Зборнік задач па хіміі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 2010
142. Ненасычаны вуглевадарод з адной двайной сувяззю масай 10,5 г далучае бромавадарод аб’ёмам (н. у.) 3,36 дм3. Вызначце малярную масу (г/моль) і будову гэтага вуглева-дароду, калі вядома, што ён з’яўляецца транс-ізамерам.
Далучэнне галагенаў
143. Якім чынам можна распазнаць метан і этэн, якія знаходзяцца ў розных пасудзінах?
144. Пры апрацоўцы бромам раствору пентэну-2 у СС14 масай 24,0 г атрымалі 2,3-дыбромпентан масай 9,2 г. Вызначце масавую долю пентэну-2 у растворы.
145. Вызначце і напішыце магчымыя структурныя фор-мулы алкенаў, калі вядома, што адзін з ізамераў масай 21 г далучае хлор масай (н. у.) 21,3 г.
146. Пры ўзаемадзеянні бутадыену-1,3 з лішкам раст-вору брому ў ССІ4 утварыўся канчатковы прадукт масай 211,5 кг з выхадам 75 %. Вызначце масу (кг) затрачанага дыену.
147. Вызначце састаў (% па аб’ёме) газавай сумесі пра-пену і бутану аб’ёмам 6,4 дм3, калі пры прапусканні сумесі праз бромную ваду быў паглынуты бром масай 12 г.
148. Да сумесі метану, этэну і бутэну-1 аб’ёмам 5 дм3 дабавілі ў цемнаце лішак хлору і атрыманыя хлорвытвор-ныя аддзялілі ад газу, які не прарэагаваў. Аб’ём сумесі па-меншыўся да 3 дм3. Вызначце аб’ёмную долю ненасычаных вуглевадародаў. Усе аб’ёмы вымераны пры нармальныхумо-вах. Запішыце ўсе рэакцыі апісаных ператварэнняў.
149. Які аб’ём (дм3) (н. у.) вадароду расходуецца ў рэ-акцыі гідрыравання алкену масай 0,98 г, калі вядома, што гэты алкен масай 3,92 гдалучае бром масай 6,4 г? Вызначце малекулярную формулу алкену.
30
150. Вызначце масу (г) брому, неабходнага для рэакцыі з алкенам масай 4,2 г, адносная шчыльнасць пары якога па паветры роўна 1,448.
151. Пры хлараванні этылену атрымалі прадукт масай 1,98 г. Знайдзіце аб’ём хлору, які ўступіў у рэакцыю, калі выхад прадукту роўны 60 %.
152. Напішыце ўраўненні рэакцый паміж бутадыенам-1,3 і растворам хлору ў тэтрахлорметане; бутадыенам-1,3 і ліш-кам вадароду ў адпаведных умовах.
153. Які аб’ём (дм3) раствору салянай кіслаты, канцэнт-рацыя якой роўна 10 моль/дм3, спатрэбіцца ддя атрымання з дыаксіду марганцу хлору, неабходнага для рэакцыі з прапе-нам хімічнай колькасцю 0,08 моль?
154. Пры ўзаемадзеянні сумесі этэну і прапену масай 19,6 г з хлорам аб’ёмам (н. у.) 11,2 дм3 у газавай фазе ўтва-рыліся адпаведныя прадукты рэакцыі. Вызначце колькасныя адносіны газаў у сумесі.
155. Сумесь метану і этэну аб’ёмам (н. у.) 3,56 дм3пра-пусцілі праз раствор брому ў тэтрахлорметане масай 160 г. Масавая доля брому ў растворы роўна 10 %. Вызначце аб’-ёмную долю этэну ў сумесі.
156. У працэсе далучэння хлору аб’ёмам (н. у.) 6,72 дм3 да некаторай колькасці алкену атрыманы прадукт рэакцыі масай 33,9 г. Вызначце састаў невядомага алкену і назавіце яго.
157. Сумесь прапену, прапану і бутану хімічнай колькас-цю 0,5 моль прапусцілі праз бром масай 32 г, прычым пра-рэагаваў увесь бром. Вызначце аб’ёмную долю (н. у.) пра-пену ў сумесі.
158. Вызначце структурную формулу алкену, калі вя-дома, што пры ўзаемадзеянні гэтага алкену з бромам, рас-твораным у хлараформе, утварыўся дыбрамід масай 2,16 г з разгалінаваным вугляродным шкілетам, а пры гідрыраванні гэтага вуглевадароду ў прысутнасці нікеля спатрэбіўся ва-дарод масай 0,02 г (маса алкену ў абодвух выпадках ад-нолькавая).
31
Прыклад 7. Пры ўзаемадзеянні невядомага алкену з хлорам, раствораным у хлараформе, атрыманы адпаведны дыхларыд масай 6,2 г. Пры ўзаемадзеянні такой жа колькас-ці гэтага вуглевадароду з бромам у аналагічных умовах быў атрыманы дыбрамід масай 9,76 г. Вызначце малекулярную формулу алкену.
Дадзена: т(дыхларыду) = 6,2 г т(дыбраміду) = 9,76
QH^ - ?
Рашэнне
1) Саставім ураўненні рэакцый:
СхНу + С12 - С.Н.СЬ; СХНІ/ + Вг2 -* QH^B^.
Рознасць мас дыбраміду і дыхларыду (9,76 г — 6,2 г = = 3,56 г) адпавядае рознасці малярных мас брому і хлору, г. зн. ЛІ(брому) — М(хлору) = 160 г/моль — 71 г/моль = 89 г/моль.
Тады маем: п = ^ = 3,56 г: 89 г/моль = 0,04 моль.
2) п(дыхларыду) = ^;
0,04моль= М= 155г/моль;
М(алкену) = 155г/моль-71 г/моль = 84 г/моль.
Агульная формула алкенаў СлН2п.
Мг = 84;84= 12п + 2л;п = 6.
Формула алкену С6Н12.
Адказ: С6Н12.
159. Пры дзеянні на ненасычаны вуглевадарод лішкам раствору хлору ў тэтрахлорметане ўтварыўся дыхларыд ма-сай 5,01 г. Пры дзеянні на такую ж колькасць вуглевада-роду лішку бромнай вады ўтварыўся дыбрамід масай 7,68 г. Вызначце малекулярную формулу вуглевадароду і састаўце структурныя формулы чатырох яго ізамераў, якія адпавяда-юць умове задачы.
32
Рэакцыі аксілення
160. Вызначце малекулярную формулу алкену і напі-шыце ўраўненне рэакцыі яго няпоўнага згарання, калі вя-дома, што маса вуглевадароду аб’ёмам (н. у.) 1 дм3 роўна 1,876 г.
161. Які аб’ём (дм3) (н. у.) кіслароду спатрэбіцца для поўнага згарання бутэну-1 аб’ёмам (н. у.) 90 дм3?
162. Які аб’ём (дм3) (н. у.) кіслароду спатрэбіцца для поўнага згарання этэну:
а)хімічнай колькасцю 0,1 моль;
б) хімічнай колькасцю 1,5 моль;
в) аб’ёмам 2,1 дм3?
163. Вылічыце аб’ём (н. у.) паветра, неабходны для поў-нага спальвання ізапрэну масай 34 г.
164. Якая хімічная колькасць (моль) кіслароду спатрэ-біцца ддя згарання сумесі газаў, якая складаецца з этэну аб’-ёмам (н. у.) 40 дм3 і этану аб’ёмам (н. у.) 80 дм3?
165. Арганічнае рэчыва хімічнай колькасцю 0,1 моль спа-лілі ў кіслародзе. У выніку рэакцыі ўтварыліся аксід вугля-роду(ІУ) масай 30,8 г і вада масай 12,6 г. Адносная шчыль-насць пары рэчыва па кіслародзе роўна 3,062. Вызначце ма-лекулярную формулу рэчыва.
166. Вызначце, у якіх колькасных суадносінах будуць знаходзіцца гафі ў сістэме пасля поўнага згарання прапену хімічнай колькасцю 2 моль у атмасферы кіслароду хімічнай колькасцю 15 моль.
167. На згаранне газападобнага вуглевадароду аб’ёмам 3 дм3, які абясколервае бромную ваду, расходуецца кісларод аб’ёмам (н. у.) 16,5 дм3, пры гэтым утвараецца дыаксід ву-гляроду аб’ёмам (н. у.) 12 дм3. Вызначце малекулярную фор-мулу рэчыва.
168. Аксід вугляроду(ІУ), атрыманы пры згаранні газа-падобнага алкену хімічнай колькасцю 0,2 моль, прапусцілі праз лішак вапнавай вады. Атрыманы асадак поўнасцю пра-рэагаваў з сернай кіслатой аб’ёмам 112,8 см3, масавая доля кіслаты 40 % (шчыльнасць 1,303 г/см3). Вызначце малеку-лярную формулу алкену.
2 Па хіміі, 11 кл.
33
169. У выніку згарання сумесі цыс-транс-ізамераў не-вядомага вуглевадароду агульнай масай 11,2 г утварыўся ак-сід вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 17,92 дм3. Вызначце струк-турныя формулы ізамераў вуглевадародаў, якія знаходзіліся ў сумесі, калі вядома, што шчыльнасць (н. у.) сумесі вугле-вадародаў роўна 2,5 г/дм3.
170. Пры поўным згаранні некаторага дыену са спалуча-нымі двайнымі сувязямі хімічнай колькасцю 0,5 моль утва-рыліся вуглякіслы газ хімічнай колькасцю (н. у.) 2 моль і вада хімічнай колькасцю 1,5 моль. Вызначце структурную формулу дыенавага вуглевадароду.
171. Вызначце, якая соль і ў якой колькасці атрымліваец-ца, калі ўвесь аксід вугляроду(ІУ), які атрымліваецца пры зга-ранні прапену хімічнай колькасцю 1,4 моль, прапусціць праз:
а) раствор гідраксіду натрыю аб’ёмам 1717 см3 з масавай доляй рэчыва, роўнай 9 % (шчыльнасць 1,087 г/см3);
б) раствор гідраксіду натрыю аб’ёмам 1,68 дм3, канцэн-трацыя якога роўна 5 моль/дм3.
Метады атрымання
172. Апрацоўка З-метыл-З-хлоргексану спіртавым рас-творам шчолачы прыводзіць да ўтварэння некалькіх алкенаў. Напішыце іх структурныя формулы і назавіце па сістэматыч-най наменклатуры.
173. Пры каталітычным дэгідрыраванні 3-метылпентану атрымана сумесь ізамераў ненасычаных вуглевадародаў рада алкенаў. Прапануйце формулы гэтых рэчываў і назавіце іх па сістэматычнай наменклатуры.
174. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
СН3СН2СН3 - СН3СН2СН2С1 + СН3СНС1СН3 -* С3Н6
175. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
C2H5COONa -* С2Н6 - С2Н5С1 - С2Н4
176. Запішыце назвы і масы алкенаў, якія ўтвараюцца пры ўзаемадзеянні спіртавога раствору гідраксіду натрыю
34
аб’ёмам 850 см3 (шчыльнасць 0,7 г/см3) з масавай доляй 35 % з наступнымі галагеналканамі:
а) 2-хлорпрапан; б) 2-бромбутан.
177. Вызначце састаў невядомага галагеналкапу, калі пры тэрмічным расшчапленні гэтага рэчыва масай 0,312 г утварыліся ёдавадарод хімічнай колькасцю 0,002 моль і не-насычаны вуглевадарод рада этылену.
Прыклад 8. Пры дзеянні спіртавога раствору гідраксі-ду натрыю на хлоралкан з неразгалінаваным вугляродным ланйугом невядомай структуры хімічнай колькасцю 0,6 моль атрымалі сумесь двух ізамерных алкенаў у суадносінах па масе 1 : 2. Маса першага з іх роўна 14 г. Вызначце састаў і будову прадуктаў рэакцыі.
Дадзена: Р а ш э н н е
п(хлоралкану)= 1) Запішам ураўненне рэакцыі:
= 0,6 моль 0,6 моль
т^алкену) = 14 г 2R—CH—CHC1—СН3 +
т2-ті =2,0 2 моль
Состаў і будова ал-кенаў — ? + 2NaOH -* R—СН=СН—СН3 + + R —СН2—СН = СН2 +
+ 2NaCl + 2Н2О
2) Маса другога алкену т = 28 г.
Агульная маса: 14 г + 28 г = 42 г.
п = —; 0,6 моль = М = 70 г/моль.
Агульная формула СяН2я; А1г = 70.
70 = 12« + 2п;п = 5.
Формула алкену С5Н10. Будова:
СН2=СН—СН2—СН2—СН3 і
сн3—сн=сн—сн2—сн3
Адказ: С5Н10; СН2=СН—СН2—СН2—СН3 і
СН3—СН=СН—СН2—СН3
35
178. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх
можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
а) НС = СН ► СН2 = СН2 >С2Н5С1
С1
Вг Вг
в) СН3СН2ОН----<Н2=СН—СН=СН2--------►
-----► СН2С1 — снсі—снсі—СН2С1
179. Разлічыце аб’ём (н. у.) бутадыену-1,3, які ўтварыў-ся з этанолу масай 27,6 кг з выхадам 65 %.
180. Вылічыце масу (н. у.) ізапрэну, атрыманага дэгідры-раваннем 2-метылбутану масай 28,8 кг з выхадам 70 %.
Камбінаваныя задачы
181. Сумесь метану, этану і этэну аб’ёмам (н. у.) 11,12 дм3 поўнасцю абясколервае ў цемнаце раствор брому ў тэтра-хлорметане масай 90 г з масавай доляй брому 10 %. Вылічыце аб’ёмную долю алканаў у сумесі.
182. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
С2Н5ОН
H2SO4// С12 / полімерызацыя
Адзначце ўмовы, пры якіх адбываюцца рэакцыі.
183. Пакажыце будову ўчастка ланйуга ізапрэнавага каў-чуку ў qwc-форме.
184. На нейтралізацыю хлоравадароду, які вылучыўся пры хлараванні невядомага насычанага вуглевадароду масай 0,696 г, зрасходавалі раствор гідраксіду натрыю з масавай до-ляй 0,1 (шчыльнасць 1,11 г/см3) аб’ёмам 4,32 см3. На атры-