• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па хіміі

    Зборнік задач па хіміі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 191с.
    Мінск 2010
    38.7 МБ
    Зборнік задач па хіміі
    A.	I. Шарапа A. П. Ельніцкі
    Зборнік задач па хімІІ
    Вучэбны дапаможнік для 11 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
    Дапушчана
    Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Мінск «Народная асвета» 2010
    УДК 54(076.1X075.3=161.3)
    ББК 24я721
    Ш25
    Пераклад з рускай мовы Н. Г. Ляўчук
    Рэцэнзенты:
    кафедра хіміі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (старшы выкладчык кафедры
    В.	Э. Агароднік)', настаўнік хіміі вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 161 г. Мінска» A. А. Сеген
    Шарапа, A. 1.
    Ш25 Зборнік задач па хіміі: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / A. I. Шарапа, А. П. Ельніцкі; пер. з рус. мовы Н. Г. Ляў-чук. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 191 с.
    ISBN 978-985-03-1460-4.
    УДК54(076.1)(075.3=161.3)
    ББК24я721
    ISBN 978-985-03-1460-4
    © Шарапа A. 1., Ельніцкі А. П., 2010
    © Ляўчук Н.Г, пераклад на бела-рускую мову, 2010
    © Афармленне. УП «Народная асвета», 2010
    ПРАДМОВА
    Вучэбны дапаможнік прызначаны ддя вучняў 11 -х класаў агульнаадукацыйных устаноў. Ён змяшчае задачы ўсіх тыпаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай па хіміі. Для кожнай вучэбнай тэмы прапаноўваецца сістэма задач у адпаведнасці са зместам вучэбнага матэрыялу. У тэкстах задач адлюстра-ваны пытанні будовы арганічных рэчываў канкрэтных кла-саў, іх хімічных уласцівасцей і спосабаў атрымання.
    Пры рашэнні задач рэкамендуецца выкарыстоўваць стэхіяметрычныя заканамернасці і суадносіны, якія вынікаюць з ураўненняў хімічных рэакцый, а таксама скарачэнні і адзін-кі фізічных велічынь, рэкамендаваныя Міжнародным саюзам тэарэтычнай і прыкладной хіміі (1UPAC). Матэматычныя разлікі трэба выконваць з улікам дакладнасці зыходных да-ных, прыведзеных у задачах.
    3 мэтай развіцця самастойнай дзейнасці вучняў пры рашэнні задач ва ўсіх раздзелах дапаможніка прыведзены задачы з рашэннямі.
    У апошнім раздзеле дапаможніка дадзены задачы павышанай складанасці ддя кожнай вучэбнай тэмы. Рашэнне такіх задач будзе садзейнічаць больш глыбокаму разуменню сутнасці тых працэсаў і з’яў, вывучэннем якіх займаецца арганічная хімія, развіццю ўмення прымяняць атрыманыя пры вывучэнні хіміі веды ў знаёмых, часткова змененых і новых сітуацыях.
    У канцы кнігі прапанаваны некаторыя даведачныя матэрыялы і адказы на разліковыя задачы.
    Дадзены вучэбны дапаможнік будзе карысным для паў-тарэння і замацавання ведаў гіа арганічнай хіміі, а таксама ддя падрыхтоўкі да хімічных алімпіяд, экзаменаў і цэнтралі-заванага тэсціравання.
    УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ, НАЗВЫ 1 АДЗІНКІ ФІЗІЧНЫХ ВЕЛІЧЫНЬ
    т — маса (кг, г).
    Аг — адносная атамная маса.
    Мг — адносная малекулярная маса.
    w — масавая доля.
    М — малярная маса (г/моль)
    X — мольная доля.
    п — хімічная колькасць часціц (атамаў, малекул, пра-тонаў, электронаў) (моль).
    N — лік часціц (атамаў, малекул, пратонаў, элект-ронаў).
    V — аб’ём (дм3, м3).
    Ф — аб’ёмная доля.
    р — шчыльнасць (г/см3, кг/дм3).
    D — адносная шчыльнасць.
    с — малярная канцэнтрацыя (моль/дм3).
    т] — выхад прадукту.
    t — тэмпература па шкале Цэльсія (°C).
    р — ціск (Па).
    НЕКАТОРЫЯ ФІЗІЧНЫЯ ПАСТАЯННЫЯ
    Аа = 6,02 • 1023 моль*1 — пастаянная Авагадра.
    Vm = 22,4дм3/моль(тэмпература0 °C і ціск 101 325 Па) — малярны аб’ём газу пры нармальных умовах.
    1	u = 1,66 • 10"27 кг — атамная адзінка масы (а. а. м.).
    Раздзел 1
    ТЭОРЫЯ ХІМІЧНАЙ БУДОВЫ АРГАНІЧНЫХ ЗЛУЧЭННЯЎ
    1.	3 прапанаванага спіса выберыце назвы арганічных рэчываў: мел, крухмал, глюкоза, гіпс, вапна, аскарбінавая кіслата, серная кіслата.
    2.	Паказаны структурныя формулы некаторых арганіч-ных рэчываў:
    Н	Н Н	Н
    I	II	1^0
    н—с—н	н—с—с—он	н—с—с
    I	II	I ^он
    н	н н	н
    метан	этанол	этанавая кіслата
    (воцатная кіслата)
    Якая структурная формула і якога рэчыва вам была вя-дома раней? (Калі такой формулы няма, выберыце любую.) Запішыце яе ў сшытак у выглядзе скарочанай формулы. Якая валентнасць атама вугляроду?
    3.	Дайце азначэнне арганічнай хіміі.
    4.	3 дадзенага пераліку — гармоны, нуклеінавыя кіслоты, нафта, прыродны газ, крухмал, бензол, анілін, фенол, бялкі, тлушчы, поліэтылен, полівінілхларыд — выберыце назвы: а) арганічных сінтэтычных рэчываў;
    б)	рэчываў прыроднага паходжання.
    5.	Назавіце асноўныя прадукты перапрацоўкі нафты.
    6.	Ці вядомы вам экалагічныя праблемы ў вашым раёне? Назавіце іх і абмяркуйце на ўроку хіміі.
    7.	Якія метады прымяняюць для ачысткі арганічных злу-чэнняў?
    8.	Вылічыце масавыя долі вугляроду і хлору ў малекуле арганічнага рэчыва, формула якога
    Якая валентнасць атама хлору?
    5
    9.	Запішыце структурныя формулы рэчываў, малекуляр-ная формула якіх С2Н3СІ3.
    10.	Пералічыце асноўныя палажэнні тэорыі хімічнай бу-довы арганічных злучэнняў.
    11.	Як вы разумееце тэрмін «хімічная будова рэчыва»? Прывядзіце канкрэтныя прыклады.
    12.	Пакажыце валентнасці (лік сувязей) атамаў вугляро-ду, вадароду і кіслароду ў малекуле мурашынага альдэгіду:
    Н.
    ^С=О
    н
    13.	Назавіце, колькі арганічных рэчываў паказана:
    С1 С1
    I I а)Н—С—С—Н
    Н Н
    Н С1 б)Н—С—С—Н
    С1 Н
    Н Н
    г)	Cl—С—С—С1
    Н Н
    С1 Н
    I I
    д)	Cl—С—С—Н
    н н
    Н С1
    I I в)Н—С—С—С1
    н н
    н н
    е)Н—С—С—Н
    С1 С1
    14.	Пакажыце самы доўгі ланцуг атамаў вугляроду ў злу-чэнні СН3СН2СН2ОСН2СН3.
    15.	Пры згаранні арганічных рэчываў звычайна ўтвара-юцца СО2 і Н2О. Запішыце ўраўненне рэакцыі згарання рэ-чыва, малекулярная формула якога СН4О.
    16.	Запішыце структурныя формулы рэчываў лінейнай і цыклічнай будовы з адзінарнымі сувязямі, малекулы якіх змяшчаюць:
    а) тры атамы вугляроду; б) чатыры атамы вугляроду.
    6
    17 Назавіце. колькі арганічных рэчываў паказана.
    н	н	н	н	н
    I	I	I	I	I
    a)	Н—С—С—С—С—С—Н
    I	I	I	I	I
    н	н	н	н	н
    н	н	н	н
    б)	н—с—с—с—с—н
    н	н	н
    н—с—н
    н
    н н н
    I I I
    в)	н—с—с—с—н
    н н
    н—с—с—н I I н н
    н н н н
    I I I I
    г)	н—с—с—с—с —н
    I I I н н н н—с—н
    I н
    н н
    I I
    Д) н—с—с—н н н
    Н I I
    н—с—с—с—н
    н н н
    18.	У прадуктах згарання рэчываў, якія змяшчаюць у сваім саставе атамы галагенаў або атамы азоту, акрамя вуг-лякіслага газу і вады, выяўляюць хлоравадарод і азот адпа-ведна. Запішыце ўраўненне гарэння рэчыва, малекулярная формула якога:
    a)CH3NH2; б) СН3СІ.
    19.	Назавіце асноўныя напрамкі развіцця тэорыі хіміч-най будовы на сучасным этапе.
    20.	Прывядзіце прыклад узаемнага ўплывання атамаў у малекуле арганічнага рэчыва.
    21.	Якія рэчывы называюць ізамерамі? Запішыце струк-турныя формулы рэчываў, малекулярная формула якіх С4Н10.
    22.	Запішыце структурныя формулы рэчыва, малекуляр-ная формула якога:
    а) С3Н7Вг; б) С3Н6.
    23.	Які тып хімічных сувязей характэрны для арганічных злучэнняў?
    24.	Запішыце па адным прыкладзе арганічных злучэнняў з а- і л-сувязямі.
    25.	Запішыце электронную формулу малекулы метану.
    26.	3 паказаных формул рэчываў выпішыце паасобку формулы злучэнняў: а) якія змяшчаюць толькі адзінарныя сувязі; б) якія змяшчаюць двайныя сувязі:
    н н н н н
    I	I	I	I	I
    a)	Н—С—С—С—С—С—Н
    н	н	н	н	н
    н	н	н
    I	I	I
    б)	н—с—с—с—н
    н	н	н
    в)	СН2=СН2
    г)	СН4
    д) НС^СН
    е)	СН3СН = СН2
    ж)	СН3СН3
    3)	»>с=0
    8
    Назавіце злучэнні з павышанай электроннай шчыльнасцю.
    27.	3 прыведзеных формул рэчываў выпішыце рэчывы з палярнымі кавалентнымі сувязямі: N2, СН3С1, Н2, СН3СНО, СН2Вг2, СН3СН3, СН4.
    28.	У малекулах, структурныя формулы якіх прыведзе-ны, пакажыце зарады, што ўзнікаюць на атамах:
    а)Ьс=О; б)СН3С1.
    н
    29.	Апішыце тыпы хімічных сувязей у малекуле прапену СН3СН=СН2.
    30.	Запішыце дзве розныя структурныя формулы з ма-лекулярнай формулай С2Н6О.
    31.	Якія з арганічных злучэнняў, што маюць формулы:
    а) СН4	г) ”>С = О
    б) СН2=СН2
    адносяцца да аліфатычных злучэнняў?
    32.	3 рэчываў, формулы якіх прыведзены:
    б) СН2С1СН2СІ
    г)
    д)
    е)
    выберыце тыя, якія адносяцца да гетэрацыклічных злу-чэнняў.
    33.	Выпішыце з прыведзеных формул рэчываў тыя, якія адносяцца да карбацыклічных злучэнняў:
    а) \^) б) СН2С1СН2С1
    9
    сн2
    д)	/ \ СН2—СН2
    34.	На падставе якой прыметы злучэнні падзяляюць на насычаныя, ненасычаныя і араматычныя?
    35.	Выпішыце з прыведзеных формул рэчываў тыя, якія адносяцца да араматычных злучэнняў:
    сн2—сн2
    36.	Прывядзіце па адным прыкладзе рэчываў. якія адно-сяцца да насычаных, ненасычаных або араматычных злучэн няў.
    37.	Пералічыце назвы чатырох функцыянальных груп.
    38.	Да функцыянальных груп можна адносіць і кратныя сувязі. Падумайце, па якім фрагменце малекулы будзе адбы вацца хімічная рэакцыя:
    39.	Расстаўце зарады на абазначаных тлустым шрыфтам атамах і паспрабуйце напісаць структурную формулу канчат-ковага прадукту:
    CH—О—Na + CH3CH2—СІ-*
    40.	Расстаўце зарады на абазначаных тлустым шрыфтам атамах паспрабуйце напісаць структурную формулу канчат-ковага прадукту:
    СН3СН2СН2—MgCl + Н—OH -»
    Раздзел 2 НАСЫЧАНЫЯ ВУГЛЕВАДАРОДЫ Будова, наменклатура і ізамерыя
    41.	Вызначце лік ст-сувязей у малекулах:
    а)	прапану;	г)гексану;
    б)	метылцыклапентану;	д) 2-метылгексану.
    в)	2-метылбутану;
    42. Вызначце лік атамаў вугляроду і вадароду ў малеку-лах, формулы якіх:
    43.	Растлумачце, чаму атамы вугляроду ў малекулах ал-канаў размешчаны не па прамой лініі, а зігзагападобна.
    44.	3 паказаных малекулярных формул рэчываў выпі-шыце тыя, якія адпавядаюць формулам алканаў:
    а)	С2Н4;	в) С6Н6; д) С5Н12.
    б)	С2Н6;	г)С3Н8;
    45.	Адзначце, якія з паказаных структурных формул рэ-чываў з’яўляюцца ідэнтычнымі:
    11
    46.	Напішыце структурную формулу прасцейшага ал-кану, малекула якога мае толькі першасныя і адзін трацічны атамы вугляроду.
    47.	Напішыце структурную формулу прасцейшага алка-ну, малекула якога мае толькі першасныя і адзін чацвярціч-ны атамы вугляроду.
    48.	Напішыце структурную формулу прасцейшага ал-кану, малекула якога мае толькі першасныя і два трацічныя атамы вугляроду.
    49.	Запішыце структурную формулу і назву прасцейша-га алкану, які мае атам вугляроду з чатырма рознымі замя-шчальнікамі.
    50.	Запішыце структурную формулу і назву прасцейшага монабромалкану, які мае чатыры розныя замяшчальнікі.
    Прыклад 1. Вызначце малекулярную формулу алкану, адносная малекулярная маса якога роўна 44.
    Дадзена: Мг=44
    QH^ + 2	?
    Рашэнне
    1) Агульная формула алканаў С„Н2п + 2, значыць:
    Мг=Д(С)-п+А(Н)-(2л +2);
    Д(С)=12;Д(Н)=1.