• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі

    Зборнік задач па хіміі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 2010
    38.7 МБ
    36
    маную сумесь хлорзамешчаных вуглевадародаў падзейнічалі лішкам спіртавога раствору гідраксіду натрыю і вылучылі тры прадукты. Вызначце структурныя формулы атрыманых злучэнняў.
    185.	Якімі, на вашу думку, рэагентамі і ў якім парадку неабходна падзейнічаць на сумесь газаў, якая складаецца з аміяку, метану і этэну, каб паслядоўна выдаліць усе газы з сумесі?
    186.	Вызначце малекулярную формулу вуглевадароду, калі масавая доля вугляроду ў ім роўна 85,71 %. Адносная шчыльнасць пары вуглевадароду па паветры 2,414.
    187.	Вылічыце аб’ём (м3) (н. у.) этылену, які патрабуецца для атрымання поліэтылену масай 200 кг.
    188.	Вызначце аб’ём этылену, які зрасходаваны на атры-манне поліэтылену масай 560 кг, калі вядома, што страты на вытворчасці складаюць каля 4 %.
    189.	Ахарактарызуйце будову і хімічныя ўласцівасці бу-тадыену-1,3. Напішыце ўраўненні рэакцый з вадародам і хлорам.
    190.	Маса сумесі газаў этэну і 2-метылпрапену роўна 14,0 г, сумесь займае аб’ём (н. у.) 6,14 дм3. Вылічыце моль-ныя суадносіны газаў у сумесі.
    191.	Масаваядоля (%) вугляродуўалкане на 2,955 мен-шая, чым у алкене з тым жа лікам атамаў вугляроду ў са-ставе малекул. Вылічыце малярную масу алкену.
    Алкіны
    Будова, наменклатура і ізамерыя
    192.	Назавіце лік атамаў вугляроду і вадароду ў малеку-лах алкінаў, структурныя формулы якіх:
    £Н3
    а) НС=—СН2С1 б)Н3С—^=—<^
    сн3
    193.	Параўнайце агульныя формулы, якія адпавядаюць наступным гамалагічным радам: алканы, алкены, алкіны. Чым адрозніваюцца па саставе рэчывы дадзеных радоў?
    37
    194.	Ахарактарызуйце хімічныя сувязі ў малекуле этыну.
    195.	Назавіце лік п-сувязей у малекулах:
    а)прапіну; б)бутыну-1; в) пентыну-2.
    196.	Вызначце малекулярную формулу алкіну, адносная малекулярная маса якога роўна 40.
    197.	3 паказаных малекулярных формул рэчываў выбе-рыце тыя, якія адпавядаюць формулам алкінаў:
    а)	С2Н4;	в) С3Н6; д) CjH^.
    б)	С2Н2;	г) С3Н4;
    198.	Назавіце лік л-сувязей у малекуле злучэння, фор-мула якога:
    Н3С\___ZCH2—с=сн
    199.	Назавіце, якія з паказаных структурных формул рэ-чываў з’яўляюцца ідэнтычнымі:
    сн3
    а)	Н3С	=сн
     /~СН3
    б)	н3с
    в)	Н3С—^—^сНз
    г)	НзС\  /СНз
    д)	НС=—^^.СНз
    ХН3
    200.	Назавіце па сістэматычнай наменклатуры злучэнні, формулы якіх:
    а)	Н3С—С=С~Вг;
    б)	Н3С—С=С—СН2СІ;
    в)	С2Н5—С = С —СН2Вг.
    201.	Запішыце структурныя формулы ўсіх рэчываў, якія маюць малекулярную формулу С4Н6.
    38
    202.	Сярод рэчываў, структурныя формулы якіх паказа-ны, выберыце ізамеры:
    НзС\	/— СН3
    а)
    б)	НзС^_=_____/—снз н3с
    в)	Н3С- -...Z \н3 г> НзС\ — /СНз
    203.	Напішыце структурную формулу дывінілацэтылену. Якая хімічная колькасць (моль) вадароду спатрэбіцца для яго поўнага гідрыравання?
    204.	Вызначце малекулярную формулу алкіну, масавая доля вадароду ў якім роўна 10 %.
    205.	Вызначце малекулярную формулу алкіну, адносная шчыльнасць па вадародзе якога роўна 27.
    206.	Вызначце малекулярную формулу алкіну, пры спальванні якога хімічнай колькасцю 0,2 моль затрацілі кіс-ларод аб’ёмам (н. у.) 24,64 дм3
    207.	Запішыце назвы па сістэматычнай наменклатуры алкінаў, формулы якіх:
    б) Н3С^  ^—СН3 ВгН2С
    в) Н3С—=— СН2Вг
    39
    208.	Запішыце структурныя формулы злучэнняў:
    а)	3-хлорпрапіну;	в) 4-метылпентыну-2;
    б)	3-бромбутыну-1;	г) 5-бром-4-метылпентыну-2.
    Хімічныя ўласцівасці
    Гідрыраванне
    209.	Вызначце, які аб’ём (дм3) (н. у.) вадароду патрабу-ецца для поўнага гідрыравання этыну хімічнай колькасцю 3 моль. Назавіце ўмовы правядзення рэакцыі.
    210.	Этын аб’ёмам (н. у.) 6,72 дм3 поўнасцю гідрыруюць вадародам. Вызначце неабходны аб’ём (дм3) вадароду і на-завіце прадукт рэакцыі, які ўтварыўся.
    211.	Напішыце ўраўненні рэакцый паэтапнага гідрыра-вання рэчываў: З-метылбутыну-1; пентыну-2. Назавіце, да якіх гамалагічных радоў адносяцца прадукты рэакцый.
    212.	Пры гідрыраванні этыну аб’ёмам (н. у.) 12,08 дм3 атрымалі сумесь этану і этылену. Гэтай сумесі дастаткова для таго, каб абясколерыць раствор брому масай 180 г з маса-вай доляй брому 0,4. Вызначце масавую долю этану ў атры-манай сумесі.
    213.	Пасля поўнага гідрыравання сумесі этану і прапі-ну яе адносная шчыльнасць па вадародзе стала роўна 20,6. Вызначце малярныя суадносіны этану і прапіну ў зыходнай сумесі.
    214.	Сумесь этыну і этану аб’ёмам 8 дм3 гідрыравалі над нікелевым каталізатарам пры павышанай тэмпературы вада-родам удвая большага аб’ёму, чым аб’ём сумесі газаў. Пасля рэакцыі аб’ём газаў атрымаўся 12 дм3. Усе аб’ёмы вымераны пры нармальных умовах. Знайдзіце аб’ёмную долю этыну ў зыходнай сумесі.
    215.	Да сумесі вуглевадародаў этыну і этэну хімічнай колькасцю 0,025 моль дабавілі вадарод хімічнай колькасцю 0,06429 моль. Пасля прапускання атрыманай сумесі над плацінавым каталізатарам яе аб’ём паменшыўся на 33,6 %. Знайдзіце аб’ёмны састаў (н. у.) зыходнай сумесі.
    Далучэнне галагенавадародау
    216.	Бромэтэн атрымалі пры ўзаемадзеянні этыну і бро-мавадароду. Напішыце ўраўненне дадзенай рэакцыі.
    40
    217.	Напішыце ўраўненне рэакцыі хлоравадароду і бу-тыну-2. Назавіце прадукт рэакцыі.
    218.	Вызначце масу вінілхларыду, атрыманага пры ўза-емадзеянні этыну аб’ёмам (н. у.) 19 дм3 з хлоравадародам аб’ёмам (н. у.) 42 дм3.
    219.	3 некаторай колькасці этыну атрымалі вінілхларыд. а з яго — полівінілхларыд масай 1000 кг з сярэдняй ма лекулярнай масай 30 000. Якая ступень полімерызацыі по-лівінілхларыду? Этын якога аб’ёму прарэагаваў, калі працэс праходзіць з выхадам 75 % ад тэарэтычнага?
    220.	Вылічыце масу канчатковага прадукту, які ўтварыў-ся пры рэакцыі бутыну-2 масай 27 г з хлоравадародам ма-сай 16 г.
    221.	Хлоравадарод якога аб’ёму (дм3) (н. у.) павінен да-лучыцца да ацэтылену, які атрыманы з прыроднага газу аб’-ёмам 1 м3 з аб’ёмнай доляй метану 98 %, каб атрымаць хлор-этэн з выхадам 90 %? Хлорэтэн якога аб’ёму (дм3) (н. у.) утвараецца пры гэтым? Запішыце ўраўненні ўсіх рэакцый прапанаваных ва ўмове ператварэнняў.
    Далучэнне галагенау
    222.	Вызначце, этын якога аб’ёму (дм3) (н. у.) расходу-ецца на атрыманне тэтрахлорэтану масай 100,8 г, што ўтва-раецца пры ўзаемадзеянні этыну з хлорам у прысутнасці А1С13.
    223.	Вызначце аб’ём (н. у.) хлору, які неабходны для атрымання з этыну дыхлорэтэну масай 84 г, калі выхад пра-дукту рэакцыі 85 %.
    224.	Адносная шчыльнасць пары невядомага алкіну па кіслародзе роўна 0,8125. Вызначце, хлор якога аб’ёму (дм3) (н. у.) можа прарэагаваць з гэтым вуглевадародам масай 2,6 г.
    225.	Ці можна з дапамогай ёднай або бромнай вады ад-розніць, у якой пасудзіне знаходзіцца газападобны прапан, a ў якой — газападобны этын?
    226.	Знайдзіце масавую долю прымесей у карбідзе каль-цыю масай 1,8 г, які апрацавалі вадой, і газ, які пры гэтым утварыўся, поўнасцю прарэагаваў з растворам брому масай 72 г з масавай доляй брому 0,1.
    41
    227.	Алкін масай 0,54 г поўнасцю прарэагаваў з хлорам аб'ёмам (н. у.) 0,448 дм3. Вызначце малекулярную формулу алкіну.
    228.	Вызначце аб’ёмны састаў сумесі прапану і этыну, калі вядома, што пры прапусканні некаторага аб’ёму сумесі праз раствор брому ў СНС13 маса раствору павялічылася на 0,72 г. Пры поўным згаранні такога ж аб’ёму сумесі газаў утварыўся аксід вугляроду(ІУ) аб’ёмам 2,24 дм3.
    229.	Сумесь этану, прапану і этыну мае адносную шчыль-насць па кіслародзе 1,125. Пры поўным узаемадзеянні су-месі хімічнай колькасцю 0,5 моль з галагенам спатрэбіўся хлор аб’ёмам 5,6 дм3. Вызначце, у якіх колькасных суадносі-нах узяты газы ў першапачатковай сумесі.
    230.	Пры павольным прапусканні этыну праз бромную ваду маса колбы з бромам павялічылася на 39 г. Этын якога аб’ёму (н. у.) быў паглынуты пры гэтым?
    Рэакцыі акіслення
    231.	Вызначце хімічную колькасць кіслароду, неабходна-га для згарання:
    а)	этыну аб’ёмам 6,72 дм3;
    б)	прапіну хімічнай колькасцю 2,0 моль.
    232.	Вызначце, якія газы і ў якіх колькасных суадносі-нах будуць знаходзіцца ў сумесі пасля згарання прапіну хі-мічнай колькасцю 0,2 моль і кіслароду хімічнай колькасцю 0,9 моль.
    233.	Кісларод якога аб’ёму (н. у.) неабходна ўзяць для спальвання сумесі, якая складаецца з прапіну аб’ёмам (н. у.) 2,24 дм3 і метану аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3?
    234.	Пры згаранні ненасычанага вуглевадароду аб’ёмам (н. у.) 4,48 дм3 утварыліся аксід вугляроду(IV) масай 35,2 г і вада масай 10,8 г. Маса дадзенага вуглевадароду аб’ёмам (н. у.) 1 дм3 роўна 2,411 г. Вызначце малекулярную формулу рэчыва і назавіце яго.
    235.	Вызначце аб’ём кожнага газу ў сумесі этыну і пра-пену аб’ёмам (н. у.) 14,56 дм3, калі пры яе згаранні ўтва-рыўся аксід вугляроду( IV) аб’ёмам 30,24 дм3
    42
    236.	Для паглынання аксіду вугляроду(ІУ), які ўтва-рыўся пры згаранні сумесі прапену і этыну аб’ёмам (н. у.) 7,84 дм3, спатрэбіўся раствор гідраксіду калію аб’ёмам 104,4 см3 (шчыльнасць 1,341 г/см3) з масавай доляй шчо-лачы ў растворы 35 %. Вызначце аб’ёмныя долі газаў у зы-ходнай сумесі і масавую долю кіслай солі, якая ўтварылася ў растворы.
    Прыклад 9. Пасля згарання і прывядзення да нармаль-ных умоў сумесі газаў, якая складалася з ненасычанага вуг-левадароду аб’ёмам 80 см3 і кіслароду аб’ёмам 320 см3, аб’ём газаў атрымаўся роўным 240 см3. Вызначце формулу нена-сычанага вуглевадароду, які знаходзіўся ў першапачатковай сумесі газаў, калі вядома, што кісларод і вуглевадарод поў-насцю ўступілі ў рэакцыю.
    Дадзена: Цвуглевад.) = 80 см3 V(O2) = 320 cm3 У(сумесі) = 240 см3
    Формула ненас. вуг-левад. — ?
    Рашэнне
    1)	Прааналізуем схему працэсу згарання вуглевадароду:
    80 см’ 320 см3 240 см3
    CxHj + О2 * СО2 + Н2О
    2)	Пры аднолькавым ціску аб’ёмы (н. у.) газаў, якія прарэагавалі і ўтварыліся, адносяцца адзін да аднаго як про-стыя цэлыя лікі. Таму раздзелім лікі на найменшы (80):
    80 см3 320 см3 240 см3
    CjHj + О2 * СО2 + Н2О
    1	4	3
    СД + 4О2 -* ЗСО2 + 2Н2О
    Адкуль х = 3; у = 4.
    Значыць, формула ненасычанага вуглевадароду С3Н4.
    Гэта прапін.
    Адказ: прапін С3Н4.
    43
    Метады атрымання
    237.	Разлічыце, які аб’ём (дм3) (н. у.) этыну ўтвараец-ца пры ўзаемадзеянні тэхнічнага карбіду кальцыю масай 104,35 г, што змяшчае 8 % прымесей, з вадой.
    238.	Вызначце аб’ём (дм3) (н. у.) этыну, які можа ўтва-рыцца з метану аб’ёмам 33,6 дм3 у прысутнасці кіслароду пры тэмпературы 1500 °C.
    239.	Вызначце аб’ём вадароду, які ўтвараецца пры на-граванні (1500 °C) метану аб’ёмам 67,2 дм3 у прысутнасці кіслароду.