• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі

    Зборнік задач па хіміі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 2010
    38.7 МБ
    298.	Напішыце ўраўненні рэакцый, у выніку якіх можна атрымаць наступныя рэчывы:
    СаО -* СаС2 -* С2Н2 -* С6Н6 -* C6H5NO2.
    299.	Напішыце ўраўненні рэакцый атрымання этылбен-золу, зыходзячы з актану. Які яшчэ араматычны вуглевада-род можа ўтварыцца пры гэтым?
    300.	Напішыце схемы атрымання араматычных вуглева-дародаў з гептану, 4-этылгептану і нанану.
    301.	Вызначце асноўны араматычны вуглевадарод, які ўтвараецца з этылацэтылену пры высокай тэмпературы і ў прысутнасці актываванага вугалю. Напішыце ўраўненне да-дзенай рэакцыі. Прапануйце структурную формулу яго іза-меру, які таксама ўтвараецца ў дадзенай рэакцыі.
    Камбінаваныя задачы
    302.	Якую масу тэхнічнага карбіду кальцыю, масавая доля прымесей у якім роўна 20 %, неабходна ўзяць, каб з ацэтылену, які вылучыўся, атрымаць бензол аб’ёмам 2 дм3 (шчыльнасць 0,88 г/см3)?
    303.	Вылічыце аб’ём (дм3) (н. у.) ацэтылену, неабходнага для атрымання бензолу, які расходуецца на ўтварэнне нітра-бензолу масай 240 г. Выхад на кожнай стадыі роўны 60 %.
    304.	Бензол з’яўляецца надзвычай таксічным рэчывам і, акрамя таго, вельмі павольна раскладаецца ў навакольным асяроддзі. У сцёкавых водах яго гранічная канцэнтрацыя не
    52
    павінна перавышаць 0,05 г/дм3. Вылічыце, які аб’ём бен-золу (шчыльнасць 0,88 г/см3) знаходзіцца ў водным басейне аб’ёмам 10 000 м3, куды трапілі прамысловыя адходы ў ме-жах дапушчальных нормаў.
    305.	Араматычны вуглевадарод пры ўзаемадзеянні з бромнай вадой утварае дыбромвытворнае, масавая доля брому ў якім роўна 60,6 %. Вызначце будову вуглевадароду.
    306.	Акісленне невядомага арганічнага рэчыва хімічнай колькасцю 0,02 моль водным растворам перманганату ка-лію прыводзіць да ўтварэння бензаату калію масай 3,2 г, карбанату калію масай 8,28 г, аксіду марганцу(ІУ) масай 13,92 г, гідраксіду калію масай 1,12 г і вады. Вызначце ма-лекулярную формулу рэчыва. Напішыце ўраўненне рэакцыі і прапануйце магчымыя структурныя формулы невядомага ар-ганічнага рэчыва.
    307.	Араматычны вуглевадарод невядомай будовы апра-цавалі лішкам раствору хлору ў хлараформе і атрымалі ды-хларыд масай 3,78 г. Пры дзеянні на такую ж колькасць вуглевадароду лішку раствору брому ў хлараформе вылучы-лі дыбрамід масай 5,56 г. Вызначце магчымыя структурныя формулы вуглевадароду.
    Раздзел 5
    СПІРТЫ I ФЕНОЛЫ
    Спірты
    Будова
    308.	Запішыце агульныя формулы, якія паказваюць са-стаў і хімічную будову насычаных аднаатамных спіртоў.
    309.	Запішыце формулы насычаных аднаатамных спір-тоў, малярныя масы якіх роўны 74 r/моль і 116 г/моль.
    310.	На падставе якой прыметы спірты адносяць да мо-нафункцыянальных арганічных злучэнняў?
    311.	На падставе якой прыметы можна класіфікаваць спірты, формулы якіх:
    312.	Ахарактарызуйце электронную будову малекулы этанолу і растлумачце, зыходзячы з электроннай будовы, чаму спірты могуць праяўляць кіслотныя і асноўныя ўла-сцівасці.
    313.	Запішыце формулы трох-чатырох гамолагаў насы-чаных аднаатамных спіртоў. Адзначце, чым адрозніваюцца гамолагі адзін ад аднаго.
    314.	Запішыце структурныя і шкілетныя формулы на-ступных спіртоў: бутанолу-1; 2-метылбутанолу-1; 2-метыл-бутанолу-2; 2-этылбутанолу-2; 2,2-дыметылпрапанолу-1.
    54
    315.	Апішыце правілы назваў спіртоў з разгалінаваным вугляродным ланцугом па сістэматычнай наменклатуры (IUPAC).
    316.	Чым вызначаецца ізамерыя ў насычаных аднаатам-ных спіртах? Прывядзіце прыклады.
    317.	Запішыце структурныя або шкілетныя формулы пяці ізамерных спіртоў, якія адпавядаюць саставу:
    а) С5Н12О; б) С7Н16О.
    Назавіце іх па правілах наменклатуры IUPAC.
    318.	Паказаны формулы злучэнняў. Адзначце, якія з іх з’яўляюцца гамолагамі, а якія — ізамерамі:
    a) CH—СН2—СН—СН2ОН н СН3—СН—СН2ОН
    б) сн—СН —СН3 н С4Н10 СН3
    Запішыце іх назвы па сістэматычнай наменклатуры (IUPAC).
    319.	Выберыце формулы рэчываў, якія не адносяцца да спіртоў:
    а)СН3ОН СН—СН(ОН)—СН3 СН3—О—СН3
    Адказ абгрунтуйце.
    55
    320.	Чым тлумачыцца здольнасць метанолу, этанолу і прапанолу змешвацца з вадой у любых суадносінах?
    321.	Апішыце механізм утварэння вадароднай сувязі на прыкладзе раствораў:
    а)	этанолу ў вадзе;
    б)	прапанолу ў вадзе.
    Хімічныя ўласцівасці
    Узаемадзеянне з актыўнымі металамі
    322.	У рэакцыі метанолу з лішкам металічнага натрыю вылучыўся вадарод аб’ёмам (н. у.) 6,272 дм3. Вызначце масу спірту, які ўступіў у рэакцыю.
    323.	Вызначце масу этанолу, які ўступіў у рэакцыю з ме-талічным каліем, калі ў выніку рэакцыі ўтварыўся этаналят калію хімічнай колькасцю 0,75 моль.
    Прыклад 10. Разлічыце аб’ём (н.у.) вадароду, што вы-лучыўся ў рэакцыі, для якой узяты этанол і алюміній хімічнай колькасцю 1,5 моль і 0,75 моль адпаведна.
    Дадзена: п(С2Н5ОН)= 1,5 моль л(А1) = 0,75 моль
    ЦН2) - ?
    Рашэнне
    1)	Па ўмове задачы адно з рэчываў, неабходных для рэак-цыі, узята з лішкам. Вызначым гэты рэчыва.
    1,5 моль 0,75 моль
    6С2Н5ОН + 2A1 -* 2(С2Н5О)3А1 + ЗНД
    6 моль 2 моль
    1,5	0,75.
    6	2’
    0,25 < 0,375.
    Алюміній (А1) узяты з лішкам. Значыць, разлік аб’ёму вадароду будзем праводзіць, зыходзячы з даных аб хімічнай колькасці спірту, які поўнасцю ўступіў у рэакцыю.
    2)	Вызначаем хімічную колькасць і аб’ём вадароду:
    1,5 моль	х моль
    6С2Н5ОН + 2A1 - 2(С2Н5О)3А1 + 3H2t
    6 моль	3 моль
    56
    х = (1,5 моль • 3 моль): 6 моль = 0,75 моль;
    п = Vm = 22,4 дм3/моль;
    V(H2) = 0,75 моль • 22,4 дм3/моль = 16,8 дм3.
    Адказ: ЦН2) = 16,8дм3.
    324.	Для рэакцыі з метанолам хімічнай колькасцю 0,82 моль быўузяты натрый масай 17,94 г. Вызначце аб’ём (н. у.) вадароду, які вылучыўся ў рэакцыі.
    325.	У рэакцыі невядомага насычанага аднаатамнага спірту масай 17,92 г з алюмініем вылучыўся вадарод (н.у.) аб’ёмам 6,272 дм3. Вызначце формулу спірту.
    326.	Вызначце масы ўсіх прадуктаў рэакцыі металічнага калію, узятага з лішкам, з водным растворам этанолу масай 249,17 г з масавай доляй спірту, роўнай 96 %.
    327.	Да раствору этаналяту натрыю ў этаноле масай 100 г з масавай доляй этаналяту, роўнай 1,5 %, дабавілі некато-рую хімічную колькасць натрыю. Пры гэтым масавая доля алкагаляту павялічылася ў 4 разы. Вызначце хімічную коль-касць металу, дабаўленага ў раствор.
    Узаемадзеянне з галагенавадародамі
    328.	Вызначце аб’ём (н.у.) і хімічную колькасць хлора-вадароду, неабходнага для рэакцыі з:
    а)	этанолам масай 12,88 г;
    б)	метанолам хімічнай колькасцю 0,5 моль.
    329.	Разлічыце аб’ём этанолу (шчыльнасць 0,8 г/см3), які трэба ўзяць для рэакцыі з бромавадародам масай 36,45 г.
    330.	Вызначце масу бромэтану, атрыманага ў рэакцыі бромавадароду, узятага аб’ёмам (н. у.) 56,448 дм3, і этанолу, узятага аб’ёмам (н. у.) 140,3 см3 (шчыльнасць 0,8 г/см3).
    331.	У якім выпадку ддя рэакцыі са спіртам неабход-ны хлоравадарод большага аб’ёму (н. у.): калі рэакцыю праводзяць з метанолам масай 9,6 г або этанолам масай 11,5 г?
    57
    332.	Вызначце масу прадукту рэакцыі, атрыманага пры ўзаемадзеянні прапанолу-1 масай 132 г з хлоравадародам, калі вядома, што выхад прадукту рэакцыі роўны 93 %.
    333.	Вызначце масу бромэтану, атрыманага ў рэакцыі этанолу масай 27,14 г з адным з прадуктаў узаемадзеян-ня браміду натрыю масай 49,44 г з канцэнтраванай сернай кіслатой.
    334.	У якіх аб’ёмных адносінах (н. у.) былі ўзяты хлора-вадарод і бромавадарод для рэакцыі з этанолам, калі атры-маны хлорэтан масай 25,8 г і бромэтан масай 54,5 г?
    Акісленне
    335.	Вызначце, які аб’ём (н. у.) кіслароду неабходны для згарання:
    а)	этанолу масай 57,04 г;
    б)	метанолу хімічнай колькасцю 1,5 моль;
    в)	пары этанолу аб’ёмам (н. у.) 1,12 дм3.
    336.	Пры спальванні метанолу і этанолу ў кожным выпад-ку расходавалі кісларод аб’ёмам (н. у.) 26,88 дм3. Разлічыце, у колькі разоў хімічная колькасць этанолу была меншая, чым хімічная колькасць метанолу.
    337.	Вызначце малекулярную формулу кіслародзмя-шчальнага арганічнага рэчыва, пры згаранні якога хімічнай колькасцю 0,1 моль утварыліся аксід вугляроду(ІУ) хіміч-най колькасцю 0,3 моль і вада хімічнай колькасцю 0,4 моль. Шчыльнасць (н. у.) пары невядомага рэчыва 2,6786 г/дм3.
    Прыклад 11. Вызначце формулу аліфатычнага аднаатам-нага спірту, пры згаранні якога масай 12,88 г утварыліся аксід вугляроду(ІУ) масай 26,64 г і вада масай 15,12 г. Да якога гамалагічнага рада адносіцца дадзены спірт?
    Рашэнне
    1)	Агульная формула, якая выкарыстоўваецца ў раз-ліках:
    58
    2)	Вызначаем хімічную колькасць прадуктаў акіслення і далей хімічную колькасць вугляроду, вадароду і кіслароду ў саставе згарэўшага спірту:
    М(СО2) = 44 г/моль; М(С) = 12г/моль;
    М(Н2О)= 18г/моль; М(Н)= 1 г/моль;
    п(СО2)= 12,88 г = 44 г/моль = 0,56 моль; п(С)=0,56 моль; т(С) = 0,56 моль • 12 г/моль = 6,72 г;
    п(Н2О)= 15,12 г=18 г/моль = 0,84 моль; п(Н)=1,68 моль; т(Н) = 1,68 г.
    Маса атамарнага кіслароду ў саставе спірту, які не зга-рэў, роўна 4,48 г (12,88 — (6,72+ 1,68)), а хімічная коль-касць — 0,28 моль (4,48 : 16).
    3)	Вызначаем малекулярную формулу спірту:
    п(С): п(Н): п(О) = 0,56:1,68:0,28 = 2:6:1, або С2Н6О.
    Формула спірту С2Н5ОН, этанол адносіцца да насычаных аднаатамных спіртоў.
    Адказ: С2Н5ОН; насычаны аднаатамны спірт.
    338.	Вызначце формулу аднаатамнага насычанага спір-ту, пры згаранні якога ўтвараюцца аксід вугляроду(1У) і вада ў мольных суадносінах 4 : 5. Запішыце формулы ўсіх магчы-мых структурных ізамераў спіртоў, назавіце іх у адпаведнасці з правіламі наменклатуры IUPAC і пакажыце від ізамерыі.
    339.	Пры акісленні аксідам медзі(П) масай 33,6 г сумесі спіртоў этанолу і прапанолу-1, узятых у мольных суадносінах 1 : 3, па рэакцыі
    R—СН2ОН + CuO-------------* R—+ Cu + Н2О
    н
    атрымалі адпаведныя альдэгіды. Разлічыце масу альдэгіду, атрыманага пры аксіленні этанолу.
    Дэгідратацыя
    340.	Пры дэгідратацыі этанолу ўтварыўся этэн аб’ёмам (н. у.) 7,168 дм3. Вызначце масу спірту.
    59
    341.	На спальванне алкену, атрыманага ў рэакцыі дэ-гідратацыі прапанолу-1, зрасходаваны кісларод аб’ёмам (н.у.) 24,192дм3. Вызначце хімічную колькасць прапано-лу-1.
    342.	У рэакцыі ўнутрымалекулярнай дэгідратацыі на-сычанага аднаатамнага спірту масай 10,92 г атрымалі алкен масай 7,644 г. Вызначце формулу алкену.
    343.	У рэакцыі ўнутрымалекулярнай дэгідратацыі насы-чанага аднаатамнага спірту масай 64,4 г атрымалі алкен хі-мічнай колькасцю 1,4 моль. Вызначце формулу спірту.
    344.	Пры дэгідратацыі насычанага аднаатамнага спірту масай 110,88 г утварыліся два ізамерныя алкены ў мольных суадносінах 8 : 2. Маса асноўнага прадукту рэакцыі роўна 70,56 г. Вызначце формулу спірту.