Зборнік задач па хіміі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 191с.
Мінск 2010
240. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні: аксід каль-цыю —* карбід кальцыю —* этын —* хлорэтэн —* полівініл-хларыд.
241. Напішыце ўраўненні рэакцый, з дапамогай якіх можна здзейсніць наступныя ператварэнні: этан —* сумесь 1,1-дыбромэтану і 1,2-дыбромэтану —► этын —» бромэтэн —* 1,1-дыбромэтан.
242. Якія дыгалагенвытворныя неабходна ўзяць для атрымання наступных рэчываў: этыну; бутыну-1; 4,4-дыме-тылпентыну-2? Напішыце ўраўненні рэакцый.
Камбінаваныя задачы
243. 3 дапамогай якіх хімічных рэакцый можна вызна-чыць, што ў сумесі газаў прысутнічае прапін?
244. Вызначце малекулярную формулу алкіну, адносная шчыльнасць пары якога па кіслародзе роўна 1,6875.
245. У колбе ёсць сумесь газаў: этану, прапіну і аміяку. Якімі рэактывамі можна падзейнічаць пры звычайнай тэмпе-ратуры на дадзеную сумесь, каб вылучыць кожнае рэчыва? Запішыце ўраўненні адпаведных рэакцый.
246. Напішыце ўраўненні рэакцый, якія адбываюцца ў працэсе далучэння брому да бутыну-2. Якія прадукты могуць утварыцца пры гэтым? Запішыце структурныя формулы і іх прасторавую будову.
247. Пасля частковага гідрыравання ацэтылену аб’ёмам 6,72 дм3 сумесь газаў, якая ўтварылася, апрацавалі разбаў-
44
леным растворам перманганату калію пры нізкай тэмперату-ры і атрымалі колькасна этыленгліколь масай 6,2 г. Вылічыце ступень ператварэння ацэтылену.
248. . Сумесь газаў складаецца з этыну, этэну і этану. Аб’ёмныя долі этыну і этэну адпаведна роўны 31 % і 38 %. Вылічыце шчыльнасць дадзенай сумесі газаў.
249. Сумесь прапіну і прапану займае аб’ём (н. у.) 5,6 дм3. Маса дадзенай сумесі газаў роўна 10,6 г. Вызначце, у якіх аб’ёмных адносінах знаходзяцца газы.
250. Паветра з масавай доляй прымесей этыну ад 2,5 % да 8,3 % пры награванні ўзрываецца. Вылічыце аб’ём (н. у.) этыну ў паветры аб’ёмам 1 дм3, пры якім можа адбыцца выбух.
Раздзел 4 АРАМАТЫЧНЬІЯ ВУГЛЕВАДАРОДЫ
Будова, наменклатура і ізамерыя
251. Дайце азначэнне тэрміна «араматычныя вуглевада-роды».
252. Запішыце ўсе вядомыя вам спосабы паказу струк-турнай формулы малекулы бензолу.
253. Адзначце, колькі араматычных злучэнняў паказана:
NH.
254. Вызначце лік о- і л-сувязей у малекулах:
а) бензолу;
б) метылбензолу.
255. Вызначце лік атамаў вугляроду і вадароду ў малеку-лах паказаных злучэнняў:
сн=сн2
256. Параўнайце электронную будову малекул бутадые-ну-1,3 і бензолу.
257. Назавіце па сістэматычнай наменклатуры злучэнні, формулы якіх паказаны:
258. Напішыце структурныя формулы:
а) хлорбензолу; б) прапілбензолу; в) бутылбензолу.
259. Трывіяльная назва рэчыва, формула якога паказа-на, — кумол:
СН3^Н3 сн
Запішыце назву па сістэматычнай наменклатуры.
260. Запішыце назвы злучэнняў, формулы якіх паказаны:
261. Араматычныя злучэнні, малекулярная формула якіх С8Н10, існуюць у выглядзе некалькіх ізамераў. Напішыце структурныя формулы гэтых ізамераў і назавіце іх па сістэ-матычнай наменклатуры.
262. Напішыце структурныя формулы наступных злу-чэнняў:
а) 1,2-дыбром-4-этылбензолу;
47
б) 1,3-дыметылбензолу;
в) 1,3,5-трыметылбензолу.
263. Вызначце малекулярную формулу арэну, адносная малекулярная маса якога роўна 106.
264. Пры нітраванні талуолу ўтвараецца сумесь іза-мерных нітраталуолаў. Нітраталуолы з’яўляюцца зыходнымі прадуктамі для атрымання фарбавальнікаў і аналітычных рэ-агентаў. Паказанае злучэнне
называюць орта-нітраталуолам (о-нітраталуолам). Як яшчэ можна назваць гэта злучэнне?
265. Запішыце структурную формулу 3-нітраталуолу.
266. Напішыце структурную формулу вінілбензолу. Як яшчэ можна назваць гэта злучэнне?
267. Масавая доля вугляроду ў арэне складае 90,57 %. Вызначце малекулярную формулу вуглевадароду.
268. Пры спальванні невядомага арэну масай 9,2 гутва-рыўся СО2 аб’ёмам (н. у.) 5,68 дм3. Вызначце малекулярную формулу арэну.
Хімічныя ўласцівасці
Галагенаванне
269. Пры дзеянні лішку брому на бензол хімічнай коль-касцю 0,3 моль атрымалі бромбензол масай 40 г. Вылічыце выхад бромбензолу (%).
270. Пры хлараванні бензолу атрымалі з выхадам 90 % хлорбензол аб’ёмам 140 см3 (шчыльнасць 1,107 г/см3). Вылічыце хімічную колькасць (моль) бензолу, што быў зрас-ходаваны.
271. Вылічыце, які аб’ём (см3) раствору шчолачы (шчыльнасць 1,186 г/см3) з масавай доляй гідраКсіду ка-лію 20 % неабходна ўзяць для нейтралізацыі газападобнага прадукту, які ўтварыўся пры ўзаемадзеянні бензолу хімічнай
48
колькасцю 0,45 моль з бромам. Вызначце ўмовы, у якіх ад-бываецца дадзены працэс.
272. Бензол браміравалі ў прысутнасці каталізатара — браміду жалеза(ІІІ). Бромавадарод, які ўтварыўся ў працэсе рэакцыі, прапусцілі праз лішак раствору нітрату серабра. Пры гэтым выпаў асадак масай 23,5 г. Вылічыце масу бром-бензолу, які ўтварыўся.
273. Бензол аб’ёмам 88,6 см3 (шчыльнасць 0,88 г/см3) апрацавалі хлорам у прысутнасці FeCl3. Хлор атрымалі ў вы-ніку ўзаемадзеяння канцэнтраванай салянай кіслаты з аксі-дам марганпу(ІУ) масай 91 г. Пасля заканчэння рэакцыі су-месь прывялі да нармальных умоў, газападобныя прадукты паглынулі вадой і нейтралізавалі растворам гідраксіду на-трыю, канцэнтрацыя якога 0,2 моль/дм3. Вылічыце, які аб’-ём раствору шчолачы спатрэбіўся для рэакцыі.
274. Для хларавання бензолу аб’ёмам 32,5 см3 (шчыль-насць 0,88 г/см3) у прысутнасці хларыду жалеза(ІІІ) выка-рысталі сумесь газаў аб’ёмам (н. у.) 17 дм3, якая складаецца з хлору, хлоравадароду і вадароду. Пасля правядзення рэ-акцыі атрыманую сумесь газаў прапусцілі праз раствор ёды-ду натрыю, узятага з лішкам. Пры гэтым утварыўся ёд масай 10,16 г. Вылічыце аб’ёмную долю хлору ў першапачатковай сумесі газаў.
275. Сумесь пары бензолу з этанам і этэнам мае шчыль-насць, роўную 1,696 г/дм3. Такая сумесь хімічнай колькасцю 0,1 моль прарэагавала з бромам масай 1,6 г, раствораным у хлараформе. Вылічыце колькасны састаў сумесі.
Нітраванне
276. Пры нітраванні бензолу масай 15,6 г атрымалі ніт-рабензол масай 21,4 г. Вылічыце выхад нітрабензолу ад тэ-арэтычна магчымага.
277. Вылічыце аб’ём (см3) раствору азотнай кіслаты з ма-савайдоляй рэчыва, роўнай 70 %(шчыльнасць 1,421 г/см3), які расходуецца для атрымання нітрабензолу масай 24, 6 г.
278. Вылічыце, якая маса нітрабензолу ўтвараецца пры ўзаемадзеянні бензолу і азотнай кіслаты аб’ёмам 14 см3 з масавай доляй рэчыва 60 % (шчыльнасць 1,373 г/см3).
49
279. 3 якім выхадам утварыўся нітрабензол, калі пры ўзаемадзеянні бензолу хімічнай колькасцю 0,6 моль з азот-най кіслатой атрымалі нітрабензол масай 65,4 г?
280. Вылічыце, які аб’ём (дм3) (н. у.) этыну неабходна ўзяць для атрымання такой колькасці бензолу, пры нітра-ванні якога ўтвараецца нітрабензол аб’ёмам (н. у.) 0,65 дм3 (шчыльнасць 1,20 г/см3). Выхад нітрабензолу складае 78 % ад тэарэтычна магчымага.
Алкілаванне
281. Вылічыце масу (г) ізапрапілбензолу, які атрыманы пры ўзаемадзеянні бензолу масай 39 г з прапенам у прысут-насці фосфарнай кіслаты.
282. Алкілаванне бензолу ў прамысловасці звычайна ро-бяць алкенамі. Вылічыце, якую масу этылбензолу атрым-ліваюць пры ўзаемадзеянні бензолу хімічнай колькасцю 1,6 моль і этэну аб’ёмам (н. у.) 40,32 дм3 у прысутнасці бязводнага хларыду алюмінію, калі выхад этылбензолу скла-дае 75 %.
283. Вылічыце аб’ём (дм3) этэну, неабходнага ддя алкі-лавання бензолу хімічнай колькасцю 2,4 моль у прысутнасці хларыду алюмінію.
284. Ізапрапілбензол адносіцца да аднаго з шматтанаж-ных прадуктаў, якія атрымліваюцца алкілаваннем араматыч-ных злучэнняў. Напішыце ўраўненні рэакцый атрымання іза-прапілбензолу (кумолу):
а) алкілаваннем бензолу прапанолам-2 у прысутнасці мі-неральнай кіслаты;
б) алкілаваннем бензолу 2-хлорпрапанам у прысутнасці хларыду алюмінію.
285. Пры ўзаемадзеянні бензолу хімічнай колькасцю 0,8 моль атрымалі ізапрапілбензол масай 90 г. Вылічыце вы-хад ізапрапілбензолу.
Рэакцыі далучэння
286. Вылічыце, які аб’ём (м3) (н. у.) вадароду спатрэбіц-ца ддя гідрыравання бензолу масай 23,4 кг да цыклагексану ў прысутнасці каталізатара.
50
287. Вылічыце масу (г) цыклагексану, калі пры ператва-рэнні бензолу масай 6,6 г у цыклагексан паглынуўся вадарод аб’ёмам (н. у.) 5,1 дм3.
288. Пры гідрыраванні бензолу атрымалі сумесь цык-лагексену і цыклагексану, якая поўнасцю абясколервае рас-твор брому ў хлараформе масай 180 г з масавай доляй рэ-чыва, роўнай 15 %. Знайдзіце састаў сумесі, калі маса бен-золу, роўная зыходнай, можа цалкам прарэагаваць пры дзе-янні жорсткага УФ-апраменьвання з хлорам, які атрыманы з аксіду марганцу(ІУ) масай 87 г і канцэнтраванай салянай кіслаты.
289. Для атрымання гексахларану С6Н6С16 змяшалі ў адпаведных умовах бензол аб’ёмам 90,9 см3 (шчыльнасць 0,88 г/см3) і хлор аб’ёмам (н. у.) 75 дм3. Вылічыце масу атрыманага прадукту і запішыце ўраўненне рэакцыі.
290. Пры атрыманні гексахларану масай 200 кг быў вы-карыстаны бензол масай 82 кг. Вызначце выхад (%) кан-чатковага прадукту.
Рэакцыі акіслення
291. Пры спальванні арганічнага рэчыва масай 9,2 г, ад-носная шчыльнасць пары якога па кіслародзе роўна 2,4375, утварыліся аксід вугляроду(ІУ) аб’ёмам (н. у.) 15,86 дм3 і вада масай 6,37 г. Вызначце малекулярную формулу зыход-нага злучэння.
292. Вылічыце, які аб’ём паветра неабходны для спаль-вання метылбензолу хімічнай колькасцю 0,3 моль.
293. Вызначце формулу вуглевадароду, калі вядома, што пры яго згаранні ўтвараюцца аксід вугляроду(ІУ) і вадзяная пара ў аб’ёмных адносінах 7 : 4. Шчыльнасць пары вугле-вадароду па кіслародзе роўна 2,875.
294. Пры згаранні пары невядомага арганічнага вуглева-дароду масай 4,2 г утварылася вада масай 2,908 г. Адносная шчыльнасць пары вуглевадароду па вадародзе 39. Вызначце малекулярную формулу невядомага вуглевадароду.
295. Газ, які вылучыўся пры згаранні сумесі бензолу і цыклагексену, прапусцілі праз лішак барытавай вады. Пры гэтым утварыўся асадак масай 59,1 г. Вылічыце састаў зы-
51
ходнай сумесі, калі такая ж колькасць яе можа абясколе-рыць бромную ваду масай 64 г з масавай доляй брому, роў-най 5,0 %.
Метады атрымання
296. Разлічыце масу бензолу, які можна атрымаць з эты-ну аб’ёмам (н. у.) 89,6 м3, калі выхад бензолу складае 30 % ад тэарэтычнага.
297. Прапануйце, якім чынам з метану можна атрымаць бензол. Вылічыце, які аб’ём (дм3) (н. у.) метану неабходна затраціць на атрыманне бензолу масай 234 г.