• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы: вучэб. дапам. для 8-га кл.

    Зборнік задач па фізіцы: вучэб. дапам. для 8-га кл.


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 128с.
    Мінск 2006
    48.22 МБ
    381.	Магутнасць рухавіка легкавога аўтамабіля ВАЗ-2101 складае 46 кВт. Колькі энергіі вылучаецца пры згаран-ні бензіну ў цыліндрах за 10 мін работы рухавіка? ККДз руха-віка 25 %.
    382.	Знайдзіце аб’ём бензіну, які згарэў у рухавіку з ККДз 20 %, калі ён выканаў работу 19,3 МДж.
    383.	Аўтамабіль Volvo (адна з апошніх мадэлей) масай 1675 кг развівае скорасць 252 ™ на шляху ў 1 км, спальваю-
    чы 290 мл бензіну. Вызначце ККДз аўтамабіля.
    *384. Пабудуйце графікзалежнасці карыснай работы, якая выконваецца рухавіком трактара «Беларус МТЗ-80», ад энергіі, што вылучаецца пры згаранні паліва, калі магутнасць рухавіка 60 кВт, а яго ККДз роўны 30 %.
    °385. Ацаніце колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры згаранні паліва ў рухавіку гарадскога аўтобуса за 3 г беспера-пыннай работы.
    3 Зборнік задач па фізіцы, 8 кл. §5
    ЭЛЕКТРЫЧНЫЯ з явы
    14.	ЭЛЕКТРЫЗАЦЫЯ.
    УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ЗАРАДЖАНЫХ ЦЕЛ
    386.	Чаму грэчаскае слова elektron — бурштын — легла ў аснову з’яў, якія называюцца электрычнымі?
    387.	Чаму прыліпае да цела сінтэтычнае адзенне?
    388.	Якія электрычныя з’явы адбываюцца пры чыстцы адзен-ня шчоткай? Дапамагаюць яны ці перашкаджаюць ліквідацыі пылу?
    389.	Пры заліўцы бензіну ў бензавоз апошні нярэдка за-раджаецца. Як растлумачыць паяўленне зараду? Для чаго слу-жыць ланцужок, які злучае бензавоз з зямлёй?
    390.	3 цяжкага ваеннага самалёта, які прызямліўся, спа-чатку скідваюць на зямлю металічны груз на тросіку і толькі пасля гэтага апускаюць трап. Чаму?
    391.	Пры апусканні ў металічнае вядзерца абернутай фут-рам эбанітавай палачкі адчувальны прыбор не фіксуе элект-рычнага зараду. Чаму стрэлка прыбора адхіляецца пры выманні з вядзерца любога з цел (мал. 70)?
    392.	Чаму першапачатковыя назвы двух адкрытых у XVIII ст. відаў электрычнасці («смаляная» і «шкляная») былі заме-нены на тыя, што выкарыстоўваюцца цяпер («дадатная» і «адмоўная»)?
    66
    Мал. 71
    393.	У якіх выпадках (мал. 71, а, б, в, г, д) становішча наэлектрызаваных цел паказана няправільна?
    394.	Якое відавочнае адрозненне існуе паміж гравітацый-ным узаемадзеяннем цел (сусветным прыцягненнем) і элект-рычным узаемадзеяннем?
    395.	Дзве станіёлевыя разнайменна зараджаныя гільзы на ізалюючых нітках набліжаюць на адлегласць, значна меншую за даўжыню нітак. Апішыце магчымыя варыянты паводзін гільз.
    396.	Двум электраскопам аднолькавай адчувальнасці на-далі некаторыя зарады. Што можна сказаць аб нададзеных за-радах, калі вуглы разыходжання лісточкаў прыбораў адноль-кавыя (мал. 72)?
    67
    397.	Цела з якім знакам зараду трэба паднесці да наэлектрызаванага цела A (мал. 73), каб павялічыць паказанні дына-мометра.
    398.	Калі паміж шарыкамі электрафор-най машыны, якая прайуе, кінуць ватку, то яна пачынае лётаць ад аднаго шарыка да другога (мал. 74). Чаму?
    399.	Наэлектрызаваная палачка масай 200 г прыцягвае зараджаную, падвешаную на нітцы гільзу масай 10 мг з сілай 2 • 10-3 Н. Ці дзейнічае сіла на саму палачку? Калі дзейнічае, то якое яе значэнне?
    400.	Да шарыка зараджанага электра-
    скопадакранаюцца целам, якое мае дадат-ны зарад (мал. 75). Які зарад быў на электраскопе, калі пасля дакранання лісточкі электраскопа: а) наблізіліся; б) разышліся на большы вугал; в) наблізіліся і адразу ж разышліся?
    401.	Двум электраскопам аднолькавай адчувальнасці на-далі некаторыя зарады, што выклікала разыходжанне лісточ-
    68
    Мал. 76
    каў прыбораў на вуглы a і Р (мал. 76). Як зменяцца гэтыя вуг-лы, калі шарыкі прыбораў злучыць праводзячай перамычкай?
    402.	Ці залежыць сіла ўзаемадзеяння зараджаных цел ад адлегласці паміж імі? Як гэта праверыць?
    403.	Чаму станіёлевая гільзаўдоследзе, паказаным на ма-люнку 77, толькі набліжаецца да палачкі, але не прыцяг-ваецца да яе да судакранання? Ці дзейнічаюць на гільзу іншыя сілы?
    404.	Праводзячы суцэльны шар атрымлівае некаторы за-рад. Ці размяркуецца гэты зарад раўнамерна па ўсім аб’ёме шара? Чаму?
    *405	. Ці зменяцца сілы нацяжэння нітакСЛ іЛВ(мал. 78), калі шарыкам A і В надаць: а) аднайменныя зарады; б) раз-найменныя зарады?
    Мал. 77
    69
    *406	. Вывучаючы залежнасць сілы ўзаемадзеяння F двух невялікіх зараджаных цел (кропкавых зарадаў) ад адлегласці г паміж імі, французскі вучоны Кулон атрымаў від залежнасці, па-казаны на малюнку 79. Сфармулюйце словамі гэту залежнасць.
    Мал. 79
    407.	Да сценак металічнага стакана прымацаваны на пя-цельках чатыры станіёлевыя палоскі: дзве звонку (/) і дзве знутры (2). Чаму пры перадачы стакану зараду вонкавыя па-лоскі адхіляюцца, а ўнутраныя — не (мал. 80)?
    408.	Металічнай паўсферы, замацаванай на стрыжні элек-трометра, перадаюць электрычны зарад ад электрафорнай ма-шыны з дапамогай металічнага шарыка на ізалюючай ручцы. Ці аднолькавы зарадатрымае паўсфера, калі шарыкдакрана-ецца да яе знутры (мал.81,а)і звонку (мал. 81, б)?
    Мал. 81
    Мал. 80
    70
    409.	Электрычны зарад трэба перадаць без астатку ад ад-наго цела да другога. Якой формы павінны быць целы і якім спосабам можна ажыццявіць такі пераход зараду?
    15. ПРАВАДНІКІ1ДЫЭЛЕКТРЫКІ.
    ЭЛЕКТРЫЗАЦЫЯ ПРАЗ УПЛЫЎ
    410.	У тэхніцы і быце дыэлектрыкі часта называюць ізаля-тарамі. У чым падабенства гэтага тэрміна з аналагічным, якім часта карыстаюцца ў медыцыне?
    411.	Чаму станіёлевыя гільзы, якія выкарыстоўваюцца ў доследах, падвешваюць на шаўковых або капронавых нітках?
    412.	Чаму пры рэзанні пенапласту або аргшкла крошкі прыліпаюцьда нажовачнага палатна і доўга ўтрымліваюцца на ім? Чаму гэта не адбываецца пры рэзанні металаў?
    413.	Націраючы адзін канец эбанітавай палачкі аб футра, а другі — аб паперу, удаецца надаць палачцы разнайменныя зарады. Чаму яны не нейтралізуюць адзін аднаго?
    414.	Пры дакрананні да шарыка электраскопа пацёртым аб футра медным стрыжнем прыбор не фіксуе перадачу элект-рычнага зараду. Ці азначае гэта, як лічылі ў сярэдневякоўе, што металы не электрызуюцца? Што трэба змяніцьудоследзе, каб зарадзіць прыбор ад металічнага цела?
    415.	Тэлевізійныя майстры звычайна надзяваюць на сталь-ны стрыжань адвёрткі полівінілавую трубачку (мал. 82). На-вошта гэта робіцца?
    416.	Чамудоследы па электрызацыі цел не ўдаюцца пры вялікай вільготнасці?
    417.	Правадніком ці дыэлектрыкам з’яў-ляецца цела чалавека? Якое значэнне гэта мае для бяспекі чалавека?
    418.	Якім доследам можна пацвердзіць наяўнасць слабай праводнасці ў паветра пры
    звычайных умовах?	Рнс. 82
    71
    419.	Праводзячыя ці ізалюючыя ўласцівасці можна пры-пісаць газу, калі аналізаваць: а) работу лініі электраперадачы; б) гарэнне рэкламнай лямпы; в) узнікненне маланкі; г) работу звычайнага выключальніка?
    420.	Якія галоўныя асаблівасці рэчываў, што адносяцца да паўправаднікоў? Што можна сказаць аб сувязі электро-наў з атамамі ў гэтых рэчывах?
    421.	Для таго каб выдаліць электрычны зарад з наэлект-рызаваных цел, іх хутка праносяць паблізу полымя. Чаму целы пры гэтым разраджаюцца?
    422.	Што можна сказаць аб зарадзе гільзы, калі яна пры-цягваецца да шкляной і да эбанітавай наэлектрызаваных па-лачак?
    423.	Пры паднясенні зараджанай палачкі да шарыка неза-раджанага электрометра прыбор пачынае паказваць наяўнасць зараду яшчэ перад судакрананнем (мал. 83). Чаму? Што на-зіраецца пры аддаленні палачкі ад прыбора?
    424.	Апішыце, як будзе праходзіць дослед, у якім наэлект-рызаваную палачку падносяць без судакранання да электра-скопа, які ўжо мае зарад. Разгледзьце выпадкі аднайменных і разнайменных зарадаў палачкі і прыбора.
    425.	Калі падвешаная станіёлевая гільза прыцягваецца да дадатна на-электрызаванай палачкі, то ці можна сцвярджаць, што гільза была зара-джана адмоўна? Зрабіце тлумачальны чарцёж.
    426.	Як узнікае маланка паміж хмарай і зямлёй?
    427.	Наэлектрызаваную дадат-ным зарадам палачку падносяць да незараджанай гільзы, падвешанай на
    Мал. 83
    а б Мал. 84
    шаўковай нітцы. Чаму гільза спачатку прыцягваецца да па-лачкі (мал. 84, a), а затым адштурхваецца ад яе (мал. 84, б) ?
    428.	Да шарыка дадатна зараджанага электраскопа пад-неслі (без судакранання) руку. Як растлумачыць набліжэнне лісточкаў прыбора і вяртанне іх у ранейшае становішча пры аддаленні рукі?
    429.	Пры паднясенні нацёртай аб шэрсць расчоскі да шарыка дадатна зараджанага электраскопа лісточкі прыбора наблізіліся. Які зарад мела расчоска? Зрабіце тлумачальны чарцёж.
    *	430. Пры паднясенні наэлектрызаванай аб футра эбані-тавай палачкі да шарыка папярэдне зараджанага электраско-па лісточкі прыбора спачатку наблізіліся, а затым зноў разы-шліся (мал. 85, a, б). Растлумачце тое, што адбылося.
    *	431. Два замацаваныя праводзячыя шары, зараджаныя разнайменнымі зарадамі, размешчаны блізка адзін ад аднаго і
    ўзаемадзейнічаюць з некаторай сілай F. Як зменіцца гэта сіла, калі зарад аднаго з іх памяняць на такі ж па модулю, але про-цілеглага знака?
    *	432. Пры паднясенні моцна наэлектрызаванай палачкі да лёгкага падвешанага цела, якое мае невялікі аднайменны з па-лачкай зарад, цела не адштурхваецца ад палачкі, а прыцягва-ецца да яе. Чым можна растлумачыць такі парадокс?
    16. ЭЛЕКТРЫЧНЫ ЗАРАД.
    БУДОВААТАМА
    433.	Ці можна навукова абгрунтавана закончыць фразу, якая пачынаецца са слоў:« Электрычны зарад складаецца з...»? Чаму?
    434.	Ці можа зарад цела прымаць любое лікавае значэн-не? Чаму?
    435.	Што азначае выраз: «Электрычны зарад дыскрэтны»?
    436.	Чаму кропелька алею ўдоследзе Мілікена магла вісець нерухома паміж дзвюма зараджанымі пласцінамі? Як будзе весці сябе кропелька, калі пад дзеяннем святла з яе пойдуць некалькі электронаў?
    437.	Чаму зарад электрона і пратона называюць элемен-тарным? Ці могуць гэтыя часціцы перадаваць свой зарад іншым часціцам?
    438.	Ці правільнае сцверджанне, што пры электрызацыі трэннем электрычныя зарады ўзнікаюць на целах?
    439.	Якую важную інфармацыю даўдослед Рэзерфарда?
    440.	Ці можна сцвярджаць, што электрон у атаме, рухаю-чыся па арбіце, захоўвае сваю скорасць нязменнай? Чаму?
    441.	Да якой групы (праваднікоў, дыэлектрыкаў, паўпра-ваднікоў) трэба аднесці рэчыва, калі электроны ў ім слаба звя-заны з атамамі і могуць лёгка іх пакідаць?
    442.	Якія змяненні адбываюцца ў целах, што электрызу-юцца? Разгледзьце канкрэтна электрызацыю трэннем эбаніту аб футра і шкла аб гуму.
    74
    443.	Чаму і як змяняецца маса цел пры электрызацыі трэннем? Ці змяняецца маса цел пры электрызацыі праз уплыў?