• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі

    Зборнік задач па хіміі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 2010
    38.7 МБ
    464.	У выніку якіх рэакцый тлушчаў атрымліваюцца рэ-чывы, што называюцца мыламі. Прывядзіце прыклады та-кіх злучэнняў.
    465.	Напішыце структурныя формулы трыгліцэрыдаў, састаў якіх С55Н10о06 і С57Н101О6.
    Прыклад 18. Вызначце лік двайных сувязей у малекуле трыгліцэрыду, калі вядома, што на гідрыраванне трыгліцэ-рыду хімічнай колькасцю 0,5 моль патрабуецца вадарод аб’-ёмам (н. у.) 44,8 дм3.
    Дадзена:	Рашэнне
    п(трыгліцэрыду) =	1) Пры гідрыраванні трыгліцэрыду
    = 0,5 моль	хімічнай колькасцю 1 моль адбываец-
    ЦН2) = 44,8дм3	ца далучэнне такой хімічнай колькас-
    Лік двайных сувя-зей — ?	ці вадароду, якая роўна ліку двайных сувязей у астатках карбонавых кіслот трыгліцэрыду.
    2) Вызначаем хімічную колькасць вадароду, які далучае трыгліцэрыд хімічнай колькасцю 1 моль:
    п = ~; Vm = 22,4дм3/моль;
    У( Н2) = 44,8 дм3: 22,4 дм3/моль = 2 моль;
    83
    0,5 моль трыгліцэрыду далучае 2 моль Н2
    1 моль трыгліцэрыду далучае х моль Н2 х = 4 моль.
    Значыць, лік двайных сувязей у малекуле трыгліцэрыду роўны 4.
    Адказ: 4 двайныя сувязі.
    466.	Вылічыце, ці дастаткова будзе вадароду аб’ёмам (н. у.) 62,272 дм3 для гідрыравання трыгліцэрыду хімічнай колькасцю 1 моль, утворанага стэарынавай, алеінавай і лі-нолевай кіслотамі ў мольных адносінах 1:1:1.
    467.	Вылічыце колькасць цеплаты (кДж), якая вылуча-ецца ў арганізме чалавека за 10 дзён, калі сутачная норма тлушчу складае 90 г, а пры акісленні тлушчу масай 1 г вы-лучаецца прыкладна 38 900 Дж цеплаты.
    Раздзел 8 ВУГЛЯВОДЫ
    468.	Прасцейшым вугляводам з’яўляецца гліцэрынавы альдэгід. Яго структурная формула:
    н—с—он
    СН2ОН
    Напішыце структурныя формулы альдэгідаспіртоў, якія маюць малекулярныя формулы С4Н8О4 і С5Н10О5.
    469.	Вызначце малекулярную формулу вугляводу, калі яго адносная малекулярная маса роўна 150.
    470.	Вылічыце малекулярную формулу рэчыва, калі вя-дома, што шчыльнасць яго пары па паветры складае 6,207, a масавыя долі вугляроду, вадароду і кіслароду адпаведна роў-ны 39,97 %, 6,73 % і 53,30 %.
    471.	У якім вугляводзе масавая доля вугляроду большая: у глюкозе або цукрозе?
    472.	Запішыце назвы функцыянальных груп, якія змя-шчаюцца ў наступным злучэнні:
    ОН
    СН3СОО —с—н
    СН2ОН
    473.	Назавіце, да якога тыпу вугляводаў адносіцца маль-тоза:
    85
    474.	Вызначце масу спірту, які ўтварыўся пры браджэнні глюкозы масай 250 кг, калі масавая доля прымесей у глю-козе складае 8 %.
    475.	Пры браджэнні глюкозы ўтварыўся аксід вугляро-ду(1У) аб’ёмам (н.у.) 179,2 дм3. Вылічыце масу глюкозы, якая ўдзельнічала ў рэакцыі.
    476.	Змяшалі водныя растворы глюкозы масай 50,0 г з масавай доляй 0,2 і 750,0 г з масавай доляй 0,1. Вылічыце масавую долю глюкозы ў атрыманым растворы.
    477.	Вылічыце аб’ём этанолу (р = 0,789 г/см3), які мож-на атрымаць з бульбы масай 3 т, што змяшчае 20 % крух-малу па масе. Выхад глюкозы з крухмалу складае 75 %, a этанолу з глюкозы — 85 % ад тэарэтычна магчымага.
    478.	Растлумачце эксперыментальныя факты, якія свед-чаць, што большасць монацукрыдаў добра раствараюцца ў вадзе.
    479.	Вызначце масу (г) глюкозы, што змяшчае 5 % пры-месей і ў якой адбылося спіртавое браджэнне, калі пры гэтым вылучыўся вуглякіслы газ хімічнай колькасцю 1,8 моль.
    V- 480. Многія лякарствы маюць у сваім саставе невялікую колькасць мікракрышталічнай цэлюлозы. Растлумачце, якая рэакцыя адбываецца ў страўніку чалавека пры прыёме такіх лякарстваў.
    481.	Знайдзіце масу глюкозы, якую можна атрымаць з бульбы масай 2 т, што змяшчае 19 % крухмалу, калі выхад глюкозы па масе складае 75 %.
    482.	3 драўняных апілак атрыманы раствор этанолу ма-сай 40 т з масавай доляй спірту 95 %. Вызначце аб’ём (м3) (н. у.) аксіду вугляроду(ІУ), які вылучыўся.
    483.	Крухмал складаецца з амілозы (20 %) і амілапек-тыну (80 %). Як амілоза (ступень полімерызацыі 200), так і амілапектын (ступень полімерызацыі 25) пры гідролізе да-юць мальтозу, а затым глюкозу. Вылічыце масу мальтозы і масу глюкозы, якія атрымліваюцца з крухмалу дадзенай бу-довы масай 100 кг.
    484.	Спіртавое браджэнне сіропу, які змяшчае глюкозу масай 360 г у 1 л раствору, спыняецца, калі аб’ёмная доля спірту ў растворы дасягае 15 %. Вылічыце хімічную коль-
    86
    касць спірту, які ўтварыўся, і хімічную колькасць глюкозы, якая не прарэагавала, у 1 л сіропу. Змяненне аб’ёму сумесі пры браджэнні не прымаць у разлік. Шчыльнасць этанолу складае 0,79 г/см3.
    485.	Напішыцеўраўненні рэакцый, з дапамогай якіхмож-на здзейсніць наступныя ператварэнні: цэлюлоза —* глюко-за —* этанол —* этылен —* этыленгліколь.
    486.	Вылічыце масавую долю цэлюлозы ў драўніне, калі з драўніны масай 2 т атрымалі трыацэтат цэлюлозы масай 1100 кг, выхад якога склаў 75 %.
    487.	Ва ўмовах фотасінтэзу зялёнае лісце цукровага трыснягу плошчай 2 м2 можа паглынуць аксід вугляроду(ГУ) аб’ёмам (н. у.) 8,96 дм3. Вылічыце масу глюкозы, якая ўтва-рылася.
    488.	Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні. цэлюлоза —* глю-коза —* этанол —* воцатная кіслата -> этылавы эфір воцат-най кіслаты.
    489.	Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні: глюкоза —* эта-нол —* этылен -* этылбензол —* стырол -♦ полістырол.
    490.	Лісце цукровых буракоў плошчай 1 м2 можа па-глынуць вуглякіслы газ аб’ёмам (н. у.) 3,36 дм3, утвараючы ў працэсе фотасінтэзу глюкозу з выхадам 85 %. Вылічыце масу глюкозы, якая ўтварылася.
    491.	Вылічыце масу бромнай вады з масавай доляй бро-му 3,2 %, якая патрабуецца для акіслення раствору глюкозы масай 90 г з масавай доляй глюкозы 10 %.
    Раздзел 9
    АМІНЫ I АМІНАКІСЛОТЫ
    Аміны
    Будова
    492.	Растлумачце, чаму малекулы аліфатычных першас-ных амінаў маюць трыганальна-пірамідальную структуру, як і малекулы аміяку.
    493.	У чым заключаецца адрозненне паміж першаснымі, другаснымі і трацічнымі амінамі? Прывядзіце адпаведныя прыклады.
    494.	Напішыцее формулу першаснага аміну, малярная маса якога роўна 59 г/моль.
    495.	Назавіце аміны, шкілетныя формулы якіх:
    Хімічныя ўласцівасці
    Асноунасць амінаў
    496.	Напішыце ўраўненні рэакцый метыламіну, аніліну, аміяку з салянай кіслатой. Якія ўласцівасці амінаў пацвяр-джаюць гэтыя рэакцыі?
    497.	Вызначце масу солі, атрыманай у рэакцыі метыл-аміну аб’ёмам (н. у.) 9,856 дм3 з салянай кіслатой.
    498.	Які аб’ём (н. у.) этыламіну патрабуецца дая рэакцыі з растворам салянай кіслаты масай 109,5 г з масавай доляй хлоравадароду, роўнай 15 %?
    499.	Вызначце масу солі, атрыманай у рэакцыі этыламіну аб’ёмам (н. у.) 44,912 дм3 і сернай кіслаты масай 216,58 г.
    88
    500.	Дыметыламін хімічнай колькасцю 1,12 моль пра-пусцілі праз раствор салянай кіслаты масай 200,75 г з маса-вай доляй хлоравадароду, роўнай 20 %. Вызначце масу солі, атрыманай у рэакцыі.
    501.	Раствор аніліну ў бензоле масай 232,5 г з масавай доляй аніліну 8 % дабавілі ў раствор салянай кіслаты, узя-тай з лішкам. Вызначце масу солі, атрыманай у дадзенай рэакцыі.
    Рэакцыі замяшчэння у араматычным кольцы
    502.	У працэсе рэакцыі брому з растворам аніліну ў ар-ганічным растваральніку масай 20 г выпаў асадак масай 2,31 г. Вызначце масавую долю аніліну ў растворы.
    503.	Вызначце масу 2,4,6-трыброманіліну, атрыманага пры дзеянні брому масай 48 г на анілін масай 11,16 г.
    504.	У дзвюх пасудзінах знаходзяцца растворы аніліну і фенолу ў арганічным растваральніку роўнай масы з роўнымі масавымі долямі аніліну і фенолу. У кожную з пасудзін пры-лілі раствор бромнай вады, узяты з лішкам. У якой з пасудзін выпадзе асадак большай масы?
    Акісленне
    505.	Вызначце аб’ём (н.у.) кіслароду, неабходны для згарання этыламіну аб’ёмам (н. у.) 11,256 дм3, які змяшчае 0,5 % па аб’ёме негаручых газападобных прымесей.
    506.	Вызначце хімічную колькасць і аб’ём азоту, які ўтвараецца пры згаранні дыметыламіну хімічнай колькасцю 0,12 моль.
    507.	Былі спалены метыламін хімічнай колькасцю 0,2 моль і этыламін масай 9 г. Вызначце, у якіх мольных ад-носінах знаходзіцца азот, які ўтварыўся ў першай рэакцыі, у адносінах да азоту, што ўтварыўся ў другой рэакцыі.
    508.	Спалілі пару прапіламіну хімічнай колькасцю 0,3 моль. Вызначце сумарны аб’ём (н.у.) атрыманых у вы-ніку рэакцыі газападобных рэчываў.
    89
    Атрыманне
    509.	Вызначце, які аб’ём (н. у.) вадароду трэба ўзяць для аднаўлення нітраэтану хімічнай колькасцю 0,8 моль.
    510.	Разлічыце аб’ём аніліну (шчыльнасць 1,022 г/см3), які атрыманы пры аднаўленні нітрабензолу масай 68,88 г, калі практычны выхад прадукту рэакцыі роўны 80 %.
    Камбінаваныя задачы
    Прыклад 19. Вызначце малекулярную формулу рэчы-ва, масавая доля вугляроду ў якім роўна 65,75 %, вадаро-ду — 15,07 %, азоту — 19,18 %. Адносная шчыльнасць пары невядомага рэчыва па гелію роўна 18,25.
    Дадзена:	Рашэнне
    ш(С) = 65,75 %	1) Вызначаем малярную масу невя
    МН)= 15,07 %	домага азотзмяшчальнага злучэння:
    HN)= 19,18 % £>(Не) = 18,25	П(Не) = Sv! A4(He) = 4 г/моль;
    Формула — ?	М(рэч.) = 18,25 • 4 г/моль = 73 г/моль;
    Маса 1 моль рэчыва роўна 73 г.
    2) Вызначаем масы вугляроду, вадароду і азоту, якія ўва-ходзяць у састаў 1 моль аміну:
    „ = ;«!»).1М%
    т(рэч.)
    М(С)= 12 г/моль; М(Н) = 1 г/моль;
    M(N)= 14 г/моль;
    т(С) = 73 г • 0,6575 = 48 г; п(С) = 4 моль;
    т(Н) = 73 г • 0,1507 = 11 г; л(Н) = 11 моль;
    m(N) = 73 г • 0,1918 = 14 r; n(N) = 1 моль.
    Значыць, малекулярная формула рэчыва C4HhN — гэта амін.
    Адказ: С4НцМ.
    90
    511.	Напішыце ўраўненні рэакцый, якія трэба правесці, каб вызначыць, у якой з прабірак знаходзіцца кожнае з назва-ных рэчываў: анілін, раствор метыламіну, воцатны альдэгід.
    512.	Сярод прапанаваных рэчываў выберыце тыя, якія рэагуюць паміж сабой: кісларод, анілін, бромная вада, бром, метыламін, бензол, серная кіслата, вада. Напішыце адпавед-ныя ўраўненні рэакцый, паказаўшы, дзе патрэбна, умовы іх працякання.
    513.	Напішыце ўраўненні рэакцый, якія паказваюць на-ступныя ператварэнні:
    а)	метаналь —* метанол -* метыламін -* хларыд метыл-амонію -♦ метыламін;
    б)	нітраэтан -♦ этыламін —* азот —* аксід азоту(ІУ);
    в)	ацэтылен —* бензол -* нітрабензол -* анілін -*
    -* 2,4,6-трыбромбензол;
    г)	цыклагексан -* бензол —* нітрабензол —* хларыд фе-ніламонію;
    д)	гексан —► бензол —* анілін —* азот -♦ аміяк.
    Амінакіслоты
    Будова
    514.	Растлумачце, чаму адна- і двухасноўныя карбона-выя кіслоты, мона- і дыаміны адносяць да монафункцыя-нальных арганічных злучэнняў, а такія амінакіслоты, як глі-цын, фенілаланін, лізін, глутамінавая кіслата, адносяць да біфункцыянальных арганічных злучэнняў.