Зборнік задач па фізіцы: вучэб. дапам. для 8-га кл.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 2006
Дж = 5,8 A
с = 4,2-103 кг.оС , cm\t
1 =
/ — ? x\Ux Адказ:/ = 5,8 A.
111
656. Якую па знаку работу выконваюць электрычныя сілы, якія ствараюць ток у правадніку? Ад чаго залежыць значэнне гэтай работы?
657. Якую работу выконваюць электрычныя сілы, пера-мяшчаючы зараду 800 Кл пры напружанні ў ланйугу 4,0 В?
658. Пры якім напружанні перанос зараду ў 20 мКл будзе суправаджацца выкананнем работы ў 1,0 Дж?
659. Колькі часутрэба прапускаць ток сілай у 200 мАўлан-цугу напружаннем 220 В, каб была выканана работаўб.б МДж?
660. За 2 с праз сячэнне спіралі лямпы прайшоў зарад 50 мКл пры напружанні 20 В. Знайдзіце работу электрычных сіл і магутнасць, якая развіваецца пры гэтым.
661. Пры якім напружанні крыніцы ў правадніку супраціў-леннем 20,0 Ом за кожную мінуту будзе выконвацца работа 120 кДж?
662. У спіралі электралямпы фары далёкага святла аўтамабі-ля праходзіцьтоксілай 5,0 Апры напружанні 12 В. Якая магут-насць лямпы? Якая работа электрычных сіл за 1,0 мін гарэння?
663. У лямпе фотаўспышкі зарад у 200 мКл праходзіць пры сярэднім значэнні напружання 200 В за 0,01 с. Якая энергія ўспышкі? Якая яе магутнасць? Параўнайце апошні рэзультат з магутнасцю асвятляльных лямпаў у вашай кватэры.
664. Пры прапусканні ў правадніку току сілай 0,20 А ў ім за 4,0 мін вылучылася колькасць цеплаты, роўная 72 Дж. Якое супраціўленне правадніка і магутнасць току?
665. Якой сілы ток пры напружанні 220 В спажываюць кватэрныя электраўстройствы: а) прас магутнасцю 800 Вт; б) электрабрытва магутнасцю 12 Вт; в) электрапаяльнік ма-гутнасцю 45 Вт; г) электрапліта магутнасцю 1,2 кВт?
666. Якіявымяральныяпрыборыспатрэбяццадля таго, каб улямпачцы, штогарыць, знайсці: а)сілутоку; б)зарад, які прай-шоў; в) магутнасць; г) выкананую работу? Для якога вымярэн-ня спатрэбіцца найменшая і найбольшая колькасць прыбораў?
112
667. Якую інфармацыю аб правадніку (яго супраціўленне, напружанне на ім, сіла току ў ім) можна атрымаць з графіка, дадзенага на малюнку 140?
668. Ці змянялася сіла току ў правадніку, для якога пабуда-ваны графік, дадзены на малюнку 141 ? Якую інфармацыю мож-на атрымаць, вызначыўшы плошчу фігуры падлініяй графіка?
669. Што азначаюць надпісы на электралямпах: 1)«12 В; 2 Вт»; 2)«12 В; 5 А»; 3) «220 В; 60 Вт»; 4) «3,5 В; 0,28 А»? У якой з лямпаў найбольшае і найменшае супраціўленні? Якая з іх аддае найбольшую і найменшую магутнасць пры рэкаменда-ваным напружанні? Ці можна злучаць якія-небудзь з гэтых лямпаў паслядоўна? Паралельна?
670. Пры запальванні лямпы вулічнага святлафора напру-жанне на ёй звязана з праходзячым зарадам залежнасцю, да-дзенай на малюнку 142. Якзнайсці работу токуўлямпе зачас, на працягу якога напружанне на лямпе змянялася?
671. Па графіку залежнасці работы току ў правадніку ад
Мал. 142
Мал. 143
113
672. Рэастат супраціўленнем 12 Ом (мал. 144) злучаны з лямпай супраціўленнем 8 Ом. Пабудуйце графікі залежнасці магутнасці, якая вылучаецца ў лямпе, і поўнай магутнасці ў ланцугу ад супраціўлення рабочай часткі рэастата.
673. Пабудуйце графік залежнасці магутнасці, якая вылу-чаецца ў правадніку супраціўленнем 5 Ом, ад напружання на правадніку, якое змяняецца адО В да 20 В. Ці зменіцца выгляд графіка пры замене дадзенага правадніка на праваднік боль-шым супраціўленнем?
674. Практычна заўсёды пры рамонце тэлевізараў або электраабсталявання аўтамабіляў людзі, якія папалі пад вы-сокае напружанне (15 000 В і болей), застаюцца жывыя. Але вядомыя выпадкі гібелі людзей ад напружання 40—50 В (пры рабоце са зварачнымі апаратамі ў сырых памяшканнях). Як растлумачыць гэтыя факты?
675. На рэзістары радыёўстройства напісана: «1,2 кОм; 0,5 Вт». Што азначаюць гэтыя надпісы? Ці можна гэты рэзіс-тар замяніць на рэзістар з надпісам «1,2 кОм; 1 Вт»?
°676 . Якое з электраўстройстваўу вашай кватэры мае най-меншае супраціўленне, якое — найбольшае?
677. Па надпісу на лямпе «220 В; 40 Вт» вызначцс яе ра-бочы ток і супраціўленне спіралі.
678. Параўнайце супраціўленні, рабочыя токі і напружанні дзвюх лямпаўз надпісамі «12 В; 5 А» і «220 В; 25 Вт».
679. Як па вонкаваму выгляду адрозніць дзве лямпы магут-насцю па 60 Вт, разлічаныя на рабочае напружанне 220 В і 127 В?
680. Генератар трактара «Беларус МТЗ-80М» мае магут-насць 700 Вт. Які максімальны ток ён можа ствараць у нагруз-цы пры напружанні 12 В?
114
681. Якой сілы ток спажывае рухавік электрычнай цырку-лярнай пілы магутнасцю 0,66 кВт, якая працуе ад сеткі з на-пружаннем 220 В?
682. Які (у кілават-гадзінах) расход электраэнергіі за вечар пры эксплуатацыі трохлямпачак магутнасцю 75 Вт, тэлевізара і кап’ютэра магутнасцю па 70 Вт, халадзільніка сярэдняй ма-гутнасцю 60 Вт на працягу 5,0 г і праса сярэдняй магутнасцю 500 Вт на працягу 1 г? Чаму для праса і халадзільніка даецца сярэдняя магутнасць? Якое найбольшае і найменшае значэнні сілы току ў гэты вечар?
683. Як зменіцца магутнасць электрапраса пры зніжэнні напружання жыўлення на 10 %?
684. Пры адсутнасці новай спіралі для электрапліткі кан-цы перагарэўшай спіралі старанна зачышчаюць і шчыльна скручваюць для аднаўлення кантакту. Як будзе грэць электра-плітка пасля такога рамонту? Чаму?
685. 3 некаторай масы вальфраму было выраблена 1000 спіралей для 40-ватных электралямпаў. Колькі лямпаў магут-насцю па 60 Вт можна вырабіць з гэтага ж металу, калі: а) плошчы папярочнага сячэння спіралей аднолькавыя; б) плошча папярочнага сячэння спіралей 60-ватных лямпаў будзе ў паўтара раза большая, чым 40-ватных?
*686 . Чаму спіралі электралямпаў розных магутнасцей вы-рабляюць з дроту рознага папярочнага сячэння?
687. Якой даўжыні фехралевы провад сячэннем 2,00 мм2 трэба выкарыстаць для награвальнага элемента магутнасцю 600 Вт, разлічанага наработу адсеткізнапружаннем: а)220В; б) 127 В?
688. У электраплітцы, якая прайуе ад сеткі з напружаннем 220 В, ёсцьдзве спіралі супраціўленнямі 120 Ом і 80,0 Ом. Якія магутнасці можна атрымаць, выкарыстоўваючы розныя спосабы злучэння спіралей?
689. Ці праўда, што пры ў тры разы большай сіле току ў пра-вадніку будзе вылучацца ўтрая большая колькасць цеплаты?
115
690.3-за высокай тэмпературы адбываецца вельмі паволь-нае выпарэнне атамаў з ніці напалу электралямпы. Як гэта ўплывае на колькасць вылучанай цеплаты? На даўгавечнасць лямпы? На празрыстасць балона лямпы?
*691. Як растлумачыць залежнасць цеплавога дзеяння току ад яго сілы і супраціўлення правадніка? Чаму на колькасць вылучанай цеплаты больш моцна ўплывае змяненне сілы току ў правадніку, чым змяненне яго супраціўлення?
692. Рэзістары R{ = 5 Ом і /?2 = 25 Ом злучаны паслядоўна. За які час у другім рэзістары вылучыцца столькі ж цеплаты, колькі ў першым за 1,0 мін?
693. Да рэзістара Rt = 5 кОм падключаны паралельна рэ-зістар, у якім за 1 мін вылучаецца столькі ж цеплаты, колькі ў першым за 5 мін. Якое супраціўленне другога рэзістара?
694. Два нікелінавыя праваднікі даўжынямі /, = 1 см і /2=40см аднолькавага сячэння злучаны паслядоўна. Параўнайце змяненні іхтэмператур Д^ і Д/2 пры кароткачасовымуключэнні току ў ланцугу.
695. Пры параўнанні работы дзвюх электралямпаў супра-ціўленнямі R і 2R сын сцвярджае, што ярчэй будзе гарэць дру-гая лямпа, спасылаючыся на формулу Q = RRt. Бацька, спасы-
U2- t лаючыся на формулу Q= , сцвярджае адваротнае. Хто з іх мае рацыю?
696. Праваднікі супраціўленнямі Rt = Ri R2 = 3/?уключаны ў электрычны ланііуг. У якім з іх за роўны час вылучыцца больш цеплаты?
697. Лямпы з надпісамі «220 В; 25 Вт» і «220 В; 150 Вт» злучылі паслядоўна і падалі напружанне 220 В. Чаму першая лям-па гарыць дастаткова ярка, а другая — амаль не мае напалу?
698. Прас з надпісам «220 В; 1000 Вт» злучылі паслядоў-на з электрабрытвай з надпісам «220 В; 10 Вт» і ўключылі ў разетку з напружаннем 220 В. Ці будуць нармальна функцыя-наваць прыборы? Ці можна будзе ў такім рэжыме карыстацца хоць адным з іх?
116
699. Спіраль электрапліткі супраціўленнем 80 Ом прайуе пад напружаннем 220 В. Які ККДз награвальнага ўстройства, калі 1,0 л вады, узяты пры 20 °C, закіпае праз 12мін?
700. Якое супраціўленне павінен мець награвальны эле-мент электрачайніка, які працуе ад сеткі напружаннем 220 В, каб давесці да кіпення 600 г вады, узятай пры тэмпературы 10 °C, за 2,0 мін? Страты цеплаты прыняць роўнымі 5,0 %.
701. Якая маса вады будзе выкіпаць штосекундна пасля закіпання вады пры выкарыстанні награвальніка, апісанага ў папярэдняй задачы?
702. Электракіпяцільнік спажывае адсеткі напружаннем 220 В ток сілай 3 А. На колькі павысіцца тэмпература 400 г вады за першыя 10 с работы кіпяцільніка? Цеплавыя страты не ўлічваць.
*703 . Ці можна сцвярджаць, што тэмпература вады, якая награваецца кіпяцільнікам (гл. папярэднюю задачу), будзе ўзрастаць па лінейнаму закону, г. зн. за любыя наступныя 10 с павелічэнне тэмпературы будзе такое ж, як і за перш.ыя 10 с? Чаму?
704. Электрапад’ёмнік паднімае аўтамабіль масай 1,2 т на вышыню 1,5 м за 20 с. Які ток спажывае ад сеткі напружан-нем 220 В электраматор пры ККДз устаноўкі, роўным 80 %?
705. Якой максімальнай сілы цягі можна дасягнуць пры км
руху тралейбуса са скорасцю 36 —, маторы якога спажыва-юць ток сілай 40 А пры напружанні 500 В? Чаму немагчыма поўнае ператварэнне электрычнай энергіі, што спажываецца, у механічную?
706. Які ККДз электрычнай лямпы напальвання, якая спа-жывае пры напружанні 220 В ток сілай 0,45 А і выпраменьвае за кожную мінуту светлавое выпраменьванне з энергіяй 300Дж?
707. Прывядзіце прыклады, калі цеплавое дзеянне току ў асяроддзі з’яўляецца: а) карысным; б) шкодным.
117
708. Ці можна лічыць карыснай цеплату, якая вылучаецца пры праходжанні электрычнага току ў: а) прасе; б) кіпяцільні-ку; в) электрарухавіку электрычкі; г) электрарухавіку пыласо-са; д) акумулятары, які зараджаецца; е) асвятляльнай лямпе? Як вылічыць ККДз кожнага з гэтых устройстваў?
709. Якія ператварэнні энергіі адбываюцца ў электрару-хавіку любога ўстройства (трамвая, электрадрэлі)? Чаму ме-ханічная магутнасць такіх устройстваў на 10—15 % меншая, чым спажываемая электрычная магутнасць? Ці знікае бясслед-на «нехапаючая» магутнасць?
710. Якія ператварэнні энергіі адбываюццаў электрычных награвальных і асвятляльных устройствах? Ці вядомы вам тэхнічныя ўстройствы, у якіх адбываюцца адваротныя энерге-тычныя ператварэнні?