгіду боль-шая за масу кіслароду ў 2,625 раза. Вызначце малекулярную формулу альдэгіду і напішыце структурную формулу.
Дадзена:
m(C) + m(H) _ 2 б25 W(O)
Формула — ?
Рашэнне
1) Агульная формула альдэгідаў Спн2по.
2) Па ўмове задачы:
m(C) + m(H) _ 12n + 2n
m(O) 16
= 2,625,
значыць, 14n = 42, п = 3.
3) Малекулярная формула альдэгіду С3Н6О, структурная
формулаСНз—СН2—Сх .
Н
Адказ: С3Н6О.
405. Маса кіслароду ў малекуле невядомага аліфатычна-га насычанага альдэгіду ў 0,2857 раза меншая за сумарную
71
масу ўсіх атамаў вугляроду і вадароду ў малекуле. Вызначце малекулярную формулу альдэгіду і напішыце магчымыя фор-мулы структурных ізамераў.
406. Вызначце малекулярную формулу кіслародзмя-шчальнага арганічнага злучэння, адносная шчыльнасць пары якога па азоце роўна 3,072. Масавыя долі вугляроду і кі-слароду адпаведна роўны 0,6976 і 0,1860.
407. Якая хімічная колькасць метаналю змяшчаецца ў растворы аб’ёмам 1,5 дм3 (шчыльнасць 1,06 г/см3) з маса-вай доляй альдэгіду 0,32?
408. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія пацвярджаюць, што з дапамогай аднаго рэактыву можна вызначыць, у якой з прабірак знаходзяцца этаналь і гліцэрына.
409. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
а) СН3СНО - СО2 — СН3ОН — СН3С1 - СН3ОН;
б)СН3СНО — С2Н5ОН -> С2Н5СІ -* С2Н5ОН — - СН3СНО;
в) метан —» ацэтылен —> этаналь —* этанол —* этылен —♦ —» этаналь;
г) карбід кальцыю —* ацэтылен -♦ воцатны альдэгід —► —* воцатная кіслата.
Карбонавыя кіслоты
Будова
410. Назавіце наступныя функцыянальныя групы:
Пакажыце, у састаў малекул якіх класаў арганічных злу-чэнняў яны ўваходзяць.
411. Пакажыце, у чым заключаецца адрозненне ў будове карбонавых кіслот, формулы якіх:
72
сн3—с
\он
но он
412. Выберыце са спісу агульную формулу, што можа адпавядаць усім карбонавым кіслотам, форму-лы якіх запісаны ў радах а) і б) папярэдняга задання: С„Н2пО2; R—СООН, СяН2я + 1СООН; R—(СООН)2; R—(СООН)3; С„Н2яО.
413. Пакажыце, якія з рэчываў (формулы іх прыведзе-ны) і на падставе якіх прымет адносяцца да:
а) функцыянальных вытворных карбонавых кіслот; б) замешчаных карбонавых кіслот:
сн3 —СН(С1)—
3 хон
сн3—с
^о хо-сн3
CH2(NH2)— он
сн—сн—с
^о
О С3Ну
414. Вызначце малекулярныя формулы насычаных ад-наасноўных кіслот, адносныя малекулярныя масы якіх роў-ны 88 і 116. Назавіце гэтыя кіслоты і напішыце структурныя формулы кіслот нармальнай будовы.
415. Ці правільнае сцвярджэнне аб тым, што рэчыву са-ставу С5Н10О2 адпавядаюць пяць ізамерных насычаных кар-бонавых кіслот (без уліку прасторавых ізамераў). Адпаведныя доказы абгрунтуйце.
73
416. Назавіце карбонавыя кіслоты па правілах наменк-латуры IUPAC, структурныя і шкілетныя формулы якіх:
сн3 сн3-сн-с<он
СН2=СН
с2н5
417. Напішыце структурныя формулы наступных кар-бонавых кіслот: прапанавая, акрылавая, 2,2-дыметылпра-панавая, тэрафталевая, З-бром-2-метылбутанавая, хлор-воцатная. Растлумачце, якія з прыведзеных назваў адносяц-ца да трывіяльных назваў, а якія складзены па правілах на-менклатуры 1UPAC.
418. Растлумачце, чаму тэмпература кіпення насычаных аднаасноўных кіслот вышэйшая за тэмпературу кіпення аль-дэгідаў з тым жа лікам атамаў вугляроду ў малекуле.
Хімічныя ўласцівасці
Кіслотныя уласцівасці
419. Вызначце аб’ём (н. у.) вадароду, які вылучыўся пры ўзаемадзеянні этанавай кіслаты масай 43,2 г з лішкам маг-нію.
420. Для нейтралізацыі воцатнай кіслаты затрачаны гід-раксід калію масай 10,08 г. Вызначце масу кіслаты, якая ўступіла ў рэакцыю.
421. Вызначце, які аб’ём раствору этанавай кіслаты з масавай доляй кіслаты 0,12 (шчыльнасць 1,015 r/см3) не-абходна ўзяць для рэакцыі з алюмініем масай 3,24 г.
422. Да раствору прапанавай кіслаты масай 32 г з ма-савай доляй кіслаты 0,08 прылілі раствор этанавай кіслаты аб’ёмам 24,62 см3 з масавай доляй кіслаты 35 % (шчыль-насць 1,044 г/см3). Да сумесі раствораў кіслот дабавілі Mar-
74
ній масай 4,8 г. Вылічыце аб’ём (н. у.) вадароду, які пры гэ-тым вылучыўся.
423. Вызначце масу солі, якая ўтварылася ў працэсе нейтралізацыі воцатнай кіслаты растворам гідраксіду калію аб’ёмам 120 см3 (шчыльнасць 1,015 г/см3) з масавай доляй шчолачы 12 %.
424. Вылічыце аб’ём раствору воцатнай кіслаты з маса-вай доляй кіслаты 70 % (шчыльнасць 1,069 г/см3), які не-абходна ўзяць для нейтралізацыі гідраксіду натрыю масай 39,2 г.
425. Для нейтралізацыі этанавай кіслаты хімічнай коль-касцю 2,5 моль узялі раствор гідраксіду натрыю аб’ёмам 1,5 дм3 з малярнай канцэнтрацыяй шчолачы 0,5 моль/дм3. Вызначце масу солі, якая ўтварылася.
426. Вылічыце аб’ём раствору з масавай доляй гідраксі-ду натрыю 12 % (шчыльнасць 1,131 г/см3), які неабходна ўзяць для нейтралізацыі невядомай аднаасноўнай насычанай кіслаты масай 18,48 г, шчыльнасць пары па паветры якой роўна 3,034. Напішыце структурную формулу кіслаты.
427. На нейтралізацыю раствору этанавай кіслаты і фенолу ў вадзе масай 50 г затрацілі раствор гідраксіду на-трыю аб’ёмам (н. у.) 91 см3 з масавай доляй шчолачы 10 % (шчыльнасць 1,109 г/см3). Пры дабаўленні да такога ж рас-твору масай 200 г лішку бромнай вады ўтварыўся асадак ма-сай 33,1 г. Вызначце масавыя долі этанавай кіслаты і фенолу ў растворы.
428. Вызначце састаў і будову аднаасноўнай насычанай карбонавай кіслаты, для нейтралізацыі якой масай 27 г не-абходна ўзяць раствор гідраксіду натрыю аб’ёмам 37,2 см3 з масавай доляй шчолачы 35 % (шчыльнасць 1,382 г/см3).
429. Вызначце аб’ём (н. у.) газу, які вылучыцца пры дзе-янні этанавай кіслаты на сумесь карбанату і сульфату на-трыю масай 127,2 г, узятых у адносінах па масе 1 : 2.