• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі

    Зборнік задач па хіміі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 2010
    38.7 МБ
    430.	Вызначце масавую долю прымесей, якія знаходзяц-ца ў прыродным вапняку, калі пры дзеянні на такі вапняк масай 100 г прапанавай кіслатой вылучылася такая хімічная колькасць газу, якая была паглынута гідраксідам натрыю ма-сай 37,2 г з утварэннем кіслай солі.
    75
    Узаемадзеянне са спіртамі
    431.	Пры награванні этанолу масай 29,9 г і этанавай кі-слаты масай 36,0 г з канцэнтраванай сернай кіслатой атры-малі этылацэтат масай 44,88 г. Вызначце практычны выхад прадукту рэакцыі.
    432.	Пры награванні сумесі метанолу і прапанавай кіслаты, якія знаходзяцца ў роўных хімічных колькасцях, з канцэнтраванай сернай кіслатой атрымалі складаны эфір масай 35,2 г. Вызначце масавыя долі кампанентаў у зыход-най сумесі.
    Рэакцыі замяшчэння атама вадароду ў а-вугляроднага атама на атам галагену
    433.	Пры прапусканні хлору ў этанавую кіслату, якая кіпіць, у прысутнасці чырвонага фосфару атрымліваецца хлорэтанавая кіслата. Вызначце масу хлорэтанавай кіслаты, атрыманай пры прапусканні хлору аб’ёмам (н. у.) 0,1568 м3 праз раствор, што змяшчае этанавую кіслату масай 90 г, калі выхад прадукту рэакцыі роўны 75 %.
    434.	Вызначце хімічную колькасць воцатнай кіслаты, якая ўступіла ў рэакцыю з хлорам, узятым у сумесі з чадным газам аб’ёмам (н. у.) 112 дм3. Аб’ёмная доля хлору ў сумесі роўна 96 %, а прадукт рэакцыі — хлорэтанавая кіслата.
    Акісленне
    435.	Пры спальванні пары этанавай кіслаты ўтварыўся аксід вугляроду(ІУ) хімічнай колькасцю 1,12 моль. Вызначце масу кіслаты, якая згарэла.
    436.	Пры акісленні метанавай кіслаты аміячным раство-рам аксіду серабра(І) атрыманы метал хімічнай колькасцю 0,006 моль і газападобнае рэчыва. Вызначце масу кіслаты, якая ўступіла ў рэакцыю, і аб’ём газападобнага прадукту, які ўтварыўся ў працэсе рэакцыі.
    Прыклад 16. Вызначце формулу насычанай аднаасноў-най карбонавай кіслаты, калі пры спальванні яе пары масай 30 г атрымалі аксід вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 22,4 дм3 і ваду масай 18 г, і напішыце структурную формулу кіслаты.
    76
    Дадзена: т(пары) = 30 г ЦСО2) = 22,4 дм3 т(Н2О)= 18 г сд,ог - ?
    Рашэнне
    1)	Вызначым хімічную колькасць прадуктаў рэакцыі:
    Vm = 22,4 дм3/моль;
    М(Н2О) = 18 г/моль;
    м(СО2) = 22,4 дм3: 22,4 дм’/моль = 1 моль; л(Н2О)= 18 г = 18 г/моль = 1 моль.
    2)	Прааналізуем ураўненне рэакцыі згарання пары насы-чанай аднаасноўнай карбонавай кіслаты хімічнай колькасцю 1 моль у агульным выглядзе:
    п моль	1 моль 1 моль
    с„н2по2 + з^ О2 - яСО2 + «Н2О
    1 моль	п моль п моль
    Пры згаранні п моль кіслаты масай 30 г утварылася:
    1 моль СО2, значыць, 1 моль С, т(С)= 12 г;
    1 моль Н2О, значыць, 2 моль Н, т(Н) = 2 г.
    Маса кіслароду ў 30 г кіслаты роўна (30 — 12 — 2) = 16 г, або 1 моль О.
    3)	Зыходзячы з разлічаных хімічных колькасцей ата-маў вугляроду, вадароду, кіслароду, напішам формулу і су-паставім яе з агульнай формулай аднаасноўных насычаных кіслот:
    СіН2О) і СЛН2„О2, значыць,
    n (О) _ 1. n (С) _ n (О)
    п(О) 2 ’ л(С) п(О) ’
    або яДД = 1’ адкуль ”(С) = 2 (моль).
    Малекулярная формула кіслаты С2Н4О2, а структурная формула
    сн3 —с
    3 ^он
    Адказ: СН5 — С
    3 ^ОН
    77
    Атрыманне
    437.	Воцатную кіслату масай 127,8 кг атрымалі ў пра-цэсе каталітычнага аксілення этаналю кіслародам паветра. Вылічыце аб’ём паветра (м3) (н. у.), затрачанага на вытвор-часць кіслаты.
    438.	Колькі кілаграмаў этанавай кіслаты можна атры-маць пры акісленні этаналю масай 7,92 кг, калі выхад пра-дукту рэакцыі роўны 85 %?
    439.	Якую масу раствору кіслаты з масавай доляй 90 % можна атрымаць пры каталітычным акісленні бутану аб’-ёмам (н. у.) 156,8 м3 кіслародам? Выхад прадукту рэакцыі акіслення роўны 84 %.
    Камбінаваныя задачы
    440.	Сумарная маса ўсіх атамаў вугляроду і вадароду ў малекуле насычанай аднаасноўнай карбонавай кіслаты ў 1,75 раза большая за масу кіслароду. Вызначце малеку-лярную формулу карбонавай кіслаты і напішыце магчымыя формулы структурных ізамераў.
    441.	Вылічыце аб’ём воцатнай эсэнцыі з масавай доляй воцатнай кіслаты 70 % (шчыльнасць 1,069 г/см3), якую не-абходна ўзяць ддя прыгатавання раствору воцатнай кіслаты з масавай доляй 0,05 (шчыльнасць 1,006 г/см3) аб’ёмам 80 см3.
    442.	У рэакцыі воцатнай кіслаты з аміякам утвараец-ца ацэтат амонію CH3COONH4. Праз раствор воцатнай кіслаты аб’ёмам 40 см3 з масавай доляй кіслаты 0,65 (шчыльнасць 1,067 г/см3) прапусцілі аміяк аб’ёмам (н. у.) 7,168 дм3. Вызначце масавую долю воцатнай кіслаты ў но-вым растворы.
    443.	На поўнае гідрыраванне сумесі прапанавай і акры-лавай кіслот масай 83,68 г неабходны вадарод аб’ёмам (н. у.) 7,616 дм3. Вызначце масавую долю прапанавай кіслаты ў першапачатковай сумесі кіслот.
    444.	Воцатную кіслату масай 50,4 г растварылі ў вадзе масай 115,2 г. Вылічыце, у якіх мольных суадносінах зна-ходзяцца атамы вадароду і кіслароду ў дадзеным растворы.
    78
    445.	Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
    а)	этан —* бромэтан —* этанол —♦ этанавая кіслата —* -♦ этанаат натрыю;
    б)	прапен -* прапан -* 1-хлорпрапан —* прапанол-1 —* —► прапанавая кіслата -* 2-хлорпрапанавая кіслата;
    в)	1 -хлорбутан -* бутэн-1 —* бутан —* воцатная кіслата —*
    —* хлорвоцатная кіслата;
    г)	СаС2 — С2Н2 — СН3СООН -* CH3COONa -* СН4;
    д)	CO - СН3ОН - НСНО - НСООС2Н5;
    нсоон
    е)	СН4 - CO -* HCOONa -* НСООН ^ HCOONa; ж) С2Н4 -* С2Н5ОН - С2Н5СООН - СН3—СООСН3;
    з) акрылавая кіслата
    + С12 ( Ріырв ) д
    	+Mg '
    	+О2
    а2 .
    Аз
    Раздзел 7 СКЛАДАНЫЯ ЭФІРЬІ. ТЛУШЧЫ
    Складаныя эфіры
    Будова
    446.	'Напішыце формулы трох структурных ізамераў складаных эфіраў, вытворных насычаных аднаасноўных кар-бонавых кіслот і аднаатамных насычаных спіртоў, якія адпа-вядаюць саставу С4Н8О2. Назавіце іх.
    447.	Растлумачце, чаму масавыя долі вугляроду ў мале-кулах прапанавай кіслаты і этылметанаату роўны.
    448.	Напішыце структурныя формулы наступных скла-даных эфіраў: этылпрапанаату, ізапрапілметанаату, прапіл-этанаату, ізапрапілавага эфіру мурашынай кіслаты, метыл-2-этылпрапанаату. Падкрэсліце формулы ізамераў.
    449.	Напішыце па адной структурнай формуле насыча-най аднаасноўнай карбонавай кіслаты і складанага эфіру, вытворнага насычанай аднаасноўнай карбонавай кіслаты, якія адпавядаюць саставу С5Н,0О2. Падкрэсліце функцыя-нальныя групы і назавіце іх.
    Хімічныя ўласцівасці
    450.	У працэсе кіслотнага гідролізу этылавага эфіру во-цатнай кіслаты атрымалі воцатную кіслату хімічнай коль-касцю 0,82 моль. Вызначце хімічную колькасць і масу скла-данага эфіру, з якім прарабілі гідроліз.
    451.	Напішыце структурную формулу складанага эфіру, калі вядома, што ў працэсе яго шчолачнага гідролізу гідра-ксідам натрыю атрыманы два рэчывы: этанаат натрыю і пра-панол.
    452.	У рэакцыі кіслотнага гідролізу этылметанаату масай 34,04 г атрымалі метанавую кіслату масай 19,32 г. Вызначце выхад прадукту рэакцыі.
    453.	Вызначце, ці магчыма ў рэакцыі шчолачнага гідро-лізу гідраксідам калію прапілэтанаату масай 99,96 г атры-маць прапанол масай 61,2 г.
    80
    454.	3 бутылацэтатам масай 56,70 г з масавай доляй прымесей 1,8 % прарабілі шчолачны гідроліз у прысутнасці гідраксіду натрыю. Вызначце масы прадуктаў рэакцыі.
    Прыклад 17. Пару эфіру, які ўтварыўся ў рэакцыі на-сычанай аднаасноўнай карбонавай кіслаты і аднаатамнага спірту, масай 24,6 г спалілі. У выніку атрымалі вуглякіслы газ аб’ёмам (н. у.) 18,368 дм3 і вйду масай 14,76 г. Вызначце малекулярную формулу эфіру, напішыце магчымую струк-турную формулу.
    Дадзена: т(эфіру) = 24,6 г ЦСО2) = 18,368 дм3 т(Н2О) = 14,76 г
    Формула — ?
    Рашэнне
    1) Вылічым хімічную колькасць прадуктаў рэакцыі:
    п = Кт = 22,4 дм3/моль;
    м
    М(СО2) = 44 г/моль; ЛІ(Н2О) = 18г/моль;
    n(CO2) = 18,368 дм3: 22,4 дм3/моль = 0,82 моль; п(Н2О) = 14,76 г = 18 г/моль = 0,82 моль.
    2) Напішам у агульным выглядзе ўраўненне рэакцыі га-рэння эфіру ў разліку на 1 моль і прааналізуем яго:
    0,82 моль 0,82 моль
    С„Н2яО2 + (1,5» - 1 )О2 —* пСО2 + лН2О
    п(СО2) = п(С), значыць, вугляроду ў саставе эфіру было 0,82 моль;
    п(Н) = 2п(Н2О), значыць, атамарнага вадароду ў саставе эфіру было 1,64 моль.
    3) Вызначаем хімічную колькасць атамарнага кіслароду ў саставе порцыі’эфіру:
    т(С) = 12 г/моль • 0,82 моль = 9,84 г; т(Н) = 1,64 г; т(О) = 13,12 г; я(О) = 13,12 г: 16 г/моль = 0,82 моль.
    4) Састаў эфіру — С082Н1і64О0і82, эмпірычная формула — C^Op Зыходзячы з агульнай формулы складанага эфіру СяН2яО2, формула невядомага эфіру — С2Н4О2.
    81
    Дадзенаму саставу рэчыва адпавядае структурная
    формула Н—С	.
    О С1І3
    Адказ: С2Н4О2; Н—С
    455.	Спалілі пару складанага эфіру, што адпавядае са-ставу СлН2лО2, масай 29,92 г. У выніку гарэння атрымалі ваду масай 24,48 г і вуглякіслы газ, які прапусцілі праз су-месь гідраксіду кальцыю ў вадзе. Пры гэтым утварылася ся-рэдняя соль масай 136 г. Вызначце малекулярную формулу эфіру. Напішыце любую магчымую структурную формулу складанага эфіру.
    Атрыманне
    456.	Напішыце ўраўненні рэакцый атрымання наступных складаных эфіраў: прапілэтанаату, метыл-2-метылпрапанаа-ту, ізапрапілэтанаату.
    457.	Складаны эфір масай 133,2 г атрымалі ў рэакцыі этэрыфікацыі метанолу масай 65,6 г і этанавай кіслаты ма-сай 115,2 г. Вызначце выхад эфіру (у %).
    458.	Вызначце масу эфіру, атрыманага пры ўзаемадзе-янні этанавай кіслаты масай 27 г і этанолу масай 22,08 г пры выхадзе прадукту рэакцыі 82 % ад тэарэтычна маг-чымага.
    Камбінаваныя задачы
    459.	Пры спальванні этылацэтату масай 1,32 г вылу-чылася 48,765 кДж цеплаты. Напішыце тэрмахімічнае ўраў-ненне рэакцыі.
    460.	Вызначце малекулярную формулу складанага эфіру, адносная шчыльнасць пары якога па паветры роўна 2,55.
    461.	Напішыце ўраўненні рэакцый, якія трэба правесці, каб вызначыць, у якой з прабірак знаходзіцца кожнае з на-званых рэчываў: воцатная кіслата, гліцэрына, этылавы эфір прапанавай кіслаты, воцатны альдэгід.
    82
    462.	Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні:
    а)	этэн —* этанол —* этылэтанаат —* этанол ~* этаналят калію;
    б)	этаналь —* этанавая кіслата —* этанаат натрыю —♦ ме-тан —* метанол —» метылэтанаат;
    в)	прапанавая кіслата -* метылпрапанаат —* прапанаат калію -* прапанавая кіслата -♦ ізапрапілавы эфір прапана-вай кіслаты.
    Тлушчы
    463.	Напішыце формулы карбонавых кіслот, астаткі якіх уваходзяць у састаў цвёрдых і вадкіх тлушчаў.