Зборнік задач па фізіцы: вучэб. дапам. для 8-га кл.
Выдавец: Народная асвета
Памер: 128с.
Мінск 2006
0,30 м. Канец пляча рычага, на які дзейнічала сіла 250 Н, апу-сціўся на 0,60 м. Зрабіце чарцёж. Якія суадносіны плячэй рычага?
145. Спрактыкаваны возчык пры выштурхваннідрабін, якія завязнулі, прыкладае сілу не да драбін, а да вобаду кола. Чаму?
146. Як зменіцца выйгрыш у сіле, калі ва ўстаноўцы (гл. мал. 38) нельга не ўлічваць масу блока?
147. На колькі паднімецца груз масай 10 кг (гл. мал. 39), калі груз масай т апусціцца на 40 см?
148. На якую вышыню з дапамогай рухомага блока масай 5,0 кг быў падняты груз масай 100 кг, калі пры гэтым была выканана работа 210 Дж? Які ККДз блока? Сілы супраціў-лення не ўлічваць.
149. На якую вышыню можна падняць груз масай 40 кг з дапамогай пад’ёмніка магутнасцю 400 Вт за 10 с пры ККДз, роўным 80 %?
ЦЕПЛАВЫЯ З’ЯВЫ
5. ЦЕПЛАВОЕ РАСШЫРЭННЕ ЦЕЛ.
ВЫМЯРЭННЕ ТЭМПЕРАТУРЫ
15 О.Чамуўцвёрдыхцел цеплавое расшырэнне найменшае?
151. Чаму зняць накрыўку са шчыльна закрытага слоіка лягчэй пасля награвання яе пад струменем гарачай вады?
31
152. Шкляны балон можа трэснуць, калі ў яго наліць кіпя-чую ваду. Чаму?
153. Вядома, што калі ў шклянкі з тонкага і тоўстага шкла наліваць гарачую ваду, то апошняя трэскаецца часцей. Чаму?
154. Чамудля злучэння дэталей стальных канструкцый за-клёпкі папярэдне награваюць?
155. Як лягчэй выняць стальны болт, які засеў у бронзавай утулцы?
156. Дроцікі, упаяныя ў шкло электрычнай лямпачкі, ма-юць аднолькавае са шклом цеплавое расшырэнне. Чаму?
157. Чаму пры паліроўцы люстраў вялікіх тэлескопаў тэм-пературу шкла неабходна падтрымліваць пастаяннай?
158. Чаму поршні цыліндраў рухавіка робяцца з таго ж металу, што і сценкі цыліндра?
159. Чаму паміж асобнымі плітамі бетонных тратуараў па-кідаюць зазоры?
160. Чаму геадэзічныя мерныя стужкі робяцца з інвару — сплаву жалеза і нікелю з вельмі малым каэфіцыентам цепла-вога расшырэння?
161. Кольца нагрэлі ад 20 °C да 90 °C. Ці змяніўся яго дыяметр?
°с
162. Калі халодны ртутны тэрмометр змясціць у шклянку з гарачай вадой, то ўзровень ртуці ў ім спачатку крыху панізіц-ца, а затым стане расці. Чаму?
163. Чаму спіртавы тэрмометр вызна-чае тэмпературу з большай дакладнасцю, чым ртутны такой жа канструкцыі?
164. Тэрмометры (мал. 49) адрозніва-юцца толькі формай балонаў. Які з іх будзе хутчэй рэагаваць на павышэнне тэмпера-туры? Чаму?
Мал. 49
32
Мал. 50
165.У якойзтрох пасудзін(мал. 50)тэмпература вады бу-дзе вымерана найбольш дакладна? Чаму?
*166. Як звычайным тэрмометрам можна вымераць тэм-пературу вады ў акіяне на глыбіні некалькіх кіламетраў?
167. Нармальная тэмпература цела чалавека 36,6 °C. Чаму роўна гэта тэмпература па шкалах Кельвіна і Фарэнгейта?
168. У Англіі за «пакаёвую тэмпературу» прымаецца 68 °F. Чаму роўна гэта тэмпература па шкале Цэльсія?
* 169. Пры тэмпературы 0 °C слупок спіртуў шкляным тэр-мометры мае даўжыню 12,45 см, а пры тэмпературы 100 °C — 21,30см. Вызначцетэмпературуўвыпадку, калідаўжыняслуп-ка роўна 15,10 см.
6. УНУТРАНАЯ ЭНЕРГІЯ.
СПОСАБЫ ЗМЯНЕННЯ ЎНУТРАНАЙ ЭНЕРПІ
170. Ці правільнае сцверджанне, што атрыманне целам цеп-латы абавязкова прыводзіць да павелічэння яго тэмпературы?
171. Ці правільнае сцверджанне, што пры ня-зменнай тэмпературы цела яго ўнутраная энергія пастаянная? Чаму?
172. Як з пункту гледжання малекулярнай тэорыі растлумачыць награванне цела (напрыклад, газуў цы-лівдры з поршнем) пры выкананні механічнай работы?
173. У вуглекіслотныхвогнетушыцелях(мал. 51) змяшчаецца сціснуты вуглякіслы газ пад ціскам
2 Зборнік задач па фізіцы, 8 кл.
Мал. 51
33
150 атмасфер. Пры адкрыванні вентыля з раструба вылята-юць белыя крышталі аксіду вугляроду (IV) («сухі лёд») з тэм-пературай каля —70 °C, нават калі балон захоўваўся ў цёплым памяшканні. Растлумачце гэтуз’яву.
174. Ці роўныя механічная (кінетычная і патэнцыяльная) і ўнутраная энергіі двух аднолькавых кубікаў з дзіцячага канст-руктара, калі адзін з іх ляжыць на стале, а другі знаходзіцца на паддозе?
*175. Ці роўныя ўнутраныя энергіі двух медных цылін-драў, якія маюць адну і тую ж тэмпературу, калі іх масы: a) роз-ныя; б) аднолькавыя?
176. Як змянілася ўнутраная энергія вады ў закрытай шклянцы, калі сярэдняя скорасць паступальнага руху яе ма-лекул у шклянцы: а) павялічылася; б) паменшылася?
*177. Як будзе змяняцца энергія ўзаемадзеяння часціцу газе, калі яго аб’ём пры пастаяннай тэмпературы: а) памен-шыць; б) павялічыць?
178. Як будзе змяняцца ўнутраная энергія паветра ў аўта-мабільнай шыне пасля яе праколвання?
179. Чаму кава пасля перамолвання ў электракавамолцы аказваецца нагрэтай?
180. Як змяняецца ўнутраная энергія вучнёўскай гумкі ў час сцірання? Чаму?
181. Куды расходуецца механіч-ная кінетычная энергія аўтамабіля, які спыняецца на гарызантальным уча-стку?
182. Чаму газ у цыліндры з поршнем (мал. 52) расшыраецца пры награванні? Ці будзе расшырэнне газу неабмежава-нае, калі цалкам ліквідаваць трэнне пор-шня аб сценкі цыліндра?
Мал. 52
34
183. Ці зменіцца ўнутраная энергія металічнай загатоўкі, калі яе заціснуць у цісках?
184. Чаму металічная загатоўка пры апрацоўцы на-пільнікам награваецца?
185. Чаму пасля працяглай язды на веласіпедзе пакрышкі колаў становяцца цёплыя?
186. На стале стаяцьдзве стальныя гіркі рознай масы. Якім чынам можна зрабіць іхунутраныя энергіі аднолькавымі?
187. Як зменіцца ўнутраная энергія гарачага чаю, калі ў яго апусціць халодную лыжку?
188. Як змяняюцца ўнутраныя энергіі загатоўкі і свердлы ў час свідравання?
189. Ці заўсёды вернае сцверджанне, што ўнутраная энер-гія цела не залежыць ад стану яго механічнага руху?
190. Лыжка апушчана ў шклянку з гарачым чаем. Ці мож-на сцвярджаць, што пры выраўноўванні іх тэмператур выраў-ноўваюцца і іх унутраныя энергіі? Ддказ абгрунтуйце.
* 191. Калі падыхаць на балончык са ртуццю медыцынска-га тэрмометра скрозь не вельмі шчыльную тканіну, паказанні тэрмометра ўзрастуць. Чаму?
* 192. Як і чаму змяняецца ўнутраная энергія шарыка ў стрыжні шарыкавай ручкі ў час пісьма?
* 193. Ці змяняецца ўнутраная энергія абцаса чаравіка ў час хады? Чаму?
194. Вада падае з вышыні 1200 м. На колькі павялічваецца ўнутраная энергія кожнага кубічнага метра вады пры яе падзенні, калі на награванне вады затрачваецца 60 % работы сілы цяжару?
7. ВІДЫ ЦЕПЛАПЕРАДАЧЫ
195. Як можна параўнаць цеплаправоднасці медзі і шкла?
196. Пры якой тэмпературы вада ў ванне пры апусканні ў яе рукі не будзе здавацца ні цёплай, ні халоднай?
35
197. У якім доме, драўляным ці мураваным, больш холад-на зімой, калі таўшчыня сцен аднолькавая? А летам? Чаму?
198. Якая з ручак, пластмасавая цідраўляная, навобмацак здаецца больш халоднай? Чаму?
199. Ці можна лёдам нагрэць стальны цвік? Як гэта зрабіць?
200. Чаму халоднай зімой футравае адзенне сагравае?
*201.Чаму вада ў вадаёмах астывае значна хутчэй, чым награваецца?
202. Для чаго ў даўніну пры вырабе цэглы ў гліну дабаў-лялі рубленую салому?
203. Якія матэрыялы вы выкарысталі б пры вырабе сама-робнага тэрмаса?
204. Чаму чай у тэрмасе ўсё ж астывае?
205. Ці можна ў тэрмасе захаваць марожанае?
206. Ці зменіцца час раставання лёду ў колбе, калі: a) у яе напампоўваць паветра; б) з яе выпампоўваць паветра?
207. Вядома, што расліны суніц гінуць пры тэмпературы —20 °C, але калі ўчастак засыпаць слоем снегу таўшчынёй 5—10 см, то расліна выжывае j пры больш нізкіх тэмперату-рах. Чаму?
208. Тэмпература вады ў плавальным басейне роўна тэм-пературы паветра ў будынку, Чаму вада нам здаецца больш ха-лоднай?
209. Якое фізічнае тлумачэнне можна даць прымаўцы «Многа снегу — многа хлеба»?
210. Чаму на другім паверсе двухпавярховага дома цяплей, чым на першым?
211. Куды трэба ставіць электрычны абагравальнік, каб хутчэй нагрэць паветра ў пакоі: на стол ці на падлогу?
212. Чаму языкі полымя імкнуцца ўверх?
36
213. Чаму вентыляцыйныя адтуліны ў дамах робяць ля столі, а не ля падлогі?
214. У дзве пасудзіны, якія змяшчаюць роўныя аб’ёмы вады, апусцілі два кіпяцільнікі (мал. 53). У якім з іх вада нагрэ-ецца хутчэй? Чаму?
215. Пры награванні вады кіпяцільнікам (мал. 54) тэр-мометры паказалі: 1-ы — 30 °C, 2-і — 42 °C. Якімі фізічны-мі заканамернасцямі можна растлумачыць рознійу ў пака-заннях?
216. Чаму лісце дрэў дрыжыць над вогнішчам нават у ці-хае надвор’е?
217. У якім выпадку рука, знаходзячыся на аднолькавай ад-легласці ад полымя, саграваецца хутчэй: зверху ці збоку ад яго?
218. Чамуда батарэі цэнтральнага ацяплення адна труба падводзіцца зверху, а другая — знізу?
*219. Ці ўплываюць на цеплаправоднасць матэрыялу па-меры пор у ім?
37
Мал. 55
*220. Чаму прамярзанне акон-нага шкла ў моцныя маразы пачына-ецца знізу, а адтаванне лёду на ім у адлігу — зверху?
221. Растлумачце фізічны прын-цып работы паказанай на малюнку 55 турбіны.
*222. Чаму гарачым летам есці хо-чацца менш, чым халоднай зімой?
223. Чаму халадзільнікі афарбоў-ваюць часцей за ўсё ў белы колер?
224. У якім чайніку, белым ці чорным, вада астывае хут-чэй?
225. Чаму ў некаторых гарачых краінах людзі апранаюць цёплае адзенне?
226. Навошта каскі пажарных робяць бліскучымі?
227. Беламу ці чорнаму пудзелю летам больш горача? Чаму?
228. Вылічыце аб’ём газы, калі, паглынуўшы 34 кДж цеп-латы, яна нагрэлася на 10 °C.
229. Чаму ў гарачыя дні асфальт на дарозе намнога цяп-лейшы, чым пясок на абочыне?
230. Чаму батарэі ацяплення і радыятары халадзільнікаў робяць рабрыстымі?
231. Якім бокам, A, В або С (мал. 56), трэба павярнуцьда сонца бак, у якім награваецца вада для па-лівання раслін, каб яна нагрэлася хутчэй? У які колер трэба пафарба-ваць бак, каб за ноч вада ў ім асты-вала як мага менш?
Мал. 56
38
232. Які з відаў цеплаперадачы адыгрывае асноўную ролю ў награванні: а) вады ў чайніку; б) куска дроту, адзін канец яко-га змешчаны ў полымя спіртоўкі; в) каменя, які ляжыць паблі-зу вогнішча?
233. Чаму з пункту гледжання эканоміі паліва больш вы-гадна будаваць ацяпляльную печку, а не камін?
8. РАЗЛІК КОЛЬКАСЦІ ЦЕПЛАТЫ ПРЫ НАГРАВАННІ
I АХАЛАДЖЭННІ. УДЗЕЛЬНАЯ ЦЕПЛАЁМІСТАСЦЬ
Прыклады рашэння задач
Прыклад 1. У латунным каларыметры масай 100 г знахо-дзіцца вада масай 2,0 кг пры тэмпературы 20 °C. У калары-метр апусцілі стальны брусок, тэмпература якога 95 °C, пасля чаго вада ў каларыметры нагрэлася да 25 °C. Якую масу меў брусок?